Тэсэра

ТЭСЭРА

УСТУПНЫЯ МАЛІТВЫ

У імя Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.

Прыйдзі, Дух Святы, напоўні сэрцы верных Табе і запалі ў іх полымя Тваёй любові.
V. Cпашлі Дух Твой, і ўсё будзе створана.
R. I Ты абновіш аблічча зямлі.

Молімся. Божа Ойча наш, напоўні свет дарамі Святога Духа. Ты паслаў Духа нашаму Касцёлу, каб пачаць навучаць Бібліі: цяпер няхай Дух Святы працягвае тварыць у свеце праз сэрцы тых, хто верыць. У імя Пана нашага Езуса Хрыста. Амэн.

V. Пане, адкрый вусны мае
R. І вусны мае апавясцяць хвалу Тваю.
V. Пане прыйдзі мне на дапамогу,
R. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
V. Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
R. Як было спрадвеку, цяпер і заўсёды і на векі вечныя. Амэн.

Далей адмаўляецца частка ружанца

Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея нашая, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнанцы, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні ж на нас, Заступніца нашая, Твае міласэрныя вочы. І Езуса, благаславёны плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о літасцівая, о наймілейшая Панна Марыя.

V. Маліся за нас, Святая Багародзіца.
R. Каб мы сталіся годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся. О Божа,Твой Адзінародны Сын сваім жыццём, смерцю і змертвыхпаўстаннем адарыў нас скарбам вечнага шчасця; дай нам, молім Цябе, каб, разважаючы гэтыя таямніцы Яго жыцця ў Найсвяцейшым Ружанцы, мы маглінаследаваць тое, што ў іх змешчана, і атрымаць тое, што ў абяцана. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

V. Найсвяцейшае Сэрца Езуса,  R. Змілуйся над намі.
V. Беззаганнае Сэрца Марыі,   R. Маліся за нас.
V. Святы Юзаф,  R. Маліся за нас.
V. Святы Ян Евангеліст,  R. Маліся за нас.
V. Людовік де Манфор,   R. Маліся за нас.
У імя Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.

КАТЭНА ЛЕГІЁНУ

Антыфона. Хто Яна,  што набліжаецца, як ранішняя зара, цудоўная, як месяц, ясная, як сонца, грозная, як войскі перад бітваю?

Велічае душа мая Пана;
і ўзрадаваўся дух мой у Богу Збавіцелі маім,
што ўзглянуў Ён на пакорнасць рабы свае,
бо адгэтуль шчасліваю называць будуць мяне ўсе роды,
бо вялікае ўчыніў мне Дужы;
і святое імя Яго;
і міласць Яго ў роды радоў
для тых, што баяцца Яго.
Учыніў сілу рукой сваёй;
рассеяў гордых думкамі сэрца іх;
адабраў у моцных пасады,
узвялічыў паконых,
галодных здаволіў дабром,
а багатыроў адпусціў ні з чым.
Прыняў Ізраіля, слугу свайго,
успомніў міласць,
як гаварыў да айцоў нашых,
да Аўраама і насення яго давеку.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Як было спрадвеку, цяпер і заўсёды і на векі вечныя. Амэн.

Антыфона. Хто Яна,  што набліжаецца, як ранішняя зара, цудоўная, як месяц, ясная, як сонца, грозная, як войскі перад бітваю?
V. О Марыя, без граху пачатая,
R. Маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.

Молімся.
Пане Езу Хрыстэ, Заступнік наш перад Айцом, які Найсвяцейшую Панну Марыю, Маці Сваю, учыніў нашаю Маці і нашаю Заступніцаю перад Табою, зрабі, каб кожны, хто да Цябе звяртаецца, атрымаў усе Твае ласкі праз Яе. Амэн

МАЛІТВА НА ЗАКАНЧЭННЕ

У імя Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.
Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. І ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная і благаслаўлёная.
V. Беззаганная Панна Марыя, Пасрэдніца ўсіх ласкаў
(альбо ўласны малітоўны зварот прэзідыума) R. Маліся за нас.
V. Святыя Арханёлы Міхал і Габрыэль,     R. Маліцеся за нас.
V. Усе сілы нябесныя, анёльскі Легіён Марыі,    R. Маліцеся за нас.
V. Святы Ян Хрысціцель,    R. Маліся за нас.
V. Святыя Пётр і Павел,   R. Маліцеся за нас.

Адары, Пане, нас, хто служыць пад харугвамі Найсвяцейшай Панны Марыі, тою паўнатою веры ў Цябе і тым спадзяваннем на Яе, якім належыць заваяваць свет. Адары нас вераю жывою, натхнёнаю ласкаю, якая дазволіць нам рабіць усе нашыя справы з чыстай любові да Цябе, і заўсёды бачыць Цябе перад сабою і служыць Табе праз службу бліжняму; веру цвёрдую і непахісную, як скала, праз якую мы застанемся спакойнымі і цвёрдымі ў смутку, пакутах і жыццёвых расчараваннях; дай нам веру мужную, якая будзе натхняць нас на пераадольванне і здзяйсненне без вагання вялікіх спраў дзеля хвалы Божае і дзеля ўратавання душ; веру, якая павінні стаць стаўпом агнявым нашага Легіёну, каб весці нас, аб’яднаных у нашым руху, наперад, каб запаліць усюды агонь Божай любові, каб асвяціць святлом ісціны тых, хто знаходзіцца ў цемры смяротнай, каб запаліць раўнадушных, каб вярнуць да жыцця тых, мёртвы ў граху; дай нам веру, якая накіруе нашыя крокі па шляху міру, каб пасля барацьбы ў гэтым жыцці, не згубіўшы ні аднаго са сваіх  членаў, Легіён наш змог сабрацца ў Валадарстве любові і хвалы Тваёй. Амэн.

Няхай душы нашых памерлых легіянераў і душы ўсіх памерлых вернікаў спачываюць у супакоі праз міласэрнасць Божую. Амэн.

У імя Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.