вторник, 20 марта 2012 г.

Бэнэдыкт XVI пра ўшанаванне Сэрца Езуса

«Любі Пана, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і усёю душою тваёю, і ўсімі сіламі тваімі» (Дрг 6, 5), — гэтыя словы Запавету, заключанага Богам са сваім народам і паўтораныя Езусам як галоўная запаведзь любові (Мц 22, 37), зноў і зноў абуджаюць у сэрцы хрысціяніна жаданне паглыбляць сваю любоў да Бога. Традыцыйна першы летні месяц у Каталіцкім Касцёле прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Менавіта праз ушанаванне Сэрца Езуса Хрыста чалавек веруючы можа больш глыбока прыняць таямніцу ўцелаўлення і збаўлення як аб’яўленне Божай любові да людзей і адкрыцца на тое, каб адказаць на яе сваёю любоўю і цалкавітай адданасцю Найвышэйшаму.

Культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса як культ ушанавання Божай любові пачаў распаўсюджвацца пасля аб’яўленняў Езуса Хрыста св. Маргарыце Марыі Алякок у 1675 годзе і паступова ахапіў увесь паўсюдны Касцёл, а ў 1856 годзе было ўстаноўлена свята Найсвяцейшага Сэрца.

Прапануем чытачам Ліст Святога Айца Бэнэдыкта XVI з нагоды 50-годдзя энцыклікі Haurietis aquas, якое адзначалася ў 2006 годзе і ў якой папам Піем XII былі абгрунтаваныя білейскія, патрыстычныя і тэалагічныя крыніцы культу Найсвяцейшага Сэрца, яго сувязь з Найсвяцейшай Тройцай і яго месца ў гісторыі збаўлення, у літургіі, а таксама ў жыцці Касцёла.

Словы прарока Ісаі — «Вы будзеце з радасцю чэрпаць ваду з крыніцаў збаўлення» (Іс 12, 3), — якімі распачынаецца энцыкліка Haurietis aquas Пія XII, напісаная з нагоды 100-годдзя ўстанаўлення свята Найсвяцейшага Сэрца Езуса ва ўсім Касцёле, і сёння, праз пяцьдзесят гадоў, не страцілі свайго значэння. Садзейнічаючы пашырэнню культу Сэрца Езуса, энцыкліка Haurietis aquas заклікала вернікаў адкрываць таямніцу Бога і Ягонай любові, дазваляць гэтай Божай любові перамяняць іх. І праз пяцьдзесят гадоў для хрысціянаў надалей застаецца актуальным заданне ўсё больш паглыбляць сваю сувязь з Сэрцам Езуса, нанава ажыўляючы ў сабе веру ў Божую любоў, якая прыносіць збаўленне, і дзякуючы гэтай веры ўсё больш прымаць гэтую любоў у сваё ўласнае жыццё.

Энцыкліка Haurietis aquas указвае на прабіты бок Збаўцы як на крыніцу. Мы павінны чэрпаць з гэтай крыніцы, каб дасягнуць сапраўднага ведання Хрыста і як мага глыбей перажываць Ягоную любоў. Тады мы зможам лепей спасцігнуць, што гэта значыць — пазнаць у Езусе Хрысце Божую любоў, перажываць яе, углядаючыся ў Хрыста, аж пакуль мы цалкам не будзем жыць Яго любоўю так, што зможам сведчыць пра яе іншым людзям. Таму што — як казаў мой дарагі папярэднік Ян Павел ІІ — «ад Сэрца Езуса вучыцца чалавечае сэрца пазнаваць праўдзівы і непаўторны сэнс свайго жыцця і свайго прызначэння, спасцігаць каштоўнасць сапраўды хрысціянскага жыцця, засцерагаць сябе ад пэўнай сапсаванасці чалавечага сэрца і злучаць у сабе сыноўнюю любоў да Бога з любоўю да бліжняга. Так на руінах, нагрувашчаных нянавісцю і насіллем, зможа паўстаць такая жаданая цывілізацыя любові, валадарства Сэрца Езуса. Гэта і ёсць на самай справе тое перапрашэнне, якога чакае Сэрца Збаўцы».

Пазнаць Божую любоў у Езусе Хрысце

У энцыкліцы Deus caritas est я спаслаўся на словы з Першага Паслання св. Яна: «Мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог», каб падкрэсліць, што на пачатку існавання хрысціяніна стаіць сустрэча з Асобаю2. Паколькі Бог найпаўней аб’явіў сябе, калі прыняў у сваім Сыне чалавечую прыроду і стаў у Ім «бачным», то ў адносінах з Хрыстом мы можам пазнаць, кім на самай справе з’яўляецца Бог3. І далей, паколькі Божая любоў знайшла сваё найглыбейшае праяўленне ў тым, што Хрыстус аддаў за нас сваё жыццё на крыжы, то мы можам — перадусім, углядаючыся ў Яго пакуты і Яго смерць, — усё больш ясна пазнаваць нязмерную любоў Бога да нас: «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго , не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ян 3, 16).

Таямніца любові Бога да нас — гэта, аднак, не толькі аб’ект для культу Сэрца Езуса. Яна з’яўляецца таксама зместам кожнай сапраўднай містыкі і хрысціянскай пабожнасці. Таму так важна зрабіць акцэнт на тым, што падставы гэтага культу такія ж старажытныя, як і само хрысціянства. А менавіта, існаванне хрысціяніна магчымае толькі тады, калі ён звяртае свой позірк да крыжа нашага Збаўцы, углядаецца ў Таго, «якога яны прабілі» (Ян 19, 37; пар. Зах 12, 10). Энцыкліка Haurietis aquas небеспадстаўна нагадвае нам пра тое, што рана ў боку і шрамы, пакінутыя цвікамі, для незлічонай колькасці душаў былі знакам любові, якая накладвала ўсё мацнейшы адбітак на жыццё гэтых душаў4. Пазнанне ва Укрыжаваным Божай любові стала іх унутраным досведам, і гэта дазваляе ім вызнаваць разам з Тамашам: «Пан мой і Бог мой» (Ян 20, 28), а ў сваім безагаворачным прыняцці Божай любові яны могуць дасягнуць самых глыбіняў веры.

Перажываць Божую любоў, углядаючыся ў Сэрца Езуса Хрыста

Найглыбейшае значэнне культу ўшанавання Сэрца Езуса адкрываецца тады, калі мы ўважліва разгледзім не толькі яго ўклад у пазнанне Божай любові, але таксама — і перадусім — яго ўклад у асабістае перажыванне гэтай любові як поўнае даверу і адданасці служэнне ёй6. Уласны досвед і пазнанне, зразумела, не застаюцца аддзеленымі адно ад аднаго — яны спасылаюцца адно на аднаго. Акрамя таго, трэба падкрэсліць, што сапраўднае пазнанне Божай любові магчымае толькі ў паставе пакорнай малітвы і велікадушнай гатоўнасці аддаць сябе ў поўнае распараджэнне [Таму, хто з’яўляецца крыніцаю гэтай любові]. У кантэксце такой унутранай паставы позірк, звернуты на прабіты кап’ём бок Збаўцы, становіцца ціхай адарацыяй. Сузіранне прабітага боку Пана, з якога выцеклі «кроў і вада» (пар. Ян 19, 34), дапамагае нам пазнаць багацце дароў ласкі, якія струменяць з яго7, робіць нас адкрытымі на ўсе іншыя формы хрысціянскай пабожнасці, заключаныя ў кульце Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Вера, зразуметая як плод уласнага досведу Божай любові, — гэта ласка, Божы дар. Аднак чалавек можа мець веру толькі па меры ласкі, па меры таго, наколькі ён прымае яе ў сваё сэрца як дар, наколькі прагне ёю жыць. Культ ушанавання Божай любові, да якога заклікала веруючых энцыкліка Haurietis aquas8, павінен дапамагчы нам няспынна разважаць над тым, што Хрыстус дабравольна прыняў на сябе гэтыя пакуты «дзеля нас», «дзеля мяне». Калі мы ўшаноўваем Сэрца Езуса, то не толькі, поўныя ўдзячнасці, выказваем пашану Божай любові, але ўсё больш адкрываемся для гэтай любові, так што нашае жыццё паступова фармуецца ёю. Бог, які вылівае сваю любоў «у сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам» (пар. Рым 5, 5), нястомна запрашае нас прыняць Ягоную любоў. Таму запрашэнне цалкам аддацца любові Хрыста, якая прыносіць збаўленне, ахвяраваць сябе ёй, сваёй першаю мэтаю мае сувязь з Богам9. І гэтым тлумачыцца, чаму культ, які цалкам датычыць Божай любові, любові Бога, які прыносіць сябе ў ахвяру дзеля нас, мае такое незаменнае значэнне для нашай веры і для нашага жыцця ў любові.

