Умовы ўдзелу

      УМОВЫ ЎДЗЕЛУ
ў Апостальскім малітоўным руху
   “Жывы Місійны Ружанец”:


1.
Да “Жывога Місійнага Ружанца” можа далучыцца кожны свецкі вернік, незалежна ад роду, узросту, сацыяльнага становішча і веравызнання; галоўнае – мець у сэрцы прагненне праз малітву на святым Ружанцы служыць Богу і бліжняму (малітоўная падтрымка для духавенства).

2. У склад адной Ружанцовай Ружы уваходзіць не менш, чым 20 чалавек (па агульнай колькасці таямніцаў святога Ружанца). Адзін чалавек можа належаць да некалькіх Ружаў Ружанцовых, але не болей чым да трох!

3. У адной Ружанцовай Ружы вернік можа сабе ўзяць толькі адну таямніцу Ружанца, якую абавязкова павінен узгадніць з каардынатарам малітоўнага руха, адказным за фармаванне Ружанцовых Ружаў (па нумары тэлефона альбо праз паведамленне на viber:

+ 375 29 557 08 27).  Пры гэтым неабходна, абавязкова паведаміць адказнай асобе сваё прозвішча, імя, кантактныя нумары тэлефонаў (пажадана некалькі),   а таксама з якой мясцовасці і да якой парафіі прыналежыць. 

4. Усе Ружанцовыя Ружы ў Апостальскім руху “Жывы Місійны Ружанец” аб’ядноўвае агульная малітоўная інтэнцыя:

“Аб трыумфе Беззаганнага Сэрца Марыі

ў служэнні… (далей назваць імёны біскупаў, святароў, дыяканаў, асобаў кансэкраваных…),  

а таксама аб новых святых пакліканнях 
да манаскага жыцця, святарства і місіянерскага служэння;
–  аб вечным супакоі для душаў святароў і кансэкраваных асобаў,
якія церпяць 
у чыстцы… ”

5. Прызначаная для малітвы таямніца святога Ружанца пастаянная, яна застаецца нязменнай праз усё жыццё.

6. Калі змяняюцца кантактныя дадзеныя (нумары тэлефонаў, парафія ці прозвішча) альбо калі чалавек не можа маліцца ў Жывым Місійным Ружанцы па важных прычынах, неабходна загадзя паведаміць аб гэтым каардынатару малітоўнага руха, з мэтаю своечасовай замены – прызначэння таямніцы Ружанца іншаму чалавеку.

7. Кожны ўдзельнік Апостальскага малітоўнага руха “Жывы Місійны Ружанец” моліцца штодзённа ў любы зручны для яго час наступнай малітвай:

 

Напачатку знак святога Крыжа:

У Імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

 Затым назваць вызначаную таямніцу святога Ружанца і ўзгадаць інтэнцыю (…)

 

Ойча наш...(1 раз) Вітай, Марыя…(10 разоў) Хвала Айцу …(1 раз)

 

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на Неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

 

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табой пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.

 

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, 
прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі!

 

Каралева Апосталаў, маліся за нас!

Каралева святога Ружанца, маліся за нас!

Маці Божая Будслаўская,

Апякунка Беларусі, маліся за нас!

 Напрыканцы: Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца…

Далей можна дадаць наступныя малітоўныя заклікі,
звяртаючыся 
да святых заступнікаў: 

Святыя Пётр і Павел, - маліцеся за нас!

Святы Ян Хрысціцель, - маліся за нас! 

Святы Ян Марыя Віянэй, - маліся за нас!

Святы Ян Павел II, - маліся за нас! 

Святы Арханёле Міхале, - маліся за нас!

Найсвяцейшая Панна Марыя, 

Каралева святога Ружанца, -  заступіся за нас!