суббота, 16 июля 2016 г.

Свята МБ Ружанцовай. Літанія да МБ Ружанцовай.

Урачыстаць Маці Божай Ружанцовай была ўсталяваная на ўспамін перамогі хрысціянскага флоту на турэцкімі войскамі, якая адбылася пад Лепанта 7 кастрычніка 1571 r. Турэцкі Султан Сэлім жадаў падпарадкаваць усю Еўропу і распаўсюдзіць на яе тэрыторыі мусульманскую веру. Тагачасны Папа – Пій V, дамініканін, гарачы ўшанавальнік Маці Божай – пачуўшы пра набліжаючуюся вайну, са слязамі на вачах пачаў узносіць гарачыя малітвы да Марыі, даручаючы Ёй свой клопат падчас малітвы ружанцовай. Нечакана ў яго з’явілася візія: яму задавалася, што ён апынуся на месцы бітвы пад Лепанта. Ён убачыў вялізныя флоты, якія рыхтаваліся да бітвы. Над імі ён убачыў Марыю, якая глядзела на яго спакойным позіркам. Нечакана змена накірунку ветру зрабіла немагчымым манёўры мусульманаў і пачала спрыяць хрысціянскаму флоту. Такім чынам удалася стрымаць надыход туркаў у Еўропу.

Перамога была вялікая. Ледзьве праз чатыры гадзіны пасля бітвы было затоплена шэсцьдзесят галераў ворага, здабыта палову турэцкіх караблёў, выбаўлена дванадцаць тысяч хрысціянскіх жаўнеараў; загінула 27 тысяч туркаў, 5 тысяч было ўзята ў палон. Пій V, які ведаў, каму належыць цудоўнае выбаўленне Еўропы, зрабіў дзень 7 кастрычніка святам Маці Божай Ружанцовай і дазволіў яго адзначаць у тых касцёлах, дзе былі Ружанцовыя Брацтвы. Клеменс XI, у знак падзякі за перамогу над туркамі пад Белградам у 1716 r., распаўсюдзіў гэтае свята на ўвесь Касцёл. У 1883 Леў XIII дадаў да Ларэтанскай Літаніі заклік “Каралева Ружанца Святога, маліся за нас”, а праз два гады загадаў, каб у касцёлах маліліся ружанец на працягу ўсяго кастрычніка.

Літанія да Маці Божай Ружанцовай (1)

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзіны Божа,

Святая Марыя, Заступніца Ружанца Святога, маліся за нас.
Святая Марыя, чыстае люстэрка, якое адлюстроўвае ў сабе таямніцы жыцця Сына Божага,
Святая Марыя, прыгожая, як месяц падчас жудаснай Пакуты Збаўцы,
Святая Марыя, выбраная, як сонейка падчас Уваскрашэння Пана,
Святая Марыя, як войска падрыхтаванае супраць непрыяцеляў Касцёла Святога,
Святая Марыя, вясёлка запавету, якая мае ўсе колеры Божых таямніц у святым Ружанцы,
Святая Марыя, арфа Давідава, якая дзесяцю струнамі разганяе дэманаў,
Святая Марыя, раскошнае дрэва, якое дае блаславёны плод улоння,
Святая Марыя, алтар Святога Святых, пабудаваны на пятнацці ступенях Божых таямніц,
Святая Марыя, сланечны гадзіннік караля Ахаза, што ў анёльскіх прывітаннях паварочвае назад,
Святая Марыя, Арка Ноя, што грэшнікаў ад патопу і агню вечнага захоўвае, а ў пятнацці таямніцах узносіцца ўзвысь,
Святая Марыя, раскоша раю, што ў ліліях і ружах Пакуты Сына Божага ў святым ружанцы ззяе,
Святая Марыя, што з Ружанцам святым душы людскія з пакутаў чысцовых выцягваеш,
Святая Марыя, што Ружанцам святым, як шчытом, верных слугаў сваіх ад пастак чорта і злой прыгоды засланяш,
Святая Марыя, Найчысцейшая Панна,
Святая Марыя, Маці і Гаспадыня наша,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

W. Маліся за нас, святая Маці Божая,
O. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся. Божа, чый Провід не памыляецца ў Сваіх загадах, мы пакорна просім Цябе, каб Ты аддаліў ад нас усе шкадлівыя рэчы. Праз Езуса Хрыста, які з Табой жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.

