Літаратура


Ансельм Мойніхен OP
ЭДЭЛЬ КУІН
Пераклад з англійскай мовы
Н. Кандрусевіч
У кнізе апавядаецца пра жыццё Эдэль Куін (1907-1944), якая была накіраваная Легіёнам Марыі з Ірландыі ва Усходнюю Афрыку і заснавала на гэтай вялізнай тэрыторыі апостальскі рух свецкіх. Эдэль Куін пакінула пасля сябе славу сапраўднай святой, святасць якой была надзвычай прыцягальнай, жыццярадаснай і натуральнай.




Марыя Сэлестын Уолс
Я ВЕДАЛА ЭДЭЛЬ КУІН
Пераклад з англійскай мовы
Н. Кандрусевіч
Пра жыццё Эдэль Куін (1907-1944) апавядае яе блізкая сяброўка, манахіня картузіянка Мырыя Уолс, з якой яны разам бралі ўдзел у апостальскім руху свецкіх Легіён Марыі. Кніга знаёміць чытача з тым, што паўплывала на духоўнае жыццё Эдэль Куін, якая пакінула пасля сябе славу сапраўднай святой.




Фрэнк Даф
ШЛЯХ св. ЛЮДОВІКА ДЭ МАНФОРА
Пераклад з англійскай мовы Ю. Шэдзько
У кнізе Слуга Божы Фрэнк Даф (1889-1980), заснавальнік апостальскага руху свецкіх Легіён Марыі, падае асновы праўдзівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі, распрацаваныя св. Людовікам Марыяй дэ Манфорам у яго знакамітым Трактаце.




ЛЕГІЁН МАРЫІ
Афіцыйная інструкцыя

Асноўныя палажэнні Інструкцыі распрацаваны заснавальнікам Легіёна Марыі Фрэнкам Дафам і адлюстроўваюць яго разуменне ролі Найблагаславеннейшай Панны Марыі ў Божым замысле збаўлення, а таксама ролі веруючых свецкіх у пасланніцтве Касцёла. У кнізе падрабязна апісаны асноўныя мэты і дух Легіёна, абавязкі легіянераў, структура Легіёна і сістэма кіравання, асноўныя палажэнні апостальскай дзейнасці Легіёна і інш.
На рускай мове



Мэры Пэфлі
ЖАНЧЫНА ВЕРЫ
Жыццё Эдэль Куінн

Пераклад з англійскай мовы Н. Кандрусевіч
У кнізе распавядаецца пра жыццё Эдэль Куінн (1907–1944), якая яшчэ ў юным узросце вырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і рэалізавала сваё пакліканне, актыўна працуючы ў Легіёне Марыі ў Ірландыі, Англіі, а апошнія восем гадоў свайго такога кароткага, але яркага жыцця, у Афрыцы.
На рускай мове.



Патрык О’Конар
ФРЭНК ДАФ — МІССІЯНЕР
Пераклад з ангельскай мовы Э. Палінеўскай
У кнізе распавядаецца пра развіццё місіянерскай дзейнасці Легіёна Марыі пад кіраўніцтвам яго заснавальніка Слугі Божага Фрэнка Даффа (1889–1980), прыводзяцца сведчанні святароў, якія працавалі ў той час на місіях, а таксама іерархаў Каталіцкага Касцёла пра плённасць служэння легіянераў у Афрыцы, Кітаі, Карэі і інш. краінах.
На рускай мове.



Бід Макгрэгар
ФРЭНК ДАФ І ЛЕГІЁН МАРЫІ
Пераклад з англійскай мовы Э. Палінеўскай
Аўтар кнігі айцец Бід Макгрэгар, віцэпастулятар беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Фрэнка Даффа (1889–1980), заснавальніка Легіёна Марыі, акцэнтуе ўвагу на аспекце асабістага кантакту і матывах, на якіх грунтавалася ўсё, што распачынаў і рабіў Фрэнк Дафф, гаворыць пра яго духоўнасць і пра тое, што для яго значыла жыць у еднасці з Марыяй.
На рускай мове.


Вы можаце замовіць  кнігі ў выдавецтве Pro Christo.
Адрас: пл.Свабоды 9, 220030 г.Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэл./факс. +375 17 2931750
Тэл. +375 17 2931753
E-mail: pro-christo@catholic.by