понедельник, 17 июня 2013 г.

Навэна і малітвы да Анёла Апекуна. Літанія да Анёлаў Апекуноў

НАВЭННА да Анёла Апекуна
Першы дзень
О верны спраўца загадаў Божых, найсвяцейшы Анёл, мой абаронца, які з самага першага моманту майго існавання пільна чуваеш над маёй душой і целам, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Анёлаў, якіх Божая дабрыня прызначыла да абароны людзей.
Вельмі прашу цябе перасцерагай мяне з падвойнай моцай, каб захаваць мяне ад упадку падчас зямной пілігрымкі, каб мая душа захавалася такой жа чыстай, якой, з тваё дапамогай, яна сталася пасля святога хросту.
Анеле Божы, мой апякун,
якому я быў дадзены ў апеку праз ласку Божай Міласэрнасці,
Асвячай мяне, абараняй мяне, вядзі мяне, кіруй мной.

Другі дзень
О мой любы спадарожнік, мой адзіны сапраўдны сябра, мой святы Анёл апякун, які ў кожным месцы і ў кожную хвіліну, дорыш мне гонар тваёй прысутнасці, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Арханёлаў, якім Бог даў заданне абвяшчаць вялікія і таямнічыя падзеі.
Вельмі прашу цябе, асвяці мой дух пазнаннем Божай волі, каб маё сэрца было гатовае яе дасканалым чынам выканаць, і каб пасля дасканалага жыцця ў веры, я атрымаў у жыцці вечным абяцаную ўзнагароду.
Анеле Божы, мой апякун…

Трэці дзень
О мой мудры настаўнік, мой святы Анёл апякун, які ніколі не перастаеш навучаць мяне сапраўднай навуцы святых, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Княстваў, якія атрымалі ад Бога заданне кіраваць ніжэйшымі духамі, каб забяспечыць хуткае выконванне загадаў Божых.
Вельмі прашу цябе, чувай над маімі думкамі, словамі і ўчынкамі, каб я адпавядаў тваім збаўчым настаўленням і не згубіў боязі Божай, адзінай непамыльнай і сапраўднай мудрасці.
Анеле Божы, мой апякун…

Чацвёрты дзень
O мой найсвяцейшы выхаваўца, мой святы Анёл апякун, які сваімі дабразычлівымі дакорамі і нястомнымі перасцеражэннямі заклікаеш мяне ўзняцца кожны раз, калі я падаю на сваю бяду, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Моцаў, які атрымаў заданне стрымліваць высілкі дэмана скіраваныя супраць нас.
Вельмі прашу цябе, абудзі маю душу са сну абыякавасці, у якім яна зараз жыве, каб змагацца і перамагчы ўсіх сваіх ворагаў.
Анеле Божы, мой апякун…

Пяты дзень
О мой магутны абаронца, мой святы Анёл апякун, які паказваючы мне пасткі дэмана, схаваныя ў пышнасці гэтага свету і задавальненнях цела, дапамагаеш мне гэтым іх перамагчы, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Валадарстваў, якога ўсемагутны Бог прызначыў чыніць цуды і весці чалавека да святасці.
Вельмі прашу цябе, дапамагай мне ва ўсіх небяспеках, абараняй мяне ва ўсіх нападах злога, каб я мог бяспечна ісці па шляху цнотаў, а асабліва пакоры, чысціні, паслухмянасці і любові, так любых табе і вельмі патрэбных для збаўлення.
Анеле Божы, мой апякун…

Шосты дзень
O мой найлепшы дарадчык, мой святы Анёл апякун, найлепшым чынам дапамагаеш мне спазнаць волю Божую і выконваць яе, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Панаванняў, выбраным Богам, каб абвяшчаць Яго загады і даць нам моц панаваць над нашымі дрэннымі схільнасцямі.
Вельмі прашу цябе, вызвалі маю душу ад усіх надакучлівых сумневаў і небяспечнай разгубленасці, каб, пазбаўлены ад усялякага страху, як заўсёды слухаўся тваіх парадаў, парадаў супакою, справядлівасці і святасці.
Анеле Божы, мой апякун…

Сёмы дзень
O мой гарачы заступнік, мой святы Анёл апякун, які сваімі няспыннымі малітвамі, просіш неба аб маім вечным збаўленні і аддаляеш ад мяне заслужаныя наказанні, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Тронаў, выбраным Богам, каб падтрымліваць людзей у добрых справах.
Вельмі прашу цябе, выпрасі мне дар вытрываласці аж да самага канца, каб у хвіліну смерці я шчасліва перайшоў ад убогасці гэтага жыцця да вечнай радасці ў нябеснай радзіме.
Анеле Божы, мой апякун…

Восьмы дзень
O салодкі суцяшальнік маёй душы, мой святы Анёл апякун, які сваімі слодкімі натхненнямі ўзмацняеш мяне ў жыццёвых выпрбаваннях і ў страхах наконт будучыні, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Херувімаў, якія, напоўненыя муднасцю Божай, выбраныя асвячаць наш розум.
Вельмі прашу цябе, будзь побач са мной і суцяшай мяне, як у цяперашніх выпрабаваннях, так і ў апошнюю хвіліну майго жыцця, каб, прываблены тваёй слодыччу, я закрыў сваё сэрца на ўсе аблудныя рэчы гэтага жыцця і спачываў у надзеі на вечнае шчасе.
Анеле Божы, мой апякун…

