Парады

ПАРАДЫ, КАБ ДОБРА МАЛІЦЦА
ПАМПЕЙСКУЮ НАВЭННУ



 - Молімся навэнну ў гонар Марыі з пакорай і годна перажываем цярпенні.
Молімся з верай, з цалкавітай падпарадкаванасцю волі Божай і пазбягаем пры гэтым прэтэнзій.
Калі будзе пагаршэнне стану або павялічацца цяжкасці, паглядзім на гэта як на выпрабаванне і яшчэ больш даверым Богу і Марыі сваю інтэнцыю.
Глыбокая вера і сістэматчынасць у малітве павінны быць рысай кожнага, хто моліцца навэннай.

ВАРТА ПАМЯТАЦЬ!

* Пазнач у календары даты: пачатак навэнны просьбы і навэнны падзякі, а таксама заканчэнне навэнны. Можна звязаць навэнну з якім-небудзь святам (гл. табліцу).
Усю навэнну прысвяці адной інтэнцыі. Памятай пры гэтым, што навэнна не можа быць звязаная з грахом, парушэннем прыказанняў Божых і касцёльных.
Навэнну маліся штодзённа, без перапынкаў.
* Не паўтарай малітвы аўтаматычна! Гэта не гонкі, а сустрэча з Езусам і Марыяй у малітве. 

ПЫТАННІ

Чаму адна навэнна – гэта адна інтэнцыя? Пампейскую Навэнну молімся ў адной, калі магчыма дакладнай,  інтэнцыі. Марыя абяцала Фартуне, што той, хто будзе маліцца, атрымае ласку, аб якой просіць. Захаваем гэтае правіла, шмат сведчанняў кажуць пра шмат атрыманых ласк.
Як вызначыць сваю інтэнцыю? Інтэнцыя навэнны можа быць звязана з нашым духоўным і матэрыяльным жыццём. Памятайма пры гэтым, што ласка не залежыць ад нашых заслуг. Не трэба глядзець на Бога і Марыю як на заложнікаў сваіх інтэнцый. Ласку мы атрымліваем дарма і трэба зрабіць усё, каб адпаведна прыняць яе.
Як падзяліць пампейскую навэнну? Ружанцовую малітву падчас навэнны можна падзяліць на працягу дня на некалькі этапаў, напрыклад, раніцай молячыся радасную частку, у палудзень – балесную, а вечарам – хвалебную. Можна таксама падзяліць на ружанцовыя дзесяткі, якімі молімся ў вольныя хвіліны сярод абавязкаў. Памятайма, аднак, што кожны дзень трэба памаліцца ўвесь ружанец. Распачаўшы навэнну ўжо не робім вольных дзён – трэба захаваць рэгулярнасць 54 дзён, падзеленых на навэнну просьбу і падзяку.
Ці навэнна дзейнічае аўтаматычна? Молімся аб ласцы, але памятайма пры гэтым, што малітва – гэта не магічнае заклінанне і не спосаб гандлю з Богам. У пампейскай навэнне мы давяраем Богу сваю інтэнцыю, спасылаючыся на абяцанне Марыі. Звернем пры гэтым увагу на сэнс малітвы, напрыклад, падкрэсліваючы ў малітве “Ойча наш” словы “будзь воля Твая!”. Няхай кожнае анёльскае прывітанне будзе гімнам у гонар Марыі, і ў гэтай малітве, мы выкажам сваю пакору словамі “маліся за нас грэшных”. Хто лепш за Айца ў Небе зразумее нашыя праблемы? А таму дайма Богу магчымасць дзейнічаць у адпаведным часе і найлепшым спосабам. Давярайма, памятаючы пра рэтарычнае пытанне Езуса: “Калі кагосьці з вас, айцоў, сын папросіць хлеба, ці дасцё яму камень?” (пар. Лк 11).
Ці можна зрабіць перапынак у навэнне? Пампейскую навэнну, як і кожную іншую, молімся штодзённа, без перапынку. Калі па нейкай прычыне мы зробім перапынак, то распачынаем яе наноў. Сэнс у тым, каб навэнна стала для нас школай ружанцовай малітвы. У гэту “школы” мы ходзім штодзённа, на працягу 54 дзён і няма апраўдання адсутнасці.
Чаму навэнна працягваецца 54 дні? Навэнна – гэта набажэнства, якое працягваецца звычайна дзевяць чарговых дзён перад вялікім святам або ўрачыстасцю. З пампейскай навэннай інакш. Яна працягваецца 54 дні. Гэта таму, што Маці Божая сказала Фартуне маліцца тры навэнны просьбы і тры падзякі. Разам гэта дае 6 навэн па 9 дзён, а 6х9=54. І проста, гэтыя 54 дні мы называем пампейскай навэннай.
Калі лепш распачаць навэнну? Можна выбраць якое-небудзь свята Марыі, якое будзе датай пачатку або заканчэння. Некалькі прапаноў ёсць у табліцы. Хоць няма ў ёй рухомых святаў, варта памятаць, што навэнна, распачатая ў Папяльцовую Сераду, заканчваецца ў Свята Божай Міласэрнасці (увага на высакосныя гады). 


