Апекуны Легіёна Марыі

Галоўнай

Апякункай

Легіёнa Марыі

з’яўляецца

Найсвяцейшая

Панна Марыя

Пасрэдніца ласкаў




Найсвяцейшае Сэрца Езуса

Сэрца Хрыстуса з’яўляецца знакам кахання Бога да людзей; свята Сэрца Езуса, такім чынам, адлюстроўвае падзяку Госпаду за яго каханне і падараванае выратаванне. Свята з’явілася параўнальна нядаўна – у XIX стагоддзі. Не выклікае сумнення, аднак, што шанаванне Сэрца Езуса, як знак кахання да людзей, паўстала значна раней; яшчэ ў Сярэднявеччы ў шматлікіх кляштарах былі распаўсюджаныя малітоўныя практыкі, прысвечаныя ранам Хрыстуса і Яго Сэрцу. У XVII стагоддзі св. Маргарыта Алякок бачыла ў сваіх яўленнях Хрыста, які выказаў жаданне, каб Яго Сэрца пачыталася Касцёлам. Аднак, гэтае пажаданне доўгі час заставалася нявыкананым, шматлікія багасловы сумняваліся ў неабходнасці ўсталявання новага шанавання, толькі ў 1856г. Айцец Святы Пій IX усталяваў абавязковае ўшанаванне свята Найсвяцейшага Сэрца. Самым вядомым храмам, прысвечаным шанаванню Сэрца Езуса, з’яўляецца Базіліка Сакре-Кер у Парыжы. Акт прысвячэння роду людскага Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Кожны Божы дзень зноў нагадвае нам аб надзвычайнай таямніцы Божага кахання, якую Бог явіў у Езусе Хрыстусе, самай высокай праявай якой ёсць Яго пакуты, смерць і ўваскрэсенне. Брамай, праз якія зыходзіць на нас каханне Бога Айца, ёсць Сэрца Яго Сына, зраненае на крыжы, якое назаўжды стала знакам невычэрпнай Божай літасці. Я – дзверы: калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе збаўлены; (Ян. 10, 9). Адкрыццё Айцом Святым святых Дзвярэй у Базіліцы св. Пятра на кожныя Каляды азначае не толькі ўваходжанне ў новы Год Божай Міласэрнасці, але таксама і доступ да агню кахання Божага Сэрца. Цудоўная літанія да Сэрца Езуса складаецца з шматлікіх воклічаў здзіўлення, якое паказвае багацце Хрыстусовага Сэрца, першым чынам, перапоўненае міласэрнасцю.

Перад неаднаразова прыгнечанымі людскімі сэрцамі, перад усім чалавецтвам варта зраненае дзідай сотніка Сэрца Бога-Чалавека, адкрытае ўсім, хто адкрыецца яму. Прабітае Сэрца Выратавальніка заўсёды падахвочвала людзей да шанавання Яго бязмежнага кахання, якім Ён узлюбіў нас, грэшных.

Падчас імпрэзы юбілейнага 1900 г. як святога Года выратавання, Айцец Святы Леў ХІІІ звярнуўся да вернікаў: ‘І таму ўсіх, хто ведае і кахае гэтае Найсвяцейшае Сэрца, заклікаем і заахвочваем прысвяціцца Яму. Горача жадаем, каб гэта зрабілі ўсе ў адзін і той жа дзень, адначасова. Жадаем, каб адначасова накіраваліся да неба выразы адданасці шматлікіх тысяч сэрцаў, даючых адныя і тыя жа воты”. (Annum sacrum 13).


Беззаганнае Сэрца Марыі

Першы раз пра Сэрца Марыі піша св. Лука (Лк 2, 19. 51). Першыя сляды культу Сэрца Марыі знаходзім ужо ў XII ст. I так пра Сэрца Марыі ўспамінаюць: св. Анзельм (+ 1109), яго вучань Эудмер (+ 1124), Хуга ад св. Віктара (+ 1140), св. Бернард (+ 1153), св. Герман Юзэф  (+ 1233), св. Банавентура  (+ 1274), св. Альберь Вялікі (+ 1303), Таўлер (+ 1361), бл. Якубз Варагінэ  z Voragine (+ 1298), св. Мектыльда (+ 1299), св. Гертруда Вялікая (+ 1303), св. Брыгіта Шведская (+ 1373) i іншыя.

