понедельник, 17 июня 2013 г.

Анёлы – хто яны і што робяць?


Размова з магістрам тэалёгіі, сястрой манаскай кангрэгацыі “Сёстры ад анёлаў” Марынай Пашук зь Менску.

Гэтая кангрэгацыя, існуе ў Беларусі ад 1889 году, калі яе стварыў магілеўскі каталіцкі архібіскуп Вінцэнт Ключынскі. Сёстры гэтай кангрэгацыі – безхабітныя, гэта значыць, яны ня маюць спэцыяльнага манаскага адзеньня. Паколькі анёлы – гэта нябачныя істоты, якія дапамагаюць людзям, дык і манашкі кангрэгацыі “Сёстры ад анёлаў” пакліканыя праз нябачную паслугу дапамагаць людзям. Так і працуюць яны непрыкметна ў царкве. Сёньня іх дамы ёсьць у некалькіх месцах Беларусі.

(Абламейка: ) “Сястра Марына, напачатку, калі ласка, падайце агульнае стаўленьне Каталіцкай царквы да анёлаў”.

(Пашук: ) “Катэхізіс Каталіцкага касьцёла гаворыць нам, што анёлы – гэта чыстыя духі або інакш – дасканалыя і нябачныя. Анёлы падразьдзяляюцца ня як пэўныя істоты на розныя рангі, але менавіта паводле роду іх служэньня. Бо менавіта з грэцкай мовы “ангелёс” – гэта зьвястун, пасланец. На габрэйскай гэта гучыць “мэах” – таксама зьвястун, пасланец. Такім чынам, яны – гэта тыя духі, якія выконваюць пасланьніцтва Пана Бога сярод людзей”.

(Абламейка: ) “А якая існуе герархія гэтых духаў і якія іх функцыі?”

(Пашук: ) “Справа ў тым, што герархію анёлаў традыцыя касьцёла звычайна вызначае праз дзевяць анёльскіх хораў. Але, на жаль, у Сьвятым Пісаньні гэтага канкрэтнага падразьдзяленьня на дзевяць анёльскіх хораў няма. А распрацаваў гэтую тэорыю Псэўдадыянізі.
У Старым Запавеце мы ведаем толькі пра нейкіх сэрафімаў. На габрэйскай мове “сэрафім” – полымя. Стары запавет нам кажа, што гэта такая істота, якая мае шэсьць крылаў, а іканаграфія прадстаўляе яго ў чырвоным адзеньні, бо менавіта паводле веры старажытных габрэяў гэты анёл быў заўсёды перад тронам Пана Бога і праслаўляў Яго. Інакш кажучы, ён вечна славіць Пана Бога і акружае Яго трон.
Хэрубімы (на габрэйскай “кэруб” – анёл) узятыя зь месапатамскай міталёгіі. Габрэі прынялі іх таксама і лічаць, што гэта самы магутны анёл, бо ён падтрымлівае трон Пана Бога, ахоўвае Браму раю і дае вечную славу Пану Богу. Ён мае чатыры крылы. І таму менавіта сэрафімі і хэрубімы знайшліся таксама ў сьвятыні Салямона каля аркі.
Пра наступныя хоры анёлаў – троны, панаваньні, валадарствы і моцы – мы даведваемся з Повага Запавету, з пасланьняў Сьвятога Паўла – Да габрэяў, Да каласянаў, Да эфэсцаў. Што кажа Сьвятое Пісаньне пра іх?
Троны. Лічаць, што гэтыя анёлы зьяўляюцца жывым тронам Бога Ўсемагутнага, і да іх звычайна хрысьціяне моляцца і просяць аб дапамозе збурыць троны злога духа – шатана, і каб панаваньне было толькі Хрыста.
Панаваньні – гэта анёлы, да якіх мы зьвяртаемся, каб запанавала любоў, згода, ласка і супакой Божы ў сьвеце.
Валадарствы – гэта анёлы, якія заўсёды дапамагаюць нам сваёю моцаю, каб мы змагаліся са злом гэтага сьвету.
Моцы – гэта тыя анёлы, якія ўдзяляюць моц нашым думкам, словам, учынкам, каб Валадарства Божае пашыралася ў сьвеце.
Наступныя хоры – княствы, арханёлы, анёлы-апекуны – гэта ўжо тая герархія, якая фрагментарна зьяўляецца і ў Старым, і ў Новым Запавеце.
Сярод арханёлаў самыя вядомыя Міхаіл, Гаўрыіл і Рафал. Іхныя назвы – гэта не назвы асобаў, а менавіта іх функцыі. Гэта тое, пра што мы казалі на самым пачатку – іхнае служэньне. Міхаіл – гэта хто ж як ня Бог, Рафаіл – гэта Бог аздараўляе, і Габрыэль – у Богу моц.
Кожны чалавек мае свайго анёла апекуна. І самая галоўная роля анёла – гэта аб’яўляць волю Божую чалавеку, дапамагаць яму ў справе збаўленьня. Яны ахоўваюць людзей, даносяць да Пана Бога малітвы сьвятых і праведных, а таксама нясуць душы праведных у рай. Інакш кажучы, гэта сужбовыя духі, якія спадарожнічаюць кожнаму чалавеку.
І традыцыя хрысьціянская кажа, што паводле місіі кожнага чалавека ў сьвеце, кожны з нас мае менавіта анёла з пэўнага хору. І калі нашая місія ў гэтым сьвеце, удзеленая нам ад Пана Бога, вельмі вялікая, то можа нам нават спадарожнічаць ня толькі анёл-апякун дзявятага хору паводле традыцыі, але можа быць і з хора тронаў, панаваньняў, валадарстваў, а можа, нават, і з самых блізкіх да Пана Бога – сэрафімаў або хэрубімаў”.

(Абламейка: ) “Сястра Марына, а яшчэ ж ёсьць злыя анёлы…”

(Пашук: ) “Справа ў тым, што анёлы – гэта духі, якія маюць абмежаванае веданьне, або ня ўсё ім дадзена пазнаць так як чалавеку. І кожны зь іх мае вольную волю. І таму яны таксама могуць праяўляць гэтую вольную волю – або служыць Пану Богу, выконваць гэтую службовую функцыю, або не служыць Пану Богу. І вось менавіта анёл, які ўпаў і які называўся анёлам сьвятла, быў самым дасканалым сярод анёлаў, праявіў гэтую волю зусім інакш – ён сказаў, што ня будзе выконваць волю Пана Бога. І, такім чынам, маем злых духаў – анёлаў, якія супрацівіліся волі Божай”.

Сяргей Абламейка
http://archive.svaboda.org/prahram/symbal/symb0408.html

Навэна і малітвы да Анёла Апекуна. Літанія да Анёлаў Апекуноў

НАВЭННА да Анёла Апекуна
Першы дзень
О верны спраўца загадаў Божых, найсвяцейшы Анёл, мой абаронца, які з самага першага моманту майго існавання пільна чуваеш над маёй душой і целам, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Анёлаў, якіх Божая дабрыня прызначыла да абароны людзей.
Вельмі прашу цябе перасцерагай мяне з падвойнай моцай, каб захаваць мяне ад упадку падчас зямной пілігрымкі, каб мая душа захавалася такой жа чыстай, якой, з тваё дапамогай, яна сталася пасля святога хросту.
Анеле Божы, мой апякун,
якому я быў дадзены ў апеку праз ласку Божай Міласэрнасці,
Асвячай мяне, абараняй мяне, вядзі мяне, кіруй мной.

Другі дзень
О мой любы спадарожнік, мой адзіны сапраўдны сябра, мой святы Анёл апякун, які ў кожным месцы і ў кожную хвіліну, дорыш мне гонар тваёй прысутнасці, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Арханёлаў, якім Бог даў заданне абвяшчаць вялікія і таямнічыя падзеі.
Вельмі прашу цябе, асвяці мой дух пазнаннем Божай волі, каб маё сэрца было гатовае яе дасканалым чынам выканаць, і каб пасля дасканалага жыцця ў веры, я атрымаў у жыцці вечным абяцаную ўзнагароду.
Анеле Божы, мой апякун…

Трэці дзень
О мой мудры настаўнік, мой святы Анёл апякун, які ніколі не перастаеш навучаць мяне сапраўднай навуцы святых, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Княстваў, якія атрымалі ад Бога заданне кіраваць ніжэйшымі духамі, каб забяспечыць хуткае выконванне загадаў Божых.
Вельмі прашу цябе, чувай над маімі думкамі, словамі і ўчынкамі, каб я адпавядаў тваім збаўчым настаўленням і не згубіў боязі Божай, адзінай непамыльнай і сапраўднай мудрасці.
Анеле Божы, мой апякун…

Чацвёрты дзень
O мой найсвяцейшы выхаваўца, мой святы Анёл апякун, які сваімі дабразычлівымі дакорамі і нястомнымі перасцеражэннямі заклікаеш мяне ўзняцца кожны раз, калі я падаю на сваю бяду, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Моцаў, які атрымаў заданне стрымліваць высілкі дэмана скіраваныя супраць нас.
Вельмі прашу цябе, абудзі маю душу са сну абыякавасці, у якім яна зараз жыве, каб змагацца і перамагчы ўсіх сваіх ворагаў.
Анеле Божы, мой апякун…

Пяты дзень
О мой магутны абаронца, мой святы Анёл апякун, які паказваючы мне пасткі дэмана, схаваныя ў пышнасці гэтага свету і задавальненнях цела, дапамагаеш мне гэтым іх перамагчы, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Валадарстваў, якога ўсемагутны Бог прызначыў чыніць цуды і весці чалавека да святасці.
Вельмі прашу цябе, дапамагай мне ва ўсіх небяспеках, абараняй мяне ва ўсіх нападах злога, каб я мог бяспечна ісці па шляху цнотаў, а асабліва пакоры, чысціні, паслухмянасці і любові, так любых табе і вельмі патрэбных для збаўлення.
Анеле Божы, мой апякун…

