Літанія да бл. сясцёр-мучаніц з Навагрудка

Літанія да Бл. Марыі Стэлы і 10 Паплечніц – 
Мучаніц з Навагрудка

Кірые, элейсон, 

       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
  
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

    Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
   Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
   Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
   Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.


Каралева Дзеваў, маліся за нас.
Каралева Мучанікаў, маліся за нас.
Маці Божая Навагрудская, маліся за нас.

Благаслаўлёная Марыя ад Езуса, Добрага Пастыра, маліся за нас. 
Благаслаўлёная Сястра Стэла з Паплечніцамі, маліся за нас. 
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка,  будуючыя сваё жыццё на ўзор Найсвяцейшай сям’і, маліцеся за нас.
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, укрытыя і ціхія Служабніцы Пана, маліцеся за нас.
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, пакорныя ў служэнні Богу і людзям, маліцеся за нас.
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, апосталкі Валадарства Хрыста Валадара, маліцеся за нас.
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, адданыя навучанню і выхаванню дзяцей і моладзі, маліцеся за нас. 
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, выконваючыя служэнне ў навагудскай фары, маліцеся за нас. 
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, праводзячыя жыццё ў пасвячэнні і сястрынскай любові, маліцеся за нас.
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка,  чэрпаючыя з Эўхарыстыі духа еднасці і ахвяры, маліцеся за нас. 
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, абдараваныя і асвечаныя ласкай мучаніцтва, маліцеся за нас.
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, пазначыўшыя крывёй назарэтанскі харызмат служэння сям’і, маліцеся за нас.
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, узвышаныя данінай ахвяры з жыцця за сем’і і святара, маліцеся за нас.
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, з’яднаныя верай у жыцці і мучаніцтве, маліцеся за нас.
Благаслаўлёныя Назарэтанкі з Навагрудка, якія далі сведчанне самай вялікай любові, што аддае жыццё, маліцеся за нас. 
Благаслаўлёная Сястра Стэла, цалкам адданая іншым, маліся за нас.
Благаслаўлёная Сястра Імэльда, на малітве пагружаная ў Богу, маліся за нас. 
Благаслаўлёная Сястра Раймунда, верная рэгуле і адданая Кангрэгацыі, маліся за нас.
Благаслаўлёная Сястра Даніэля, вялікага і служачага сэрца, маліся за нас. 
Благаслаўлёная Сястра Канута, ідучая за Воляй Бога, якую звястуе чырвоная сукенка, маліся за нас.
Благаслаўлёная Сястра Сергія, заўсёды ўсміхнутая, маліся за нас. 
Благаслаўлёная Сястра Гвідона, працавітая і ахвярная, “бо так трэба”, маліся за нас.
Благаслаўлёная Сястра Феліцыта, укрытая ў ценю Крыжа, маліся за нас.
Благаслаўлёная Сястра Хелідора, жывы свет веры, маліся за нас
Благаслаўлёная Сястра Канізія, любячая Езуса Эўхарыстычнага і душу дзіцяці, маліся за нас. 
Благаслаўлёная Сястра Барамэя, верная ласцы паклікання, маліся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,  даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,  выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі

Молімся. Божа, поўны любові і міласэрнасці, Ты не пашкадаваў свайго Сына Езуса, але дзеля нас выдаў Яго на муку. Ён даў доказ сваёй любові, аддаючы за нас сваё жыццё. Ідучы за прыкладам Езуса, Адзінаццаць Благаслаўлёных Сясцёр з Навагрудка склалі цалкавітую ахвяру з сябе за братоў і ўвайшлі ў радасць вечнага жыцця. Божа любові, Ты робіш так, што з кожнай ахвяры выплывае новая моц, а вера ажыўляе нас наноў. Даючы за ўзор гэтых адзінаццаць Сясцёр, дапамажы нам іх наследаваць, сведчучы нашым жыццём аб Тваёй любові праз нашу вернасць навуцы Хрыста так, каб мы маглі аднойчы разам з ім цешыцца шчасцем у небе. Для большай Тваёй хвалы і для нашага духоўнага пажытку ўдзялі нам праз іх заступніцтва ласкі, якія нам патрэбны. Праз Хрыста, Пана нашага.


Малітва праз заступніцтва Благаслаўлёных Сясцёр Мучаніц з Навагрудка
Божа, наш Ойча! Твой Сын Езус Хрыстус сказаў, што няма большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за іншага чалавека. Сястра Стэла і яе паплечніцы дабравольна пайшлі на смерць, каб уратаваць сваіх братоў, і Ты, Ойча, прыняў іх ахвяру. Праз заступніцтва благаслаўлёных сясцёр з Навагрудка пачуй нашыя просьбы, якія мы ўзносім да Цябе ў Імя Пана нашага Езуса Хрыста. Амэн.

Каронка да Сясцёр  Мучаніц з Навагрудка
(чытаецца на звычайным ружанцы)

У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Веру ў Бога…

Езу, Валадар мучанікаў,
змілуйся над намі.

На вялікіх пацерках (1 раз):
Бласлаўлёныя сёстры-мучаніцы з Навагрудка, маліцеся за нас.

На малых пацерках (10 разоў):
Праз ахвяру з жыцця за сем’і і святара, выпрасіце нам ласкі.



Перакладзена з польскай мовы