Дзесяць Евангельскіх Цнотаў НМП

       1. ЧЫСТАСЦЬ

ЧЫТАННЕ:

Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. I) 

...У Евангеллі мы чытаем, што Дзева Марыя, кіруючыся Сваёй дзявоцкай нявіннасцю, каб найбольш дасканала падабацца Богу,

- па-першае, склала шлюб дзявоцтва,

- па-другое, узяла шлюб са св. Юзафам (Лк 1, 27),

- і, па-трэцяе, задала Анёлу Габрыэлю пытанне, кажучы яму: “Як гэта станецца, калі я мужа не ведаю (Лк 1, 34).


РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а задаць сабе некалькі пытанняў, якія датычацца майго асабістага жыцця. Што Бог мне сёння кажа, чаму мяне вучыць наконт чыстасці?

Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам чыстасці?

Ці я люблю свайго Бога ўсім сваім сэрцам, усёй сваёй душой, усёй сваёй моцай; а свайго бліжняга, як сябе самога?

Ці сапраўды Бог у маім жыцці на першым месцы? Ці я аддаю пашаную якому-небудзь іншаму бажку? Ці кажу „не” дрэнным схільнасцям, ад якіх залежу? Ці люблю вольным сэрцам, змагаючыся з эгаістычнымі прыемнасцямі і ўсяму таму, што можа запляміць або непакоіць маё сумленне?

Ці я бараню чыстасць там, дзе яна з’яўляецца прадметам кпінаў?

МАЛІТВА 

Падзякаваць Богу (сваімі словамі) за ўсе Яго дары, якія я атрымліваю на шляху да чыстасці, да святасці!

Праз Марыю прасіць Яго аб ласцы ачышчэння майго сэрца...  



 

2. РАЗВАЖЛІВАСЦЬ

ЧЫТАННЕ:

Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. IІ)

Дзева Марыя заўсёды была самая разважлівая. Каб падабацца Хрысту, кіруючыся сваёй разважлівасцю, Яна думала, гаварыла і рабіла наступнае:

- задумвалася над тым, што магло б азначаць прывітанне анёла Габрыэля (Лк 1, 29),

- захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы над імі ў сваім сэрцы (Лк 2, 19; Лк 2, 51),

- уцякла ў Егіпет, каб уратаваць Сына (Мц 2, 13-14),

- і не вярнулася адтуль раней, чым памёр Ірад (Мц 2, 19-21),

- нарэшце, амінула тое месца, дзе жыў Цэзар (Мц 2, 22).

 

РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а да таго, каб задаць сабе пытанні, якія датычацца майго жыцця. Што Бог сёння мне кажа, чаму мяне навучае наконт разважлівасці?

Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам разважлівасці?

Ці ўмею я, як Марыя, затрымацца, каб у святле Божага Слова паразважаць ці і якім чынам зрабіць чарговы крок на дарозе свайго жыцця?

Ці захоўваю я ў сэрцы кожны свой досвед і ўзбагачаюся жыццёвым досведам іншых людзей, каб прымаць правільныя рашэнні, добра ацэньваючы свае магчымасці і прадбачучы цяжкасці?

Ці адкрываюся я на дзеянне Святога Духа, які ўвесь час мяне суправаджае, асвячае мяне і ўзмацняе?

МАЛІТВА 

Падзякую Богу (сваімі словамі) за ўсе Яго дары, якія я атрымліваю на шляху да разважлівасці, да святасці!

Праз Марыі прашу Яго аб ласцы распазнання і выканання Яго волі... 



3. ПАКОРА 

ЧЫТАННЕ:

Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. IІІ)

Дзева Марыя заўсёды была самая пакорная, на Яе пакору ўзглянуў Бог (Лк 1, 48). Каб падабацца Богу, кіруючыся сваёй пакорай, Яна думала, гаварыла і рабіла наступнае:

- была занепакоеная, гэта значыць была спалоханая, калі анёл Габрыэль Яе прывітаў,

- i, па-другое, з пакорай адказала анёлу Габрыэлю такімі словамі: “Вось я служабніца Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).