Першы дзень Навэнны


Пачатак Навэнны падзякі

Апошні дзень Навэнны
1 студзеня
Святой Багародзіцы Марыі
28 студзеня
23 лютага

31 студзеня

27 лютага
25 сакавіка
Звеставанне Найсв. Панне Марыі
2 лютага
Маці Божай Грамнічнай


1 сакавіка

27 сакавіка

16 сакавіка

12 красавіка
8 мая
Заснаванне Пампейскага Санктуарыя
25 сакавіка
Звеставанне Найсв. Панне Марыі

21 красавіка

17 мая

1 красавіка

28 красавіка
Святога Людовіка дэ Манфора
24 мая
Маці Божай Дапаможніцы верных

8 красавіка
5 мая
Святога Дамініка Савіо
31 мая
Наведванне Найсв. Марыі Панны
8 мая
Заснаванне Пампейскага Санктуарыя

4 чэрвеня

30 чэрвеня

10 мая

5 чэрвеня
2 ліпеня
Маці Божай Будслаўскай
Апякункі Беларусі
31 мая
Наведванне Найсв. Марыі Панны
27 чэрвеня
Маці Божай Нястомнай Дапамогі

23 ліпеня
23 чэрвеня
Вігілія святога Яна

23 ліпеня
15 жніўня
Унебаўзяцце Найсв. Марыі Панны
4 ліпеня
31 ліпеня
Св. Ігнацыя Лаёлы
26 жніўня
Маці Божай Чэнстахоўскай
15 жніўня
Унебаўзяцце Найсв. Марыі Панны

11 верасня
7 кастрычніка
Каралевы Святога Ружанца
26 жніўня
Маці Божай Чэнстахоўскай
22 верасня
18 кастрычніка
Святога Евангеліста Лукі
8 верасня
Нараджэнне Найсв. Марыі Панны
5 кастрычніка
Св. Фаустыны і
бл. Бартоло Лонго

31 кастрычніка
29 верасня
Святога Арханёла Міхала
26 кастрычніка
Бл. Цэліны Бажэцкай
21 лістапада
Ахвяраванне Найсв. Марыі Панны
7 кастрычніка
Каралевы Святога Ружанца
3 лістапада
Св. Марціна дэ Порэса
29 лістапада
16 кастрычніка
Гадавіна пантыфікату
Яна Паўла ІІ

12 лістапада
8 снежня
Беззаганнага Зачацця
1 лістапада
Усіх Святых
28 лістапада
24 снежня
Вігілія Божага Нараджэння
14 лістапада
11 снежня
Св. Марыі Маравілас ад Езуса
6 студзеня
Аб’яўленне Пана
21 лістапада
Ахвяраванне Найсв. Марыі Панны

18 снежня

13 студзеня
8 снежня
Беззаганнага Зачацця
4 студзеня
30 студзеня
Бл. Браніслава Маркевіча
11 снежня
7 студзеня
2 лютага
Маці Божай Грамнічнай
23 снежня
19 студзеня
Св. Юзафа Себастыяна Пельчара
14 лютага
Святога Валянціна












































































  
Перакладзена з польскай мовы. Арыгінал:
„Różaniec i Nowenna Pompejańska”, 
Wydawnictwo ROSEMARIA
Wydanie pierwsze 2014