Літанія да Маці Божай Ружанцовай (2)

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Каралева Ружанца святога, маліся за нас.
Марыя, найцудоўнешая вясенняя Ружа,
Марыя, квітнеючая Вінаградная Лаза,
Марыя, Галінка з Патомства Давіда, якая нарадзіла Хрыста,
Марыя, Каралева Анёлаў,
Марыя, дапаможніца верных
Ад памылак у жыцці, выбаў нас праз Тваё заступніцтва.
Ад нядобрай любові да сябе,
Ад непаслухмянасці Божым прыказанням,
Ад усялякіх нападак д’ябла, свету і грэшнага цела,
Ад сварак, хваляванняў і вайны,
Праз Тваю пакору,
Праз Твае малітвы,
Праз Тваю лагоднасць і цярплівасць,
О пераможная, святая Дзева Марыя,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.



Молімся. Божа, Твой Сын праз Сваё жыццё, смерць і ўваскрашэнне заслужыў нам вечнае збаўленне, зрабі, каб мы разважаючы гэтыя таямніцы ў ружанцы Найсвяцейшай Панны Марыі, згодна з імі фармавалі нашае жыццё і атрымалі тое, што ў іх абяцана. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

пятница, 1 июля 2016 г.

Маці Божая Нястомнай Дапамогі

27 чэрвеня беларускія грэка-католікі адзначаюць сьвята іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Гэтая Іконане дэкаратыўны элемент. Гэта абраз, які нясе пэўнае пасланьне; гэта катэхізацыя, якая тлумачыць галоўную таямніцу нашай веры.

З гісторыі іканаграфіі

Важнае месца сярод прадметаў культу ў Царкве займаюць іконы. Працэс іх фармаваньня пачаўся з першых стагоддзяў хрысьціянства. Іканаграфічная мова, жанры кампазіцый фармаваліся павольна, праходзячы розныя этапы. Толькі пасля легалізацыі Царквы ў 313 г. былі ўстаноўленыя традыцыйныя іканаграфічныя кампазіцыі, якія бяз значных зменаў дайшлі да сёньняшняга дня.

Першыя хрысьціянскія сімвалы (рыбак, рыба каля кошыка, Багародзіца з прарокам і інш.), якія малявалі на сьценах, былі зьмястоўнымі і зразумелымі толькі для хрысьціянаў, а для іншых – звычайным аздабленьнем, што было абумоўлена ў значнай ступені небясьпекай пераследаваньня. Іх мэтай было заахвоціць першых хрысьціянаў да самаадданай веры. Такая пачатковая іканаграфічная пропаведзь цудоўна выканала заданьне ў небясьпечных абставінах, абвяшчаючы Хрыстовую праўду верным, але хаваючы яе перад ворагамі. На Захадзе такая сімволіка існавала да раньняга сярэднявечча. На Ўсходзе, калі адпала патрэба выкарыстоўваць таямнічыя сімвалы, пачалі пашырацца рэальныя выявы Хрыста і Багародзіцы. Пачаўся працэс адухаўленьня іканаграфіі і напаўнення яе багаслоўскім зьместам.

Асаблівасьцю іконы стала тое, што яна паказвала чалавека жывога пасля сьмерці, надпрыроднага, абожанага. Ікона перадае Божую праўду сродкамі мастацтва, як Сьвятое Пісаньне перадае яе сродкамі мовы. Як праява хрысьціянскай веры, яна зьяўляецца носьбітам духоўнасьці. Іканаграфія нарадзілася ва ўлоньні веруючай Царквы і стала своеасаблівым сімвалічным вакном у духоўны сьвет. Кожная ікона гэта пэўны сімвал, знак, які адкрывае нам рэальнасьць Валадарства Божага, якое не ад гэтага сьвету.