Жыць досведам Божай любові і сведчыць пра яе

Той, хто ў глыбіні душы прымае Божую любоў, фармуецца ёю. Досвед Божай любові перажываецца чалавекам як «заклік», на які ён павінен адказаць. Позірк на Пана, які «ўзяў на сябе нашую слабасць і панёс хваробы» (Мц 8, 17), дапамагае нам станавіцца больш уважлівымі да цярпенняў і патрэбаў іншых людзей. Сузіранне ў адарацыі прабітага кап’ём боку робіць нас успрымальнымі да збаўчай волі Бога. Такое сузіранне дае нам здольнасць самім даверыцца міласэрнай любові, якая прыносіць збаўленне, і ў той жа час умацоўвае ў нас прагненне ўдзельнічаць у Яго збаўчай справе, становячыся Ягонымі прыладамі. Дары, прынятыя з прабітага боку, адкуль выцеклі «кроў і вада» (пар. Ян 19, 34), прычыняюцца да таго, што нашае жыццё для іншых людзей таксама становіцца крыніцаю, з якой выплываюць «рэкі жывой вады» (Ян 7, 38)10. Досвед любові, пачэрпнуты з ушанавання прабітага боку Збаўцы, захоўвае нас ад небяспекі замкнуцца ў саміх сабе і чыніць так, што мы становімся больш здольнымі быць у распараджэнні іншых, жыць дзеля ўсіх людзей. «Па гэтым пазналі мы любоў, што Ён аддаў за нас сваё жыццё. І мы павінны аддаць жыццё сваё за братоў» (1 Ян 3, 16).

Адказ на запаведзь любові становіцца магчымым толькі дзякуючы досведу таго, што любоў была падараваная нам Богам ужо раней12. Такім чынам, ушанаванне той любові, якая становіцца бачнаю ў актуалізаванай падчас кожнай эўхарыстычнай цэлебрацыі таямніцы Крыжа, з’яўляецца падставаю для таго, каб мы маглі стаць людзьмі, здольнымі да любові і самаадданасці13, і праз гэта былі прыладамі ў руках Хрыста, — толькі такім шляхам магчыма стаць верагодным абвяшчальнікам Ягонай любові. Аднак гэтае адкрыванне самога сябе на Божую волю павінна пастаянна аднаўляцца, бо «любоў ніколі не з’яўляецца „закончанай“ і завершанай»14. Такім чынам, позірк на «прабіты дзідаю бок», з якога бясконца ззяе збаўчая воля Бога, не можа разглядацца выключна як нейкая часовая форма пабожнасці. Адарацыя Божай любові, знайшоўшы сваё гістарычнае і культавае ўвасабленне ў сімвале «прабітага сэрца», застаецца неадменнаю для жывой сувязі з Богам.

 Няхай жа у сэрцах усё большай колькасці вернікаў узнікае поўны самаадданасці адказ на любоў Сэрца Езуса. З пажаданнем гэтага ўдзяляю вам , хто актыўна прыкладае намаганні для садзейнічання гэтаму культу, спецыяльнае апостальскае благаслаўленне.

Падрыхтавала Ірына Бурак.
Паводле Ліста Бэнэдыкта XVI
да Генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса
з нагоды 50-годдзя энцыклікі Haurietis aquas, 15 мая 2006 года

Чэрвень - месяц прысвечаны Сэрцу Езуса

З самых ранніх часоў каталіцкі касцёл шанаваў ахвярную любоў Хрыста да людзей, для якой існавалі розныя сімвалы. У старажытнасці гэта быў вобраз Добрага Пастыра. У сярэднія стагоддзі атрымаў распаўсюджванне культ пяці Хрыстовых ран і укаранаванай цернямі галавы Хрыстовай. Тады ж узнік і культ Сэрца Езуса (як працяг і развіццё культа галоўнай з пяці Яго ран – у баку), які паступова набіраў сілу. Яго сляды можна выявіць, у прыватнасці, у манастырах цыстэрцыянак у Саксоніі ў XIII стагоддзі (бачанні св. Мацільды і св. Гертруды Хельфцкай), у жыццяпісе сярэднявечных святых, у практыках дамініканскага, францысканскага і картэзіянскага ордэнаў. Аднак прыкметнай з’явай у царкоўным жыцці ён стаў ужо ў Новы Час.

Шанаванне Сэрцы Езуса практыкавалася сярод паслядоўнікаў devotio moderna (“новай пабожнасці”, прынятага ў супольнасцях “Братоў сумеснага жыцця” ў Нідэрландах), падтрымлівалася некаторымі членаў ўзніклых у XVI стагоддзі новых манаскіх ордэнаў – езуітамі і аратарыянамі, а таксама “старых” ордэнаў – бенедыктынамі, кармелітамі, францысканцамі, і вядомымі ў Еўропе настаўнікамі аскетыкі.

Блаславёны Ян Павел ІІ падчас чэрвеньскага набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса сказаў: “Я вельмі ўзрадаваны тым, што гэтая пабожная практыка штодня чытаць або спяваць у месяцы чэрвені літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, – (…) застаецца такою жывою і заўсёды падтрымліваецца” (Эльблонг, 6 чэрвеня 1999 г.).

Чэрвеньскія набажэнствы на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса маюць багатую гісторыю. Прысвяціць чэрвень Сэрцу Езуса першай прапанавала выхаванка пансіёна пры адным з парыжскіх кляштараў Анэля дэ Сэнт-Круа. Аднойчы гэтая дзяўчынка пасля таго, як прыняла святую Камунію, падумала, што калі месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі, было б добра прысвяціць чэрвень Сэрцу Езуса. Яна падзялілася сваімі думкамі з выхавальніцай і сяброўкамі, і ім гэта спадабалася. Ініцыятыву маленькай Анэлі падтрымалі таксама настаяцельніца кляштара і Парыжскі біскуп. Праз пэўны час прапанова прысвяціць чэрвень Сэрцу Езуса дайшла да Папы, і ў 1873 г. Святы Айцец Пій XI зацвердзіў чэрвеньскае набажэнства.

Прысвячэнне чэрвеня асабліваму ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса адбылося не на пустым месцы. За шмат гадоў да гэтага адбыліся важныя аб’яўленні, якія сталі крыніцаю культу Сэрца Езуса. 16 чэрвеня 1675 г. у кляштары візітак у Парэ-лё-Маньяль у Францыі Езус Хрыстус трэці раз аб’явіўся сястры Маргарыце Марыі Алакок, калі тая малілася ў капліцы. Езус сказаў ёй: “Я хачу, каб першая пятніца пасля актавы Божага Цела з гэтага часу стала асобным святам на ўшанаванне Майго Сэрца і праз святую Камунію і іншыя пабожныя практыкі была прысвечана перапрашэнню за знявагі, якія я зношу ў той час, калі падчас актавы знаходжуся выстаўленым на алтарах. За гэта я абяцаю табе, што Маё Сэрца спашле шчодрыя ласкі ўсім тым, хто такім чынам ушануе Маё Сэрца або будзе спрыяць пашырэнню яго ўшанавання”. Святая Маргарыта Марыя Алакок і айцец Клод дэ ля Каламб’ер, езуіт, які быў спаведнікам сясцёр візітак, з таго часу пачалі рабіць усё для таго, каб выканаць просьбу Езуса. Такім чынам, чэрвеньскае набажэнства – гэта пабожная практыка, праз якую мы выяўляем нашую падзяку за тую вялікую любоў, якой нас адорвае Езус Хрыстус. Праз гэтае набажэнства мы жадаем перапрасіць Пана Езуса за ўсе крыўды, якія Ён зносіць ад людзей, калі яны адкідваюць Яго любоў, а асабліва калі абражаецца Найсвяцейшы Сакрамэнт.

Чэрвеньскае набажэнства на ўшанаванне Сэрца Езуса складаецца з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту і спеву або чытання літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Гэтую літанію склала сястра візітка Жанна Мадлена Жолі. Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса паўсюдна чыталі у касцёлах падчас жахлівай эпідэміі, якая ахапіла Марсэль у 1720 г. Дзякуючы гэтай малітве горад быў уратаваны. У 1899 г. Кангрэгацыя Абрадаў зацвердзіла тэкст літаніі, якая складаецца з 33 просьбаў-зваротаў, што нагадваюць пра кожны з гадоў зямнога жыцця Збаўцы.

Крыніца: газета “Голас душы”
№ 23 (207), 2006 г.

