Літанія і малітвы да МБ Добрай Рады

Літанія і малітвы да
Маці Божай Добрай Рады



Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, маліся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над Паннамі,
Маці Добрай Рады,
Дачка Спрадвечнага Айца,
Маці Сына Божага,
Нявеста Духа Святога,
Святыня Тройцы Найсвяцейшай,
Брама неба,
Каралева Кнёлаў,
Аздоба Прарокаў,

O Добрая Рада Апосталаў,
O Добрая Рада Мучанікаў,
O Добрая Рада Веравызнаўцаў,
O Добрая Рада Дзеваў,
O Добрая Рада ўсіх Святых,
O Добрая Рада прыгнечаных,
O Добрая Рада ўдоў і сірот,
O Добрая Рада хворых,
O Добрая Рада засмучаных і вязняў,
O Добрая Рада ўбогіх,
O Добрая Рада ва ўсіх патрэбах,
O Добрая Рада ва ўсіх небяспеках,
O Добрая Рада ў пакусах,
O Добрая Рада навяртаючыхся грэшнікаў,
O Добрая Рада паміраючых,

Ва ўсіх справах і патрэбах, удзялі нам Маці Божая добрай рады
Ва ўсіх сумневах і замяшаннях,
Ва ўсіх смутках і цяжкасцях,
Ва ўсіх небяспеках і няшчасцях,
Ва ўсіх недахопах,
Ва ўсіх крыжах і клопатах,
Ва ўсіх спакусах і нападках злога,
У пераследах і паклёпах,
У кожнай учыненай нам крыўдзе,
Ва ўсіх небяспеках душы і цела,
Ва ўсіх патрэбах,
У гадзіну смерці,
Марыя, Маці Добрай Рады,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

P. Маліся за нас, о Маці Добрай Рады.
W. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: O Божа, Даўца ўсялякіх дабротаў і дасканалых дароў, дай нам усім, хто шукае паратунку ў Марыі, ласку, каб з Яе матчынай далоні мы маглі атрымаць добрую параду, дапамогу і падтрымку ў нашых бедах, сумневах і патрэбах. Праз Езуса Хрыста, Твайго Сына. Амэн.

Малітва да Маці Божай Добрай Рады

Хвалебная Дзева Марыя, Маці Добрай Рады, просім Цябе, вядзі нас па цяжкіх шляхах жыцця. Выпрасі святло нашаму розуму, гарачую любоў нашаму сэрцу, сілу нашай волі. O Маці Ўцелаўлёнага Слова, паўтарай нам словы жыцця вечнага, якія Ты пачула ад Свайго Сына і захавала ў Сваім Сэрцы. Учыні, каб мы жылі ў любові Божай і заўсёды выконвалі Яго святую волю. Выпрасі нам ласку вытрываць да канца, каб мы маглі радавацца з Табой вечнай радасцю ў небе. Амэн.

Малітва да Маці Божай Добрай Рады
Марыя, Маці Добрай Рады, якая сказала: “Зрабіце ўсё, што вам скажа Сын”, выпрасі нам у Хрыста ласку добрага выбару. Няхай Твая малітва выпрасіць згоду і любоў у нашых сем’ях, апеку і Дары Духа Святога для дзяцей і моладзі, дабрабыт для нашай Ачыны і блаславенства для Касцёла Святога і Яго Пастыраў. У цяжкія хвіліны, у цярпеннях і сумневах, выпрасі нам Божае святло, якое дапаможа нам распазнаць волю Хрыста, і Яго моц, каб мы ўмелі выканаць гэтую волю. Мы аддаемся Твайму заступніцтву на ўсіх шляхях нашага жыцця. О Заступніца і Дарадчыца наша, няхай Твая малітва выпрасіць нам дар Божай любові і радасць жыцця вечнага. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.

Малітва да Маці Божай Добрай Рады
О сапраўдны скарб жыцця і невычэрпная рака Божай ласкі, вялікая Каралева неба, Найсвяцейшая Марыя, Ты праз свае невыказныя цноты знайшла ўпадабанне ў вачах Бога і заслужыла ласку зачаць у сваім дзявочым улонні Аўтара жыцця і ласкі Езуса Хрыста, о Маці Бога-Чалавека і Маці адкупленага чалавецтва, Маці ласкі і жыцця, Маці міласэрнасці і прабачэння, скіруй на нас свой мацярынскі погляд, паглядзі міласэрна на мае шматлікія духоўныя і цялесныя немачы, узвысь мяне да стану дасканалага сяброўства з Богам і выпрасі мне ласку вытрываласці. А паколькі Твая малітва ўсемагутная перад Богам, о Марыя, дазволь мне, нягледзячы на маю ўбогасць, абраць Цябе за маю асаблівую Апякунку. З дапамогай Твайго ўсемагутнага заступніцтва, я ўэўнены, што атрымаю ад Твайго Божага Сына ўсе патрэбныя ласкі, каб верна служыць Богу ўчынкамі міласэрнасці, духоўнымі і цялеснымі. Такім чынам Ты пакажаш мне, што для мяне Ты Маці Божай ласкі, а я, пасля святога жыцця на зямлі, дзякуючы атрыманым ад Цябе ласкам, буду мець шчасце вечна праслаўляць Цябе ў небе. Амэн. 

Перакладзена з польскай мовы

Падрабязней пра абраз Маці Божай Добрай Рады можна даведацца ТУТ