Цуды ружанцовыя ў розных краінах

Цуд у Аўстрыі

Пакутная малітва чыніць цуд. Калі моляцца асобныя людзі, цуды ўваходзяць у іх асабістае жыццё. Калі моліцца і пакутуе ўвесь народ, цуды пачынаюцца ў абшары грамадскім, гаспадарчым, і нават палітычным! Вялікая малітва з’яднаная з вялікай пакутай чыніць вялікія цуды. Доказаў на гэтыя біблійныя праўды не трэба далёка шукаць. Досыць паглядзець у бок Аўстрыі, дзе ў 1955 г. Гісторыя аднатавала вялікі цуд ружанцовы.

У 1947 у Ведні а. Петрус Паўлічак закладае „Пакутную ружанцовую круцыяту  для супакою ў свеце”. Праз два гады круцыята афіцыяльна зацверджана Аўстрыйсукай Канферэнцыяй біскупаў. Супольнасць мае тры мэты: маліцца і пакутаваць дзеля ўсіх тых, хто забыўся пра Бога, маліцца аб супакоі ў свеце, прасіць аб волі для Аўстрыі.

Ружанец пакутны… Праз некалькі гадоў аказалася, што нават “гэты род” духаў, які звязаўся з “памылкамі Расіі”, бяссільны супраць такой малітвы. Сярод удзельнікаў круцыяты ёсць вядомыя палітыкі такія, як міністр Фігл іканцлер Рааб. Яны таксама вераць у моц малітвы ружанцовай.  Моляцца на ружанцы, прымаюць удзел у арганізаваных працэсіях круцыяты. Айцец Паўлічак тлумачыў удзельнікам ружанцовай круцыяты: „Кожны з вас павінен ведаць, што нашыя укрытыя ахвяры і малітвы, якія мыскладаем сёння не будуць дарэмнымі. Некалі выявіцца наколькі блізкімі былі Богу і Марыі былі нашыя ахвяры і малітвы, i як сапраўдныя струмені ласк і блаславенстваў былі дадзеныя нашай айчыне, светуі кожнаму з вас.” Яшчэ ў дзень Божага Нараджэння 1954 г. рэчаіснасць гэтых слоў здавалася вельмі далёкай . A цуду чакала больш за паўмільёна удзельнікаў Пакутнай Круцыяты Ружанцовай. Некалькі дзён перад гэтым, Молатаў, савецкі міністр замежных спраў, у размове з міністрам Фіглям катэгарычна сцвердзіў, што няма надзеі на заключэнне якой-небудзь дамовы паміж Краем Радаў і Аўстрыяй.

Урад каталіцкай Аўстрыі зразумеў, што дыпламатычныя магчымасці скончыліся канчаткова. Больш за трыста спробаў давесці да паразумення скончыліся фіяскамm. Тады Фігл звярнуўся да а.Паўлічка: „Засталася толькі малітва”. I Круцыята пачынае атакаваць. I тады здарыўся цуд. Аўстрыйская дэлегацыя, якая ў красавіку 1955 г. паехала ў Маскву, нечакана вяртаецца дакументам, гарантуючым Аўстрыі незалежнасць. Узрушаны федэральны канцлер Рааб абвяшчае народу: „Хачу падзякаваць перш за ўсё Богу”. Нават найвышэшыя кіраўнікі дзяржавы прыпісваюць змены ў палітыцы Расіі не сваім заслугам, але Богу і Яго Маці.

У часе Пакутнай Круцыяты Ружанцовай край узяла пад сваю ўладу „Вялікая Апякунка Аўстрыі”. Цікава, але Расія не адмовілася ад даных у красавіку абяцанняў. У сярэдзіне марыйнага месяца падпісваецца мая дзяржаўную умову. Міністр Фігл прамаўляе: „Дзякуючы Богу, падпісваем умову і з радасцю усклікаем: Аўстрыя вольная!”