Першыя пятніцы месяца

Маргарыта Марыя Алакок нарадзілася 22 ліпеня 1647 г. у Латэкур (Францыя). Калі дзяўчыне было восем гадоў, памёр бацька, і з таго часу яна шмат цярпела зняваг ад сям’і, якая ёю апекавалася. У 1671 г. яна ўступіла ў закон візітак. Гэты закон асаблівым чынам захоўваў і распаўсюджваў набажэнства да Найсвяцейшага Сакраманту ў вечнай адарацыі. Усявышні выбраў Маргарыту на сваю верную дапаможніцу.

Ад 1673 г. яна мела некалькі аб’яўленняў, у якіх Хрыстос паказаў ёй сваё палымнеючае сэрца. Менавіта ёй Хрыстос даверыў заданне – пашырэнне набажэнства першых пятніц месяца і ўдзяліў спецыяльныя абяцанні і ласкі для ўсіх, якія хоць раз у жыцці адправяць навэнну – 9 першых пятніц кожнага месяца.

Маргарыта памерла пасля непрацяглай хваробы 16 кастрычніка 1690 года. Беатыфікаваная Папам Піем IX у 1864 г., а кананізаваная ў 1920 г. Папам Бенедыктам XV.

Ушанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса ахвяруецца кожная першая пятніца месяца, гэта святая Імша на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса, пасля святой Імшы адбываецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, адарацыя і літанія да Сэрца Езуса.

У Каталіцкім Касцёле ёсць цудоўная традыцыя – ахвяраванне посту, споведзі і святой Камуніі на Божую хвалу і перапрашэнне за свае грахі і грахі сваіх дзяцей, родзічаў як жывых, так і памерлых.

Людзі ахвяруюць на хвалу Найсвяцейшага Сэрца Езуса 9 Першых Пятніц кожнага месяца, каб выпрасіць ласку Божую сабе ці таму, за каго прысвячаюць свае малітвы, пакаянні і пасты.

Як гэта робіцца, з якой мэтай і для чаго?

1. Трэба разважліва вырашыць, за чый дохоўны дабрабыт (у якой інтэнцыі) ты будзеш ахвяраваць першыя пятніцы кожнага месяца. На працягу ўсяго гэтага тэрміну нельга перарваць дадзенай Богу прысягі – пастанаўлення і нельга змяняць выбраную інтэнцыю.

2. Распачаць набажэнства можнша ў любую Першую Пятніцу месяца каляндарнага года.

3. Кожную Першую Пятніцу месяца трэба шчыра прыгатавацца да святой споведзі. Зрабіць сціслы рахунак сумлення, мець стойкі зарок не грашыць, а Госпада Бога любіць больш за ўсе стварэнні. Шчыра паспавядацца і з вялікай любоўю прыняць святую Камунію.

4. Трэба прадумаць і спланаваць так, каб у кожную Першую Пятніцу кожнага месяца ты мог быць у храме на набажэнстве і прымаць актыўны ўдзел у ім, заахвочваў іншых на святую Імшу, да святой споведзі і рэгулярнага, частага прыняцця святой Камуніі.

5. У кожную Першую Пятніцу на працягу дзевяці месяцаў трэба трымаць строгі пост, без мясных і малочных страў-прадуктаў.

6. Імкнуцца з усімі жыць у згодзе, не мець у сэрцы крыўды, прабачыць і любіць усіх па ўзору Сэрца Езуса Хрыста, якое столькі цярпела і церпіць з прычыны грахоў нашых і людзей усяго свету. Узнагароджваць Сэрцу Божаму за людзей, якія так мала любяць Бога. “Езу ціхі і пакорны сэрцам, зрабм маё сэрца падобным да сэрца Твайго!”.

7. Перад тым, як у духу любові да Бога і бліжняга ў поўным значэнні гэтага слова распачаць ахвяраванне дзевяці першых пятніц кожнага месяца, трэба шчыра маліцца і прасіць міласэрнае Сэрца Хрыстова, каб яно аб’явіла нам сваю ласку і волю. Тая душа найбольш патрабуе Божай міласэрнасці за таго, за каго пастанавілі маліцца, трэба пасціць і ахвяраваць усе цярпенні.

Неўзабаве ты адчуеш духоўную глыбіню бязмежнай міласэрнасці Божай і яшчэ большую патрэбу маліцца і прысвячаць сябе за сям’ю і за іншых людзей, нават невядомых, з другіх кантынентаў, якія стануць вельмі блізкія тваёй душы і сэрцу. Ты перастанеш плакаць, стагнаць і наракаць на свае знямогі, а новы дух, Дух Божы, напоўніць тваё сэрца сваёй любоўю.

Даручыся Богу, аддай у Яго паслугу сваё слабае сэрца, і Ён зробіць яго моцным і паратункам для многіх душ людскіх. Ты ў хуткім часе адчуеш моц Божага Духа і гатоўнасць з радасцю цярпець усе крыўды на славу Божую і для вяртання ў веру сваёй сям’і і душ людскіх.

Ахвяруючыся ў першых пятніцах, ты сам асабіста перажываеш духоўную і душэўную перамену, становішся мацнейшым духоўна, перажываеш духоўнае абнаўленне. (…) Сэрца Хрыстова прытуліць цябе бліжэй да сябе, таму што ты спачуваеш і ахвяруешся разам з сэрцам Божым за збаўленне душ людскіх, за вяртанне грэшнікаў да Бога і тых, хто Яго не ведае, і тых, хто Яго не ведае, і тых, якія супраціўляюцца Яго святой волі.

8. У першую пятніцу месяца трэба абавязкова быць на святой споведзі, святой Камуніі і заўсёды ў той інтэнцыі, якую пастанавіў – ахвяраваўся ў пачатку. Да споведзі трэба далучыць пост – устрыманні (добраахвотная адмова ад папярос, выпівак, вечарынак), больш маліцца дома, выхоўваць у сабе дух устрымання, часцей браць актыўны ўдзел у набажэнствах на хвалу Сэрца Божага, чытаць духоўную літаратуру, весці добрыя духоўныя размовы з іншымі, дапамагаць касцёлу, бліжнім.

Вось так, прабываючы ў гэтым ахвярным духоўным стане, мы адчуваем сябе патрэбнымі іншым, і не толькі тым, хто малады, моцны здароўем, але і хворыя людзі, сталага ўзросту, бо менавіта яны сваёю малітваю, пастамі і сваімі цярпеннямі асвячаюць свет.

Усе мы патрэбныя Богу і Касцёлу незалежна ў якім узросце. Пастаянная і шчырая малітва цуды робіць. У духу веры і лобові да Бога і бліжняга, для асвячэння свету яшчэ больш патрэбны чалавек слабы, хворы, стары. Дух не мае ўзросту-веку, Дух Божы, Дух Святы, заўсёды малады і новы, Ён прысутны там і найбольш дзейнічае на тых, хто дазваляе Яму кіраваць сабою.

9. Пакута-пакаянне на споведзі задаецца святаром, пераважна на цэлы наступны месяц. Даюцца адпаведныя духоўныя настаўленні, падтрымка, заахвочванне і малітвы. Заахвочванне – каб цярпліва зносіць крыўды і знявагі, бо злы дух іх не шкадуе, выпрабоўваючы тую асобу, якая асаблівым чынам прысвяціла сябе і сваё сэрца Божаму сэрцу для вяртання грэшнікаў у веру. На такую асобу часта звальваюцца розныя выпрабаванні, якіх ніколі не было за ўвесь ранейшы перыяд іх жыцця, як расказваюць прысвечаныя сэрцу Божаму людзі. (…) Малітвы, ахвяры, пост, цярпенні і пакуты ахвяруюцца на хвалу Сэрца Езуса, каб Божае валадарства запанавала на ўсёй зямлі і ў кожным сэрцы. (…)

10. На працягу ўсіх дзевяці месяцаў, у асаблівай лучнасці з Богам праз святыя Сакраманты, мы поўнасцю прысвячаем сябе той душы ці асобе, за якую ахвяраваліся і ахвяруем яе бязмежнай міласэрнасці Сэрца Езуса Хрыста. За тую асобу кожнага дня молімся, жадаем дабра і прабачаем усе крыўды, калі ахвяруеш 9 пятніц за непрыяцеляў ці ганіцеляў за веру.
Молімся да анёла апекуна той асобы з просьбамі дапамогі і заступніцтва перад Богам. Просім дапамогі душ, церпячых у чыстцы, каб яны ахвяравалі свае пакуты аб вяртанні ў веру, той ці іншай асобы, альбо просім аб пажаданым здароўі, патрэбных ласках.

