Малітва за дзяцей пад пагрозаю абортаў і за іх маці

                      Малітва да св. Джанны Берэтты

Святая Джанна Берэтта! Да свайго ненароджанага дзіцяці ты праявіла найбольшую матчыну любоў, даючы яму жыццё коштам уласнага жыцця. Просім цябе за ўсіх маці, якія ў сваім улонні носяць дзіця, але не хочуць яго з’яўлення на свет. Выпрасі для гэтых маці шчырую перамену сэрца, каб яны здолелі палюбіць сваіх ненароджаных дзяцей сапраўднаю матчынаю любоўю. Няхай Пан Бог паставіць на іх шляху добрых людзей, якія працягнуць ім руку дапамогі і адвядуць ад рашэння забіць уласнае дзіця. Ратуй усіх ненароджаных дзяцей і выпрасі ім ласку нараджэння! Ратуй усіх маці, каб яны не абцяжарвалі сваё сумленне такім вялікім злачынствам і абудзі ў іх павагу і любоў да кожнага зачатага жыцця! Амэн.


Малітва да Маці Божай з Гвадэлупы,
Апякункі ненароджаных дзяцей і ахвяраў абортаў

Святая Маці Бога і Касцёла, наша Пані з Гвадэлупы! Ты была абраная Айцом для Сына ў Духу Святым. Ты – Нявеста, апранутая ў сонца, якая клапоціцца аб нараджэнні Хрыста ў той час, калі д’ябал, вогненны цмок, чакае, каб пажэрці Тваё Дзіця. Гэтак жа рабіў Ірад, калі шукаў і хацеў знішчыць Твайго Сына, нашага Пана і Збаўцу Езуса Хрыста, забіваючы падчас  той разьні мноства нявінных дзяцей. Гэтак адбываецца і сёння, калі жанчыны робяць аборты, забіваючы шмат нявінных, ненароджаных дзяцей, атакуючы жыццё чалавека і Касцёла, Хрыстовае Цела. Маці Нявінных! Мы праслаўляем у Табе Бога за Яго дары, дадзеныя Табе ў Тваім Беззаганным Зачацці: Тваю свабоду ад граху, паўнату Тваёй ласкі, Тваё Божае Мацярынства, Тваё вечнае Дзявоцтва і Тваё Унебаўзяцце з целам і душою на неба. О Збаўленне хрысціянаў! Просім Цябе, беражы ўсіх цяжарных жанчын, а таксама дзяцей у іх улонні. Звяртаемся да Цябе і просім Тваёй дапамогі ў спыненні абортнага халакосту. Схілі ўсе сэрцы з павагаю ставіцца да жыцця! Святая Маці! Молімся да Твайго Балеснага і Беззаганнага Сэрца за ўсіх маці і ўсіх ненароджаных дзяцей, каб яны маглі жыць тут на зямлі і, дзякуючы Найдаражэйшай Крыві, пралітай Тваім Сынам, маглі дасягнуць вечнага жыцця з Ім у нябёсах. Молімся таксама да Твайго Балеснага  і Беззаганнага Сэрца за ўсіх, хто робіць аборты, і за ўсіх прыхільнікаў абортаў, каб пакаяліся і пайшлі за Тваім Сынам, Езусам Хрыстом, як за сваім Панам і Збаўцам. Абарані ўсіх сваіх дзяцей у змаганні супраць сатаны і ўсіх злых духаў у гэтай сённяшняй цемры. Мы хочам , каб нявінныя ненароджаныя дзеці, якія паміраюць без хросту, былі ахрышчаныя і ўратаваныя. Просім: выпрасі для іх гэтую ласку, а для бацькоў і забойцаў – скруху, паяднанне і прабачэнне ад Бога.
Няхай жа яшчэ раз у гісторыі свету адкрыецца бясконцая моц літасцівай любові! Няхай жа яна спыніць зло! Няхай жа пераменіць сумленне людзей! Няхай Тваё Балеснае і Беззаганнае Сэрца адкрые для ўсіх святло надзеі! Няхай Хрыстус Пан валадарыць над намі, нашымі сем’ямі, гарадамі, народамі і ўсім чалавецтвам!
О ласкавая, о літасцівая, о міласэрная Панна Марыя! Пачуй нашыя просьбы і прымі плач нашых сэрцаў!
О Маці Божая з Гвадэлупы, заступніца ненароджаных дзяцей, маліся за нас!


