Літанія і вяночак да св. Філамэны


Вяночак да св. Філамэны

На крыжыку чытаецца Веру…
На кожнай з трох белых пацерак чытаецца Ойча наш у гонар Святой Тройцы як падзяка за ўсе ласкі, атрыманыя праз заступніцтва св. Філамэны.

На 13 чырвоных пацерках чытаецца наступная малітва ў гонар 13 гадоў жыцця св. Філамэны:

“Радуйся, святая Філамэна, якую пасля Марыі я лічу сваёй заступніцай перад Боскім Абраннікам. Маліся за мяне цяпер і ў хвіліну маёй смерці. Святая Філамэна, умілаваная дачка Езуса і Марыі, маліся за нас, да цябе прыбягаючых. Амэн.”

На заканчэнне вяночка:

“Радуйся, нявінная Філамэна, якая з любові да Езуса захавала лілею дзявоцтва ва ўсім сваім бляску. Радуйся, праслаўлёная Філамэна, якая так мужна праліла сваю кроў дзеля Езуса Хрыста. Я праслаўляю Бога за ўсе ласкі, якімі Ён абдараваў цябе на працягу жыцця, а асабліва ў гадзіну тваёй смерці. Я праслаўляю Яго за гонар і моц, якімі Ён цябе ўкаранаваў, і прашу цябе выпрасіць мне ў Бога ласкі, аб якіх я малю праз тваё заступніцтва. Святая Філамэна, умілаваная дачка Езуса і Марыі, маліся за нас, да цябе прыбягаючых. Амэн.”



Літанія да Святой Філамэны
Састаўленая св. Янам-Марыяй Віяннэем

Кірые, элейсон. Хрыстэ,  элейсон.
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
                                                 змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
                                        змілуйся над намі.
  
Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас.
Святая Марыя, ранішняя Зорка, маліся за нас.
Святая Марыя, Каралева дзеваў, маліся за нас.

Святая Філамэна, маліся за нас.
Святая Філамэна, напоўненая незлічонымі ласкамі з хвіліны твайго святога нараджэння, маліся за нас.
Святая Філамэна, абранніца Езуса, святло свету, маліся за нас. 
Святая Філамэна, верная паслядоўніца Марыі, маліся за нас. 
Святая Філамэна, нявеста Хрыста праз шлюб чыстасці, маліся за нас. 
Святая Філамэна, прыклад Дзеваў, маліся за нас. 
Святая Філамэна, святыня дасканалай пакоры, маліся за нас. 
Святая Філамэна, палаючая жаданнем праславіць Бога, маліся за нас.
Святая Філамэна, ахвяра Хрыстовай Любові, маліся за нас.
Святая Філамэна, прыклад моцы і вытрываласці, маліся за нас.
Святая Філамэна, нязломны прыклад дзявоцтва, маліся за нас.
Святая Філамэна, у ланцугах суцешаная Маці Божай, маліся за нас.
Святая Філамэна, люстра самых гераічных цнотаў, маліся за нас.
Святая Філамэна, адважная перад абліччам катаванняў, маліся за нас.
Святая Філамэна, бязлітасна бічаваная па прыкладзе Хрыста, маліся за нас.
Святая Філамэна, зняважаная за Імя Хрыста, маліся за нас. 
Святая Філамэна, у вязніцы цудоўна анёламі аздараўлёная, маліся за нас. 
Святая Філамэна, уратаваная анёламі ад патаплення, маліся за нас. 
Святая Філамэнна, пакараная, як твой Боскі Жаніх, маліся за нас. 
Святая Філамэна,  наскрозь параненая патокам стрэлаў, маліся за нас. 
Святая Філамэна, суцешаная Маці Божай, калі цябе закавалі ў ланцугі, маліся за нас. 
Святая Філамэна, суцешаная анёламі падчас катаванняў, маліся за нас.  
Святая Філамэна, якая навярнула сведкаў свайго мучаніцтва, маліся за нас.  
Святая Філамэна, якая вытрывала нянавісць сваіх катаў, маліся за нас. 
Святая Філамэна, якой адсеклі галаву, маліся за нас.  
Святая Філамэна, якая ахвяравала сваё жыцце праз вернасць Езусу Хрысту, маліся за нас. 
Святая Філамэна, якая выбрала катаванні і смерць замест велічы царскага трону, маліся за нас.  
Святая Філамэна, заступніца нявінных, маліся за нас.  
Святая Філамэна, апякунка моладзі, маліся за нас.  
Святая Філамэна, прытулак нешчаслівых, маліся за нас. 
Святая Філамэна, аздараўленне хворых і слабых, маліся за нас. 
Святая Філамэна, святло Касцёла ў змаганні, маліся за нас. 
Святая Філамэна, Князёўна Неба, маліся за нас. 
Святая Філамэна, якая ўзмацняеш веру і мужнасць вернікаў, маліся за нас.  
Святая Філамэна, пагроза дэманаў, маліся за нас. 
Святая Філамэна, чыё імя праслаўлена ў небе і страшнае для пекла, маліся за нас. 
Святая Філамэна, праслаўленая незлічонымі і вялікімі цудамі, маліся за нас. 
Святая Філамэна, нашая магутная заступніца перад Богам,
Святая Філамэна, якая валадарыш у хвале, маліся за нас.  
Святая Філамэна, якая вельмі хутка прыходзіш нам на дапамогу, маліся за нас. 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

   V. Маліся за нас, Велічная Святая Філамэна,
   R. Каб мы сталіся годнымі абяцанняў Хрыстовых.
  
   Молімся: Просім Цябе, Божа, праз заступніцтва Святой Філамэны, Дзевы і Мучаніцы, якая заўсёды была ўлюбёнай у Тваіх вачах дзякуючы сваёй узвышанай чысціні і цнатлівасці, прабач нам нашыя грахі і ўдзялі нам ласкі, якія нам вельмі патрэбныя (назваць ласку, аб якой просіш). Amen.


Малітва аб хуткай дапамозе ў патрэбе


   О верная дзева і слаўная мучаніца, святая Філамэна! Праз тваё заступніцтва перад Богам здзейсніліся шматлікія цуды для тых, хто звяртаўся да цябе ў сваіх малітвах. Ты ведаеш усе мае патрэбы і клопаты. Паглядзі на мяне, поўнага пакоры і даверу ў тваю міласэрнасць.
О вялікая святая, паглядзі літасціва на мяне і прасі ў Бога, каб Ён пачуў мае малітвы, якія я ўзношу да Яго праз тваё заступніцтва. Я ўпэўнены, што дзякуючы тваім зямным заслугам, у якіх ты сталася падобнай Езусу Хрысту, я атрымаю ласку, якая мне вельмі патрэбная. І калі я яе атрымаю, то буду ў радасці майго сэрца дзякаваць Богу, Імя якога няхай будзе праслаўлена ў Яго святых цяпер і на векі. Амэн.


Перакладзена з французскай мовы