Шосты дзень
O мой найлепшы дарадчык, мой святы Анёл апякун, найлепшым чынам дапамагаеш мне спазнаць волю Божую і выконваць яе, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Панаванняў, выбраным Богам, каб абвяшчаць Яго загады і даць нам моц панаваць над нашымі дрэннымі схільнасцямі.
Вельмі прашу цябе, вызвалі маю душу ад усіх надакучлівых сумневаў і небяспечнай разгубленасці, каб, пазбаўлены ад усялякага страху, як заўсёды слухаўся тваіх парадаў, парадаў супакою, справядлівасці і святасці.
Анеле Божы, мой апякун…

Сёмы дзень
O мой гарачы заступнік, мой святы Анёл апякун, які сваімі няспыннымі малітвамі, просіш неба аб маім вечным збаўленні і аддаляеш ад мяне заслужаныя наказанні, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Тронаў, выбраным Богам, каб падтрымліваць людзей у добрых справах.
Вельмі прашу цябе, выпрасі мне дар вытрываласці аж да самага канца, каб у хвіліну смерці я шчасліва перайшоў ад убогасці гэтага жыцця да вечнай радасці ў нябеснай радзіме.
Анеле Божы, мой апякун…

Восьмы дзень
O салодкі суцяшальнік маёй душы, мой святы Анёл апякун, які сваімі слодкімі натхненнямі ўзмацняеш мяне ў жыццёвых выпрбаваннях і ў страхах наконт будучыні, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Херувімаў, якія, напоўненыя муднасцю Божай, выбраныя асвячаць наш розум.
Вельмі прашу цябе, будзь побач са мной і суцяшай мяне, як у цяперашніх выпрабаваннях, так і ў апошнюю хвіліну майго жыцця, каб, прываблены тваёй слодыччу, я закрыў сваё сэрца на ўсе аблудныя рэчы гэтага жыцця і спачываў у надзеі на вечнае шчасе.
Анеле Божы, мой апякун…

Дзевяты дзень
O шляхетны князь нябеснага двара, нястомны ўдзельнік майго вечнага збаўлення, мой святы Анёл апякун, які кожную хвіліну чыніш шмат дабра, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Серафімаў, якія, запаленыя Божай любоўю, прызначаныя запальваць нашыя сэрцы.
Вельмі прашу цябе, запалі маю душу іскрай той любові, якой вы няспынна палымнееце, каб ён спаліў ува мне ўсё, што паходзіць ад гэтага свету і плоці, каб я без перашкодаў узняўся да сузірання нябесных рэчаў, і дзякуючы вернаму наслядоўванню тваіх любых настаўленняў на зямлі, дайшоў нарэшце разам з табой да Валадарства хвалы, каб там праслаўляць цябе і любіць праз усе вякі вечныя. Амэн.
Анеле Божы, мой апякун…

V. Маліцеся за нас блаславёныя Анёлы Божыя.
R. Каб мы сталіся годымі абяцанняў Хрыста.

Молімся. О Божа, Сваім цудоўным Провідам Ты паслаў святых Анёлаў, каб быць нашымі ахоўнікамі, будзь да нас міласэрным, захоўвай нас заўсёды пад іх апекай і цешыцца іх нястомнай прысутнасцю. Амэн.

(Перакладзена з французкай мовы)

Малітва пабожная да анёла апекуна

Спрадвечны Божа ўсемагутны, Ты стварыў духі пасланцамі сваімі, і слугамі сваімі полымя агоню, і даў ім месца на вышыні, каб заўсёды бачылі Твой твар. Будучы Духам, Ты хацеў ад духаў мець пахвалу; Будучы Любоўю, Ты хацеў адчуць любоў ад іншых істотаў. Але шатан непакорлівы не захацеў аддаць пашану Табе, Тварцу свайму; загарэўшыся гордасьцю – ён і тыя, што да яго далучыліся, – ён зажадаў мець свой пасад паўночны. Яго бачыў Ты, Хрысьце, як ён, быццам маланка, з неба зьляцеў. Пасьля Ты стварыў жывёлы цялесныя неразумныя на зямлі, у моры і ў паветры, каб магла быць пазнаная Твая бязьмежная мудрасьць і невыказная дабрата. У канцы Ты стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства, каб заняў месца шатана, які адпаў: душою падобнага да анёлаў, а целам да жывёлаў. Ты ўчыніў яго мала меншым за анёлаў, славаю і пашанаю вянчаў. Ты даў яму ўладу над усімі зьвярамі, рыбамі і птушкамі, і да гэтага анёлам сваім загадаў, каб заўжды сьцераглі яго, як Ты сам гаварыў Майсею слузе Твайму: “Вось Я пасылаю анёла майго, ён пойдзе перад Табою, будзе ахоўваць цябе ў дарозе, і давядзе да месца, якое Я прыгатаваў табе; трымайся яго і слухай ягонага голасу, не пагардзі ім: не адпусьціцца табе, калі зграшыш, бо імя Маё у ім”. Госпадзе Ўладару і Творча ўсякага стварэньня, дзеля такіх вялікіх і невыказных дабротаў, якія Ты ўчыніў роду людзкому, недастойныя малітвы нашы прымі, і як Ты сам загадаў мець у пашане анёла свайго, успамажы нас вялікай ласкаю Тваёю, каб нам ані словам, ані ўчынкам, ані думкаю не супраціўляцца сьвятой волі Тваёй і ахоўніку душ нашых і целаў; адпусьці нам грахі нашы, дай жаль сардэчны  за беззаконьні нашы; бо анёлы Твае цешацца вельмі дзеля аднаго грэшніка, які пакаяўся. Цябе ж, сьветлы анёле, апекуне мой, прашу: прымі ад мяне гэтую малітву, захавай і навучы мяне, і папраў ва ўсіх учынках маіх. Бо ты, што сьцеражэш душу маю і цела, заўсёды бачыш твар Бога: дык малі Яго, каб Ён увёў мяне ў валадарства сваё разам з табою на вякі. Амін.

http://chasaslovec.info

Малітва да святога Анёла Ахоўніка
(паводле св. Алаізія)

Мілы Богу анёле, ты мяне, даручанага тваёй святой апецы, з пачатку майго жыцця абараняеш, асвячаеш і вядзеш. Ушаноўваю і люблю цябе як свайго апекуна; тваёй апецы цалкам аддаюся і пакорна прашу цябе, каб, не зважаючы на няўдзячнасць маю і занядбанне тваіх натхненняў, ты не пакідаў мяне, але каб мяне, блукаючага, спагадліва накіроўваў, няўмелага – навучаў, а калі падаю – падтрымліваў, засмучанага – суцяшаў, а ў небяспецы ратаваў заўсёды, пакуль не давядзеш мяне да вечнага шчасця. Амэн.


Літанія да Анёлаў Апекуноў

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, маліся за нас.
Святая Маці Божая, маліся за нас.
Святая Марыя, Каралева Анёлаў, маліся за нас.
Святы Міхаіл Араханёл, маліся за нас.
Святы Гаўрыіл Арханёл, маліся за нас.
Святы Рафаіл Арханёл, маліся за нас.
Святыя Анёлы і Арханёлы, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія сузіраеце аблічча Айца нябеснага, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія заўсёды побач з намі, маліцеся за нас
Нашыя святыя Анёлы апекуны, дадзеныя нам нябесным сяброўствам, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія верна нас накіроўваеце, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, нашыя мудныя дарадчыкі, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія захоўваеце нас ад шматлікіх небяспекаў душы і цела, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, нашыя магутныя абаронцы супраць пасткаў шатана, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія падтрымліваеце нас у спакусах, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія дапамагаеце нам, калі мы хістаемся і падаем, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія суцяшаеце нас ў няшчасцях і цярпеннях, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія нясеце нашыя малітвы да Трону Божага, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія сваімі парадамі і натхненнямі дапамагаеце нам узрастаць у добрым, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія, нягледзячы на нашыя памылкі ніколі не адступаеце ад нас, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія цешыцеся з нашага духоўнага ўзрастання, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія чуваеце над намі і моліцеся за нас падчас начнога адпачынку, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія не пакідаеце нас у хвіліну смерці, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія суцяшаеце душы Чысцовыя, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія выдзеце нас ў Неба, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, з якімі мы аднойчы ўбачым Бога і вечна будзем праслаўляць Яго, маліцеся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

Молімся. Спрадвечны і Усемагутны Божа, які ў сваёй невыказнай дабрыні паслаў кожнаму чалавеку, калі ён быў яшчэ ва ўлонні сваёй маці, анёла апекуна дзеля абароны яго цела і душы, дай нам ласку любіць яго і верна ісці за ім, каб разам з ім мы дайшлі да вечнай радасці. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.
(Перакладзена з французкай мовы)