Стараемся жыць Боскім жыццём у ахвяру для асобы ці душы, выпрошваючы вяртанне да веры, згоды ў сям’і, дабрыні, здароўя, спакою, збаўлення душы, апамятання, прабачэння ў хвіліну смерці ці скрухі зачарсцвелым грэшнікам, за душы ў чыстцы… Жывая вера і пастаянная малітва заўсёды перамагаюць.

11. Увесь перыяд, на працягу дзевяці месяцаў, мы стараемся часцей і больш маліцца, акрамя малітваў-пакаяння, якія былі зададзеныя на святой споведзі, асабліва трэба заахвочваць іншых да супольнай малітвы, разам памаліцца. Быць апосталам бязмежнай дабрыні і міласэрнасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, якое ўсіх нас, нягледзячы на нашу грахоўнасць і слабасць, поўнасцю палюбіла. На бязмежную дабрыню і любоў Божую адказваюць дабрынёй і любоўю.

12. Трэба абавязкова рабіць добрыя ўчынкі міласэрнасці за душы родных памерлых, на перапрашэнне Сэрца Езуса Хрыста за памерлых, якія пры жыцці мала добрага зрабілі для славы Божай, для веры, Касцёла, Царквы, для бліжняга.

За грахі бацькоў і родных пакутуюць дзеці – нічога і нішто не праходзіць бясследна. Калі ў нас, нашага пакалення, няма пакаяння, узнагароды Богу і веры, падмацаванай добрымі ўчынкамі міласэрнасці пры жыцці, тады душы будуць пакутаваць у чыстцы.

Паслухай, што Езус у Евангеллі гаворыць пра даўжніка: “Бо праўду кажу табе: Ты не выйдзеш адтуль, пакуль не вернеш апошняга граша” (Мц 5, 26).

Кс. Уладыслаў Завальнюк
газета “Голас душы”
№ 23 (207), 2006 г.

Малітвы да Найсвяцейшага Серца Езуса

НАВЭННА ДА НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ПАНА ЕЗУСА

Распачынаецца ў сераду перад святам Божага Цела

Штодзённая малітва
Найсвяцейшае Сэрца Збаўцы, у шматлікіх сваіх клопатах і цярпеннях я з дзіцячым даверам звяртаюся да Цябе і малю аб дапамозе і ратунку. Спадзяюся, што Ты выслухаеш мяне, бо Ты сказаў, Пане: «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас» (Мц 11, 28). Таму прыходжу да Цябе і малю праз заслугі Тваёй Мукі, праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці і ўсіх Тваіх Святых, удзялі мне ласку, аб якой прашу Цябе…

Дзень першы
О, Езу, Ты так моцна палюбіў мяне, што сышоў з неба і стаў падобным да чалавека, ажно да смерці — смерці крыжовай, — каб мяне збавіць. Хачу любоўю адказаць на Тваю любоў. Таму распалі ў маім сэрцы прагу Тваёй найгарачэйшай любові і дазволь, каб я любіў Цябе больш за ўсё. Амэн. Найсвяцейшае Сэрца Езуса, будзь маёй любоўю.

Дзень другі
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, я прагну быць Тваім вучнем і верна спаўняць запаведзь любові да бліжняга. Учыні, о Езу, каб я пазбавіўся эгаізму і навучыўся наследаваць Цябе ў любові да бліжніх: любіць блізкіх мне людзей і дапамагаць ім у цяжкія хвіліны жыцця. Сваёй любоўю я хачу ахапіць усіх людзей, якіх сустрэну ў жыцці, а таксама сваіх ворагаў. Амэн. Сэрца Езуса, абудзі ў маім сэрцы сапраўдную любоў да маіх бліжніх.

Дзень трэці
Езу, Ты сказаў: «Вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны Сэрцам». Пане мой, вынішчы ўва мне пыху і марнасць, адары пакораю і цішынёю сэрца. Дапамажы мне ператвараць у жыццё гэтыя цноты, каб я атрымаў благаслаўленне, абяцанае ў Казанні на гары: «Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну» (Мц 5, 5). Амэн. Езу, ціхі і пакорны Сэрцам, учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі.

Дзень чацвёрты
Езу, Ты з любові да мяне стаў паслухмяным ажно да смерці на крыжы. Навучы мяне быць паслухмяным Тваёй волі і верным вучэнню Твайго Касцёла. Дапамажы, каб асабліва ў цяжкія хвіліны майго жыцця я ўмеў з пакораю прымаць Тваю волю. Амэн. Пане, не мая, але Твая воля няхай станецца.

Дзень пяты
Найцярплівейшае Сэрца Збаўцы, якое моўчкі прыняло ўсялякія знявагі, абразы і прыніжэнні, дапамажы мне ўтаймаваць свой гнеў і сваю раздражнёнасць. Навучы мяне спакою і цярплівасці, каб ад гэтага часу з любові да Цябе я прымаў цяжкасці і цярпенні, якія Ты дапусціш у маім жыцці. Амэн. Найцярплівейшае Сэрца Езуса, дапамажы мне здабыць цноту цярплівасці.

Дзень шосты
Боскае Сэрца Езуса, Ты для нашага збаўлення, за нашыя грахі ахвяравала сябе свайму Айцу. Пажадай напоўніць маё сэрца ахвярнай любоўю. Навучы не быць абыякавым да патрэбаў Касцёла і бліжніх, але па меры сваіх магчымасцяў дапамагаць ім. Амэн. Сэрца Езуса, Ахвяра за нашыя грахі, адары мяне духам ахвяры і самаадданасці.

Дзень сёмы
Найсвяцейшае Сэрца Збаўцы, Ты ўчыніла ўсё, каб нас збавіць. Дапамажы мне адказаць Табе вернасцю ў спаўненні Тваіх запаведзяў і маіх жыццёвых абавязкаў. Дапамажы мне, Пане, не марнаваць дароў, атрыманых ад Цябе, але надзялі мяне стараннем выкарыстоўваць кожны дзень для Тваёй хвалы і збаўлення маёй душы. Амэн. Сэрца Езуса, дапамажы мне быць Тваім верным слугою.

Дзень восьмы
Сэрца Езуса, майго Бога, Ты абрала на зямлі не пашану і багацце, але працу ў цярпенні і ўбостве. Прашу Цябе, Езу, каб я годна наследаваў Цябе ва ўбостве і працавітасці. Навучы не марнаваць шмат часу на забаву і ўцехі, але праз працу і малітву верна служыць Богу і людзям. Амэн. О, Езу, навучы мяне заўсёды ісці шляхам цноты.

Дзень дзевяты
Езу Хрыстэ, пасля заканчэння Твайго жыцця на зямлі Ты адышоў, каб падрыхтаваць нам месца ў небе. Удзялі нам гэтую ласку, каб мы памяталі пра тое, што з’яўляемся пілігрымамі на гэтай зямлі і каб не прывязваліся празмерна да яе і да зямных справаў. Дазволь, каб праз добрае жыццё мы заслужылі быць прынятымі ў нябесную Айчыну, дзе вечна будзем праслаўляць Тваё Найсвяцейшае Сэрца. Амэн. Сэрца Езуса, дапамажы мне часта разважаць пра апошнія справы.

Малітва на заканчэнне навэнны
Боскае Сэрца Езуса, пажадай прыняць пакорнае ўшанаванне, якое я стараўся скласці Табе ў гэтай навэнне. Няхай маё сэрца, ачышчанае ад грахоў і ўсялякіх памылак у сакрамэнце пакаяння, будзе аздоблена цнотамі, аб якіх я прасіў. Удзялі мне таксама асаблівую ласку…, аб якой на працягу гэтых дзён я горача Цябе маліў. А калі Твая воля іншая, дай мне яе зразумець і прыняць без бунту і нараканняў. Ты, о Езу, мой Бог і найлепшы Айцец, і Ты ведаеш, што мне сапраўды неабходна. Няхай заўсёды спаўняецца Твая святая воля на небе і на зямлі. Амэн.

ВЯНОЧАК ДА НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ПАНА ЕЗУСА, ЯКІ МАЛІЎСЯ СВЯТЫ АЙЦЕЦ ПІО

1. О, мой Езу, Ты сказаў: «і Я кажу вам: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам», выслухай мяне, бо стукаю, шукаю і прашу аб ласцы…
Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
Салодкае Сэрца Езуса, на Цябе спадзяюся.

2. О, мой Езу, Ты сказаў: «Сапраўды кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам», выслухай мяне, бо прашу ў імя Тваё аб ласцы…
Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
Салодкае Сэрца Езуса, на Цябе спадзяюся.