Найвялікшым чынам культ Сэрца Марыі развіў св. Ян Эўдэс (1601-1680). Культ, які распаўсюджваў, меў назву Найсвяцейшага Сэрца Марыі альбо Найсаладзейшага Сэрца Марыі. Як ведаем яднаў яго з ушанаваннем Сэрца Пана Езуса. Аднак найбольш зрабіў дзеля распаўсюджвання ўшанавання Сэрца Марыі кс. Герэтэс, пробашч касцёла Маці Божай Пераможнай у Парыжу. У 1836 заснаваў брацтва Маці Божай Пераможнай, мэтай якога было навяртанне грэшнікаў праз Сэрца Марыі.

 У аб’яўленні  ”Цудоўнага Медаліка Маці Божай Беззаганнай”, якое атрымала  ў 1830 годзе св.  Кацярына Лабурэ,  змешчаны два Сэрцы: Езуса і Марыі. Св. Антоній Марыя Кларэт (+ 1870) устанавіў Беззаганнае Сэрца Марыі Апякункай Свайго Закону. Больш таго, Беззаганнае Сэрца Марыі змясціў ў гербе гэтага ж закону.

У XIX ст. распачалося набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, каб падкрэсліць прывілей Яе беззаганнага Пачацця і ўсіх наступстваў, якія яно дала Марыі. Гэтае набажэнства ў апошнія дзесяцігоддзі сталася паўсюдным. Пачатак гэтаму набажэнству даў дагмат аб Беззаганым Пачацці Марыі прыняты папам Піям IX у 1854 годзе, а таксама аб’яўленне Маці Божай у Лурдзе (1858). Найбольш аднак паспрыялі аб’яўленні Маці Божай у Фаціме ў 1917 годзе.

Пасля сямі гадоў заканчэння фацімскіх аб’яўленняў, Маці Божая дазволіла сястры Люцыі адкрыць сутнасць другой часткі фацімскай таямніцы, прадметам якой было набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі.

10 снежня 1925 г. Люцыі з’явілася Дзева Марыя з Дзіцяткам Езусам і паказала ёй сэрца, пранізанае цернямі. Дзіцятка сказала:

«Спачувай з Сэрцам Тваёй Найсвяцейшай Маці, якое пранізана цернямі, якімі няўдзячныя людзі ўсё зноў і зноў раняць яго, і няма нікога, хто бы праз акт узнагароджання гэтыя церні выцягнуў.”
Марыя сказала: «Дачка мая, паглядзі, маё Сэрца пранізана цернямі, якімі няўдзячныя людзі нястомна раняць праз блюзнерства і няўдзячнасць. Прынамсі ты старайся прынасіць мне радасць і аб’яві ад майго імя, што прыйду ў гадзіну смерці з патрэбнымі ласкамі для збаўлення да ўсіх тых, хто на працягу першых пяці суботаў месяца будзе спавядацца, прымаць Святую Камунію, памоліцца адну частку Ружанца і праз пятнаццаць хвілін будзе разважаць са мною пятнаццацць ружанцовых таямніцаў, ахвяруючы гэта ў інтэнцыі ўзнагароджання Майму Беззаганнаму Сэрцу.”


Святы Юзаф 

У легіянерскіх малітваах пасля ўсклікання да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі ідзе заклік да Святога Юзафа, які бліжэй за ўсё да Езуса і Марыі ў Нябесным Двары. Ён быў галавой Святой Сям’і і спаўняў у адносінах да Езуса і Марыі вельмі важнае і непаўтаральнае заданне. Такое ж самае заданне спаўняе гэты вялікі Святы у адносінах да Містычнага Цела Хрыста і Маці гэтага Цела. Ён з’яўляецца апорай жыцця і дзейнасці Касцёла, а праз гэта і Легіёну Марыі. Яго апека не падводзіць, дапамагае ў шматлікіх жыццевых справах. Яна поўная айцоўскай любові і чуласці і ўступае толькі мацярынству; Легіён павінен вельмі цаніць гэтую любоў.