Гісторыя іконы

Значную частку іканаграфіі складаюць іконы Багародзіцы. Існуе паданьне, што першую ікону Багародзіцы яшчэ пры жыцьці напісаў евангеліст Лука, аднак, гістарычных доказаў гэтага да VI ст. няма. Сярод мноства выяваў выдзяляюць сем асноўных тыпаў ікон Багародзіцы: Правадніца (Адыгітрыя), Замілаваньне, Аранта, Знаменьне, Балесная, Пасад Мудрасьці і Неапалімая Купіна.
Сярэднявечнае паданьне распавядае пра купца, які ўкраў цудатворную ікону ў адной з цэркваў выспы Крыт. Праз год ён разам з выкрадзенай іконай апынуўся ў Рыме, дзе захварэў і памёр, запавядаючы перадаць ікону ў храм.

27 сакавіка 1499 г. яе перадалі манахам, якія служылі ў храме сьв. Мацьвея Апостала. У гэтым храме ікона шанавалася на працягу наступных 300 гадоў. У 1819 г. ікону Багародзіцы з храму сьв. Мацьвея перанесьлі ў пабудаваную над Тыбрам царкву Санта-Марыя-ін-Пастэрула, дзе яна знаходзілася, закінутая і забытая.

У 1866 г. пра ікону даведаліся манахі-рэдэмптарысты, якія адшукалі яе, і 26 красавіка 1866 г. цудатворная ікона была выстаўлена для ўсеагульнага пакланеньня ў рымскім храме сьв. Альфонса. Паводле падання, Папа Пій IX пры гэтым сказаў: “Зрабіце так, каб гэтую ікону ведалі ва ўсім сьвеце”, – даручыўшы такім чынам Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў справу распаўсюджаньня культу Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Іканаграфічныя асаблівасьці

Ікона напісаная ананімным аўтарам у адпаведнасці з канонам Багародзіцы Балеснай, які ўжываўся для прадстаўленьня хрысьціянскай таямніцы адкупленьня. На ёй Найсьвятая Маці пяшчотна глядзіць на сваіх шанавальнікаў і гатовая пасьпяшацца ім на дапамогу ў любой патрэбе.

Ікона Маці Божай Нястомнай Дапамогі – гэта не дэкаратыўны элемэнт, гэта вобраз, які нясе пэўнае пасланьне. Гэта катэхізацыя, якая тлумачыць галоўную таямніцу нашай веры. Розныя элемэнты, паказаныя ў ёй, гавораць нам пра Бога, які прысутнічае сярод нас, пра Крыжовы шлях, пра поўнае любові заступніцтва Марыі і пра зьзяньне будучай славы.

У цэнтры іконы – злучаныя рукі Маці і Немаўля, намаляваныя так, што Дзева Марыя паказвае на свайго сына Ісуса Хрыста, Сына Божага, які ахвяруе жыцьцё за ўсіх нас. Немаўля Ісус паказаны як ахвяра, прыгатаваная для прынашэньня, што зьдзейсьніцца так, як гэта апісвае евангеліст у сцэне прынесеньня да храму (Лк. 2:22-40). А тое, як стаіць Багародзіца, нагадвае нам словы Евангельля: “Каля крыжа Ісуса стаяла Маці Ягоная” (Ян. 19:25), – стаіць цвёрда, нязломленая болем.

Усе элементы кампазіцыі падкрэсліваюць рэальнасьць пакуты, якая выяўлена на твары Маці, у рэзкім руху Немаўляці Ісуса і ў наяўнасьці прыладаў пакуты. Аднак у той жа час падкрэсьліваецца ўрачыстасьць Ісуса, пазначаная залатым фонам, і тым, як урачыста анёлы трымаюць прылады сьмерці. Яны здаюцца ня столькі прыладамі кары, як трафеямі перамогі; іх быццам забралі з Галгофы ў раніцу Ўваскрасеньня. Зразумела, чаму вобраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі кліча да малітвы. Бо ў ім – уся Таямніца Адкупленьня.

