Літанія і вяночак да Маці Божай, якая развязвае вузлы

Вяночак да Маці Божай, якая развязвае вузлы

У пачатку:
Веру… Ойча наш… Вітай, Марыя.

На вялікіх пацерках (1 раз):
«Любая Маці, у Твае магутныя рукі я аддаю сёння стужку майго жыцця і мае вузлы, якія трэба развязаць (...). Заступіся за мяне перад Езусам і ачысці маю душу. Амэн

На маленькіх пацерках (10 разоў):
«Маці, Магутная Пасрэдніца, для Езуса няма нічога немагчымага. Маліся за мяне, каб гэты (…) вузел быў развязаны ў маім жыцці.»

На заканчэнне вяночка чытаецца наступная малітва:
«Радуйся, Лесвіца, па якой Бог сыходзіць на зямлю. Радуйся, пачатак цудаў Хрыста, дзякуючы Табе ўзрадавалася Ева.» 
                                            
                         Перакладзена з французскай мовы                                   


Літанія да Маці Божай, якая развязвае вузлы


Кiрые, элейсон, 
       Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, 
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзiны Божа, змiлуйся над намi.

Святая Марыямаліся за нас.
Маці, якая развязваеш вузлы нашай бездапаможнасці ў шматлікіх справах, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы недахопу часу на справы, неабходныя для збаўлення, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы песімістычнага нявер’я ў выпраўленне сітуацыі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы недахопу даверу Божай Міласэрнасці, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы адчаю, роспачы і самазабойства, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы надакучлівых думак, атакуючых нас удзень і ўначы, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы псіхічных зраненняў, вынесеных намі з дому, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы цяжару грахоў нашых продкаў і іх праклёнаў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы нашых сарамлівых заганаў, недахопаў і дэфектаў, прыйдзі нам на дапамогу.  
Маці, якая развязваеш вузлы дрэнных наступстваў крытыкі і асуджэння нас бліжнімі, прыйдзі нам на дапамогу.
Mаці, якая развязваеш вузлы нашай закрытасці на патрэбы ўбогіх і церпячых, прыйдзі нам на дапамогу.
Mаці, якая развязваеш вузлы залежнасцяў, асабліва наркаманіі і алкагалізму, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы зняволення духамі азарту, дрэнных фільмаў і інтэрнэту, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы нашых праблем з захаваннем чыстасці, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы супраціўлення пайсці да споведзі і выправіць сваё жыццё, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы адсутнасці добрага дарадчыка або духоўнага кіраўніка, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы цяжкасцяў з распазнаннем і выкананнем волі Божай, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы зачарсцвеласці ў духоўным жыцці, прыйдзі нам на дапамогу.  
Маці, якая развязваеш вузлы цяжкасцяў, звязаных з поўным удзелам у святой Імшы, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы неразумення намі і непрыняцця ўласнага крыжа, прыйдзі нам на дапамогу.
Mаці, якая развязваеш вузлы нашых хвароб, якія цяжка вылечыць, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы недахопу здольнасцяў да навукі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, што мы несвядома сплятаем самі і якія запутваюць нашае жыццё і жыццё іншых, прыйдзі нам на дапамогу.  
Маці, якая развязваеш вузлы нашай самотнасці, ізаляванасці і адсутнасці сяброў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы скіраваных на нас плётак, паклёпаў, асуджэнняў і абвінавачванняў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы прыгнятаючага нас падману або абкрадання, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, што паходзяць ад надакучлівасці людзей і сітуацый, злоўжываючых нашай дабрынёй, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, сплеценыя з-за навязаных нам дрэнных таварыстваў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы маладых асоб, шукаючых шляху свайго паклікання, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы тых, хто доўга шукае добрага сужонка, прыйдзі нам на дапамогу.  
Маці, якая развязваеш вузлы неахвоты і нязгоды ў нашых сем’ях, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы сямей, якія знаходзяцца ў расстанні, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы напружанняў паміж сужонкамі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы нявернасці і сужэнскіх здрад, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы сужонкаў, вінаватых у тым, што гадамі пазбягалі патомства, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы тых, што маюць цяжкасці з зачаццем дзіцяці, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы бацькоў, разгубленых з-за непланаванай цяжарнасці, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы сварак і нязгоды падчас цяжарнасці, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы спазненняў у развіцці дзяцей, што павінны нарадзіцца, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы дзяцей, зраненых бацькамі падчас разводаў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы дзяцей, зраненых дамаганнямі з боку дарослых, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы моладзі, пазбаўленай добрых прыкладаў і аўтарытэтаў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы згаршэнняў дзяцей і моладзі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы нуды і бядоты ў нашых сем’ях, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы сямей, што забываюцца пра блізкіх, церпячых у чысцы, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы непрабачэння, гадамі падзяляючага суседзяў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы ў жыцці сучаснага Касцёла, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы цяжкіх праблем дыяцэзій і парафій, прыйдзі нам на дапамогу.
Mаці, якая развязваеш вузлы духоўных асоб, чыё пакліканне пад пагрозай, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы святароў, што жывуць у стане крайняй бядоты, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы душпастыраў, што становяцца толькі “службовымі” асобамі, прыйдзі нам на дапамогу.  
Маці, якая развязваеш вузлы місіянераў, што загубіліся ў моры патрэб, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы кляштараў, схіляючыхся да свецкага жыцця, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы кангрэгацый, церпячых з-за недахопу пакліканняў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы праблем, з якімі сустракаюцца рухі і супольнасці, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы кусташаў збяднелых сакральных будынкаў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы пераследаваных за веру ў сапраўднага Бога, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы людзей, што вераць толькі вонкава і не імкнуцца да Неба, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, сплятаючыя душу з целам у гадзіну смерці, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы няўдач у вядзенні гаспадаркі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы неэфектыўнага вядзення спраў або кіравання ўстановай, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы распадаючыхся фірм і несумленных супрацоўнікаў, прыйдзі нам на дапамогу.
Mаці, якая развязваеш вузлы людзей, невыплачваючых даўгі сваім паручнікам, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы асоб, зраненых доўгатрывалым беспрацоўем, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы пагроз і шкод з боку раз’юшаных жывёл, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы наступстваў няшчасных выпадкаў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама іх апекуноў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы скажэнняў і адхіленняў, прадстаўленых у якасці „натуральных”, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, завязаныя бессардэчнымі кіраўнікамі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы абцяжарваючых нас бессэнсоўных правіл і прадпісанняў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, зацягнутыя несправядлівымі суддзямі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, завязаныя фальшывымі сведкамі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы ўскладненняў па прычыне хлусні ў інфармацыйных сродках, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы сект і небяспечных рухаў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, сплеценыя дзейнасцю масонаў і іх паплечнікаў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы людзей сумлення, атакаваных пеклам і яго людзьмі, прыйдзі нам на дапамогу.
Mаці, якая развязваеш вузлы мужных абаронцаў дэвізу: „Бог, Гонар і Айчына”, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы дзеячаў мастацтва, што распаўсюджваюць дабро, праўду і прыгажосць, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы людзей, якіх ненавідзяць за іх сумленнасць і ахвярнасць, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы праблем у жыцці мясцовых грамадстваў, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы грамадстваў, прыгнечаных палітыкамі, жадаючымі ўлады, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы дрэнных адносінаў паміж народамі і этнічнымі групамі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы канфліктаў на розных узроўнях, каб на зямлі запанаваў супакой, прыйдзі нам на дапамогу.  
Маці, якая развязваеш вузлы слабых народаў, выкарыстаных мацнейшымі, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, што па-людску немагчыма развязаць, прыйдзі нам на дапамогу.
Маці, якая развязваеш вузлы, пра якія Ты сама ведаеш, і якія мы ў цішыні Табе давяраем…
(пасля хвіліны цішыні) Маці, Цябе просім, прыйдзі нам на дапамогу.