3. О, мой Езу, Ты сказаў: «Сапраўды кажу вам: неба і зямля прамінуць, а словы Мае не прамінуць», выслухай мяне, бо, натхнёны Тваімі словамі, прашу аб ласцы…
Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
Салодкае Сэрца Езуса, на Цябе спадзяюся.

О, салодкае Сэрца Езуса, для Цябе толькі адна рэч з’яўляецца немагчымаю: не мець літасці да засмучаных. Таму акажы літасць нам, бедным грэшнікам, і ўдзялі нам ласку, аб якой просім Цябе праз балеснае і Беззаганнае Сэрца Марыі, Тваёй і нашай чулай Маці. Амэн. Вітай, Каралева, Маці Міласэрнасці… Святы Юзаф, Апякун Езуса Хрыста, маліся за нас.

Акт асабістага прысвячэння сябе Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса паводле святой Маргарыты Марыі Алякок

Я, N, аддаю і прысвячаю сябе Найсвяцейшаму Сэрцу Пана нашага Езуса Хрыста: сваю асобу і сваё жыццё, свае ўчынкі, цяжкасці і цярпенні, каб ад гэтага часу толькі ўшаноўваць, любіць і праслаўляць гэтае Сэрца.
Цвёрда вырашаю цалкам належаць Яму і чыніць усё з любові да Яго, выракацца ўсім сэрцам усяго, што магло б Яму не падабацца. Цябе, о Найсвяцейшае Сэрца, я абіраю як адзіны аб’ект сваёй любові, як абаронцу майго жыцця, як гарантыю майго збаўлення, як лякарства ад маёй слабасці, як выпраўленне ўсіх памылак майго жыцця і як надзейны прытулак у хвіліну маёй смерці. О, Сэрца Езуса, поўнае дабрыні, будзь маім перапрашэннем у Бога Айца і адхілі ад мяне Яго справядлівы гнеў.
О, Сэрца Езуса, поўнае любові, на Цябе я цалкам спадзяюся, бо ўсялякага магу асцерагацца з-за маёй схільнасці да зла і адначасова спадзяюся цалкам на Тваю дабрыню. Вынішчы ўва мне ўсё, што можа Табе не падабацца ці супраціўляцца. Няхай Твая Боская любоў так глыбока пранікне маё сэрца, каб я ніколі не забываўся пра Цябе і ніколі не адлучаўся ад Цябе. Малю Цябе праз невымерную Тваю дабрыню, няхай маё імя будзе запісана ў Табе, бо я прагну, каб найвялікшым маім шчасцем і радасцю было жыць і паміраць як Твой верны слуга. Амэн.

******
Для таго, каб прысвяціць сябе Найсвяцейшаму Сэрцу паводле парадаў святой Маргарыты Марыі Алякок, неабходна пасля споведзі і святой Камуніі ў першую пятніцу месяца (альбо ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца ці Хрыста Валадара) прачытаць тэкст акту прысвячэння і з гэтага часу пастаянна насіць яго пры сабе разам з выявай Найсвяцейшага Сэрца, штодзённа да Яго маліцца, а ў кожную першую пятніцу месяца аднаўляць сваё ахвяраванне пасля святой Камуніі.


Абяцанні Езуса Св. Маргарыце Алакок

Абяцанні, якія даў Езус Хрыстус св. Маргарыце Марыі Алякок для тых, хто ўшаноўвае Яго Боскае Сэрца:

1. Дам ім усе неабходныя ласкі.
2. Згода і супакой будуць панаваць у іх сем’ях.
3. Буду суцяшаць іх у кожным смутку.
4. Буду для іх бяспечным прытулкам пры жыцці, а асабліва – пры смерці.
5. Удзялю шчодрае благаславенне ўсім іхнім пачынанням.
6. Грэшнікі знойдуць у Маім Сэрцы крыніцу бясконцай міласэрнасці.
7. Абыякавыя душы стануцца адданымі.
8. Адданыя душы хутка дойдуць да вышыняў дасканаласці.
9. Буду благаслаўляць дамы, дзе будзе знаходзіцца і ўшаноўвацца абраз Майго Сэрца.
10. Святарам дам сілу зрабіць чулымі самыя зацвярдзелыя сэрцы.
11. Імёны тых, хто будзе пашыраць гэтае набажэнства, будуць упісаны ў Маё Сэрца і застануцца ў Ім назаўсёды.
12. Абяцаю ў шчодрай міласэрнасці Майго Сэрца, што ўсіх, хто на працягу дзевяці месяцаў у першыя пятніцы будзе прымаць Святую Камунію, Мая ўсемагутная любоў адорыць ласкаю шчырага пакаяння; што не памруць ні ў стане без Маёй ласкі, ні без cвятых сакрамэнтаў, і што Сэрца Маё станецца для іх бяспечным прытулкам у часіну смерці.

понедельник, 19 марта 2012 г.

Набажэнства першых пятніц месяца

Месяц чэрвень прысвечаны асабліваму ўшанаванню Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Культ Сэрца Езуса быў вядомы яшчэ ў Сярэднявеччы, праўда, напачатку ён меў прыватны характар, а з XVII стагоддзя становіцца «ўласнасцю» ўсіх вернікаў і ўсяго Касцёла. Садзейнічалі гэтаму двое святых: святы Ян Эўдэс (па ўласнай ініцыятыве) і святая Маргарыта Марыя Алякок – згодна з наказамі, якія яна атрымала ад самаго Пана Езуса.

Св. Ян Эўдэс (1601–1680 гг.) у дэкрэце аб гераічнасці цнотаў (1903 г.) названы «стварыцелем літургічнага культу Сэрца Езуса і Марыі». У беатыфікацыйным брэве напісана, што ён першы распачаў публічны культ Сэрца Езуса і Марыі, склаў афіцыум і св. Імшу на іх ушанаванне. Апрача таго, ён спалучыў набажэнства да Сэрца Езуса з набажэнствам да Сэрца Марыі, а таксама ўключыў гэтыя набажэнствы ў літургію Касцёла. Паставіўшы мэтаю свайго жыцця распаўсюджванне культу і набажэнства да Сэрца Пана Езуса і Сэрца Марыі, ён заснаваў законную супольнасць (1641 г.), святары якой павінны былі «прафесійна» займацца пашырэннем культу і набажэнства. Святы Эўдэс перадаў сваім духоўным сынам у спадчыну асаблівыя набажэнствы і малітвы, сярод якіх цудоўны заклік: «Вітай, Найсвяцейшае Сэрца, вітай, наймілейшае Сэрца Езуса і Марыі!». У 1643 г. ён прадпісаў свайму закону святкаваць урачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса (20 кастрычніка) і Найсвяцейшага Сэрца Марыі (8 лютага) і склаў афіцыум на гэтыя святы. У 1648 г. св. Ян Эўдэс выдаў кніжку «Аб набажэнстве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Марыі».

Святы Пій Х беатыфікаваў Яна Эўдэса ў 1909 годзе, а Папа Пій ХІ кананізаваў яго ў 1925 годзе.

Але галоўная заслуга ў распаўсюджванні набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса належыць сястры візітцы св. Маргарыце Марыі Алякок. Яна нарадзілася 22 ліпеня 1647 г. у Латкуры (Францыя). У 24 гады Маргарыта ўступіла ў закон Наведвання Найсвяцейшай Панны Марыі (сясцёр візітак) у Парэ-ле-Маньяль, дзе 27 снежня 1673 г. падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ёй аб’явіўся Пан Езус, які паказаў ёй сваё поўнае агню Сэрца. Езус сказаў: «Маё Божае Сэрца так палае любоўю да людзей, што не магу больш утрымаць гэтага палаючага агню, закрытага ў маім лоне. Маё Сэрца прагне разліць гэты агонь пры тваім пасрэдніцтве і ўзбагаціць людзей сваімі Божымі скарбамі». Пасля гэтых слоў Пан Езус узяў сэрца сястры Маргарыты і сімвалічна змясціў яго ў сваім Сэрцы. Потым, ужо перамененае і палаючае, аддаў ёй. Яна пачула суцяшальныя словы: «Дагэтуль ты насіла толькі імя маёй слугі. Сёння даю табе новае імя — умілаванай вучаніцы Майго Сэрца».

Падчас другога аб’яўлення ў пачатку 1674 г. Маргарыта ўбачыла на троне Сэрца Пана Езуса, прамяністае, як сонца. Пан Езус аб’явіў, што хоча ўвесці новае набажэнства, каб выратаваць шмат душаў ад вечнай згубы, а для справядлівых быць шляхам іх большага асвячэння. Ён назваў дабрадзейнасці і ласкі, якія абяцаў шанавальнікам свайго Сэрца. «Гэтае набажэнства, — піша св. Маргарыта, — апошняе намаганне Яго любові, і будзе для людзей адзіным паратункам у апошнія часы». Сярод розных формаў ушанавання Пан Езус пажадаў таксама ўшанавання выяваў свайго Сэрца.