Бр. Зьміцер Чарнель, рэдэмптарыст

Навэнна, вяночак і малітва да МБ Нястомнай Дапамогі

Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі



Дзень1

   О найсалодшая мая Маці Нястомнае Дапамогі, схіляюся перад Тваёй іконай, з дзіцячай пакорай і даверам звяртаюся да Цябе з маімі сумненнямі, прашу аб Тваім заступніцтва і малюся, каб Ты не адмовіла мне ў Сваёй Святой Нястомнай Дапамозе. Дай ласку тым, што да Цябе прыходзяць і прашу Цябе: звярні на мяне Свае міласэрныя вочы.
Я ня варты(ая) таго, каб Ты мяне выслухала, але спадзяюся на Тваю міласэрнасць. Малю Цябе, дай мне ласку Нястомнай Дапамогі ў час навэнны (сказаць інтэнцыю).
Беззаганная Дзева, Маці Божая і наша Добрая Маці, маліся за нас да Езуса!

 Дзень 2

   О Маці Нястомнае Дапамогі, улюбёная Найсвяцейшая Ўладарка, Міласэрная Дзева, Ты заўсёды з міласэрнасцю ставішся да пакорных, якія з любоўю звяртаюцца да Цябе, выслухай мае просьбы, якія з поўным даверам Табе даручаю.
О Маці, Ты бачыш мае змаганні, цярпенні, цяжкасці і патрэбы, таму малю Цябе: будзь міласэрнай да мяне, заступайся за мяне, няхай Твая Нястомная Дапамога заўсёды будзе са мною, каб падтрымліваць мяне, узмацняць і абараняць. У цяжкія гадзіны будзь маім суцяшэннем, падтрымкай у роспачы, абаронай ад непрыяцеляў маіх.
О Наймілейшая мая Маці, будзь са мною ў кожнай хвіліне дня і ночы, і зрабі так, каб я любіў Езуса, Твайго Сына, больш за ўсё,  а таксама Цябе, Маці Беззаганная, і служыў Табе з любоўю да апошняга дня майго жыцця.
Багародзіца Дзева, наша добрая Маці, маліся за нас да Езуса.

 Дзень 3

    Найсвяцейшая Каралева Нястомнае Дапамогі, як жа я люблю ўглядацца ў Твой святы твар!
Твой чулы і міласэрны позірк знайшоў дарогу да майго сэрца. З дзіцячым даверам спадзяюся на Тваю апеку, Тваю любоў, прыходжу да Цябе са сваімі клопатамі і радасцямі, страхамі і трывогамі, пажаданнямі і памкненнямі. О Маці, выслуха мяне, вазьмі ўдзел ва ўсім, што паглынае маё сэрца, настаў мяне на добрыя ўчынкі, бо Ты магутная і добрая.
Не адвяду вачэй маіх ад Твайго цудадзенага абраза да таго часу, пакуль не звернеш сваёй увагі на мяне. Буду маліцца да Цябепакуль не скажаш мне: “Я зразумела цябе і Мая Нястомная Дапамога заўсёды з табою, будзь шчаслівы і суцешны”. О міласэрная Маці, дай пацяшэнне тым, хто плача.
Маці Нястомнае Дапамогі, заступайся за нас.

Дзень 4

    О Дзева Найсвяцейшая, такая міласэрная і спагадлівая. О Маці Нястомнае Дапамогі Хрысціянаў, поўная дабрыні і ласкі! Калі Ты з Езусам жыла ў Назарэце, Ён быў паслухмяны Табе. Ці можа Ён адмовіць Табе ў чымсці, калі Вы разам знаходзіцеся ў Валадарстве Нябесным? Не, Ён ня можа Цябе не паслухаць, бо Ты – крыніца Яго ласкаў. Ён даручыў Табе місію дапамогі пакінутым, суцяшэння плачучым, навяртання грэшнікаў да Бога. О Маці, памятаю, што Ты – ўсемагутная і поўная ласкі, што Ты – Маці Міласэрнасці.
О Маці Нястомнае Дапамогі, звярні ўвагу на мой смутак, просьбы і слёзы, выслухай мае маленні.
Прашу Цябе, дай адчуць мне моц Тваю, Маці Нястомнае Дапамогі.
Дзева Беззаганная, маліся за нас да Езуса.