У марыйным кастрычніку Аўcтрыю пакідае апошні савецкі жаўнер.

ЦУД У ФІЛІПІНАХ

22-25 лютага 1986 г. у сталіцы Філіпін Маніліі, у Алеі Аб’яўлення Святых, адбылася мірная рэвалюцыя. Дарога, якая вяла праз горад сталася месцам перамогі моцы святых -  людзей трымаючых у руках ружанцы. У 1972 г. Філіпіны сталі таталітарнай краінай. Перад чарговымі пэзідэнцкімі рвыбарамі кірацнік краіны Фердінанд М.Маркас распусціў парламент. Згодна з канстытуцыяй, ня мог болей песціць сваёй улады, бо скончыўся яго другі чатырохгадовы тэрмін. Жаданне ўлады папхнула яго да зліквідавання вольнай прэсы, а потым да таго, што ён кінуў у турму ўсіх лідэраў апазіцыі, а таксама васьмі тысяч „незалежна думаючых” жаўнераў і афіцэраў. Спрабаваў таксама атакаваць Царкву, але натыкнуўся на востры супраціў кардынала Жэме Л. Сіна.

Кардынал заўсёды паўтараў, што змены павінны адбыцца не пры дапамозе карабінаў, але на шляху рэвалюцыі сэрца, рэвалюцыі любові. Сітуацыя ў Філіпінах з кожным годам станавілася ўсе больш напружанай. Рака горычы народу перапоўнілася ў той дзень, калі людзі прэзідэнта забілі Бенігно Акіно. Бенігно Акіно уваходзіў у склад парламенту перад тым, як яго распусціў Маркас. Акіно быў нязломным апазіцыянерам і не баяўся гучна гаварыць аб злачынствах урада. Нічога дзіўнага, што арыштаваны быў адным з першых у дзень абвяшчэння ваеннага становішча. Быў застрэляныў верасні 1983 г., калі выходзіў з самалёту ў Маніліі; не паспеў нават ступіць нагой на зямлю філіпінскую. Яго смерць абудзіла філіпінцаў, якія дзесяць гадоў знаходзіліся ў апатыі.

Была субота 22 лютага 1986 г. прэзідэнт прыказаў арыштаваць міністра абароны Хуана Энріле і некалікі іншых. Энріле, генерал Фідель Рамос і трыста іншых вайскоўцаў закрыліся на Алеі Аб’яўлення Святых і сказалі, што будуць змагацца да смерці, але не дадуць сябе жывымі ў рукі Маркаса. Кардынал, праз каталіцкае радыё “Праўда” заклікаў людзей бараніць “сваіх сяброў”: „Выходзьце на вуліцы, станавіцеся паміж сіламі Енріле і Рамоса  і надыходзячымі танкамі!” З усіх канцоў горада збіраліся людзі. Праз некалікі гадзін у Алеі Аб’яўлення Святых сабралася два мільёны людзей. Прыйшлі цэлымі семьямі, з малымі дзецьмі. Але, што самае галоўнае, прыйшлі з ружанцамі ў руках і малітвай на вуснах. Ны вуліцы было вялікае набажэнства ружанцовае, няспынна спявалі марыйныя песні, на хутка прыгатаваных алтарах адпраўляліся службы. Людзі прасілі Найсвяцешую Маці аб дапамозе. Баяліся, нават вельмі моцна. Ведалі, што ўзброеная да зубоў армія Маркаса можа цалкам знішчыць іх.
Стаялі на вуліцы чатыры дні і чатыры ночы. Тое, чаго баяліся, сталася рэальным. На вуліцы з’явіліся шэсць першых танкаў. Тыя, хто імі кіраваў, убачылі армію бязбронных людзей, завылі маторы, машыны паехалі на людзей. Усяго было дваццаць пяць танкаў і шэсць тысяч жаўнераў. Два мільены людзей, дрыжучы ад страху, сталі на калені тварамі да над’яжджаючых танкаў. Паднялі да гары ружанцы і пачалі гучна маліцца. Не, людзі не мелі намеру адступіць. Гэта танкі адступілі. Не было ніводнага выстралу. Армію перамагла моц малітвы.