Малітва да Анёла Апекуна
    Мой дарагі Анёл Апякун, брат маёй душы, што суправаджаеш мяне кожную хвіліну майго жыцця, я прыходжу да Цябе, каб падзякаваць. Дзякую табе за ўсе тыя хвіліны, калі ты мяне абараняў, за ўсе выпадкі, калі ты даваў мне добрыя парады і скіроўваў мяне на добры шлях. Дзякую табе за тое, што ты чуваеш над кожнай падзеяй майго жыцця. Наведай, калі ласка, Анёлаў Апекуноў усіх тых асоб, якіх я нашу ў сваім сэрцы, каб кожная з іх атрымала добрую параду і адказала на волю Божую. Суцяшай мяне ў выпрабаваннях, вядзі на добры шлях, будзь побач ва ўсхім цяжкасцях. З гэтага дня я буду заўсёды звяртацца да цябе, бо ты быў дадзены мне і чакаеш толькі маёй просьбы, каб прыйсці мне на дапамогу. Ты ведаеш маю слабасць, таму кіруй мной і сваімі крыламі абарані ад усяго злога. Мой дарагі сябра, мой Анёл Апякун, я люблю цябе і жадаю заўсёды быць разам з табой.
(Перакладзена з французкай мовы. Урывак з Навэны «Крык да Неба»)

Малітва да Марыі, Каралевы Анёлаў

   Велічная Ўладарка Неба і Каралева Анёлаў, Ты ад самага пачатку атрымала ад Бога моц і заданне раздавіць галаву шатана, пакорна просім Цябе, спашлі нам нябесныя легіёны, каб пад Тваім кіраўніцтвам і ўладай яны пераследвалі дэманаў, перамаглі іх, знішчылі іх дзёрзкасць і скінулі ў пекла. Хто ж як Бог? O добрая і салодкая Маці, Ты заўсёды будзеш нашай любоўю і нашай надзеяй. O боская Маці, пашлі нам святых Анёлаў, каб абараніць нас і далёка адагнаць ад нас жудаснага ворага. Святыя Анёлы і Арханёлы, абараняйце нас, сцеражыце нас. Амэн!

(Перакладзена з французкай мовы)

Літанія да Хораў Анёлаў. Вяночак Анёльскі

Літанія да Хораў Анёлаў

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, Каралева Анёлаў, маліся за нас.
Святы Міхале, маліся за нас.
Святы Габрыэлю, маліся за нас.
Святы Рафалю, маліся за нас.
Хор Серафімаў, маліся за нас.
Хор Херувімаў, маіся за нас.
Хор Тронаў, маліся за нас.
Хор Панаванняў, маліся за нас.
Хор Валадарстваў, маліся за нас.
Хор Моцаў, маліся за нас.
Хор Княстваў, маліся за нас.
Хор Араханёлаў, маліся за нас.
Хор Анёлаў, маліся за нас.
Вы акружаеце велічны Трон Вялікага Бога, маліцеся за нас.
Вы няспынна спяваеце Богу “Святы, Святы, Святы, Бог усемагутны”, маліцеся за нас.
Вы рассейваеце цемру і асвятляеце нашыя душы, маліцеся за нас.
Вы абвяшчаеце вялікія справы Божыя, маліцеся за нас.
Вы атрымалі ад Бога заданне абараняць людзей, маліцеся за нас.
Вы сузіраеце Аблічча Айца Нябеснага, маліцеся за нас.
Вы цешыцеся з навяртання кожнага грэшніка, маліцеся за нас.
Вы вывялі справядлівага Лота з асяроддзя грэшнікаў, маліцеся за нас.
Вы сыходзіце і ўзыходзіце па драбіне Якуба, маліцеся за нас.
Вы прынеслі Майсею Закон Божы на гару Сінай, маліцеся за нас.
Вы абвясцілі свету радасць нараджэння Збаўцы, маліцеся за нас.
Вы прыслугоўвалі Езусу ў пустыні пасля сарака дзён посту, маліцеся за нас.
Вы прынеслі Лазара ва ўлонне Абрагама, маліцеся за нас.
Вы былі апранутыя ў белае ля падножжа гробу Езуса, маліцеся за нас.
Вы гаварылі з вучнямі пасля адыходу Езуса да Неба, маліцеся за нас.
Вы суправаджалі Езуса на апошні суд тут на зямлі, маліцеся за нас.
Вы ўзмацнялі Яго ў хвіліну апошняга змагання, маліцеся за нас.
Вы, выводзіце з чысца душы пасля іх ачышчэння, маліцеся за нас.
Вы чыніце цуды моцай Божай, маліцеся за нас.
Вы кіруеце дзяржавамі і манархамі, маліцеся за нас.
Вы вызвалялі сяброў Бога з вязніцаў і іншых небяспекаў, маліцеся за нас.
Вы суцяшалі мучанікаў у хвіліны катаванняў, маліцеся за нас.
Вы з асаблівым клопатам абараняеце пралатаў і князёў, маліцеся за нас.
Усе рангі і іерархіі блаславёных духаў, маліцеся за нас.
Ад усяго злога і ад кожнай небяспекі збаў нас, Пане.
Ад нападаў злога духа збаў нас, Пане.
Ад расколу і ерасі, збаў нас Пане.
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці збаў нас, Пане.
Ад вечнага асуджэння збаў нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

V. Пане, выслухай малітву маю.
R. І няхай заклік мой дойдзе да Цябе.

Молімся. О Пане, Ты цудоўна падзяляеш на рангі розныя пасады Анёлаў, удзялі нам ласку, каб тыя, што заўсёды ў небе, поабач з Табой, каб Табе служыць, абараняюць таксама нашае жыццё на зямлі. Праз нашага Пана Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці з Духам Святым, праз усе вякі вечныя. Амэн.


Вяночак Анёльскі на ўшанаванне
СВЯТОГА АРХАНЁЛА МІХАЛА I ЎСІХ НЯБЕСНЫХ АНЁЛЬСКІХ ХОРАЎ

Пачатак вяночка
Паводле адной пабожнай легенды, св. Міхал аб’явіўся Антаніне д’Астанак, якая штодзённа яго шчыраўшаноўвала, і сказаў, што ён быў бы рады, калі б гэтае набажэнсгва, прысвечанае ўшанаванню яго і дзевяціанёльскіх Хораў, распаўсюдзілася з мэтай атрымання ласкаў у штодзённых патрэбах, асабліва ў патрэбахсвятога каталіцкага Касцёла. Таму, хто будзе чытаць гэты вяночак штодня, ён абяцаў пастаянную дапамогу як сваю, так і іншых анёлаў, а пасля смерці – вызваленне яго і ягоных родных ад чысцовых мукаў.
Безумоўна, шчырае і пастаяннае ўшанаванне св. Арханёла Міхала з’яўляецца крыніцай  вельмі многіх важных ласкаў для душы як  пры  жыцці,  так  і  пасля  смерці.

Спосаб чытання вяночка
(спрошчаны)
Вяіючак складаецца з 9 прывітанняў; кожнае прывітанпе з «Ойча наш», 3 «Вітай, Марыя»  і  ўскліканняў  на  дадатковых  пацерках  чытаецца  4  «Ойча  наш».

С.: Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Усе: Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
СХвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
УсеЯк была спрадвеку, цяпер і заўсёды і на вякі вечныя. Амэн.

I. На ўшанаванне Хору Серафінаў
«Ойча наш» і 3 «Вітай, Марыя».
С.: Дзеля заступніцтва святога Арханёла Міхала і Хору Серафінаў.
 Усе: Пане Усемагутны, змілуйся над намі.

II. На ўшанаванне Хору Хэрубінаў   
«Ойча наш» і 3 «Вітай, Марыя».
С.: Дзеля заступніцтва святога Арханёла Міхала і Хору Хэрубінаў.
 Усе: Пане Усемагутны, змілуйся над намі.

III. На ўшанаванне Хору Тронаў     
«Ойча наш» і 3 «Вітай, Марыя».
С.:  Дзеля заступніцтва святога Арханёла Міхала  і Хору Тронаў.
 Усе: Пане Усемагутны, змілуйся над намі.
IV. На ўшанаванне Хору Панаванняў  
«Ойча наш» і 3 «Вітай, Марыя».
С.: Дзеля заступніцтва святога Арханёла Міхала і Хору Панаванняў.
Усе: Пане Усемагутны, змілуйся над намі.

V. На ўшанаванне Хору Валадарстваў 
«Ойча наш» і 3 «Вітай, Марыя».
С.: Дзеля заступпіцтва святога Арханёла Міхала  і Хору Валадарстваў.
Усе: Пане Усемагутны, змілуйся ІІад намі.

VI. На ўшанаванне Хору Магутнасцяў 
«Ойча наш» і 3 «Вітай, Марыя».
С.: Дзеля заступніцтва святога Арханёла Міхала  і Хору Магутнасцяў.
Усе: Пане Усемагутны, змілуйся над намі.

VII. На ўшанаванне Хору Княстваў    
«Ойча наш» і 3 «Вітай, Марыя».
С.: Дзеля заступніцтва святога Арханёла Міхала  і Хору Княстваў.
Усе: Пане Усемагутны, змілуйся над намі.

VIII. На ўшанаванне Хору Арханёлаў       
 «Ойча наш» і 3 «Вітай, Марыя».
С.: Дзеля заступніцтва святога Арханёла Міхала  і Хору Арханёлаў.
Усе: Пане Усемагутпы, змілуйся пад намі.

IX. На ўшанаванне Хору Анёлаў   
«Ойча наш» і 3 «Вітай, Марыя».
С.: Дзеля заступніцтва святога Арханёла Міхала  і Хору Анёлаў.
Усе: Пане Усемагутны, змілуйся над намі.

На ўшанаванне святога Арханёла Міхала.       «Ойча наш».На ўшанаванне святога Арханёла Габрыэля.  «Ойча наш».На ўшанаванне святога Арханёла Рафала.       «Ойча наш».На ўшанаванне святога Анёла Ахоўніка.          «Ойча наш».

Падрыхтавана паводле інтэрнэт русурсаў.
Перакладзена з французкай мовы.

пятница, 17 мая 2013 г.

