Ружанец і еднасць хрысціян

РУЖАНЕЦ У БАПТЫСТАЎ

Падчас візіту ў Цэнтр Яна Паўла ІІ я сустрэў лектара гэтага даследчага інстытуту, Мк. Мануса Дэніса, з мэтай адрадзіць тэалогію ў сэнсе жывой традыцыі на навуковым узроўні. Ён распавёў мне пра сустрэчу з дзвюма маладымі жанчынамі пастарамі Баптысцкай царквы. Баптысты – гэта адна з найвялікшых цэркваў, сфамаваных пасля Рэформы, жывая Царква, якая сваім апостальскім, эсхаталагічным і завершаным вымярэннем, састаўляе частку тых груп, якія сваёй стабільнасцю і колькасцю сваіх члонкаў, змаглі дасягнуць памераў Царквы. Падчас гэтага сходу, дзве жанчыны пастары вельмі здзівілі, сказаўшы пра тое, што яны моляцца Ружанец кожны дзень. Не дзеля парафіі, але дзеля іх саміх, у якасці прыватнага набажэнства, гэта было састаўной часткай іх жыцця. Чаму? Яны растлумачылі: “Дзева, сказалі яны, адзінасутная з Хрыстом праз чалавечнасць, якую Яна Яму перадае.” Гэта адносіны жанчын да тэалогіі; іх разуменне хрысціянства больш унутранае, больш жывое. Айцоўства-мацярынства Айца і мацярынства Марыі, а таксама таямніца мацярынства, якое ажыццявілі столькі жанчын, прыносіць новае вымярэнне ў разуменне хрысціянства.

Перакладзена з французкай мовы.
Паводле арыгіналу “Chrétiens Magazine”,
Mons. René Larentin “Rosaire chez les Baptises !”
№ 223 “La joie de prier le chapelet tous les jours”, page 3.

РУЖАНЕЦ У ТАЯМНІЦЫ

Неверагоднае прызнанне некаталіцкага пастара, які нічога не хацеў чуць пра Марыю і гэта набажэнства. Вось яго гісторыя:
Пастар Поль-Фелікс Экула паважна захварэў на вочы. 15 жніўня 1999 года да пастара ў сне прыходзіць Святая Дзева, якая просіць Езуса аздаравіць яго з гэтай хваробы; што адбываецца ў тую ж хвіліну! Пастар адразу ж пачынае бачыць. Потым Дзева Марыя дадае імя Поль да яго першага імя і загадвае яму купіць ружанец, што ён і робіць у парафіяльным касцёле Святога Габрыэля пасля доўгіх супраціўленняў. Пасля гэтага ў яго жыцці адбываюцца моцныя змены, у якіх адносіны з Марыяй займаюць галоўнае месца; а таксама падчас духоўнага экстазу ён бачыць свечку, святло якой адкрывае яму візію Святой Сям’і. Таямніча, ён моліцца на ружанцы і атрымлівае шмат унутраных натхненняў. На экуменычнай сустрэчы пастар Поль-Фелікс Экула чытае ўрыўкі Евангелля св. Лукі 1, 46 і 2, 14, каб аб’явіць, што ўсе хрысціяне павінны даць належнае месца Той, якую Святое Пісанне абвясціла Благаслаўлёнай усімі пакаленнямі (Лк 1, 48). Ён прызнаў, што на працягу чатырох месяцаў ён павінен быў хаваць ад вернікаў яго царквы тое, што адбывалася паміж Маці Збаўцы і ім самім! Цяпер ён цалкам адкрыта жыве з Дзевай Марыяй!

Перакладзена з французкай мовы.
Паводле арыгіналу “Chrétiens Magazine”,
“Le chapelet en secret”,
№ 223 “La joie de prier le chapelet tous les jours”, page 10.

ДВА ЖАЎНЕРА…

У 1915, на ваенным фронце, французкі жаўнер, які не мог рухацца з-за ранення, стаў сведкам адной сцэны, якая з’явілася ў часопісе “La Croix” 12 верасня 1915:
Два жаўнера, са смерцяносным раненнем, ляжалі побач са мной; адзін з іх быў немцам, выбух снарада ўскрыў яму вантробу. Другі быў французам, у яго была раскрытая рана боку і глыбокае раненне галавы. Абодва выглядалі маладымі; яны вельмі цярпелі. Раптам я ўбачыў, як француз засунуў руку пад кажух і з высілкам выцягнуў маленькі срэбраны крыжык, які ён пабожна паднёс да вуснаў. Потым, слабым, але цвёрдым голасам, ён пачаў маліцца: “Ave Maria, Gratia plena…” (Вітай, Марыя, поўная ласкі…). На гэтыя словы, немец, які падаваў знакі жыцця толькі кароткімі і перарывістымі ўздохамі, расплюшчыў свае блакітныя шкляныя вочы; потым павольна паварочваючы галаву ў бок француза, ён паглядзеў на яго без нянавісці, а нават амаль з любоўю, і працягнуў па-лацінску: “Sancta Maria, Mater Dei…” (Святая Марыя, Маці Божая…). Іх вочы сустрэліся і іх позіркі зразумелі адзін аднаго. Тады, працягваючы рукі ў велічным жэсце любові, француз працягнуў крыжык немцу, які яго ўцалаваў. Потым узяўшыся за рукі, яны закрылі вочы; іх напружаныя целы уздрыгнулі… і яны абодва памерлі.

Перакладзена з французкай мовы.
Паводле арыгіналу “Chrétiens Magazine”,
“Les deux soldats”,
№ 223 “La joie de prier le chapelet tous les jours”, page 11