Святарства

“Святарства – гэта сакрамэнт; вам здаецца,
што ў вас няма з ім нічога агульнага, аднак жа ён датычыцца
вас усіх. Святарства ўзносіць чалавека да Бога. (…)
Калі б не было сакрамэнту святарства,
не было б Бога сярод нас. Хто паклаў Яго ў табернакль? Святар.
Хто прыняў вашыя душы да [супольнасці] Касцёла,
калі вы нарадзіліся? Святар. Хто корміць іх, каб яны
мелі сілы дзеля зямнога пілігрымвання? Святар.
Хто рыхтуе іх, каб яны маглі стаць перад Богам,
вымытыя ў Крыві Езуса Хрыста? Святар.
Заўсёды святар. А калі душа ўпадзе ў грэх
смяротны, хто ўваскрэсіць яе для жыцця?
Хто верне ёй спакой сумлення? Толькі святар.
Вы не знойдзеце ніводнага дабра, якое паходзіць
ад Бога, каб за ім не стаяў святар. Святарства – гэта
сапраўды нешта вялікае. (…)
Калі б мы разумелі на зямлі,
што такое святарства, мы б памерлі
не з хвалявання, а з любові.”                
                                   св. Ян Марыя Віяннэй

Без святароў не было б Касцёла і Эўхарыстыі, таму кожны вернік павінен клапаціцца аб пакліканнях. Молімся словамі св. Яна Паўла ІІ, каб было шмат  святых пакліканняў святарскіх і манаскіх.

Малітва св. Яна Паўла ІІ аб пакліканнях

Святая сям’я з Назарэту, супольнасць Любові Езуса, Марыі і Юзафа, узор і ідэал кожнай хрысціянскай сям’і – Табе мы даручаем нашыя сем’і.
Адкрывай сэрцы сямейных супольнасцяў на веру, на прыняцце Слова Божага, на хрысціянскае сведчанне, каб яны станавіліся крыніцай новых і святых пакліканняў.
Асвячай розум бацькоў, каб агарняючы сваіх дзяцей клапатлівай апекай і мудрай любоўю, яны ўмелі беспамылкова  весці іх да духоўных і вечных дабротаў.
Фармуй у душах маладых людзей шляхетнае сумленне і вольную волю, каб узрастаючы “ў мудрасці, гадах і ласцы”, яны ўмелі вялікадушна прыняць дар Божага паклікання.
Зрабі так, Святая Сям’я з Назарэту, каб сузіраючы і наследваючы Тваю вытрывалую малітву, вялікадушную паслухмянасць, з годнасцю перажываную ўбогасць і дзявочую чыстасць, мы вучыліся выконваць волю Божую і з далікатнай разважлівасцю падтрымліваць тых сярод нас, хто быў пакліканы да радыкальнага наследваня Пана Езуса, які “за нас выдаў самога сябе” (пар. Гал 2, 20).

    Ватыкан, 26 снежня 1993г., у свята Святой Сям’і, на шаснаццатым годзе Пантыфікату.

IMPRIMATUR
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Мінск, №310/к/14 ад 7 жніўня 2014г.