Пасля Маці Божай святы Юзаф – гэта найбольшы святы ў небе. Пакорлівы цясляр з Назарэту – па атрыманых ласках і благаславеннях перавышае патрыярхаў, прарокаў, святога Яна Хрысціцеля, святых Пятра і Паўла, іншых апосталаў, святых мучанікаў і доктараў Касцёла. Бог выбірае святога Юзафа сужэнцам Марыі, каб забяспечыць для Езуса бацькоўскую апеку. Адсюль вынікае, што бацькоўства з’яўляецца той сувяззю, якая найбольш яднае з Хрыстом – вяршыняй кожнага абрання і прызначэння.  На сваім жыццёвым шляху, які быў пілігрымкай веры, святы Юзаф да канца застаўся верным Божаму прызванню. Юзаф у момант свайго «Звеставання», не прамовіў ніводнага слова, а толькі ўчыніў так, як яму сказаў Анёл. І гэта першае «учыніў» засталося пачаткам шляху Юзафа. Падчас усяго гэтага шляху Евангелле не запіша ніводнага ягонага слова. Але маўчанне Юзафа мае вялікае значэнне: праз гэта можна зразумець праўду, якую заключае евангельскае азначэнне: «муж справядлівы» (Мц 1, 19).

Урачыстасць Святога Юзафа, Уміліванага Найсвяцейшай Панны Марыі, выпадае 19 сакавіка, a успамін св. Юзафа Працаўніка 1 мая.


Святы Ян Евангеліст

Рыбак, быў любімым вучнем Езуса. Стаў сведкам перамянення Пана і Яго малітвы ў Садзе Аліўным. Падчас Апошняй Вячэры туліўся да грудзей Збаўцы. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку сваю Маці. Ён — адзіны з Апосталаў, хто памёр сваёй смерцю каля 100 г. З’яўляецца аўтарам Евангелля, трох Лістоў, а таксама Апакаліпсіса. Сваім Евангеллем святы Ян дапаўняе іншыя і найбольш глыбока перадае Божыя таямніцы. Ва Усходнім Касцёле св. Яну надалі тытул Тэолага. У хрысціянскай іканаграфіі сімвалам св. Яна з’яўляецца арол.
 Евангелле носіць імя св. Яна, вучня, якога любіў Езус, і паказвае нам яго як узор аддання Сэрцу Езуса. Верны да канца, трываў пры гэтым Сэрцу аж да моманту, калі Яна перастала біцца і бачыў, як Яго прабілі. Потым з’яўляецца перад намі, як узор пашаны да Беззаганнага Сэрца Марыі. Быў чыстым, як анёл, і таму, каб замяніць Езуса, ахінуў сыноўскай любоўю Божую Маці да моманту Яе Ўнебаўзяцця.

” Езус, убачыўшы Маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў,  сказаў Маці: «Жанчына,  вось сын Твой». Потым сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага часу вучань узяў Яе да сябе.” (Ян 19,26-27). Святы Ян стаў прадстаўніком усіх новых дзяцей; першым, хто атрымаў спадчыну; прыкладам для ўсіх, хто ішоў пасля яго. Гэта святы, якому Легіён Марыі павінен аддаць глыбокую. Святы Ян любіў Касцёл, а ў ім кожную душу індывідуальна, і прысвяціў служэнню гэтым душам усе свае сілы. Яго свята выпадае 27 студзеня.



Св. Людвік-Марыя Грыньён де Манфор

Ніводны святы не мае такога вялікага згначэння для развіцця Легіёну, чым ён. Падручнік прасякнуты яга духам, a малітвы часткова з’яўляюцца пацверджаннем яго слоў. На самай справе ён вучыцель Легіёну Марыі, таму закліканне яго імя гэта амаль што маральны абавязак.