Скапулярий святого Михаила

В Католической Церкви существует как минимум полтора десятка официально утвержденных (и гораздо больше – пока не утвержденных) малых скапуляриев – малых подобий монашеского облачения, которые верующие носят в знак особого почитания того или иного образа, входящего в католический культ, а часто – и принадлежности к соответствующему братству, связанному общими обетами. Выглядит скапулярий как два небольших лоскута ткани определенного цвета, соединенных двумя лентами или шнурами, носимых один на груди, а другой – на спине и часто снабженных теми или иными изображениями. “Облачение” в скапулярий производит уполномоченный священник. Со многими скапуляриями связаны также специальные индульгенции.

Скапулярий святого Михаила появился при понтификате бл. Пия IX (1846-1878), который его благословил, но формально утвержден был лишь при его преемнике – Папе Льве XIII. В 1878 г. при церкви св. Евстахия в Риме было основано братство во имя св. Михаила Архангела; на следующий год такое же братство появилось и при церкви Сант’ Анджело. В 1880 г. оно было возведено Львом XIII в ранг архибратства (то есть такого братства, которое имеет право принимать в свой состав другие ассоциации аналогичного характера и разделять с ними положенные ему привилегии и индульгенции) и получило название Архибратства скапулярия св. Михаила. Формула благословения скапулярия и облачения в него была утверждена Конгрегацией обрядов 23 августа 1883 г. и включена в Римский ритуал.

По своему внешнему виду скапулярий святого Михаила отличается от других, поскольку его лоскуты имеют форму щита. Один из них имеет синий цвет, другой – черный; соединяющие их ленты также одна синяя, другая черная. На обоих лоскутах изображается св. Михаил Архангел, убивающий змия, и наносится надпись “Quis ut Deus”.

Позднее появился также и стал весьма популярен коричневый скапулярий святого Михаила (объединяющий в себе традиции скапуляриев св. Михаила и Кармельского, имеющего коричневый цвет). Несмотря на свое название, он светло-зеленый, но оторочен по краям коричневой тканью и крепится на коричневых же шнурах. Оба его лоскута имеют обычную прямоугольную форму; на одном из них вышивается или наносится иным способом тот же образ св. Михаила, убивающего змия, с девизом “Quis ut Deus”, а на другом – фиолетовый щит с греческой монограммой имени Христа (Hi-Ro), увенчанный короной, и надпись “In hoc signo vinces” (“Сим знаком победишь”) на латинском или народном языке – слова, связанные со знамением, бывшим императору Константину Великому, которому, согласно преданию, помогал в воинских трудах св. Михаил. С этим скапулярием связаны те же обязанности, привилегии и индульгенции, что и коричневым карельским скапулярием. Существуют также промежуточные формы между черно-синим и коричневым скапуляриями (например, коричневый в форме щита).

Видение Льва XIII

13 октября 1884 года Папа Лев XIII, как обычно, завершил мессу в одной из приватных часовен Ватикана. Стоят у подножья алтаря, он вдруг мертвенно побледнел и рухнул на пол, как будто у него случился сердечный приступ. Но причиной его падения была не болезнь – Папа внезапно узрел будущее, ожидавшее возлюбленную им Церковь. Проведя несколько минут как будто в коме, он очнулся и сказал окружающим: “О, какую страшную картину мне дано было увидеть!”

По рассказам тех, кто говорил с Папой вскоре после этого, Лев XIII видел период продолжительностью около ста лет – двадцатый век. Лев XIII был так потрясен представшим ему зрелищем упадка духовных и нравственных ценностей и в Церкви, и вне Ее, что составил молитву, которую предписал читать в конце “низкой мессы” по всей Латинской Церкви, что и совершалось вплоть до 1964 года. Молитва эта обращена к св. Архангелу Михаилу:

Sancte Michael Archangele, defende nos in proelio, contra nequitiam et insidias diaboli esto praesidium. Imperet illi Deus, supplices deprecamur: tuque, Princeps militiae coelestis, Satanam aliosque spiritus malignos, qui ad perditionem animarum pervagantur in mundo, divina virtute, in infernum detrude. Amen.
Святой Михаил Архангел, защити нас в бою, от бесчинств и козней диавола будь нам защитой. Да явит Свою власть над ним Бог, смиренно молим. Ты же, князь войска небесного, сатану и с ним духов злых, на погибель душам в мире рыщущих, богоданной своею отвагою да низвергнешь во ад. Аминь.

Современному читателю эта молитва может показаться старомодной и даже вызвать у него смущение – ведь в ней говорится о сатане и о злых духах. Но надо заметить, что едва ли не всякий вид общественной патологии и морального упадка (уровень преступности, процент незаконнорожденных детей, количество абортов и разводов и т. д.) стал резко возрастать как раз в конце 1960-х годов – через несколько лет после того, как эту молитву перестали использовать в церковной литургии. Хотя точные подробности видения Льва XIII неизвестны, ясно, что его опасения касательно трудностей, предстоявших его Церкви и всему миру, были вполне обоснованы.

“Молитвы Льва” (Preces Leonis, англ. Leonine Prayers), состоящие из трех “Ave Maria”, “Salve Regina”, особой молитвы за обращение грешников, возвышение и свободу Церкви[1], а также троекратного воззвания к Сердцу Иисусову, при Папах Пии XI и Пии XII получили также название “Молитв за обращение России”. К ним полагается 10-летняя индульгенция.

В обращении после молитвы Angelus 24 апреля 1994 года Папа Иоанн Павел II упомнянул о видении Льва XIII и призвал всех католиков читать молитву к св. Архангелу Михаилу, “чтобы получить помощь в битве против сил тьмы и против духа мира сего”.

[1] Oremus. Deus, refugium nostrum et virtus, populum ad te clamantem propitius respice; et intercedente gloriosa, et immaculata Virgine Dei Genitrice Maria, cum beato Joseph, ejus Sponso, ac beatis Apostolis tuis Petro et Paulo, et omnibus Sanctis, quas pro conversione peccatorum, pro libertate et exaltatione sanctae Matris Ecclesiae, preces effundimus, misericors et benignus exaudi. Per eundum Christum Dominum nostrum. Amen.

Помолимся. Боже, прибежище наше и сила, воззри благосклонно на народ, к Тебе вопиющий, и предстательством преславной и непорочной Девы Богородицы Марии, с блаженным Иосифом, Ее обручником, и с блаженными апостолами Твоими Петром и Павлом, и со всеми святыми, услыши в милости и благости Своей молитвы наши об обращении грешников и о свободе и возвышении святой Матери-Церкви. Через Того же Христа, Господа нашего.

Архангел Гавриил

Архангел Гавриил был избран Богом, чтобы благовестить Пресвятой Деве Марии, а с Нею и всем людям великую радость о Воплощении Спасителя Иисуса Христа, Сына Божия.

Именно поэтому на следующий день после праздника Благовещения, 8 апреля по новому стилю, христиане почитают Архангела Гавриила, послужившего Таинству нашего спасения.

Если исчисление Архангелов начинается с Михаила, поборника и победителя врагов Божиих, то Гавриил стоит на втором месте. Его Господь посылает для возвещения и разъяснения Божественных Тайн.

Архангел Гавриил — это один из семи главных ангелов, которые, согласно книге Товита, «приносят молитвы святых и входят пред славу Святого» (Тов. 12, 15). Имя Гавриил означает на еврейском языке «сила Божия».

Архангел Гавриил несколько раз упоминается в Писании, как небесный вестник, которого Бог посылает, чтобы возвестить людям Свои планы о спасении рода человеческого.

Моисея, избежавшего руки фараона, он научил в пустыне книжному писанию, сообщил ему о начале мира и создании первого человека Адама, поведал ему о жизни и деяниях бывших патриархов, рассказал о потопе и разделении языков, объяснил ему расположение небесных планет и стихий, научил его арифметике, геометрии и всякой премудрости.

Пророку Даниилу он объяснил чудесные видения о будущих царях и царствах, сообщил ему о времени освобождения людей Божиих из плена вавилонского, а также о времени первого пришествия в мир Христа.

Он явился святой праведной Анне, которая в своем саду скорбела о неплодии и со слезами молилась Богу, и сказал ей: “Анна, Анна! Твоя молитва услышана, воздыхания твои прошли облака, а слезы твои дошли до Бога: ты зачнешь и родишь благословенную Дочь, о Которой благословятся все племена земные. Ею дастся спасение миру, а получит Она имя Марии”.

Также Архангел Гавриил явился и праведному Иоакиму, постившемуся в пустыне, и возвестил ему то же, что и святой Анне: они будут иметь Дочь, от века избранную Матерью Мессии, грядущего для спасения рода человеческого. Этот великий архангел был приставлен от Бога хранителем рожденной от неплодных Богоотроковицы Марии и, когда Она была введена в храм, питал Ее, ежедневно принося Ей пищу.

Он же явился святому священнику Захарии и возвестил ему о разрешении от неплодства престарелой жены его Елисаветы и рождении святого Иоанна Предтечи Господня, а когда тот не поверил, – связал язык его немотой до дня исполнения слов его (Лк.1,5-25). Отсюда видно, что Архангел Гавриил необычайно приближен к Господу и посылается Им возвещать величайшие тайны, касающиеся спасения рода человеческого.

Этот же предстатель Божий, будучи послан Богом в Назарет, явился Пресвятой Деве, обрученной праведному Иосифу, и возвестил Ей зачатие Сына Божия. Также явился он во сне и Иосифу, объяснив ему, что Отроковица осталась невинной, ибо зачатое в ней – от Духа Святого (Мф. 1,18-21).