У тым жа годзе было і трэцяе вялікае аб’яўленне. Падчас выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту сястра Маргарыта ўбачыла Пана Езуса, «прамянеючага хвалой, са стыгматамі пяці ранаў, яснеючымі, як сонца». Пан Езус ізноў паказаў сваё Сэрца ў паўнаце бляску. Ён пажадаў, каб за няўдзячнасць і знявагі, якія церпіць Яго Сэрца і Яго аказаная людзям любоў, пабожныя душы перапрашалі гэтае Сэрца, зраненае грахамі і людской няўдзячнасцю. Потым Пан Езус пажадаў, каб кожную ноч з чацвярга на першую пятніцу паміж 23 і 24 гадзінамі адбывалася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту на ўспамін Яго малітвы ў Садзе Аліўным (святая гадзіна, гл. малітоўнік «Ойча наш», с. 355), а таксама заахвоціў ахвяраваць святую Камунію ў першыя пятніцы месяца ў інтэнцыі перапрашэння Божага Сэрца за людскія грахі і абыякавасць.

Апошняе вялікае аб’яўленне адбылося ў пятніцу 10 чэрвеня 1675 г., пасля актавы Божага Цела. Калі сястра Маргарыта кленчыла перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, ёй аб’явіўся Пан Езус, які адсланіў сваё Сэрца і сказаў: «Вось Сэрца, якое так палюбіла людзей, што дзеля любові да іх не шкадавала нічога, аж да поўнага вынішчэння, і ўзамен за гэта ад большасці людзей атрымлівае толькі прыкрую няўдзячнасць, пагарду, непашану, знявагу, абыякавасць і святатацтвы, якімі яны раняць Яго ў гэтым Сакрамэнце Любові. Але найбольш Мяне раніць тое, што падобна да гэтага са Мною абыходзяцца сэрцы, асабліва прысвечаныя Маёй службе. Таму жадаю, каб з гэтага моманту першая пятніца пасля актавы Божага Цела была прысвечаная як асобнае свята на ўшанаванне Майго Сэрца і перапрашэнне праз Камунію і іншыя пабожныя практыкі за знявагі, якія цярплю… Узамен за гэта абяцаю табе, што Маё Сэрца разліе шчодрыя ласкі на ўсіх тых, хто такім чынам будзе Яго ўшаноўваць альбо садзейнічаць распаўсюджванню ўшанавання».

Св. Маргарыта пісала: «Вялікую ласку, якой я, безумоўна, не вартая, аказаў мне Пан Езус, які падараваў мне сваё Сэрца разам са сваім крыжам і сваёй любоўю». Візіі працягваліся да 1689 г., а памерла св. Маргарыта 16 кастрычніка 1690 г.

Толькі пасля карпатлівых даследаванняў Апостальская Сталіца дала дазвол на адзначэнне свята, а таксама на ўшанаванне выяваў Сэрца Езуса ў тых формах, якія цяпер усюды распаўсюджаны. Паўторна Касцёл пацвердзіў аб’яўленні, дадзеныя св. Маргарыце Марыі Алякок, калі яна была бэатыфікавана ў 1864 г., а кананізавана 13 мая 1920 г. У касцёле сясцер візітак у Парэ-ле-Маньяль у Францыі ёсць капліца св. Маргарыты Марыі Алякок, у алтары якой знаходзяцца яе рэліквіі.

У 1765 г. Папа Клеменс ХІІІ (амаль праз 100 гадоў пасля аб’яўленняў) зацвердзіў набажэнства да Сэрца Пана Езуса, а таксама ўстанавіў свята для некаторых манаскіх супольнасцяў і дыяцэзій. Папа Пій ІХ у 1856 г. пашырыў свята Сэрца Пана Езуса, зацвердзіўшы яго адзначэнне ва ўсім Касцёле. 31 снежня 1899 г. Папа Леў ХІІІ аддаў у апеку Сэрцу Езуса увесь Касцёл і ўсё чалавецтва, і ў гэтым жа годзе была зацверджана Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, амаль што ўсе заклікі якой паходзяць са Святога Пісання, а таксама апублікавана энцыкліка Annum Sacrum. У гэтай энцыкліцы Папа заклікае ўсіх вернікаў, каб, ахвяруючы сябе, па ўласнай волі аддаліся ўладзе Хрыста – уладзе праўды, справядлівасці, а перадусім — уладзе любові. Ісціна ў тым, што самі па сабе мы не здольныя ахвяраваць Пану нічога, што б не належала Яму. Тым не менш, у сваёй бязмежнай дабрыні і любові Ён не адкідвае таго, што належыць Яму, але прымае тое, што мы вяртаем і ахвяруем Яму так, як бы гэта належала нам; больш за тое, Езус не толькі не адкідвае, але просіць аб гэтым: «Сын, ахвяруй Мне сваё сэрца».
У 1928 г. Пій ХІ у энцыкліцы Miserentissimus Redemptor заахвоціў развіваць культ Сэрца Езуса і перапрашэння Яго за грахі, а таксама кожны год узнаўляць акт аддання Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса, складзены Львом ХІІІ, і аддаваць у апеку ўсе сем’і.

У набажэнстве да Сэрца Езуса Касцёл бачыць знак любові Бога да людзей і праз яго хоча абудзіць у людскіх сэрцах любоў да Бога. Сам Хрыстус надаў гэтаму набажэнству перапрашальны сэнс: яно павінна зрабіць нас чуйнымі на грэх, мабілізаваць нас у імя любові Хрыста да барацьбы з грахом, а таксама да перапрашэння за тых, хто найбольш раніць Божае Сэрца. Хто любіць Божае Сэрца, той будзе імкнуцца перапрашаць Яго за грахі братоў.

Бог ёсць любоўю. З любові Божага Сэрца існуюць гэты свет і чалавецтва. Хоць чалавечы род здрадзіў Пану Богу, свайму Стварыцелю, Бог не перастаў яго любіць. Доказам гэтай неспасцігальнай любові было ахвяраванне свайго Сына. Увасабленнем гэтай найвялікшай Божай любові з’яўляецца Сэрца Езуса. Менавіта гэтая любоў да людзей загадала Езусу прыйсці на зямлю, прыняць дзеля збаўлення чалавецтва бязлітасную муку і смерць. З любові гэтага Сэрца паўсталі Касцёл і святыя сакрамэнты, а сярод іх — Сакрамэнт Любові — Эўхарыстыя. Жахлівае цярпенне Езуса ў Садзе Аліўным было не бояззю мучэнняў на крыжы, а пагружэннем у бездань зняважанай любові, якая аддае людзям усю бясконцасць Божай Асобы, а людзі яе нават не заўважаюць. Толькі логіка любові можа вытлумачыць набажэнства да Сэрца Езуса і неабходнасць перапрашэння Езуса за зняважаную любоў. Той, хто разумее гэтую логіку, мае непераадольную патрэбу перапрашаць Езуса за гэты боль.

Набажэнства да Сэрца Езуса ўскладае на нас таксама і абавязкі. Чалавек не павінен злоўжываць дабрынёй Божага Сэрца, ён павінен бязмежна давяраць гэтаму Сэрцу, звяртацца да гэтага Сэрца ў кожнай патрэбе. Але найперш мы павінны старацца не раніць зноў гэтае Сэрца грахамі. Калі ж чалавечая слабасць усё ж піхне нас у багну граху і няволю сатаны, мы заўсёды маем права давяраць Божай Міласэрнасці, гатовай у кожны момант прыйсці нам на дапамогу. Набажэнства да Сэрца Езуса прыспешвае наследаваць цноты Езуса, а перадусім заклікае да любові ва ўсіх яе праявах.

Практыка дзевяці першых пятніц заключае ў сабе праграму новага, паглыбленага, навяртання. Яно павінна адбыцца Божаю моцаю, а не праз людскія пастанаўленні і намаганні, таму цэнтральным у гэтай практыцы з’яўляецца значэнне сакрамэнтаў. З іншага боку, час (9 месяцаў), прызначаны на духоўнае аднаўленне, дастатковы для таго, каб чалавек мог умацавацца ў сваім навяртанні. Існуе слушная надзея на тое, што католік, які на працягу дзевяці месяцаў вытрываў і шчыра паглыбляў сваю веру, ніколі ўжо не сыдзе са шляху Божага, і смерць, хоць бы і прыйшла неспадзявана, не застане яго адвернутым ад Бога.