“Не толькі заснавальнік, але таксама місіянер! A больш,чым місіянер, бо бачым яшчэ адзін бок яго асобы: з’яўляецца настаўнікам і тэолагам, які абдараваў нас марыялогіяй у такіх абшарашх, якіх ніхто да яго не дасягнуў. Так паглыбіў паставу годнасці Марыі, так пашырыў нашае разуменне, кім Яна ёсць, што можна без сумніву назваць яго звястуном усіх марыйных аб’яўленняў нашых часоў, ад Лурда да Фацімы, ад дагмату пра Беззаганнае Пачацце да Легіёну Марыі. Стаў геральдам надыходу Валадарства Божага праз Марыю і прадказвае доўгачаканае збаўленне, якое дзявоцкая Божая Маці прынясе свету праз Беззаганнае Сэрца, калі надыйдзе паўаната часоў” (кард. Ф. Тадешкіні, Казанне на пасвячэнне фігуры св. Людовіка де Манфора ў базыліцы св. Пятра 8 студзеня 1948 г).

Святы Людовік Марыя Грыньен де Марфор быў прызнаны святым 20 чэрвеня 1947 г., a яго ўспамін выпадае 28 красавіка.


Святы Міхал-Арханёл 

Святы Міхал – гэта адзін з арханёлаў, якія стаяць перад абліччам Бога. Імя Міхал азначае – “хто ж як Бог”. Калі Люцыфер узбунтаваўся супраць Бога і да бунта падгаварыў частку анёлаў, тады павінен быў выступіць арханёл Міхал і з воклічам: “Хто ж як Бог” аб’явіў вайну д’яблу.

Культ св. Міхала-Арханёла існаваў ужо ў хрысціянскай старажытнасці. З цягам часу яго імя ўвайшло ў імшальную і ў пахавальную літургіі, пры асвячэнні кадзіла. Святы Міхал-Арханёл паказаўся пры жыцці св. Грыгорыя Вялікага, Папы, у Рыме падчас упрашальнай працэсіі на замку, які пачалі з тых пор называць замкам Святога Анёла. Гэты арханёл схаваў меч у ножны на знак, што Бог адверне праведны свой гнеў ад рымскага люду. З той пары чума больш не лютавала там. У Канстанцінопалі культ св. Міхала быў такі жывы, што там у VI ст. было 10 касцёлаў, прысвечаных гэтаму імені, у IX ст. – 15 касцёлаў і кляштараў, якія насілі імя гэтага арханёла.

Самы вядомы санктуарый дзеля ўшанавання св. Міхала-Арханёла знаходзіцца ў Францыі на малым скалістым востраве ў моры. Там ёсць кляштар бенедыкцінцаў. Там жа (як даносіць паданне) у 708 г. тры разы з’яўляўся св. Міхал біскупу св. Аўбэрту з Арсанхэса.

Святога Міхала лічылі галоўным заступнікам і апекуном Ізраіля. У Новым Запавеце яго ўшаноўвалі як асаблівага апекуна Касцёла. Папа Леў XIII устанавіў асобную малітву да св. Міхала за апеку над Касцёлам, якую святары з вернікамі чыталі пасля св. Імшы. Германія і Аўстрыя выбрала сабе за асаблівага заступніка св. Міхала. Гэты арханёл з’яўляецца князем анёлаў, якому Бог даручае заданні, якія патрабуюць асаблівай сілы. Ён заступаецца ў Бога за людзей, з’яўляецца анёлам-апекуном хрысціянскага люду. Ён стаіць ля ўзгалоўя тых, хто памірае, якіх затым суправаджае на шляху ў вечнасць. З гэтым злучана яго заступніцтва над могільнымі капліцамі. Мастакі прадстаўляюць св.     Міхала з вагамі, на якіх адмерваюцца добрыя ўчынкі.

Паводле “залатой” легенды сярэдневяковага казнадзея Якуба дэ Варагіна Арханёл Міхал па загаду Бога карае бедствамі Егіпет, раздзяляе воды Чырвонага мора, вядзе выбраны народ цераз пяскі пустыні ў Абяцаную зямлю. У апошні дзень ён павінен забіць на Аліўнай гары Антыхрыста і гукамі сваёй трубы ўваскрашаць памерлых.