А когда Господь наш родился в Вифлееме, Архангел Гавриил явился пастырям, стерегущим стада свои, и сказал: – Возвещаю вам великую радость, которая будет всем людям: ибо родился вам в городе Давидовом Спаситель, Который есть Христос Господь, а затем тотчас с множеством небесных воинов воспел: “Слава в вышних Богу, и на земле мир, в человеках благоволение!” (Лк.2,14).

Полагают, что этот ангел явился с неба Христу Спасителю перед Его страданиями, когда Он молился в саду, ибо имя Гавриил значит “крепость Божия”. Явившийся Архангел Гавриил укреплял Его, так как между другими служениями имел и это – укрепление в подвигах, а Господь наш тогда подвизался в усердной молитве (Лк.22,43; Евр.5,7).

Этот же Ангел явился мироносицам, сидящим на камне у гроба, возвещая им о воскресении Господнем (Мф.28; Мк.16; Лк.24; Ин.20): таким образом, будучи благовести и ком зачатия и рождества Господа, он явился и благовестником Его Воскресения.

Он же явился и Пресвятой Деве Богородице, горячо молившейся на горе Елеонской, возвестив Ей приближение Ее честного Успения и переселения Ее на небо, и дал Ей светлую райскую ветвь.

В иудаизме Гавриэль — один из четырёх ангелов (Гавриэль, Михаэль, Уриэль и Рефаэль; в русской традиции Гавриил, Михаил, Уриил и Рафаил), стоящих по четырём сторонам престола Бога и исполняющих обязанности стражей на четырёх концах мира (Ханох 9, 1). Эти четыре архангела, которые и поныне призываются в молитве на сон грядущий, часто упоминаются вместе.

Каждые три колена Израиля имеют своих ангелов-хранителей в лице этих четырёх архангелов (Бэмидбар Рабба 2, 10). Михаэль и Гавриэль защищают евреев от преследователей (Ялкут Хадаш 57б) и молятся перед Божьим престолом о благополучии всего рода человеческого и об освобождении еврейского народа из неволи.

Кроме того, Гавриэль играет роль ангела смерти. Он приходит как посланник «верховного суда» за праведниками с идеально ровным ножом в руках и забирание им души праведников сравнивается с «кошерной шхитой». За грешниками же приходит Самаэль с зазубренным ножом и то, что делает Самаэль с грешниками, — это «шхита некошерная».

Но являясь Божиим вестником важнейших ветхозаветных и новозаветных событий, Архангел Гавриил, следовательно, должен быть особенно близок к Богу. Святая Церковь изображает его иногда с райскою ветвию в руке, которая была принесена им Богоматери, а иногда в правой руке с фонарем, внутри которого горит свеча, а в левой – с зеркалом из ясписа. Изображает с зеркалом, потому что Гавриил есть вестник судеб Божиих о спасении рода человеческого или со свечою в фонаре, потому что судьбы Божий бывают сокрыты до времени исполнения их, и, по самом исполнении, постигаются только теми, которые неуклонно смотрят в сердце свое как в отражение слова Божия и своей совести.

Літанія і малітвы да св. Арханёлаў Міхала і Габрыэля

ЛІТАНІЯ ДА СВЯТОГА MIXAЛA АРХАНЁЛА

(для прыватпага чытання)

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Святая Марыя, Каралева Анёлаў, – маліся за нас.
Святы Арханёле Міхале, – маліся за нас.
Святы Міхале, славуты Князю,
Святы Міхале, мужны ў барацьбе,
Святы Міхале, пераможца сатаны,
Святы Міхале, граза злых духаў,
Святы Міхале, правадыр войска нябеснага,
Святы Міхале, прадвеснік Божай хвалы,
Святы Міхале, радасць Анёлаў,
Святы Міхале, гонар неба,
Святы Міхале, які прадстаўляе Найвышэйшаму
нашыя просьбы,
Святы Міхале, абаронца душ справядлівых,
Святы Міхале, пасланнік Божы,
Святы Міхале, ІІраваднік наш у малітве,
Святы Міхале, крэпасць люду Божага,
Святы Міхале, абаронца і апякуне Касцёла,
Святы Міхале, дабрачынца народаў,
якія цябе праслаўляць,
Святы Міхале, заступнік збаўлення,
Святы Міхале, наш шчыт ад спакусаў,
Святы Міхале, Анёле спакою,
Святы Міхале, праваднік душаў да вечнага святла,
Святы Міхале, зверхнік у небе, – маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.

С.: Маліся за нас, святы Арханёле Міхале.
Усе: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся. Усемагутны вечны Божа, які святога Арханёла Міхала ўстанавіў абаронцам Касцёла і  зверхнікам раю, праз яго заступніцтва адары Касцёл шчасцем і спакоем, а нас ласкаю ў жыцці і хвалою ў вечнасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Малітва да святога Арханёла Міхала, апекуна Беларусі

У табе, святы Міхале, Касцёл мае свайго абаронцу і апекуна, ты вядзеш збаўленых да нябеснага шчасця. Прасі Бога аб спакоі, каб перамог уладу сатаны, сейбіта хаосу, і каб не дазволіў трымаць людзей у няволі і шкодзіць Касцёлу. Няхай Беззаганная Панна, апранутая ў сонца Каралева анёлаў, праз цябе струшчыць галаву антыхрысту і абароніць сваіх зямных дзяцей ад яго варожага ўплыву.
Святы арханёле Міхале, абаронца хвалы Найвышэйшага, занясі нашыя просьбы да Бога і выпрасі для нас Яго міласэрнасць. Беражы нас у змаганні супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю. Князю войска нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Паспрыяй, каб мы праз усю вечнасць былі вернымі твайму закліку «Хто ж, калі не Бог!» Амэн.

Малітва да св. Міхала Арханёла

Святы Арханёле Міхале, беражы нас у змаганні, будзь нам абаронаю супраць спакусы і пастак злога духа, — пакорна просім, няхай яго знішчыць Пан Бог, а Ты, князю войска нябеснага, магутнасцю Божай скінь у пекла шатана і іншых злых духаў, якія на згубу душ снуюць па свеце. Амэн.
Марыя, Каралева Святых Анёлаў, маліся за нас!

Літанія да святога Арханёла Габрыэля

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Маці Божая, маліся за нас.
Святая Марыя, Каралева неба, маліся за нас.
Святая Марыя, Каралева Анёлаў, маліся за нас.
Святы Міхаіл Арханёл, маліся за нас.
Святы Габрыэль Арханёл, маліся за нас.
Святы Рафаіл Арханёл, маліся за нас.
Блаславёныя духі дзевяці Хораў Анёльскіх, маліцеся за нас.
Святы Габрыэль, Арханёл, маліся за нас.
Святы Габрыэль, адзін з сямі, што стаяць перад Абліччам Бога, маліся за нас.
Святы Габрыэль, імя якога азначае “Моц Божая”, маліся за нас. .
Святы Габрыэль, Магутнасць Бога, маліся за нас.
Святы Габрыэль, дасканалы слуга Слова Божага, маліся за нас.
Святы Габрыэль, верны пасланнік Бога, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які падказаў Даніэлю час прыходу Месіі, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл прарокаў і тых, што абвяшчалі Слова Божае, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які абвясціў Захарыі нараджэнне Божага Папярэдніка, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які даведаўся ў Небе пра святую таямніцу Уцелаўлёнага Слова, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які абвясціў Марыі Уцелаўленне Спрадвечнага Слова, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які прынёс на зямлю імя Езуса, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл Звеставання, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл, які даеш сэнс святога і боязі Божай, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл пакоры, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл праслаўлення, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які ахвяруеш нашыя малітвы Усявышняму, маліся за нас.
Святы Габрыэль, цудоўнае святло Касцёла, маліся за нас.
Святы Габрыэль, абаронца адносінаў і еднасці Касцёла, маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

С.: Маліся за нас, о хвалебны Святы Габрыэлю, пасланнік Езуса Хрыста.
Усе: Каб мы сталіся годнымі Яго абяцанняў.

Молімся. О Божа, Ты выбраў Арханёла Габрыэля, каб абвясціць таямніцу Уцелаўлення Свайго Сына, выпрасі нам ласку, каб пасля таго, як мы будзем ушаноўваць гэтага хвалебнага Арханёла тут на зямлі, мы змаглі атрымаць у Небе плёны Яго апекі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Перакладзена з французкай мовы.
 Крыніца: http://imagessaintes.canalblog.com

Малітвы да святога Арханёла Габрыэля

Святы Габрыэль, анёл Уцелаўлення, адкрый нашыя вушы на перасцеражэнні і прыспешваючыя заклікі Пана. Будзь заўсёды побач з намі, просім цябе, каб мы добра разумелі Слова Божае, каб мы ішлі за Ім і былі Яму паслухмянымі, а таксама выконвалі тое, чаго Ён ад нас жадае. Дапамажы нам чуваць, каб у хвіліну свайго прыходу Ён не знайшоў нас спячымі. Амэн.

(Малітва перакладзена з нямецкай мовы,
 Малітоўнік “Saint Gabriel “la Force de Dieu” –
Prières, 1996, Editions Bénédictines – Rue E.
Guinnepain – 36170 Saint-Benoît-du-Sault – France)

Святы Арханёл Габрыэль, пасланнік Божай міласэрнасці да ўбогіх, ты прывітаў Марыю гэтымі словамі: “Вітай, Марыя, поўная ласкі”, і атрымаў адказ поўны глыбокай пакоры. Абаронца душ, дапамажы нам ісці за ўзорам Яе пакоры і паслухмянасці.