Многія вернікі ўсё сваё жыццё стараюцца ў першую пятніцу месяца прыступаць да перапрашальнай споведзі і святой Камуніі. І гэта натуральны рытм працы над сабой, у выніку якой перастае быць важным, ці дзевяць пятніц ужо «скончыліся», ці іх «набралася» больш. Лічыцца любоў і воля трывання пры Пану, каб перапрасіць і ўшанаваць Яго.

Але набажэнства першых пятніцаў не з’яўляецца нейкай магічнай практыкай. Чалавек не павінен стаць самаўпэўненым: «Адбыўся мой удзел у набажэнствах дзевяці першых пятніц, і неба мне ўжо гарантаванае, то цяпер… гуляй, душа!». Зусім не. Чалавек, слабы па сваёй натуры, заўсёды можа выбраць зло і грэх, а ў выніку — вечнае асуджэнне. Езус адорвае шматлікімі ласкамі тых, хто годна прымае Найсвяцейшы Сакрамэнт і спавядаецца ў першыя пятніцы месяца, каб іх выбарам было неба. Сапраўднае набажэнства першых пятніц — гэта адказ на любоў Сэрца Езуса сваёй любоўю, як кажа святы Аўгустын: «Мера любові Бога — любіць Яго без меры».

Асаблівай ўвагі заслугоўваюць асабістыя альбо грамадскія прысвячэнні Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, праз якія чалавек аддаецца Богу цалкам і беззваротна. Практычным праяўленнем асабістага прысвячэння з’яўляецца штодзённае ахвяраванне Божаму Сэрцу сваіх малітваў, працы і цярпенняў. Да грамадскага прысвячэння Божаму Сэрцу адносяцца прысвячэнні сям’і, законных супольнасцяў, парафій, дыяцэзій, гарадоў.
http://media.catholic.by/ave/

воскресенье, 18 марта 2012 г.

Сердце Марии



Сердце Марии – это чудесная победа истины, благодати и любви Христа, пришедшего на землю, чтобы исцелить сердце человека. В Сердце Марии решилась в момент Благовещения судьба человечества и весь смысл истории. В смиренном Сердце Марии вера выразила свое «да», аминь, открывшее сердце человеческое замыслу Божию.

Сердце Марии – это сердце «благодати полное» (ср. Лк 1, 28).

Сердце Марыи – сердце чистейшее, непорочное, никогда не знавшее ни малейшей греховной скверны, никогда не подпадавшее под власть дивола, всегда жившее во свете благодати Божией (ср. Быт 3, 15; Откр 12, 1-17).

Сердце Марии – смиреннейшее сердце, «Господь призрел на смирение Рабы Своей, – говорит Мария; – отныне будут ублажать меня все роды» (Лк 1, 48).

Сердце Марии – это сердце, исполненное доверия к Богу, целиком полагающееся на Слово Божие. Исполненная Духа Святого, Елисавета говорит Марии: «Блаженна Уверовавшая, потому что совершится сказанное Ей от Господа» (Лк 1, 45).

Сердце Марии – это сердце, всегда желающее исполнить волю Божию, быть в распоряжении Господа: «Се Раба Господня; да будет Мне по слову твоему» (Лк 1, 38).

Сердце Марии – это сердце, исполненное любви к Богу, преданное Пресвятой Троице. Из Сердца Марии возносятся к Богу молитвы, поклонение, любовь, хвала, благодарение: «Величит душа Моя Господа, и возрадовался дух Мой о Боге, Спасителе Моем» (Лк 1, 46-47).

Сердце Марии – это сердце, живущее для Иисуса, ищущее присутствия Божия. Когда Иисус исчез, оставшись в храме, Мария искала Его в течение трех дней (ср. Лк 2, 41-50).

Сердце Марии – это сердце, превыше всего приверженное делу Божию в мире, спасению человечества, миссии Иисуса, Своего Божественного Сына. «Мария сохраняла все слова сии, слагая их сердце Своём» (Лк 2, 19).

Сердце Марии – сердце щедрое, преисполненное любовью. Она приходит к Своей родственнице Елисавете и помогает ей в течение трех месяцев (ср. Лк 1, 39-56).

Сердце Марии – сердце, внимательное к нуждам других, исполненное нежности. На свадьбе в Кане, увидев недостаток вина, Она упросила Своего Сына совершить чудо, превращая воды в вино (ср. Ин 2, 1-12).

Сердце Марии – сердце мужественное, сердце скорбное, познавшее жертву. В момент принесения Иисуса во храм старец Симеон возвестил Марии: «Тебе Самой оружие пройдет душу» (Лк 2, 35). На Голгофе Сердце Марии возвышенным и героическим образом присоединилось к Страстям Своего Божественного Сына, дабы дана была людям сверхъестественная жизнь. Все, что пережил Иисус, сопережила с Ним в своем Сердце Мария. Пренепорочное Сердце – неисчерпаемый источник милосердия и прощения.

Сердце Марии – это чудо материнской любви к Иисусу и ко всем людям.

Культ Беззаганнага Сэрца Марыі

Першы раз пра Сэрца Марыі піша св. Лука (Лк 2, 19. 51). Першыя сляды культу Сэрца Марыі знаходзім ужо ў XII ст. I так пра Сэрца Марыі ўспамінаюць: св. Анзельм (+ 1109), яго вучань Эудмер (+ 1124), Хуга ад св. Віктара (+ 1140), св. Бернард (+ 1153), св. Герман Юзэф (+ 1233), св. Банавентура (+ 1274), св. Альберь Вялікі (+ 1303), Таўлер (+ 1361), бл. Якубз Варагінэ z Voragine (+ 1298), св. Мектыльда (+ 1299), св. Гертруда Вялікая (+ 1303), св. Брыгіта Шведская (+ 1373) i іншыя.

Найвялікшым чынам культ Сэрца Марыі развіў св. Ян Эўдэс (1601-1680). Культ, які распаўсюджваў, меў назву Найсвяцейшага Сэрца Марыі альбо Найсаладзейшага Сэрца Марыі. Як ведаем яднаў яго з ушанаваннем Сэрца Пана Езуса. Аднак найбольш зрабіў дзеля распаўсюджвання ушанавання Сэрца Марыі кс. Герэтэс, пробашч касцёла Маці Божай Пераможнай у Парыжу. У 1836 заснаваў брацтва Маці Божай Пераможнай, мэтай якога было навяртанне грэшнікаў праз Сэрца Марыі.

У аб’яўленні “Цудоўнага Медаліка Маці Божай Беззаганнай”, якое атрымала ў 1830 годзе св. Кацярына Лабурэ, змешчаны два Сэрцы: Езуса і Марыі. Св. Антоній Марыя Кларэт (+ 1870) устанавіў Беззаганнае Сэрца Марыі Апякункай Свайго Закону. Больш таго, Беззаганнае Сэрца Марыі змясціў ў гербе гэтага ж закону.

У XIX ст. распачалося набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, каб падкрэсліць прывілей Яе беззаганнага Пачацця і ўсіх наступстваў, якія яно дала Марыі. Гэтае набажэнства ў апошнія дзесяцігоддзі сталася паўсюдным. Пачатак гэтаму набажэнству даў дагмат аб Беззаганым Пачацці Марыі прыняты папам Піям IX у 1854 годзе, а таксама аб’яўленне Маці Божай у Лурдзе (1858). Найбольш аднак паспрыялі аб’яўленні Маці Божай у Фаціме ў 1917 годзе.

Праз сем гадоў пасля заканчэння фацімскіх аб’яўленняў, Маці Божая дазволіла сястры Люцыі адкрыць сутнасць другой часткі фацімскай таямніцы, прадметам якой было набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі.
10 снежня 1925 г. Люцыі з’явілася Дзева Марыя з Дзіцяткам Езусам і паказала ёй сэрца, пранізанае цернямі. Дзіцятка сказала: «Спачувай з Сэрцам Тваёй Найсвяцейшай Маці, якое пранізана цернямі, якімі няўдзячныя людзі ўсё зноў і зноў раняць яго, і няма нікога, хто бы праз акт узнагароджання гэтыя церні выцягнуў.”

Марыя сказала: «Дачка мая, паглядзі, маё Сэрца пранізана цернямі, якімі няўдзячныя людзі нястомна раняць праз блюзнерства і няўдзячнасць. Прынамсі ты старайся прынасіць мне радасць і аб’яві ад майго імя, што прыйду ў гадзіну смерці з патрэбнымі ласкамі для збаўлення да ўсіх тых, хто на працягу першых пяці суботаў месяца будзе спавядацца, прымаць Святую Камунію, памоліцца адну частку Ружанца і праз пятнаццаць хвілін будзе разважаць са мною пятнаццацць ружанцовых таямніцаў, ахвяруючы гэта ў інтэнцыі ўзнагароджання Майму Беззаганнаму Сэрцу.”