 

РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а задаць сабе пытанні, якія датычацца майго жыцця. Што Бог мне сёння кажа, чаму мяне вучыць наконт пакоры?

Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам пакоры?

Ці стараюся я распазнаць, кім я з’яўляюся ў вачах Бога? Ці ў сваім сэрцы я ўсё лічу “смеццем”, а таксама за ўсё дзякую Богу і гатовы Яму служыць?

Ці шукаю я пахвалы і занадта шмат звяртаю ўвагу на тое, што пра мяне думаюць і як мяне ацэньваюць людзі? Ці я лічу, што іншыя людзі лепшыя за мяне?

МАЛІТВА 

Падзякую Богу (сваімі словамі) за ўсе Яго дары, якія атрымліваю на шляху да пакоры, да святасці!

Праз Марыю прашу аб ласцы быць у праўдзе перад Богам і людзьмі... 



4. ВЕРА

ЧЫТАННЕ:

Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. IV)


    Дзева Марыя была моцная верай і, каб падабацца Богу, кіруючыся сваёй верай, Яна думала, гаварыла і рабіла наступнае:

 

- дзякуючы веры, пакоры і паслухмянасці Яна зачала Божага Сына,

- пайшла ў горныя ваколіцы,

- пайшла ў дом Захарыі,

- i прывітала св. Альжбету,

- і нарэшце, паверыла, калі святая Альжбета сказала Дзеве: “Шчаслівая тая, якая паверыла, бо споўніцца сказанае Её Панам (Лк 1, 45).

 

РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а задаць сабе пытанні, якія датычацца майго жыцця. Што Бог мне сёння мне кажа, чаму мяне вучыць наконт веры?

Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам веры?  

 

Ці Бог з’яўляецца для мяне Кімсьці жывым, блізкім, прысутным у маёй штодзённасці, Кімсьці, Каго я ахопліваю перш за ўсё сэрцам, не толькі розумам?

Ці я веру Богу і ў тое, што Ён можа ажыццявіць у маім жыцці свае планы, і тое, што па-людску прайгранае, можа аказацца найлепшым шляхам да перамогі? Ці я дазваляю Богу зрабіць у маім жыцці „вялікія рэчы”?

МАЛІТВА

Падзякую Богу (сваімі словамі) за ўсе Яго дары, якія атрымліваю на шляху веры, на шляху да святасці!

Праз Марыю папрашу Яго аб ласцы даверу і вернасці Яму... 



5. ПАБОЖНАСЦЬ

ЧЫТАННЕ:

Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. V)

Дзева Марыя заўсёды была самая пабожная і, каб падабацца Богу, кіруючыся сваёй пабожнасцю, Яна думала, гаварыла і рабіла наступнае:

- з найвялікшай увагай і радасцю Яна праслаўляла Бога словамі: “Велічае душа мая Пана” (Лк 1, 46),

- кожны год Яна хадзіла ў Ерузалем разам з Сынам,

- дзе вельмі ўважліва слухала Ягу навуку,

- часта вярталася ў Назарэт,

- i нарэшце, трывала ў малітве разам з Апосталамі (Дз 1, 14).

 

РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а задаць сабе пытанні, якія адносяцца да майго жыцця. Што Бог мне сёння кажа, чаму мяне вучыць наконт пабожнасці?

Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам пабожнасці?

Ці я ўмею, як Марыя, радавацца прысутнасці Бога ў святой літургіі?

Ці я праслаўляю Бога словамі і жыццём, ці дазваляю сэрцу праслаўляць Яго на ўзор Марыі і разам з Ёй спяваю “Праслаўляе душа мая Пана…”?

Ці за ўсё дзякую Богу?

МАЛІТВА 

Падзякую Богу (сваімі словамі) за ўсе Яго дары, якія я атрымліваю на шляху да пабожнасці, да святасці!

Праз Марыю папросім Яго аб ласцы праслаўляць Яго сэрцам...