 Дзень 5

    Дзева Нястомнае Дапмогі!
Колькі радасці за веру і суцяшэння адчуваю вымаўляючы Тваё імя. Шчаслівы той, хто любіць Цябе і звяртаецца да Цябе! Чым больш малюся, тым больш усведамляю, як маё сэрца напаўняецца надзеяй на атрыманне ласкаў ад Найсвяцейшага Срэца Твайго Сына, аб якіх я малю!
Наймілейшая Маці, апора мая і надзея, умацуй маю веру ў Цябе, у Твае ласкі, якія ўмацаўваюць давер і любоў да Цябе. О Найсвяцейшая Дзева Нястомнае Дапамогі, люблю Цябе ўсёй душою. Зрабі так, каб любоў мая да Цябе ніколі не згасла, а дабрадзейнасці Твае вялі мяне да яшчэ больша любові да Цябе.
Беззаганная Дзева, Маці Божая і нашая добрая Маці, маліся за нас да Езуса.

 Дзень 6

    О Найсвяцешая Дзева Нястомнае Дапамогі!
Ты адзіны прытулак грэшных, пацеха для сумных, надзея безнадзейным. Калі навокал мяне туман і цемра, калі ўсе пакідаюць мяне, то я ўглядяюся ў Твой Добры Твар і бачу праз слёзы, Твой спагадлівы позірк, які нібы прамаўляе да мяне: “Не губляй мужнасці і надзеі, Я з табою!” О Маці, не пакідай мяне ніколі. О Найсвяцейшая Дзева Нястомнае Дапамогі! З глыбіні душы клічу Цябе: прыйдзі да мяне з паратунам, выслухай мае просьбы, звятраючыся да Езуса Хрыста.
Дзева Беззаганная, Маці Божая і нашая Маці, маліся за нас да Езуса.

  Дзень 7

    Уладарка Анёлаў  і выбраных, гэтыя звяртанні кажуць мне пра тое, што неабходна Цябе наследаваць, калі прагнеш дайсці да Неба. Ты – добрая правадніца, якая стала вядзе слугаў і дзяцей Свайх да Езуса Хрыста. Малю Цябе, прывядзі мяне да свайго нябеснага дому і зрабі так, каб я заўсёды ішоў Тваім шляхам, які вядзе да Яго. О Дапамога, журба мая – вялікая, перашкоды – шматлікія, сцежкі – камяністыя, а церні жыцця – балючыя. Вядзі мяне, апякуйся мною заўсёды, каб я не збочыў з дарогі, што вядзе да вечнага жыцця.
Дзева Беззаганная, Маці Божая і нашая Маці, маліся за нас да Езуса.

 Дзень 8

    О Найсвяцейшая Дзева Нястомнае Дапамогі! Няспынна буду звяртацца да Цябе і давяраць Табе. Ты – Ранішняя Зорка, якая вядзе да Езуса. Ты асвятляеш мой шлях пасярод цёмнай ночы. О Марыя, Маці мая, заўсёды асвятляй мяне штораз больш. Няхай праменні Твае асушаюць мае слёзы і сагрэюць маё сэрца. О Маці, дай мне мужнасці, умацуй мяне ў добрых намерах і зрабі так, каб я заўсёды ўзгадняў сваю волю з Божай, не баючыся таго што мяне чакае. Навучы быць пакорлівым волі Божай у часы выпрабаванняў, а Твая Нястомная Дапамога хай патрымлівае мяне згодна з воляй Божай.
О Марыя, будзь спагадлівай да мяне, будзь Абаронцай маёй веры, надзеі, любові, трымай мяне заўсёды пад сваёй апекай.
Беззаганная Дзева, Маці Божая і нашая добрая Маці, маліся за нас да Езуса.

