Вяночак і навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Малітва да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

     
О Маці Божая Нястомнай Дапамогі, з вялікім даверам прыходжу сёння да Твайго святога абраза, каб прасіць Тваёй дапамогі. Не спадзяюся на свае заслугі ані на свае добрыя ўчынкі, але толькі на бязмежныя заслугі Пана Езуса і на Тваю неспасцігальную Мацярынскую любоў.

     Ты глядзела, о Маці, на раны Адкупіцеля і на кроў Ягоную, што пралілася на крыжы дзеля нашага збаўлення. Сын Твой, які паміраў, даў нам Цябе за Маці. Ці ж не будзеш Ты для нас, як сведчыць Твой цудоўны тытул, Нястомнай Заступніцай?

Таму, о Маці Божая Нястомнай Дапамогі, праз балесную муку і смерць Твайго Боскага Сына, праз невыказныя цярпенні Твайго Сэрца, о Заступніца, вельмі горача малю Цябе, каб выпрасіла мне ў свайго Сына тую ласку, якой вельмі жадаю і якая мне так патрэбна (назваць просьбу).

Ты ведаеш, о Маці благаслаўлёная, як хоча Езус, Адкупіцель наш, удзяліць нам усялякіх пладоў Адкуплення. Ты ведаеш, што гэтыя скарбы былі аддадзеныя ў Твае рукі, каб Ты іх нам раздзяляла. Таму, о найласкавейшая Маці, выпрасі для мяне ў Сэрца Езуса тую ласку, аб якой у гэтай малітве пакорна прашу, а я з радасцю буду праслаўляць Тваю міласэрнасць праз усю вечнасць. Амэн.

Вяночак да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

На вялікіх пацерках:

Маці дапамогі безупыннай,
выслухай голас душы, якая просіць.
О Марыя, дапамажы нам у нашай патрэбе.
О Марыя, з даверам просім Цябе.

На маленькіх пацерках:

О Марыя, дапамажы нам!

 На заканчэнне:

Марыя хоча нам дапамагчы.
Марыя можа нам дапамагчы.
Марыя нам дапаможа.
Марыя ўжо нам дапамагла.

 Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі


Дзень1

   О найсалодшая мая Маці Нястомнае Дапамогі, схіляюся перад Тваёй іконай, з дзіцячай пакорай і даверам звяртаюся да Цябе з маімі сумненнямі, прашу аб Тваім заступніцтва і малюся, каб Ты не адмовіла мне ў Сваёй Святой Нястомнай Дапамозе. Дай ласку тым, што да Цябе прыходзяць і прашу Цябе: звярні на мяне Свае міласэрныя вочы.
Я ня варты(ая) таго, каб Ты мяне выслухала, але спадзяюся на Тваю міласэрнасць. Малю Цябе, дай мне ласку Нястомнай Дапамогі ў час навэнны (сказаць інтэнцыю).
Беззаганная Дзева, Маці Божая і наша Добрая Маці, маліся за нас да Езуса!

 Дзень 2

   О Маці Нястомнае Дапамогі, улюбёная Найсвяцейшая Ўладарка, Міласэрная Дзева, Ты заўсёды з міласэрнасцю ставішся да пакорных, якія з любоўю звяртаюцца да Цябе, выслухай мае просьбы, якія з поўным даверам Табе даручаю.
О Маці, Ты бачыш мае змаганні, цярпенні, цяжкасці і патрэбы, таму малю Цябе: будзь міласэрнай да мяне, заступайся за мяне, няхай Твая Нястомная Дапамога заўсёды будзе са мною, каб падтрымліваць мяне, узмацняць і абараняць. У цяжкія гадзіны будзь маім суцяшэннем, падтрымкай у роспачы, абаронай ад непрыяцеляў маіх.
О Наймілейшая мая Маці, будзь са мною ў кожнай хвіліне дня і ночы, і зрабі так, каб я любіў Езуса, Твайго Сына, больш за ўсё,  а таксама Цябе, Маці Беззаганная, і служыў Табе з любоўю да апошняга дня майго жыцця.
Багародзіца Дзева, наша добрая Маці, маліся за нас да Езуса.