 


6. ПАСЛУХМЯНАСЦЬ

ЧЫТАННЕ:

Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. VI)

Дзева Марыя заўсёды была самая паслухмяная як Богу, так і людзям з любові да Бога. Таму, каб падабацца Богу, кіруючыся паслухмянасцю, Яна думала, гаварыла і рабіла наступнае:

- з паслухмянасці зачала Бога,

- i калі мінулі дні іх ачышчэння, Яна занесла Сына ў святыню,

- прынесла ў ахвяру пару туркавак або двух галубіных птушанят (Лк 2, 22-24),

- была паслухмяная цэзару, ідучы ў Бэтлеем,

- i нарэшце, там дала сведчанне сваёй паслухмянасці, паказваючы, што падпарадкаваная цэзару (Лк 2, 1.4-5).

 

РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а задаць сабе пытанні, якія адносяцца да майго жыцця. Што Бог мне сёння кажа, чаму мяне вучыць наконт паслухмянасці?

Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам паслухмянасці?

Ці паслухмянасць з’яўляецца для мяне адказам на Любоў Богам, каб заўсёды рабіць тое, што Яму падабаецца?

Ці я гляджу на паслухмянасць як на лек ад граху пыхі? Ці я ўмею падпаракоўвацца (добрым) рашэнням іншых, прыняць рашэнне, думку, якая адрозніваецца ад маёй? Ці я прымаю гэту нагоду як просты акт паслухмянасці і любові, якія магу ахвяраваць Богу?

МАЛІТВА 

Падзякую Богу (сваімі словамі) за ўсе Яго дары, якія я атрымліваю на шляху да паслухмянасці, да святасці!

Праз Марыю прашу Яго аб ласцы ўважліва слухаць Яго...

 

 

7. УБОСТВА

ЧЫТАННЕ:

Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. VII) 

Дзева Марыя, самая ўбогая, заўсёды жыла вельмі ўбога і, каб падабацца Богу, кіруючыся сваім убогасцю, думала, гаварыла і рабіла наступнае:

- пасялілася ў самым убогім месцы, таму што для іх не было месца ў заездзе,

- паклала Езуса ў яслі побач з валом і аслом,

- спавіла яго ў пялюшкі (Лк 2, 7), а не ў тканіну з шоўку,

- i нарэшце, карміла сваёю груддзю, не маючы для Свайго Сына іншага харчавання.

 

РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а задаць сабе пытанні, якія адносяцца да майго жыцця. Што Бог мане сёння кажа, чаму мяне вучыць на тэму ўбоства?

Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам убоства?

Дзе знаходзіцца мой скарб: у матэрыяльным дабрабыце, у спажывецтве ці ў таварыстве Езуса Хрыста? Ці я спадзяюся толькі на Бога?

Ці адкрываю каштоўнасці, якія даюць сапраўдную радасць: давер Божаму Провіду, шчодрасць, вольнасць духа, адкрытасць на іншых?

МАЛІТВА

Падзякую Богу (сваімі словамі) за ўсе Яго дары, якія атрымліваю на шляху да ўбоства, да святасці!

Праз Марыю прашу Яго аб ласцы прытуліцца толькі да Яго...

  


8. ЦЯРПЛІВАСЦЬ

 ЧЫТАННЕ:

  Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. VIII)

    Дзева Марыя заўсёды была самая цярплівая i, каб падабацца Богу, кіруючыся сваёй цярплівасцю, Яна думала, гаварыла і рабіла наступнае:

      - цярпліва зносіла пераследванне Ірада і Жыдоў,

- тры дні занепакоеная шукала Сына,

- i нарэшце, калі Яго знайшла, радасным голасам, можна было б так сказаць, і з матчыным клопатам сказала: “Дзіця, чаму ты зрабіў нам гэта? Вoсь бацька Твoй i Я балюча перажывалі,  шукaючы Цябе(Лк 2, 48).

 

РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а задаць сабе пытанні, якія адносяцца да майго жыцця. Што Бог мне сёння кажа, чаму мяне вучыць наконт цярплівасці?

Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам цярплівасці?

Ці ўсё я зношу спакойна, не знеахвочваючыся? Ці прымаю як вялікія, так і малыя штодзённыя перашкоды: усе малыя дробязі, якія часта моцна выпрабоўваюць нервы?

