Міжнародная Асацыяцыя “Жывога Ружанца”

У 2017 годзе мы перажываем стогадовы юбілей аб’яўленняў Маці Божай тром дзецям-пастушкам у Фаціме. Што мы можам падараваць Найсвяцейшай Панне з нагоды Яе свята? Безумоўна, галоўнай яе радасцю будуць нашыя чыстыя любячыя сэрцы, якія ахвяруюць Ёй малітву Святога Ружанца. Малітву менавіта ў інтэнцыі трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі.
Малітва св. Ружанца – найбольш улюбёная малітва каталікоў. Ружанец Найсвяцейшай Марыі Панны заўсёды даваў людзям абарону мацнейшую, чым любая зброя, чым абяцанні высокіх уладаў. Святы Айцец заўсёды раіў маліцца на ружанцы, таму што гэта надзейны сродак для атрымання надзывчайных ласк і цудаў. Ружанец – гэта малітва, якая ніколі не выходзіць з моды, і форма якой не змянілася за многія стагоддзі, ніхто не змог знішчыць давер у яе моц. Акрамя св. Імшы, няма больш магутнай малітвы, чым святы ружанец.
Але часта мы забываемся маліцца ў адной з самых важных інтэнцый – трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі, аб чым Яна вельмі прасіла ў сваіх Фацімскіх аб’яўленнях.
Зараз у нас ёсць магчымасць далучыцца да Супольнасці Сусветнага Жывога Ружанца, які быў заснаваны ў 1826 г. блаславёнай Паўлінай Марыяй Жарыко. Сёння Асацыяцыя Жывога Ружанца аб’ядноўвае сотні тысяч вернікаў розных краін свету, у тым ліку ў Беларусі. І кожны дзень іх становіцца ўсё больш і больш.
Жывы Ружанец складаецца з груп па 20 асоб, за кожнай замацоўваецца адна таямніца ружанца. Кожны чалавек, ня гледзячы на ўзрост і становішча, які хоча верна маліцца на Ружанцы, можа быць уключаны ў Асацыяцыю. Кожны ўдзельнік штодзённа моліцца толькі адну таямніцу, а разам ствараецца цэлы Ружанец. Таямнічка, якую атрымлівае вернік, уступаючы ў Жывы Ружанец, не мяняецца да канца жыцця. Да таго ж, тут не трэба збірацца цэлай групай, кожны моліцца асабіста, тады, калі мае час.
Жывы Ружанец – гэта лучнасць сэрцаў, з’яднаных у Беззаганным Сэрцы Марыі. Вернікі гэтай міжнароднай супольнасці з’яўляюцца вернымі памочнікамі Маці Божай.