 Дзень 3

    Найсвяцейшая Каралева Нястомнае Дапамогі, як жа я люблю ўглядацца ў Твой святы твар!
Твой чулы і міласэрны позірк знайшоў дарогу да майго сэрца. З дзіцячым даверам спадзяюся на Тваю апеку, Тваю любоў, прыходжу да Цябе са сваімі клопатамі і радасцямі, страхамі і трывогамі, пажаданнямі і памкненнямі. О Маці, выслуха мяне, вазьмі ўдзел ва ўсім, што паглынае маё сэрца, настаў мяне на добрыя ўчынкі, бо Ты магутная і добрая.
Не адвяду вачэй маіх ад Твайго цудадзенага абраза да таго часу, пакуль не звернеш сваёй увагі на мяне. Буду маліцца да Цябепакуль не скажаш мне: “Я зразумела цябе і Мая Нястомная Дапамога заўсёды з табою, будзь шчаслівы і суцешны”. О міласэрная Маці, дай пацяшэнне тым, хто плача.
Маці Нястомнае Дапамогі, заступайся за нас.

Дзень 4

    О Дзева Найсвяцейшая, такая міласэрная і спагадлівая. О Маці Нястомнае Дапамогі Хрысціянаў, поўная дабрыні і ласкі! Калі Ты з Езусам жыла ў Назарэце, Ён быў паслухмяны Табе. Ці можа Ён адмовіць Табе ў чымсці, калі Вы разам знаходзіцеся ў Валадарстве Нябесным? Не, Ён ня можа Цябе не паслухаць, бо Ты – крыніца Яго ласкаў. Ён даручыў Табе місію дапамогі пакінутым, суцяшэння плачучым, навяртання грэшнікаў да Бога. О Маці, памятаю, што Ты – ўсемагутная і поўная ласкі, што Ты – Маці Міласэрнасці.
О Маці Нястомнае Дапамогі, звярні ўвагу на мой смутак, просьбы і слёзы, выслухай мае маленні.
Прашу Цябе, дай адчуць мне моц Тваю, Маці Нястомнае Дапамогі.
Дзева Беззаганная, маліся за нас да Езуса.

 Дзень 5

    Дзева Нястомнае Дапмогі!
Колькі радасці за веру і суцяшэння адчуваю вымаўляючы Тваё імя. Шчаслівы той, хто любіць Цябе і звяртаецца да Цябе! Чым больш малюся, тым больш усведамляю, як маё сэрца напаўняецца надзеяй на атрыманне ласкаў ад Найсвяцейшага Срэца Твайго Сына, аб якіх я малю!
Наймілейшая Маці, апора мая і надзея, умацуй маю веру ў Цябе, у Твае ласкі, якія ўмацаўваюць давер і любоў да Цябе. О Найсвяцейшая Дзева Нястомнае Дапамогі, люблю Цябе ўсёй душою. Зрабі так, каб любоў мая да Цябе ніколі не згасла, а дабрадзейнасці Твае вялі мяне да яшчэ больша любові да Цябе.
Беззаганная Дзева, Маці Божая і нашая добрая Маці, маліся за нас да Езуса.

 Дзень 6

    О Найсвяцешая Дзева Нястомнае Дапамогі!
Ты адзіны прытулак грэшных, пацеха для сумных, надзея безнадзейным. Калі навокал мяне туман і цемра, калі ўсе пакідаюць мяне, то я ўглядяюся ў Твой Добры Твар і бачу праз слёзы, Твой спагадлівы позірк, які нібы прамаўляе да мяне: “Не губляй мужнасці і надзеі, Я з табою!” О Маці, не пакідай мяне ніколі. О Найсвяцейшая Дзева Нястомнае Дапамогі! З глыбіні душы клічу Цябе: прыйдзі да мяне з паратунам, выслухай мае просьбы, звятраючыся да Езуса Хрыста.
Дзева Беззаганная, Маці Божая і нашая Маці, маліся за нас да Езуса.