 (Малітва Айца Ламы да Святога Гаўрыіла, Анёла Касцёла,
1999, © Editions Bénédictines, Rue E. Guinnepain – 36170 Saint-Benoît-du-Sault – France.)


Святы Арханёл Габрыэль, ты справядліва названы “Моцай Божай”, таму што быў выбраны, каб абвясціць Марыі таямніцу ў якой Усемагутны цудоўным чынам праявіў моц рукі Сваёй. Дапамажы нам спазнаць скарбы, укрытыя ў асобе Сына Божага, і будзь нашым пасланнікам у Святой Дзевы. Зрабі нас моцнымі ў Веры, Надзеі, Любові. Амэн.

Перакладзена з французкай мовы.
Крыніца: http://imagessaintes.canalblog.com/archives/2008/10/05/1083389

среда, 17 апреля 2013 г.

Навэна да св. Апосталаў Пятра і Паўла

Пачынаецца 20 чэрвеня

Малітва на кожны дзень навэны
Святыя Князі Апосталаў, Пётр і Павел, мы, вашыя пакорныя і пабожныя слугі, бласлаўляем, праслаўляем і дзякуем нашаму Пану Езусу Хрысту за тое, што Ён зрабіў вас Абаронцамі і Апекунамі ўсяго Каталіцкага Касцёла. Дзеля ўсяго свету вы былі першымі прапаведнікамі евангельскай праўды, заснавальнікамі Хрысціянскай Веры, дасканалым узорам усіх цнотаў і галоўнымі пасланнікамі вялікай Божай міласэрнасці. Святыя Князі Апосталаў, вы – нашыя настаўнікі, нашыя заступнікі, нашыя айцы. З вышыні вы ззяеце невыказным святлом і маеце пасад у нябесным валадарстве. Няхай ваш дабразычлівы позірк заўсёды будзе скіраваны на Святы Касцёл. Няхай вашыя вушы і вочы заўсёды будуць адкрытыя на яго патрэбы, малітвы і абяцанні. Маліцеся за яго нястомна і выпрошвайце ў Бога ўсе патрэбныя ласкі для хрысціянства. Вы заснавалі Касцёл, вы захавалі яго да сённяшняга дня, і вы, сваім заступніцтвам, захаваееце ў ім непамыльны Пасад вечнай праўды. Працягніце свае дабразычлівыя рукі таму, хто займае гэты Пасад і кіруе Касцёлам, дайце яму залаты меч, меч Боскасці, які хвалебна адгоніць усіх ворагаў праўды. Няхай праз вас закон, супакой, любоў Езуса Хрыста валадараць па ўсім сусвеце. Абараняйце ўсіх жыхароў Рыму і члонкаў яго дыяцэзіі. Зрабіце так, каб асаблівым чынам сярод нас ззялі вашыя нябесныя цноты, каб праз вашае заступніцтва, мы і ўсе нашыя браты ў Езусе Хрысце нястомна выконвалі Яго евангельскія загады, а праз гэта атрымалі ласку падзяляць разам з вамі шчасце ў нябесным Валадарстве. Амэн.

Антыфона. Сёння Сымон Пётр быў узняты на крыж, сёння той, хто мае ключы Валадарства нябеснага адышоў у поўні радасці Езуса Хрыста. Сёння Апостал Павел, святло сусвету, паклаў галаву пад меч і атрымаў вянок пакутнцтва ў імя Езуса Хрыста.

R. Яны абвяшчалі справы Божыя.
V. Яны мелі мудрасць спраў Божых.

Молімся. Пане, пачуй нашыя малітвы. Поўныя даверу ў Тваю міласэрнасці мы просім, праз заступніцтва святых Апосталаў Пятра і Паўла, аб дапамозе Тваёй дабрыні з вышыні неба. Праз Езуса Хрыста, нашага Пана. Амэн.