Легіён Марыі служыць пад апекай св. Міхала. Пад яго кіраўніцтвам ён павінен з вытрымкай імкнуцца да адновы чалавецтва, з якім Бог заключыў вечны запавет любові. Прымаючы ўдзел у жыцці Святой Тройцы праз святло хвалы, анёлы – згодна з Аб’яўленнем – пакліканыя таксама да таго, каб у асаблівых момантах, прадвызначаных планам Божага Провіду, удзельнічаць у збавенні людзей. Урачыстасць св. Міхала Арханёла выпадае 29 верасня. 


Святы Арханёл Габрыэль

Арханёл Габрыэль (яго імя азначае «сіла Божая», «чалавек Божы») упершыню з’яўляецца пад гэтым імем у кнізе Даніэля (Дан 8, 15–26; 9, 21–27). У першым выпадку ён тлумачыць Даніэлю значэнне таямнічага бачання барана і казла, якое сімвалізавала захоп Грэцыяй магутных дзяржаваў мідзянаў і персаў, а ў другім выпадку Арханёл Габрыэль тлумачыць прароку Даніэлю прадказанне Ераміі пра 70 тыдняў і гадоў. Імя «Габрыэль» можна перакласці таксама як «муж Божы», або «Божы змагар». У хрысціянскай традыцыі (Лк 1, 11–20. 26–31) ён прыносіць Добрую Навіну. Ён з’яўляецца Захарыі, прадказваючы яму нараджэнне сына — Яна Хрысціцеля, а таксама абвяшчае Панне Марыі, што Яна стане Маці Божага Сына.Паводле некаторых касцёльных пісьменнікаў, Габрыэль быў Анёлам Ахоўнікам Святой Сям’і. Ён з’яўляўся ў сне Юзафу (Мц 1, 20–24; 2, 13; 2, 19–20). Ён, хутчэй за ўсё, быў тым Анёлам, які суцяшаў Езуса ў Садзе Аліўным (Лк 22, 43), а таксама абвясціў пра ўваскрасенне Пана (Мц 28, 5–6) і размаўляў са сведкамі Яго ўнебаўшэсця (Дз 1, 10). Амаль ва ўсіх абрадах, што існуюць у Касцёле, урачыстасць у гонар Арханёла Габрыэля адзначаецца або адразу перад, або адразу пасля ўрачыстасці Звеставання. Папа Пій ХІІ у 1951 г. абвясціў Арханёла Габрыэля Апекуном тэлеграфу, тэлефону, радыё і тэлебачання. Святы Габрыэль ушаноўваецца таксама як апякун дыпламатаў, філатэлістаў, пасланнікаў і паштальёнаў. У 1705 г. Людвіг Марыя Грыньён дэ Манфор заснаваў манаскую супольнасць братоў святога Габрыэля. Яны займаюцца пераважна апекаю над глухімі і сляпымі.

Габрыэль шанаваны як апякун тых, хто выконвае важныя місіі, хто прыносіць важныя вядомасці ад Бога, бо сам прынёс Боскае пасланне Марыі. Ён з’яўляецца прадстаўніком і даверанай асобай Бога. Супольнае свята святых Арханёлаў – Міхала, Габрыэля і Рафала – адзначаецца 29 верасня.


Сілы нябесныя, Анёльскі Легіён Марыі 

”Regina Angelorum! Каралева Анёлаў! Якая радасць, якое прадчуванне неба нясе думка пра тое, што Марыю, нашую Маці няспынна суправаджаюць у небе войскі анёлаў!” (папа Ян XXIII). “Марыя – Гетманка Божай Арміі, а анёлы гэта асобныя батальёны гэтай Арміі, грознай, як войскі перад бітваю” (Г. Будон, Анёлы).