Ці я цярплівы для сябе: не знеахвочваюся малітвай у духоўным змаганні, разлічваючы на Бога, які дае мне сілы праз сакрамэнты? Ці я прагну і з вытрываласцю шукаю Хрыста, з даверам з Ім размаўляючы?

МАЛІТВА 

Падзякую Богу (сваімі словамі) за ўсе Яго дары, якія я атрымліваю на шляху цялплівасці, да святасці!

Праз Марыю прашу Яго аб ласцы зносіць цяжкасці з любові да Яго...

 

 

9. МІЛАСЭРНАСЦЬ

ЧЫТАННЕ:

Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. IX)

Дзева Марыя заўсёды была ў найвялікшай ступені палаючая любоўю і бязмежна поўная ласкавасці і міласэрнасці, i, каб падабацца Богу, кіруючыся сваёй любоўю, Яна сказала і ўчыніла наступнае:

- карміла Свайго Сына ўласным малаком,

- схавалася ад пераследванняў Ірада, адыходзячы ў Егіпет (Мц 2, 14),

- клапацілася пра свайго бліжняга, просячы віна ў Кане Галілейскай (Ян 2, 3),

- i нарэшце, дала сваім слугам збавенную навуку, настаўляючы іх і асвячаючы (Ян 2, 5).

 

РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а задаць сабе пытанні, якія адносяцца да майго жыцця. Што Бог сёння мне кажа, чаму мяне вучыць наконт міласэрнасці? 

Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам міласэрнасці?

Ці хачу я, каб маё сэрца было ўражлівым на патрэбы бліжніх, ці вучуся адмаўляцца ад пачуцця асабістай бяспекі, каб несці дапамогу іншым? Ці не раблю я добрых учныкаў па іншых матывах, акрамя бескарыслівай любові?

Ці люблю Езуса ўсім сабой?

МАЛІТВА 

Падзякую Богу (сваімі словамі) за ўсе дары, якія я атрымліваю на шляху міласэрнасці, да святасці!

Праз Марыю прашу Яго аб ласцы быць чалавекам міласэрным...



10. СПАЧУВАННЕ

ЧЫТАННЕ:

Фрагмент Рэгулы Дзесяці Евангельскіх Цнотаў (раздз. X)

Дзева Марыя была  напоўненая вялікім болем і спачуваннем падчас смерці Свайго Сына і, каб падабацца Богу, жадаючы пакутваць разам з Сынам, Яна думала, гаварыла і рабіла наступнае:

- часта ў думках вярталася да слоў Сімяона: “Праз Тваю душу пройдзе меч (Лк 2, 35),

- стаяла пад крыжам паміраючага Сына (Ян 19, 25),

- часта разважала над ранамі Сына,

- i нарэшце, увесь час наведвала месцы Яго Пакуты.

 

РАЗВАЖАННЕ

Пытанні:

Я запрошаны/а задаць сабе пытанні, якія адносяцца да майго жыцця. Што Бог мне сёння кажа, чаму вучыць наконт спачування?

 Якім чынам Марыя можа быць для мяне ўзорам спачування іншым?

Ці праз кантэмпляцыю таямніцы Ўкрыжаванага Хрыста я адкрываю, што ўсе мае людскія цярпенні прыносяць плёны, калі я складваю іх у стоп Крыжа? 

Ці я прагну з любові перажываць разам з Марыяй таямніцу Пакуты Пана, молячыся Крыжовы Шлях, а асабліва прымаючы ўдзел у Эўхарыстыі?

Ці спачуваю бліжнім? Ці ўмею прадбачыць цярпенні, якія крануцца людзей і спрабую своечасова іх прадухіліць або прынесці палёгку?

МАЛІТВА

Падзякую Богу (сваімі словамі) за ўсе Яго дары, якія я атрымліваю на шляху спачування, да святасці!

Праз Марыю прашу Яго аб ласцы спачування церпячым...


© Klasztor Sióstr Anuncjatek
Grąblin, ul. Wspólna 66
62-563 LICHEŃ STARY
Tel.: 00 48­ 63 27 08 650