Потым быў прыказ разагнаць людзей газам. Выканалі гэта спецыялісты выпрабаваныя ў падобныя акцыях. Кінулі ў тлум кантэнеры з газам. Але самі пачалі кашляць і ўцякаць –!нечакана змяніўся кірунак ветру! Праз дзве гадзіны аднавілі газавую атаку. І зноў нечакана змяніўся вецер. Потым быў прыказ разагнаць людзей газам. Выканалі гэта спецыялісты выпрабаваныя ў падобныя акцыях. Кінулі ў тлум кантэнеры з газам. Але самі пачалі кашляць і ўцякаць –!нечакана змяніўся кірунак ветру! Праз дзве гадзіны аднавілі газавую атаку. І зноў нечакана змяніўся вецер. Потым было прыказана страляць у Энріле са зброі. За дзве гадзіны не было ніводнага выстралу. „Усе яшчэ шукаем адпаведнай мэты для нашай – тлумачыў Маркасу камандуючы афіцэр. – Не хочам забіць штацкіх.” Яшчэ чарговыя дзве гадзіны усе яшчэ шукалі адпаведнай мэты. Калі нарэшце мэта выстралу была усталёная, зброі не стрэлілі. Усе патроны былі не папсутымі! А выслаланыя да акцыі гелікоптеры прызямліліся сярод маніфестантаў, і гарнізоны далучыліся да іх. Чаму камандзір эскадры не стрэліў? Бо, тлумачыў пазней кардынал Сін, яго кранула Божая ласка”.

У апошні дзень Спадарыня Акіно была абраная прэзідэнтам. Маркас вырашыў уцякаць  з краю. Схаваўся на Гаваях, дзе жыў да самай смерці ў1989 г. Гэта быў цуд Маці Божай

Якім чынам была мажлівая бяскроўная рэвалюцыя? – Гэта пытанне задаваласяшмат, шматразоў. Кардынал цярпліва адказваў: „Няма адказу. Гэта быў цуд”. Таму, калі кардыналу Сіну ўручалі дактарат у Каледжы ў Бостане, ён мог сказаць: “Думаю, што ўвесь сцэнарый тых дзеяў быў пісаны толькі самім Богам. Думаю, што ўсёй акцыяй кіравала Найсвяцейшая Дзева Марыя. Мы былі толькі выканаўцамі. Aлe нашая моц паходзіла ад Бога”.

Aлe ружанцовы цуд у Філіпінах быў не толькі дадзены. Таму Кардынал Сін не пераставаў перасцерагаць: «Праблему дыктатарскага кравання мы вырашылі за чатыры дні, таму тое, што адбылося на Алеі Аб’яўлення Святых, было цудам.»

 Цуд у Партугаліі

25 красавіка 1974 r. партугальскія камуністы паспрабавалі захапіць уладу ў Партугаліі. Тады група жанчын адразу арганізавала начное чуванне, каб шукаць дапамогі і парады ў Маці Божай, улюбёнай Апякункі Партугаліі. Удзельнікі малітоўнага цування зразумелі, штоМаці Хрыста заклікае іх арганізавання народнай круцыяты ружанцовай. Але то будзе не іх круцыята, але круцыята Маці Божай. Гэта Яна жадае гэтую круцыяту, гэта Яна кліча яе да існавання, гэта Яна ёй кіруе. Вядома, круцыята – гэта войска. Кіраўніком ружанцовайга войска з’яўляецца Марыя, а кожнага, хто стане пад Яе харугвамі абавязаны да паслушэнства. Таму, у першую чаргу, трэба адсунуць свае людзкія страхі і паверць, што гэта Яе справа. Пераможная справа. Потым, удзельнікі начнога чування скіравалі (адразу ж) просьбу да біскупа Фатімы, каб дазволіў арганізаваць Круцыяту, паблаславіў і падтрымаў сваім аўтарытэтам. Біскуп Альберто Косма Амарал, пачуўшы праружанцовую ініцыятыву, каротка сказаў: «Рабіце гэта, я з вамі»