  Дзень 9

    О Найсвяцейшая Маці, Дзева Нястомнае Дапамогі! Ці пачуеш мае маленні за ўсе дні навэнны? Звяртаюся да Цябе з бязмежным даверам і прашу Цябе, каб дабрыня і міласэрнасць Твая былі для мяне невычэрпнымі! Ты бачыш і ведаеш лепш, што мне патрэбна для вечнага шчасця, для адпушчэння грахоў. О Маці, аддаюся ў рукі Твае. Спадзяюся, што Тваё Сэрца не пакіне без увагі мае просьбы. Калі Ты ня ўдзеліш мне ласкі, аб якой я цяпер прашу ў Цябе, то дай мне тую, якая будзе для мяне найкаштоўнейшай. О Марыя, Маці мая, будзь бласлаўлёна на векі! Няхай вечная ўдзячнасць мая будзе з Табою! Прашу Цябе: не абмяжоўвай сваёй міласэрнасці, і ўдзялі ласкі ўсім, хто мне дарагі і блізкі. Блаславі мяне, бласлваі ўсіх, каго я люблю! Дай нам усім ласкі дабрыні і любові, каб мы маглі праслаўляць Твайго Божага Сына Езуса Хрыста.
Беззаганная Дзева, Маці Божая і нашая добрая Маці, маліся за нас да Езуса.

 Малітва да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

    О Беззаганная Дзева, у дні Тваёй славы не забывайся на трывогі бедных людзей! Звярні міласэрныя вочы на тых, хто знаходзіцца ў смутку і роспачы, хто змагаецца з цяжкасцямі, вусны якіх няспынна чэрпаюць горыч з кубку жыцця.
Змілуйся над тымі, хто страціў сваіх блізкіх, і над тымі, хто любіць адзін аднаго, але жыве ў разлуцы.
Змілуйся над самотнымі сэрцамі.
Змілуйся над тымі, каго любім і за кагохвалюемся.
Змілуйся, Уладарка Святая, над тымі хто плача, моліцца і пакутуе і дай нам усім надзею і святы мір. Амэн.

Вяночак да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

На дужых пацерках:

Маці дапамогі безупыннай,
выслухай голас душы, якая просіць.
О Марыя, дапамажы нам у нашай патрэбе.
О Марыя, з даверам просім Цябе.

На маленькіх пацерках:

О Марыя, дапамажы нам!

 На заканчэнне:

Марыя хоча нам дапамагчы.
Марыя можа нам дапамагчы.
Марыя нам дапаможа.
   Марыя ўжо нам дапамагла.

Малітва да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

     О Маці Божая Нястомнай Дапамогі, з вялікім даверам прыходжу сёння да Твайго святога абраза, каб прасіць Тваёй дапамогі. Не спадзяюся на свае заслугі ані на свае добрыя ўчынкі, але толькі на бязмежныя заслугі Пана Езуса і на Тваю неспасцігальную Мацярынскую любоў.

     Ты глядзела, о Маці, на раны Адкупіцеля і на кроў Ягоную, што пралілася на крыжы дзеля нашага збаўлення. Сын Твой, які паміраў, даў нам Цябе за Маці. Ці ж не будзеш Ты для нас, як сведчыць Твой цудоўны тытул, Нястомнай Заступніцай?

Таму, о Маці Божая Нястомнай Дапамогі, праз балесную муку і смерць Твайго Боскага Сына, праз невыказныя цярпенні Твайго Сэрца, о Заступніца, вельмі горача малю Цябе, каб выпрасіла мне ў свайго Сына тую ласку, якой вельмі жадаю і якая мне так патрэбна (назваць просьбу).

Ты ведаеш, о Маці благаслаўлёная, як хоча Езус, Адкупіцель наш, удзяліць нам усялякіх пладоў Адкуплення. Ты ведаеш, што гэтыя скарбы былі аддадзеныя ў Твае рукі, каб Ты іх нам раздзяляла. Таму, о найласкавейшая Маці, выпрасі для мяне ў Сэрца Езуса тую ласку, аб якой у гэтай малітве пакорна прашу, а я з радасцю буду праслаўляць Тваю міласэрнасць праз усю вечнасць. Амэн.