Абавязкі членаў Жывога Ружанца

1. Маліцца прызначаную таямніцу кожны дзень (у любы зручны час) да канца жыцця.
2. Маліцца прызначаную таямніцу ў наступных інтэнцыях:
- трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі;
- ушанаванне Святой Філамэны, апякункі Жывога Ружанца і дзяцей Марыі.
3. Калі па нейкай прычыне (цяжкая хвароба, альбо смерць) вы можаце далей належыць да Асацыяцыі Жывога Ружанца, просім своечасова паведаміць для перадачы вашай таямніцы іншай асобе, пішучы на адрас: 220030 г. Мінск, пл. Свабоды 9, “Асацыяцыя Жывога Ружанца”
4. Пры змене адраса і прозвішча просім паведаміць для ўнясення зменаў у спісы.

Калі Вы жадаеце далучыцца да "Міжнароднай Асацыяцыі Жывога Ружанца", усё жыццё маліцца абраную таямніцу ружанца праз заступніцтва св. Філамэны, або ў вас яшчэ засталіся пытанні, калі ласка, звяртайцеся:

Наталля Вутто
(парафія свв. Сымона і Алены, г. Мінск)
тэл.: +375 29 707 8482


або лістуйце
legionmaryi@gmail.com