Літаніяпаводле айца Франка Павонэ

Кірые, элейсон,
                        Хрыстэ элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, Творца свету, - змілуйся над намі!
Сыне Божы, праз якога ўсё было створана, - змілуйся над намі!
Духу Святы, Божа, Пане і Даўца жыцця, - змілуйся над намі!

Пане Езу, пачатак і канец усяго, - змілуйся над намі.
Пане Езу, дарога, вера і жыццё,
Пане Езу, нашае ўваскрашэнне і жыццё,
Пане Езу, вечнае Слова жыцця,
Пане Езу, які жывеш ва ўлонні Панны Марыі,
Пане Езу, які любіш убогіх і слабых,
Пане Езу, абаронца нямоглых,
Пане Езу, хлеб жыцця,
За кожны грэх супраць жыцця, - змілуйся над намі.
За штодзённае забойства нявінных дзяцей,
За пралітую кроў у нашай краіне,
За немы крык Тваіх дзяцей,
За забойства Тваіх будучых вучняў,
За псіхалагічны ціск на жанчынаў,
       якія вырашаюць лёс сваіх дзяцей,
За маўчанне Тваіх вернікаў,
За апатыю Тваіх вернікаў,
За садзейнічанне Тваіх вернікаў
      у гэтай трагедыі, - змілуйся над намі.

За ненароджаных братоў і сясцёр,
      забітых у абортах, - Пане, пачуй нашую малітву.
За ненароджаных братоў і сясцёр,
      якія знаходзяцца пад пагрозаю аборту,
За жанчын, якія ўчынілі аборт,
За жанчын, якія адмовіліся ад аборту,
За бацькоў дзяцей, забітых у абортах,
За сем’і забітых у абортах дзяцей,
За сем’і, якія схілілі да аборту,
За медыкаў, якія робяць аборты,
За ўсіх, хто суправаджае аперацыі аборту,
За дактароў і медсясцёр, якія павінны
                                                 ахоўваць жыццё,
За палітыкаў, якія павінны абараняць жыццё,
За духавенства, якое павінна
                                  заклікаць да абароны жыцця,
За актыўную дзейнасць абаронцаў жыцця,
За людзей, якія клапоцяцца аб нараджэнні
                    дзяцей пад пагрозаю абортаў,
За ўсіх, хто садзейнічае пашырэнню ўсынаўлення,
За рэспубліканскія і мясцовыя групы абароны
                        ненароджаных дзяцей,
За адзінства ўсіх, хто змагаецца за абарону
                            зачатага жыцця,
За адвагу і трываласць у працы абароны жыцця,
За ўсіх церпячых з-за здзекаў і насмешак
        за рашэнне абараняць жыццё,
За ўсіх зняволеных за абарону жыцця,
За ўсіх, хто спазнаў фізічную агрэсію
з-за абароны жыцця,
За прафесіяналізм юрыстаў,
За адвакатаў і суддзяў,
За праваахоўныя органы,
За работнікаў сферы адукацыі,
За прафесіяналізм работнікаў
    медыйнай сферы, - Пане, пачуй нашую малітву.

За ўратаваных ад абортаў дзяцей
-         дзякуем Табе, Пане Езу.
За маці, якія перадумалі рабіць аборт,
За ўсіх, хто раней садзейнічаў правядзенню
       абортаў, але зразумеў сэнс абароны жыцця,
За ўсіх, хто выкрывае жахлівасць абортаў,
За ўсіх, хто пакліканы да служэння
          ў абароне зачатага жыцця,
-         дзякуем Табе, Пане Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
-         беражы нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
-         прымі маленне нашае.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
-         змілуйся над намі.

  
(матэрыялы  ўзятыя  з  часопіса «Ave Maria» № 12 (261),  2016 )