Анёлы былі ў легіянерскіх малітвах з самага пачатку: „Святы Міхале Арханеле, маліся за нас. Святыя Анёлы Апекуны, маляіцеся за нас”. У гэтых ускліканнях выражаецца перакананне, што Легіён знаходзіцца пад абаронай анёлаў. З цягам часу патрэба апекі анёлаў станавілася ўсё больш выразнай і яны сталіся як бы спадарожнікаі легіянерскай бітвы. 19 верасня 1962 года было вырашана прыняць наступную форму ўсклікання: „Усе сілы нябесныя, Анёльскі Легіён Марыі, маліцеся за нас.” Успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў выпадае 2 кастрычніка. (Падручнік Легіёнa Марыі, пераклад з польскай мовы).


Святы Ян Хрысціцель 

Св. Яны Хрысціцель быў афіцыяльна далучаны да апекуноў Легіёну Марыі 8 студзеня 1949 года. Ён вельмі цесна звязаны з духам пабожнасці Легіёнa:

а) Св. Ян з’яўляецца прататыпам легіянера, бо абвяшчаючы надыход Пана, ішоў перад ім, каб выраўнаць Яму дарогі выпраставаць яму сцежкі. Быў узорам непахіснай сталасці і адданасці ў сваім пакліканні, дзеля якога быў гатовы прыняць смерць, і сапраўды прыняў яе.

b) Быў прыгатаваны да свайго задання самой Маці Божай, а гэта значыцца так, як павінны быцьпрыгатаваныя усе легіянеры.

c)Сцэна Наведвання першы раз паказвае нам Марыю ў ролі  Пасярэдніцы, a св. Яна як першага чалавека, які карыстае з дабрадзействаў гэтага пасярэдніцтва. Такім чынам мы можам ад самага пачатку убачыць у святым Яне асаблівага апекуна легіянераў і ўсіх іх сустрэч з людзьмі, розных наведванняў дамоў, а нават усёй легіянерскай справы, якая з’яўляецца высілкам супрацоўніцтва з Марыяй у паслугах пасярэдніцтва ласк.

d) Адыгрываў значную ролю ў пасланніцтве Хрыста. Кожная структура, якая хоча уключыцца ў гэтае пасланніцтва, павінна мець усе яго элементы.

Святы Ян Хрысціцель узгадваецца ў літургіі два разы. Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля святкуем 24 чэрвеня, а яго мучаніцтва ўспамінаем 29 жніўня (Падручнік ЛМ).


Святы Пётр 

Пётр, імя якога было Сымон, нарадзіўся ў галілейскім горадзе Віфсаідзе, быў жанаты і жыў у Капэрнауме. Ён і яго брат Андрэй былі рыбакамі на Генісарэцкім возеры. Менавіта за лоўляй рыбы Сымона сустрэў Езус і паклікаў ісці за сабою, каб зрабіць яго «лаўцом людзей». Сымон атрымаў ад Ісуса імя Пётр (габрэйск. Кіфа, што азначае скала) і заўсёды быў першым сярод апосталаў.

Каля Кесарыі Філіпавай ён упершыню назваў Хрыста Сынам Божым, і тады атрымаў ад Ісуса абяцанне, што на ім, як на скале, будзе заснавана Царква. Нягледзячы на трохкратнае адрачэнне Пятра ад Хрыста, што здарылася ў ноч перад укрыжаваннем, уваскрослы Ісус даручае Пятру «пасвіць сваіх авечак» і прадказвае яму пры гэтым, якой смерцю апостал памрэ. Гэтае прадказанне спраўдзілася ў Рыме падчас ганення на хрысціянаў пры імператары Нероне ў 64 ці 67 г.: Пётр быў укрыжаваны ўніз галавою. Ён сам папрасіў аб гэтым, бо не лічыў сябе годным памерці гэтаксама, як Хрыстос. 