  Дзень 7

    Уладарка Анёлаў  і выбраных, гэтыя звяртанні кажуць мне пра тое, што неабходна Цябе наследаваць, калі прагнеш дайсці да Неба. Ты – добрая правадніца, якая стала вядзе слугаў і дзяцей Свайх да Езуса Хрыста. Малю Цябе, прывядзі мяне да свайго нябеснага дому і зрабі так, каб я заўсёды ішоў Тваім шляхам, які вядзе да Яго. О Дапамога, журба мая – вялікая, перашкоды – шматлікія, сцежкі – камяністыя, а церні жыцця – балючыя. Вядзі мяне, апякуйся мною заўсёды, каб я не збочыў з дарогі, што вядзе да вечнага жыцця.
Дзева Беззаганная, Маці Божая і нашая Маці, маліся за нас да Езуса.

 Дзень 8

    О Найсвяцейшая Дзева Нястомнае Дапамогі! Няспынна буду звяртацца да Цябе і давяраць Табе. Ты – Ранішняя Зорка, якая вядзе да Езуса. Ты асвятляеш мой шлях пасярод цёмнай ночы. О Марыя, Маці мая, заўсёды асвятляй мяне штораз больш. Няхай праменні Твае асушаюць мае слёзы і сагрэюць маё сэрца. О Маці, дай мне мужнасці, умацуй мяне ў добрых намерах і зрабі так, каб я заўсёды ўзгадняў сваю волю з Божай, не баючыся таго што мяне чакае. Навучы быць пакорлівым волі Божай у часы выпрабаванняў, а Твая Нястомная Дапамога хай патрымлівае мяне згодна з воляй Божай.
О Марыя, будзь спагадлівай да мяне, будзь Абаронцай маёй веры, надзеі, любові, трымай мяне заўсёды пад сваёй апекай.
Беззаганная Дзева, Маці Божая і нашая добрая Маці, маліся за нас да Езуса.

  Дзень 9

    О Найсвяцейшая Маці, Дзева Нястомнае Дапамогі! Ці пачуеш мае маленні за ўсе дні навэнны? Звяртаюся да Цябе з бязмежным даверам і прашу Цябе, каб дабрыня і міласэрнасць Твая былі для мяне невычэрпнымі! Ты бачыш і ведаеш лепш, што мне патрэбна для вечнага шчасця, для адпушчэння грахоў. О Маці, аддаюся ў рукі Твае. Спадзяюся, што Тваё Сэрца не пакіне без увагі мае просьбы. Калі Ты ня ўдзеліш мне ласкі, аб якой я цяпер прашу ў Цябе, то дай мне тую, якая будзе для мяне найкаштоўнейшай. О Марыя, Маці мая, будзь бласлаўлёна на векі! Няхай вечная ўдзячнасць мая будзе з Табою! Прашу Цябе: не абмяжоўвай сваёй міласэрнасці, і ўдзялі ласкі ўсім, хто мне дарагі і блізкі. Блаславі мяне, бласлваі ўсіх, каго я люблю! Дай нам усім ласкі дабрыні і любові, каб мы маглі праслаўляць Твайго Божага Сына Езуса Хрыста.
Беззаганная Дзева, Маці Божая і нашая добрая Маці, маліся за нас да Езуса.

 Малітва да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

    О Беззаганная Дзева, у дні Тваёй славы не забывайся на трывогі бедных людзей! Звярні міласэрныя вочы на тых, хто знаходзіцца ў смутку і роспачы, хто змагаецца з цяжкасцямі, вусны якіх няспынна чэрпаюць горыч з кубку жыцця.
Змілуйся над тымі, хто страціў сваіх блізкіх, і над тымі, хто любіць адзін аднаго, але жыве ў разлуцы.
Змілуйся над самотнымі сэрцамі.
Змілуйся над тымі, каго любім і за кагохвалюемся.
Змілуйся, Уладарка Святая, над тымі хто плача, моліцца і пакутуе і дай нам усім надзею і святы мір. Амэн.