Першы дзень
Хвалебныя Апосталы святыя Пётр і Павел, якія першымі абвяшчалі навуку неба і першымі яе наслядоўвалі, вашыя ўчынкі заўсёды кіраваліся матывамі Божай волі, вашая смерць была цалкавітай ахвярай шчырай паслухмянасці, выпрасіце нам, о прывілеяваныя вучні Езуса Хрыста, гэты евангельскі дух дасканалай паслухмянасці, якія робяць нас вернымі наслядоўцамі вашага прыкладу. Дапамажыце нам ва ўсім выконваць Божую волю да самай смерці, каб пасля таго, як мы разам з вамі будзем верна ісці слядамі Езуса Хрыста тут на зямлі, мы былі прынятыя ў небе, каб усхваляць там перамогу Божай Міласэрнасці, прыгатаванай тым, хто быў сапраўды паслухмяным.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Другі дзень
«Чыніце пакуту за свае грахі», такой, святы Пётр, была твая выснова пасля першага казання, і гэта фундаментальная выснова, якую ты ніколі не стамляўся абвяшчаць людзям на працягу ўсяго часу свайго апостальства. Ты, хвалебны святы Павел, калі жадаў паццвердзіць сваю навуку перад Агрыпай, сказаў яму, што яна заключаецца ў тым, каб казаць людзям пра пакуту, навяртанне і шчыры жаль за грахі. Пра гэта, о святыя Апосталы, вы кажаце нам у сваіх Пасланнях. Няхай вашыя нябесныя галасы кранаюць нашыя сэрцы, напаўняюць збаўчай бояззю, напаўняюць нашыя вочы слязамі скрухі і дапамагаюць верна ісці вашымі слядамі ў практыкаванні пакуты, каб мы атрымалі ў небе радасць быць разам з тымі, хто на зямлі праліваў слёзы аплакваючы свае грахі.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Трэці дзень
Хвалебныя Апосталы святыя Пётр і Павел, дзеля ўсяго свету, а асабліва для Рыма, вы былі першымі апосталамі Евангелля Езуса Хрыста і першымі заснавальнікамі веры. Паглядзіце на нас, о святыя Апосталы, з той самай дабрынёй, з якой вы глядзелі на першых хрысціянаў і выпрасіце нам тую ж веру, дзейсную, шчырую, шчодрую, якая іх асвячала праз вашую апостальскую паслугу. Яны былі жывымі помнікамі моцы вашай апосталькай паслугі. Зрабіце так, каб і мы сталіся не менш прыгожымі помнікамі моцы вашай апекі. Няхай нашыя ўчынкі і нашыя звычаі будуць такімі ж, як учынкі і звычаі тых шчаслівых хрысціян, бо мы цалкам з імі з’яднаныя праз вызнанне той самай Веры. І дапамажыце нам, каб мы былі ў Небе з Езусам Хрыстом, разам з нашчадкамі вечнай радасці, пасля таго, як на зямлі мы будзем, праз Міласэрнасць Божую, нашчадкамі іх веры.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Чацвёрты дзень
О хвалебны Князю Апосталаў, святы Пётр, ты кажаш нам: «Памятайце, браты, што Езус Хрыстус адрадзіў нас праз Сваё Ўваскрашэнне і даў нам надзею ўваскрэснуць з Ім у гэтай надзеі, калі мы захаваем яе да смерці, і Ён дасць нам спадчыну, якая будзе трываць вечна.» І ты, хвалебны святы Павел, ты пішаш вернікам, што на шляху Пана сустракаецца шмат цяжкасцяў, але з надзеяй у Езуса Хрыста іх усе можна перамагчы, таму што гэтая надзея не можа нас падмануць. О святыя Апосталы, вы мелі гэтую боскую цноту ў самай дасканлай ступені. На зямлі вы скаштавалі яе найцудоўнейшыя плёны і цяпер атрымалі яе ўзнагароду ў Небе. Праз гэтую гераічную надзею, якой вас абдараваў Езус Хрыстус на зямлі, праз хвалебныя плёны гэтай цноты ў вашай апостальскай працы і вялікую ўзнагароду ў небе выпрасіце нам усім хрысціянскую надзею, непарушную і шчодрую, якая дасць нам ласку захваць Закон Божы і прывядзе да вечнага збаўлення. Няхай гэтая надзея дадае нам мужнасці і дапамагае верна супрацоўнічаць з ласкай, а таксама прывядзе да вечнай спадчыны ў небе.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Пяты дзень
Хвалебныя Князі Апосталаў, святыя Пётр і Павел, дасканалы ўзор хрысціянскай цярплівасці, праз нястомнае і гераічнае практыкаванне гэтай цноты вы былі сапраўднымі слугамі Бога і Яго годнымі пасланнікамі сярод людзей, каб абвяшчаць ім вечную праўду. Уся зямля была сведкам вашага прыкладу цудоўнай цярплівасці, а асаблівым чынам Рым. Ужо больш за дзевятнаццаць стагоддзяў Рым успамінае і пабожна ўшаноўвае дамы, вязніцы, ланцугі і крыжы, якія вы асвяцілі гераічнымі ўчынкамі вашай цярплівасці. Гэтыя ж самыя ўчынкі цярплівасці заахвоцілі шматлікіх рымлянаў пайсці за Езусам Хрыстом. Яны так палюбілі Закон Езуса Хрыста, што шмат хто з іх праліў за яго сваю кроў і паццвердзіў сваю цярплівасць пакутніцтвам. Няхай ваш прыклад дае нам вялікую моц, так як даў нашым хвалебным папярэднікам. І няхай святыя помнікі вашай цярплівасці, што захоўвае вечны горад і дае сховішча Намесніку Езуса Хрыста, будуць цэнтрам праўды дзеля ўсяго свету. Няхай гэтыя помнікі, несучы далёка па свеце збаўчы ўплыў вашых цнотаў, дапамогуць нам мужна прыняць свой крыж і шчыра крочыць па слядах Езуса Хрыста, пакуль мы не дойдзем разам з вамі да Яго Валадарства і не знойдзем у ім вечны супакой.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Шосты дзень
Хвалебныя Князі Апосталаў, святыя Пётр і Павел, менавіта вам дзякуе Каталіцкі Касцёл за стараннасць ў распаўсюджванні веры, за будаванне і захаванне Касцёла. Святы Пётр, перад тым, як аддаць сваё жыццё за Хрыста, ты па-айцоўску паабяцаў усім хрысціянам, што духоўна заўсёды будзеш побач з імі і будзеш памятаць пра іх, калі будзеш побач з Панам. Святы Павел, калі ты быў яшчэ тут на зямлі, прасіў цябе дапамагчы не толькі тым, што жылі ў тыя часы, але і тым, што прыдуць у наступныя стагоддзі. Дапамагай таксама і нам. Зрабі таксама для нас тое, што ты абяцаў: няхай, праз тваё заступніцтва, усемагутны Бог працягне нам Сваю дабразычлівую руку, так як Ён ужо зрабіў гэта для шматлікіх народаў праз цноту твайго прапаведвання. Няхай Пан дасць сваім слугам тую ж цноту, што і табе. Няхай Ён захавае ва ўсім Касцёле тую святую веру, якую ты заснаваў, і няхай усе народы вызнаюць і пакланяюцца Айцу, Сыну і Духу Святому, адзінаму Богу ў трох Асобах.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Сёмы дзень
O Хвалебныя Князі Апосталаў, святыя Пётр і Павел, шчаслівыя жыхары Рыму – гэта найцудоўнейшы і найхвалебныйшы помнік тваёй вялікай міласэрнасці. Стары Рым выпіў келіх сораму распусты і бязбожнасці, яго паглынула кроў нязмернай колькасці пакутнікаў Езуса Хрыста. А як пакаранне за злачыннасці і варажбу, ён быў зруйнаваны і больш не існаваў. Сённяшні Рым існуе дзякуючы хвале Апосталькага Пасаду, дзякуючы вашым магілам, о Хвалебныя Апосталы. Паглядзіце на ваш горад і адорвайце яго ў наступныя стагоддзі дабрадзействамі вашай апекі. Аддаліце ад гэтага горада і яго жыхароў усё зло, якое зруйнавала стары вінаваты Рым. Дапамажыце ім узрастаць і ўдасканальвацца ў цнотах, якія павінны ззяць ў Горадзе Веравызнання Езуса Хрыста і зрабіце так, каб хвалебны Пасад праўды быў усе больш шанаваным і хвалебным. Агарніце асаблівай апекай нашага Святога Айца, Святы Калегіум, Біскупаў і ўсіх Пастыраў, кіраўнікоў дзяржаў, хрысціянскія народы, каб яны сведчылі пра веру святым жыццём, няверуючыя народы, схізматыкаў і ератыкоў, каб яны дайшлі да пазнання Праўды, усіх справядлівых, каб яны засталіся вернымі справядлівасці, усіх грэшнікаў, каб яны навярнуліся, усіх памерлых вернікаў, каб яны дайшлі да хвалы вечнай, пасля жыцця ў заснаванай праз вас веры.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Восьмы дзень
Хвалебныя Князі Апосталаў, святыя Пётр і Павел, каб паказаць сваю хвалу і апеку, каб зрабіць вашую ўладу любай і адначасова пужаючай па ўсім свеце і асабліва ў Рыме, вы паклікалі вялікага святога Ільва, каб пасароміць пыху і гнеў Атылы, які пагражаў зруйнаваць ўсю Італію, а галоўным чынам Рым. Гэты варварскі кароль убачыў вас побач з шаноўным Панціфікам: ён убачыў вашыя рукі, ўзброеныя мечам Пана і пагрозу яго жыццю з вашаго боку, калі ён адмовіцца быць вам паслухмяным. Ён збялеў і задрыўжаў, гэты варвар, і пачаў паважаць Ільва, аддаў яму пашану і паслухаўся яго, да здзіўлення ўсяго свету, а потым пайшоў іншым шляхам. Такім чынам, дзякуючы вам, Рым быў уратаваны ад разні і іншага гвалту. O цудоўная моц! O сорам чалавечай ганарлівасці! O нязмерная хвала апекі Апосталаў! О святыя Апосталы, узнясіце таксама над намі свае дабрадзейныя і палохаючыя рукі. Суправаджайце і абараняйце нас супраць ворагаў Закону Езуса Хрыста; упакорце іх сваім магутным голасам; дайце ім ласку скрухі і жалю, каб і яны пазналі і паверылі ў Езуса Хрыста і мелі шчасце дайсці да святасці і дасягнуць вечнага збаўлення.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Дзевяты дзень
Хвалебныя Князі Апосталаў, святыя Пётр і Павел, ад Бога вы атрымалі самыя каштоўныя ласкі Духа Езуса Хрыста. Гэта Дух любові і міласэрнасці. Менавіта гэты Дух любові і міласэрнасці няспынна ажыўляў вас у апостальскай працы. Гэтым Духам вы асвяцілі ўвесь свет і асабліва Рым. Часам у вязніцы, часам закутыя ў ланцугі, на эшафоце і ў руках катаў вы паказвалі людзям тое, што можа ўчыніць у сэрцы хрысціяніна любоў да Езуса Хрыста. Як неразбуральны помнік гэтай любові, вы пажадалі, каб Рым быў нашчадкам вашай смерці, каб там спачывалі вашыя астанкі, каб там былі ўшанаваныя вашыя святыя магілы. Нахай жа гэтыя каштоўныя помнікі будуць красамоўнымі для нас, і няхай гэтая зямля, асвечаная вашай кроўю і найвышэйшым і дасканалым актам вашай любові да Бога, будзе заўсёды прыносіць плёны гэтай Божай любові. Няхай гэтая любоў, праз вашае заступніцтва, распальвае нашыя сэрцы, а успамін пра дні вашага мучаніцтва і любові да Бога, будзе для нас плёнам практыкавання гэтай цноты. Няхай дух любові да Езуса Хрыста ажыўляе дні, якія нам яшчэ трэбна правесці на гэтай зямлі, а нашым апошнім актам будзе акт дасканалай любові, які скончваючы нашыя смяротныя дні, будзе пачаткам дней бессмяротных, падчас якіх мы зможам разам з вамі любіць, бласлаўляць і дзякаваць Айцу, Сыну і Духу Святому праз усе вякі вечныя. Амэн.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Малітва на заканчэнне навэны
O святыя Апосталы Пётр і Павел, я (імя), абіраю вас сёння і назаўжды за сваіх патронаў і заступнікаў. Я пакорна радуюся разам з табой, святы Апостал Пётр, таму што ты той камень, на якім Езус Хрыстус збудаваў Свой Касцёл, і разам з табой, святы Павел, бо цябе Бог выбраў, каб несці праўду ўсім народам. Выпрасіце мне, малю вас, жывую веру, цвёрдую надзею і дасканалую Любоў, цалкавітую свабоду ад самога сябе, пагарду светам, цярплівасць у выпрабаваннях, пакору ў багацці, увагу ў малітве, чысціню сэрца, святасць у мэтах маіх учынкаў, стараннасць у выконванні абавязкаў, вернасць сваім абяцанням, паслухмянасць волі Божай, сталасць у ласцы Божай да самай смерці, каб пасля таго, як я перамагу, праз вашае заступніцтва і заслугі, ўсе спакусы свету, дэмана і плоці, я быў годным стаць перад абліччам вечнага Пастыра душ, Езуса Хрыста, які разам з Айцом і Духам Святым жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя, і каб я мог вечна радавацца з Ім і любіць Яго. Амэн.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

Папскім пасланнем 28 ліпеня 1778, Папа Пій VI устанавіў 100 дзён адпусту ўсім хрысціянам, што са скрушаным сэрцам прачытаюць хоць адзін раз у дзень гэтую малітву, разам з Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу ў гонар святых Апосталаў Пятра і Паўла. А таксама поўны адпуст тым, хто ў свята Святога Пятра ці ў свята Святога Паўла, альбо ў адзін з дзевяці дзён, што папярэднічаюць святу, альбу ў адзін з васмі дзён пасля свята, паспавядаўшыся і прыняўшы Святую Камунію, пабожна наведаюць касцёл ці алтар, прысвечаны гэтым апосталам, і прачытаюць гэтую малітву і пацер за Святы Касцёл і Папу Рымскага.

Imprimatur + Ig. Episc Marianopolitanus
Перакладзена з французкай мовы.