13 кастрычніка 1942 году на 15-годдзе фацімскіх аб’яўляенняў папа Пій XII праз радыё абвясціў усяму свету, што прысвяціў чалавецтва Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Параіў таксама, каб гэта зрабілі ўсе іншыя краі. Першай гэта зрабіла Партугілія з удзелам прэзідэнта дзяржавы. Польшча тады была пад гітлераўскай акупацыяй. Але Прымас Польшчы, кардынал Аўгуст Хлонд, у прысутнасці ўсіх біскупаў краіны і каля мільёна пілігымаў, зрабіў 8 верасня 1946 году на Яснай Гары перад вобразам Маці Божай Чэнстахоўскай. Як бачым, фацімскія аб’яўленні звязалі культ Сэрца Марыі з Яе Беззаганным Сэрцам. Надалі яму таксама адкупленчы характар, што зрабіла яго падобным да культу Сэрца Езуса, распаўсюджагана праз аб’яўленні св. Маргарыце Марыі Алакок.

Само свята Сэрца Марыі ўсталяваў св. Ян Эўдэс ужо ў 1643 годзе. Вызначыў дату 8 лютага для сваіх законаў. Гэта ён заклаў закон пад назвай Сэрцаў Езуса і Марыі. Існуюць таксама адпаведныя штодзённыя малітвы і літургічныя тэксты дзеля братоў гэтага закону. Ведаем таксама, што святы Ян Эўдэс напісаў працу на тэму культу Сэрца Марыі, якую скончыў перад самай смерцю ў 1680 годзе. Папа Пій VII (+ 1823) зацвердзіў свята Найсвяцейшага Сэрца Марыі для некаторых дыяцэзій і законаў як мясцовае свята. Папа Пій IX (+ 1878) зацвердзіў тэксты Святой Імшы дзеля гэтага свята і тэксты брэвіярыя. Дзеля ўсяго Касцёла свята Беззаганнага Сэрца Марыі было ўсталявана папам Піям XII 4 траўня 1944 году. Паслясаборавая літургічная рэформа перанесла гэтае свята на суботу пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі

 
Толькі ў Богу нашае навяртанне. “Ён можа перамяніць камяні ў сыноў Абрагама, каб сталіся Яго людам, які прыходзіць з усіх куткоў зямлі, каб упасці перад Ім на калені, аб’яднаным ў адзінай малітве, пакутуючым, просячым аб прабачэнні, ласцы і суцяшэнні для сябе і для сваіх далёкіх братоў, прабачаючым і спяваючым гімны падзякі, просьбаў і праслаўлення нашаму Богу (…) а таксама Яго і нашай Маці, якую выслаў як Пасланніцу супакою, ласкі, прабачэння і любові, напаўняючай увесь сусвет…” Гэта словы, напоўненыя містычным захапленнем, з нескончаных запісаў Сястры Лючыі.

   Эфектыўнае навяртанне, якое адбываецца “ў коле Марыі”, у Фаціме атрымала ўласнае імя: набажэнства да Яе Беззаганнаага Сэрца. “Бог хоча ўстанавіць на свеце набажэнства да майго Беззаганнага Сэрца” – сказала Марыя ў ліпені 1917 года. Адзін тэолаг растлумачыў гэта коратка: “Бог хоча, каб Марыя ўладарыла ў свеце.” Бо набажэнства да Божай Маці – гэта аддаць Ёй сваё жыццё.

   Што такое сапраўднае набажэнства да Сэрца Марыі? Лацінскае слова “devotio” паходзіць ад дзеяслова “devovere”, што азначае “прысвяціць сябе”, “цалкам аддаць сябе”. Марыйнае набажэнства – гэта прысвячэнне сябе Найсвяцейшай Маці, гэта быць для Яе “Totus Tuus” (“Цалкам Твой”). Хто шануе Марыю, той прысвячае сябе Ёй. Поўнае прысвячэнне сябе Ёй дазваляе Марыі валадарыць у нашых сэрцах і ўва ўсім свеце.

    Прысвячэнне, – дапаўняе Сястра Лючыя, – гэта не толькі акт пабожнасці, але таксама адмаўленне ад таго, да чаго мы маем прыхільнасць. “Перадусім, гаворка ідзе аб прысвячэнні нас саміх, нашых нядобрых схільнасцяў, адрачэнні ад нашых грэшных схільнасцяў, якія маюць свае каранні ў пачуццях, эгаізме, выгадзе, амбіцыях.” Гэта “прысвячэнне, да якога кожны з нас павінен сам сябе прымусіць.” Мы павіны “пакінуць жыццё у граху і ісці дарогай дабрасумленнасці, чысціні, справядлівасці, праўды і любові.”

   Фаціма заклікае да евангелічнага навяртання “ у коле Марыі” праз прысвячэнне сябе Ёй і дазвол валадарыць у нашых сэрцах. Гэтая праграма дакранаецца ўсіх аспектаў нашага жыцця. Гэта акт, які дазваляе Марыі дзейнічаць у свеце, знішчыць у ім зло і прынесці супакой.

суббота, 17 марта 2012 г.

Літанія і малітвы да Сэрца Марыі

Літанія да Беззаганнага Сэрца Марыі
Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.
Сэрца Марыі, пры зачацці грэхам не закранутае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, ласкі поўнае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Сэрцам Езуса найбліжэй з’яднанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, благаслаўлёнае між усімі сэрцамі,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, найчысцейшае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, найпакорнейшае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, наймілейшае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, годная Святыня Найсвяцейшай Тройцы,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,
       – маліся за нас.
Святыня Бога ўцелаўлёнага,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,  ад грэху першароднага захаванае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, у адведзінах новымі ласкамі ўпрыгожанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі,  пры нараджэнні Хрыста  дзівоснай радасцю напоўненае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ахвяраванні мечам балесці пранізанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры знаходжанні Езуса вельмі ўзрадаванае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Езусам самотным у садзе Аліўным жальбаю ахопленае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры бічаванні Хрыста страшна змучанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўкаранаванні Хрыста цернямі пакуты прабітае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры нясенні крыжа Хрыстом спачуваннем ахопленае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, дасканалая ахвяра Божай Любові,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Езусам да крыжа прыбітае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, разам з Езусам церпячае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з памерлым Езусам
у смутку пахаванае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з уваскрослым Езусам радасцю ажыўленае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўнебаўшэсці Езуса радасцю напоўненае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры спасланні Духа Святога зноў асвячанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўнебаўзяцці над усімі святымі ўзвышанае,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, суцяшэнне засмучаных,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, прытулак і надзея грэшнікаў,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, надзея паміраючых,
       – маліся за нас.
Сэрца Марыі, трон міласэрнасці,
       – маліся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
        – змілуйся над намі.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Кірые элейсон, Хрыстэ элейсон, Кірые элейсон.

С.: Марыя Беззаганная, ціхая і пакорная сэрцам.
Н.: Учыні сэрцы нашыя падобнымі да Сэрца Пана Езуса.

Молімся: Божа дабрыні, які дзеля збаўлення грэшнікаў і дзеля дапамогі ўбогім пажадаў, каб Сэрца Панны Марыі праз сваю любоў і міласэрнасць было падобным да Божага Сэрца Езуса Хрыста, Твайго Сына; учыні, каб мы, аддаючы пашану Яе найцудоўнейшаму Сэрцу, праз Яе заслугі і заступніцтва заслужылі мець сэрца, падобнае да Сэрца Езуса. Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Н.: Амэн.

Вяночак да Беззаганнага Сэрца Марыі

(Чытаецца на звычайным ружанцы)

На крыжыку гаворым:
Усім сэрцам услаўляю і люблю Цябе, Беззаганнае Сэрца Марыі, і ахвярую Табе Найсвяцейшае Сэрца Езуса; малю Цябе: выпрасі мне ласку ўшанавання Яго ўсё больш чыстай і шчырай любоўю і кіравання ўсімі маімі справамі на хвалу Бога, у Тройцы Святой Адзінага. Амэн.

На вялікіх пацерках:
Божае Сэрца Езуса,
будзь маёю любоўю.

На малых пацерках:
Беззаганнае Сэрца Марыі,
будзь маім паратункам.

На заканчэнне Вяночка гаворым:
Няхай заўсёды і ўсюды
будуць праслаўлёнымі,
шанаванымі, блаславёнымі
Божае Сэрца Езуса
і Беззаганнае Сэрца Марыі.