 ”Святы Пётр, як князь Апосталаў, вельмі падыходзячы апякун дзеля апостальскай арганізацыі. Быў першым папам, і таму прадстаўляе ўвесь шэраг папаў разам з цяперашнім Святым Айцом. Кожны раз, калі мы заклікаем св. Пятра, выказваем вернасць Легіёну у адносінах да Рыму; таго Рыму, які з’яўляецца цэнтрам нашай веры, крыніцай аўтарытэту, дысцыпліны і еднасці” (Рашэнне Легіёну аб далучэнні імя св. Пятра да ўскліканняў  у штодзённых малітвах легіянераў).
“I  Я кажу табе,  што ты —  Пётр скала,  і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой,  і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе»”(Mц 16,18-19). Урачыстасць святых Пятра і Паўла выпадае 29 чэрвеня. (Падручнік ЛМ)


Святы Павел

Звесткі пра жыццё святога Паўла дайшлі да нас у Дзеях Апосталаў, а таксама ў пасланнях самога апостала. Павел, чыё габрэйскае імя было Саўл, паходзіў з кілікійскага горада Тарсу (на тэрыторыі Турцыі), дзе ён нарадзіўся каля 10 г. ад Н. Х. у фарысейскай сям’і. Паколькі ён ад нараджэння меў рымскае грамадзянства, у яго, хутчэй за ўсё, з самага пачатку было і другое, лацінскае імя Павел. Маючы каля 19 гадоў, ён прыбыў у Іерусалім, каб вучыцца ў рабіністычнай школе вядомага настаўніка Гамаліэля. Тады Саўл быў непрымірымым ворагам хрысціянаў, бо лічыў іх адступнікамі ад веры Майсея. Ён заўзята пераследаваў вучняў Хрыста (між іншым, удзельнічаў у каменаванні першамучаніка Стэфана).

З мэтаю знішчыць маладую хрысціянскую супольнасць у Дамаску Саўл ва ўзросце 34 гадоў вырушыў у гэты горад, але па дарозе туды яму аб’явіўся Хрыстос, які цалкам перамяніў усё яго жыццё, зрабіўшы сваім «выбраным начыннем» для абвяшчэння імені Божага ва ўсім свеце. Адразу пасля навяртання Павел стаў нястомна абвяшчаць Евангелле паўсюль, куды яго пасылаў Святы Дух. Паўлу ўдалося пераканаць апосталаў не чыніць перашкодаў для навяртання язычнікаў, і ўсё больш язычнікаў прымала слова Божае, праз хрост далучаючыся да Царквы. Падчас трох місіянерскіх падарожжаў апостал абвяшчае Евангелле і стварае хрысціянскія супольнасці ў Аравіі, Сірыі, Малой Азіі, Македоніі, Грэцыі, Турцыі і інш. краінах. Неаднаразова яго жыццё было ў небяспецы падчас караблекрушэнняў; яго каменавалі, бічавалі, арыштоўвалі. Прыблізна ў той жа час, што і Пётр, Павел прыняў у Рыме мучаніцкую смерць праз адсячэнне галавы. Яго называюць Апосталам народаў і лічаць першым хрысціянскім тэолагам. Пасланні апостала Паўла раней за ўсе іншыя кнігі Новага Запавету пачалі лічыцца боганатхнёнымі.

Душа, якая павінна адшукваць іншыя душы, павінна быць вялікай і шырокай, як мора, калі гэтая душа павінна навярнуць свет, павінна быць большай за гэты свет. Менавіта такім быў св. Павел да таго дня, калі нечакана прасякнула яго святло з неба, а яго промні прасяклі наскрозь яго душу і распаліў ў ёй прагненне напоўніць свет імем Хрыста і верай у Яго. Справа Паўла сталася яго імем – Aпостал Народаў. Нястомна выконваў апостальскую працу аж да таго дня, калі з-пад мяча яго непераможны дух узышоў да Бога. Яго лісты аднак жывуць і будуць жыць праз усе вякі, далей выконваючы яго апостальскую місію.

У Касцёле ёсць звычай злучаць у малітвах імя Паўла з імем Пятра, што вельмі апраўдана, бо абодва вялікіх апостала, асвяцілі Рым сваёй мучаніцкай смерцю. Касцёл абыходзіць іх урачыстасць у той самы дзень, 29 чэрвеня. (Падручнік ЛМ)