Літанія і ўскліканні да св. Пятра і Паўла

Літанія да св. Пятра

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.
Святая Марыя, Каралева апосталаў, маліся за нас.
Святы Пётр, князю апосталаў, маліся за нас.
Святы Пётр, які першы, на заклік Хрыста, ўсё пакінуў і пайшоў за Ім, маліся за нас.
Святы Пётр, які атрымаў сваё імя ад самога Хрыста Пана, маліся за нас.
Святы Пётр, лодка якога служыла амбонай Хрысту, маліся за нас.
Святы Пётр, які быў названы першым сярод апосталаў, маліся за нас.
Святы Пётр, які ішоў па вадзе з Езусам, маліся за нас.
Святы Пётр, які вызнаў боскасць Езуса праз ласку нябеснага святла, маліся за нас.
Святы Пётр, які суправаджаў Езуса на гару Фавор, маліся за нас.
Святы Пётр, якога Езус узяў да саду Аліўнага, маліся за нас.
Святы Пётр, які, крануты позіркам Езуса, горка аплакваў свой грэх, маліся за нас.
Святы Пётр, які адным з першых увайшоў да гробу Езуса, маліся за нас.
Святы Пётр, які першым сярод апосталаў убачыў Езуса ўваскрослым, маліся за нас.
Святы Пётр, які любіў Езуса больш за іншых апосталаў, маліся за нас.
Святы Пётр, які атрымаў уладу пасвіць і кіраваць аўчарняй Езуса, маліся за нас.
Святы Пётр, за якога маліўся Езус, каб не паслабла яго вера, маліся за нас.
Святы Пётр, які атрымаў ад Езуса абавязак падтрымліваць сваіх братоў, маліся за нас.
Святы Пётр, ты адзіны заклаў праз Езуса фундамент Касцёла, маліся за нас.
Святы Пётр, табе адзінаму былі дадзеныя ключы ад Божага Валадарства, маліся за нас.
Святы Пётр, ты першы, пасля спаслання Духа Святога, абвяшчаў Евангелле, маліся за нас.
Святы Пётр, які прысвяціў Пану першыя плёны сярод народаў, маліся за нас.
Святы Пётр, за якога маліўся Касцёл, калі ты быў у вязніцы, і які быў вызвалены анёлам маліся за нас.
Святы Пётр, які кіраўніцтвам Божай Мудрасці ўсталяваў свой пасад у Рыме, маліся за нас.
Святы Пётр, якому Езусам была дадзена абяцанне і ласка памерці на крыжы як Ён, маліся за нас.
Святы Пётр, які жывеш і кіруеш са свайго пасаду і нястомна заступаешся за Святы Касцёл, маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

V. Ты Пётр - скала,
R. На гэтай скале я пабудую Касцёл свой.

Молімся. O Пане, які, даючы святому Пятру, Свайму Апосталу, ключы неба, даў яму таксама моц звязваць і развязваць на зямлі, удзялі нам ласку, каб праз яго заступніцтва мы былі вызваленыя ад повязяў нашых грахоў. Які жывеш і валадарыш з Богам Айцом у еднасці з Духам Святым. Амэн.


Перакладзена з французкай мовы.
Крыніца: http://www.blogcatholique.fr/2011/09/litanies-de-saint-pierre.html


Ускліканні да святога Паўла

Святы Павел, Габрэй, сын габрэя, маліся за нас!
З патомства Абрагама, маліся за нас!
Верны паслядоўнік Права сваіх Айцоў, маліся за нас!
Гарачы абаронца Торы, маліся за нас!
Добры знаўца Пісання, маліся за нас!
Дасканалы фарысей, які атрымаў прабачэнне ўсіх сваіх грахоў, маліся за нас!
Змагар мячом Слова Божага, маліся за нас!

Святы Павел, які атрымаў святло Божае па дарозе да Дамаску, маліся за нас!
Захоплены Ўваскрослым, маліся за нас!
Нястомны прапаведнік Добрай Навіны, маліся за нас!
Старанны слуга Хрыста Збаўцы, маліся за нас!
Апостал язычнікаў, маліся за нас!
Добры будаўнік Касцёла Хрыстовага, маліся за нас!
Айцец вялікай колькасці вернікаў, маліся за нас!

Святы Павел, Праваднік і духоўны Настаўнік, маліся за нас!
Настаўнік кансэкраванага жыцця, маліся за нас!
Які будуеш і заахвочваеш да брацкага жыцця, маліся за нас!
Убогі для Хрыста, маліся за нас!
Усхваляючы дзявоцтва, маліся за нас!
Паслухмяны Волі Божай, маліся за нас!
Верны ўпраўнік таямніц Хрыстовах, маліся за нас!

Святы Павел, уважлівы да дзеяння Божага ў душы, маліся за нас!
Які клапоцішся пра ўбогіх, маліся за нас!
Узор нястомнай малітвы, маліся за нас!
Містык, асвечаны і прадтрыманы візіямі Хрыста, маліся за нас!
Уратаваны верай, маліся за нас!
Узмоцнены ў надзеі, маліся за нас!
Укаранёны ў любові да Бога і да бліжняга, маліся за нас!

Святы Павел, які стаіш на каленях перад Айцом і ўспяваеш Яго міласэрнасць, маліся за нас!
Які жывеш адным жыццём з Хрыстом, маліся за нас!
Цалкам падданы дзеянню Духа, маліся за нас!
Выбраны сведак нараджэння Касцёла, маліся за нас!
Настаўнік вучняў, маліся за нас!
Прарок пяшчоты Бога, маліся за нас!
Айцец, які нараджаеш дзяцей у Хрысце, маліся за нас!

Святы Павел, сапраўдны «атлет» Бога, маліся за нас!
Цярплівы ў выпрабаваннях, маліся за нас!
Мужны ў няшчасцях, маліся за нас!
Бясстрашны ў небяспеках, маліся за нас!
«Чэмпіён» у свабодзе дзяцей Божых, маліся за нас!
Прымаючы ў слабасці моц Хрыста, маліся за нас!
Які носіш у сваім целе знакі Пакутаў Хрыста, маліся за нас!

Святы Павел, захоплены справамі Божымі, маліся за нас!
Які вучыш радавацца ва ўсіх абставінах, маліся за нас!
Пастыр еднасці Цела Хрыстовага, маліся за нас!
Доктар Евангелля і Слуп Касцёла, маліся за нас!
Вызнаўца веры, які атрымаў вянок бессмяротнасці, маліся за нас!
Мучанік Хрыста ў жыцці і ў смерці, маліся за нас!
Вялікі ўлюбёны апостал Хрыста і ўсяго Касцёла, маліся за нас!

Перакладзена з французкай мовы
Крыніца: http://www.feuetlumiere.org/prier/prieres/litanie-de-saint-paul.html

Святыя Пётр і Павел, апосталы

Пётр, імя якога было Сымон, нарадзіўся ў галілейскім горадзе Бэтсаідзе, быў жанаты і жыў у Капэрнауме. Ён і яго брат Андрэй былі рыбакамі на Генісарэцкім возеры. Менавіта за лоўляй рыбы Сымона сустрэў Езус і паклікаў ісці за сабою, каб зрабіць яго «лаўцом людзей». Сымон атрымаў ад Езуса імя Пётр (габрэйск. Кіфа, што азначае скала) і заўсёды быў першым сярод апосталаў.

Каля Цэзарэі Філіпавай ён упершыню назваў Хрыста Сынам Божым, і тады атрымаў ад Езуса абяцанне, што на ім, як на скале, будзе заснаваны Касцёл. Нягледзячы на трохкратнае адрачэнне Пятра ад Хрыста, што здарылася ў ноч перад укрыжаваннем, уваскрослы Езус даручае Пятру «пасвіць сваіх авечак» і прадказвае яму пры гэтым, якой смерцю апостал памрэ. Гэтае прадказанне спраўдзілася ў Рыме падчас ганення на хрысціянаў пры імператары Нероне ў 64 ці 67 г.: Пётр быў укрыжаваны ўніз галавою. Ён сам папрасіў аб гэтым, бо не лічыў сябе годным памерці гэтаксама, як Хрыстус.

Звесткі пра жыццё святога Паўла дайшлі да нас у Дзеях Апосталаў, а таксама ў пасланнях самога апостала. Павел, чыё габрэйскае імя было Саўл, паходзіў з кілікійскага горада Тарсу (на тэрыторыі Турцыі), дзе ён нарадзіўся каля 10 г. ад Н. Х. у фарысейскай сям’і. Паколькі ён ад нараджэння меў рымскае грамадзянства, у яго, хутчэй за ўсё, з самага пачатку было і другое, лацінскае імя Павел. Маючы каля 19 гадоў, ён прыбыў у Ерузалем, каб вучыцца ў рабіністычнай школе вядомага настаўніка Гамаліэля. Тады Саўл быў непрымірымым ворагам хрысціянаў, бо лічыў іх адступнікамі ад веры Майсея. Ён заўзята пераследаваў вучняў Хрыста (між іншым, удзельнічаў у каменаванні першамучаніка Стэфана).

З мэтаю знішчыць маладую хрысціянскую супольнасць у Дамаску Саўл ва ўзросце 34 гадоў вырушыў у гэты горад, але па дарозе туды яму аб’явіўся Хрыстус, які цалкам перамяніў усё яго жыццё, зрабіўшы сваім «выбраным начыннем» для абвяшчэння імені Божага ва ўсім свеце. Адразу пасля навяртання Павел стаў нястомна абвяшчаць Евангелле паўсюль, куды яго пасылаў Святы Дух. Паўлу ўдалося пераканаць апосталаў не чыніць перашкодаў для навяртання язычнікаў, і ўсё больш язычнікаў прымала слова Божае, праз хрост далучаючыся да Касцёла. Падчас трох місіянерскіх падарожжаў апостал абвяшчае Евангелле і стварае хрысціянскія супольнасці ў Аравіі, Сірыі, Малой Азіі, Македоніі, Грэцыі, Турцыі і інш. краінах. Неаднаразова яго жыццё было ў небяспецы падчас караблекрушэнняў; яго каменавалі, бічавалі, арыштоўвалі. Прыблізна ў той жа час, што і Пётр, Павел прыняў у Рыме мучаніцкую смерць праз адсячэнне галавы. Яго называюць Апосталам народаў і лічаць першым хрысціянскім тэолагам. Пасланні апостала Паўла раней за ўсе іншыя кнігі Новага Запавету пачалі лічыцца боганатхнёнымі.

Святыя апосталы Пётр і Павел з’яўляюцца заснавальнікамі і падмуркам Касцёла. Намеснікам Пятра з’яўляецца Папа Рымскі, які працягвае яго служэнне ў Касцёле.

Успамін: 29 чэрвеня

http://catholic.by/