Вядомасць пра арганізаванне Круцыяты павінна была дайсці да народу. Выбралі самы просты шлях – жанчыны паехалі ва ўсе куткі Патугаліі, каб дасягнуць супольнасці самых гарачых католікаў. Скантактаваліся з рэлігійнымі рухамі, манаскімі супольнасцямі, з пробашчамі, якія аддавалі сваё жыццё за парафіі, з ружанцовымі коламі.

Ад самага пачатку было запрапанавана звярнуць увагу не на колькасць членаў, а на якасць. Пашуківаліся людзі, якія б усім сэрцам узяліся штодзённа маліцца адну частку ружанца, як узнагарода Беззаганнаму Сэрцу Марыі за грахі народу. Калі усталявалася група людзей, штодзённа адмаўляючых ружанец у унтэнцыі народу, пачалі на ўсе мажлівыя спосабы распаўсюджваць па ўсяму краю ідэі круцыяты і здабыць для яе як мага больш людзей. Заўсёды, аднак, арганізатары Народнай Круцыяты Ружанцовай падкрэслівалі значэнне прыняцця новымі ўдзельнікамі абавязкаў да Маці Божай. Тлумачылі, што калі хтосьці прымае гэты абавязак, кажа Богу, што Бог можа яму. Гэта дае гарантыю Марыі, што гэтая асоба абавязваецца перад самым Богам. Дзякуючы гэтаму, Найсвяцейшая Маці можа выкарыстаць гэтага як начынне дзеля того, каб удзяліць народу свае.

Вынікаў не трэба было доўга чакаць. Праз паўтара года ўдзельнікаў Круцыяты было больш за мільён. Мільён гэта дзесяць працэнтаў насельніцтва Партугаліі, а мы памятаем, што менвіта дзесяць працэтаў насельніцтва Аўстрыі, адмаўляючы ружанец прывяла да таго, што савецкія войскі пакінулі край.

Гэты партугальскі мільён, гэта дадзеныя на 23 лістапада 1975 г. А праз два дні здарыўся цуд. Як піша с. Фернанда, удзельніца Круцыяты, „Гэта быў час, калі палітычныя праблемы Партугаліі дасягнулі свайго шчыту і, па-людзку, камунізм павінен быў перамагчы. У той жа час, умяркаваныя антукамуністычныя сілы, ведаючы пра намеры, зусім нечакана зрабілі немагчымым захоп улады. Загінула толькі чатыры асобы, a 25 лістапада 1975 г. Камуністаў выкінулі з ураду і уншых высокіх пастоў”. Падзеі того дня былі кульмінацыяй чаргі іншых падзей, якія саўпалі з арганізацыяй  і дзейнасцю Круцыяты. „Па-людзку яны былі не зразумелыя – дадае с. Фернанда. – Сама Маці Божая давала моц праз яе. Гэта было добрым доказам, што Народная Круцыята Ружанца паўстала па натхненню Маці Божай і Яна потым кіравала ёй .”

Падобна да таго, што дзеля атрымання пажаданага адказу з неба патрэбна дакладная лічбa асоб, удзельнічаючых у Круцыяце. Можа сапраўды гэта павінна быць дзесяць працэнтаў народу? Гэта ведае толькі Бог… У Яго свае намеры міласэрнасці адносна людзей. Але ведаем, як павінен вяглядаць пачатак: ружанец, які адмаўляе невялічкая колькасць асоб, вызваляе ласку далучэння штораз большай колькасці людзей. Ён, як камень, укінуты ў ваду, які абуджае са сну  усе большае кола.