Гісторыя

Пачатак

Легіён Марыі нарадзіўся ў Дубліне 7 верасня 1921, у вігілію свята Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, калі вакол Фрэнка Дафа, маладога супрацоўніка Міністэрства Фінансаў, сабралася каля пятнаццаці асоб каб разважаць над “Трактатам аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Дзевы Марыі” святога Людовіка де Манфора і сумесна шукаць формы апостальства.

Яны прызывалі Святога Духа і маліліся на ружанцы, потым вырашылі, па дзве асобы, па прыкладу апосталаў, наведваць хворых у шпіталях. Яны вырашаюць таксама збірацца кожны тыдзень.

Так нарадзіўся Легіён Марыі… са сваімі рысамі:
  • сумесная малітва
  • добра вызначаная апостальская праца
  • штотыдневы сход
І гэтая форма апостальства, не дасканала вызначаная на пачатку, але ажыўленая даверам ў  дапамогу Марыі ў справе евангелізацыі, распаўсюджваецца па ўсім свеце.

Структура Легіёна

Назва Легіёна Марыі і розныя лацінскія тэрміны, якія ён ужывае,узяты з рымаскага Легіёна, бо яны агульныя дзеля ўсіх краін і таму ўісм зразумелыя. Яны прадугледжваюць таксама дысцыпліну і моцную структурную арганізацыю руху.

“Канстытуцыя” руху знаходзіцца ў афіцыяльным Кіраўніцтве Легіёна Марыі. Кіраўніцтва з’яўляецц таксама духоўным трактатам практычным правадніком легіянераў.

Падставовым элементам Легіёна Марыі з’яўляецца Прэзідыум, маленькая група, якая складаецца з колькасці ад 4 да 20 асоб. Менавіта прэзідыум вызначае апостальскую працу,  згодна з дырэктывамі біскупаў і парафіяльных кіраўнікоў.
Члонкі Прэзідыума маюць два галоўныя абавязкі:
  • Рэгулярна прысутнічаць на штотыднёвым сходзе, падчас якога яны моляцца і атрымліваюць духоўную і практычную фармацыю дзеля апостальства .
  • Выпаўняць вызначаную апостальскую працу, якую ім вызначае Прэзідыум і пра якую яны робяць справаздачу на наступным сходзе.
Групы, якія аднаго рэгіёну належаць да мясцовага Сакратарыяту (Curia), які належыць да Сакратарыяту дыяцэзіяльнага альбо абласнога, які ў сваю чаргу залежыць ад dernier Сакратарыяту правінцыяльнага (Senatus).

Галоўнае кіраўніцтва належыць Міжнароднаму Кансіліуму (Concillium), які знаходзіцца ў Дубліне.

Мэта і дух Легіёна

Легіён Марыі гэта міжнародны каталіцкі рух свецкіх, якія жадаюць удзельнічаць у евангелізацыйнай Місіі  Касцёла.

Яго члонкі займаюцца беспасрэдным апостальствам праз кантакты з людзьмі, асабліва з асобамі далёкімі ад Касцёла.

Духоўнасць  Легіёна Марыі абапіраецца, галоўным чынам, на веры ў сумеснае  дзеянне Духа Святога і Марыі  ў справе Адкуплення і Ўстанаўлення Валадарства Божага ў свеце.

Легіянеры прысвячаюць сябе Марыі; яны жадаюць дапамагчы Ёй у Яе Місіі Маці Касцёла, мэта якой нараджаць і навучаць дзеля Божага жыцця члонкаў Цела Хрыстовага, перамагаць дэмана, які хоча адабраць людзей у Бога.

Займаючыся апостальствам, легіянеры лічаць сябе “начыннямі”  ў руках Каралевы апосталаў і праз іх інтымнае з’яднанне з Ёй, яны аддаюцца ўдзеянню Духа Святога, галоўнага кіраўніка ў апостальстве.