Маліся за нас, Маці Касцёла,
Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся. Божа, Табе Найсвяцейшая Дзева Марыя ніколі ні ў чым не адмовіла і служыла Табе з усіх сіл і магчымасцяў. Мы верым, што і Ты ні ў чым Ёй не адмаўляеш, калі Яна просіць Цябе за нас. Дзеля Яе радасці, як у Кане Галілейскай, праяві сваю ўсемагутнасць і ўдзялі нам ласку вырашэння тых праблем, з якімі мы да сённяшняга дня не можам справіцца. Мы прагнем дзякаваць Табе за бязмежнасць Тваёй міласэрнасці цяпер і ў вечнасці. Праз Езуса Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Перакладзена з польскай мовы



Малітва да Маці Божай, якая развязвае вузлы,
святога Альфонса Лігуоры

Беззаганная Дзева, Ты з’яўляешся Пасрэдніцай усіх ласкаў Бога. Ты – надзея ўсіх людзей, Ты – мая надзея. Я няспынна дзякую свайму любаму Богу, які дазволіў мне Цябе пазнаць, і даў мне ласку зразумець, якім сродкам мне трэба скарыстацца, каб атрымаць Божыя ласкі і быць збаўленым. Гэты сродак – гэта  Ты, Марыя, Велічная Маці майго Бога, і я ведаю, што менавіта праз заслугі Езуса Хрыста, а таксама праз Тваё заступніцтва я магу дасягнуць вечнага збаўлення.
О мая Валадарка, Ты так спяшалая да Альжбеты, каб асвяціць яе сваёй прысутнасцю. Паспяшайся таксама да мяне і наведай маю душу.
Лепш за мяне Ты ведаеш, якая яна ўбогая і колькі няшчасцяў яе абцяжарваюць: неўмеркаваная пажадлівасць, дрэнныя звычкі, учыненыя грахі, столькі небяспечных хвароб, якія прывядуць яе толькі да вечнай смерці.
Толькі Ты можаш яе аздаравіць ад усіх яе “немачаў” і развязаць усе вузлы, якія яе засмучаюць.
Маліся, о Марыя, і заступайся за мяне перад Тваім Боскім Сынам. Лепш за мяне Ты ведаеш мае немачы і патрэбы.
О мая Маці і мая пяшчотная Каралева, Ты лепш ведаеш, якія ласкі мне будуць найбольш карыснымі і патрэбнымі дзеля вечнага збаўлення, выпрасі іх для мяне ў Свайго Боскага Сына.
Я цалкам аддаюся ў Твае Рукі. Твае малітвы ніколі не бываюць адкінутыя, бо гэта малітвы Маці да Свайго Сына, а гэты Сын настолькі Цябе любіць, што Яго шчасце – рабіць тое, што Ты пажадаеш, каб павялічыць Тваю хвалу і засведчыць такім чынам Сваю вялікую любоў да Цябе.
О, Маці Божая, давай спынімся на гэтым: я цалкам даверуся Табе; а Ты паклапоцішся аб маім збаўленні. Амэн. (Святы Альфонс Лігуоры, Доктар Касцёла).
Марыя, выслухай нашыя малітвы.

Перакладзена з французскай мовы