Дзевяты дзень
O шляхетны князь нябеснага двара, нястомны ўдзельнік майго вечнага збаўлення, мой святы Анёл апякун, які кожную хвіліну чыніш шмат дабра, вітаю цябе і дзякую табе ў еднасці з хорам Серафімаў, якія, запаленыя Божай любоўю, прызначаныя запальваць нашыя сэрцы.
Вельмі прашу цябе, запалі маю душу іскрай той любові, якой вы няспынна палымнееце, каб ён спаліў ува мне ўсё, што паходзіць ад гэтага свету і плоці, каб я без перашкодаў узняўся да сузірання нябесных рэчаў, і дзякуючы вернаму наслядоўванню тваіх любых настаўленняў на зямлі, дайшоў нарэшце разам з табой да Валадарства хвалы, каб там праслаўляць цябе і любіць праз усе вякі вечныя. Амэн.
Анеле Божы, мой апякун…

V. Маліцеся за нас блаславёныя Анёлы Божыя.
R. Каб мы сталіся годымі абяцанняў Хрыста.

Молімся. О Божа, Сваім цудоўным Провідам Ты паслаў святых Анёлаў, каб быць нашымі ахоўнікамі, будзь да нас міласэрным, захоўвай нас заўсёды пад іх апекай і цешыцца іх нястомнай прысутнасцю. Амэн.

(Перакладзена з французкай мовы)

Малітва пабожная да анёла апекуна

Спрадвечны Божа ўсемагутны, Ты стварыў духі пасланцамі сваімі, і слугамі сваімі полымя агоню, і даў ім месца на вышыні, каб заўсёды бачылі Твой твар. Будучы Духам, Ты хацеў ад духаў мець пахвалу; Будучы Любоўю, Ты хацеў адчуць любоў ад іншых істотаў. Але шатан непакорлівы не захацеў аддаць пашану Табе, Тварцу свайму; загарэўшыся гордасьцю – ён і тыя, што да яго далучыліся, – ён зажадаў мець свой пасад паўночны. Яго бачыў Ты, Хрысьце, як ён, быццам маланка, з неба зьляцеў. Пасьля Ты стварыў жывёлы цялесныя неразумныя на зямлі, у моры і ў паветры, каб магла быць пазнаная Твая бязьмежная мудрасьць і невыказная дабрата. У канцы Ты стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства, каб заняў месца шатана, які адпаў: душою падобнага да анёлаў, а целам да жывёлаў. Ты ўчыніў яго мала меншым за анёлаў, славаю і пашанаю вянчаў. Ты даў яму ўладу над усімі зьвярамі, рыбамі і птушкамі, і да гэтага анёлам сваім загадаў, каб заўжды сьцераглі яго, як Ты сам гаварыў Майсею слузе Твайму: “Вось Я пасылаю анёла майго, ён пойдзе перад Табою, будзе ахоўваць цябе ў дарозе, і давядзе да месца, якое Я прыгатаваў табе; трымайся яго і слухай ягонага голасу, не пагардзі ім: не адпусьціцца табе, калі зграшыш, бо імя Маё у ім”. Госпадзе Ўладару і Творча ўсякага стварэньня, дзеля такіх вялікіх і невыказных дабротаў, якія Ты ўчыніў роду людзкому, недастойныя малітвы нашы прымі, і як Ты сам загадаў мець у пашане анёла свайго, успамажы нас вялікай ласкаю Тваёю, каб нам ані словам, ані ўчынкам, ані думкаю не супраціўляцца сьвятой волі Тваёй і ахоўніку душ нашых і целаў; адпусьці нам грахі нашы, дай жаль сардэчны  за беззаконьні нашы; бо анёлы Твае цешацца вельмі дзеля аднаго грэшніка, які пакаяўся. Цябе ж, сьветлы анёле, апекуне мой, прашу: прымі ад мяне гэтую малітву, захавай і навучы мяне, і папраў ва ўсіх учынках маіх. Бо ты, што сьцеражэш душу маю і цела, заўсёды бачыш твар Бога: дык малі Яго, каб Ён увёў мяне ў валадарства сваё разам з табою на вякі. Амін.

http://chasaslovec.info

Малітва да святога Анёла Ахоўніка
(паводле св. Алаізія)

Мілы Богу анёле, ты мяне, даручанага тваёй святой апецы, з пачатку майго жыцця абараняеш, асвячаеш і вядзеш. Ушаноўваю і люблю цябе як свайго апекуна; тваёй апецы цалкам аддаюся і пакорна прашу цябе, каб, не зважаючы на няўдзячнасць маю і занядбанне тваіх натхненняў, ты не пакідаў мяне, але каб мяне, блукаючага, спагадліва накіроўваў, няўмелага – навучаў, а калі падаю – падтрымліваў, засмучанага – суцяшаў, а ў небяспецы ратаваў заўсёды, пакуль не давядзеш мяне да вечнага шчасця. Амэн.


Літанія да Анёлаў Апекуноў

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, маліся за нас.
Святая Маці Божая, маліся за нас.
Святая Марыя, Каралева Анёлаў, маліся за нас.
Святы Міхаіл Араханёл, маліся за нас.
Святы Гаўрыіл Арханёл, маліся за нас.
Святы Рафаіл Арханёл, маліся за нас.
Святыя Анёлы і Арханёлы, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія сузіраеце аблічча Айца нябеснага, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія заўсёды побач з намі, маліцеся за нас
Нашыя святыя Анёлы апекуны, дадзеныя нам нябесным сяброўствам, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія верна нас накіроўваеце, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, нашыя мудныя дарадчыкі, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія захоўваеце нас ад шматлікіх небяспекаў душы і цела, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, нашыя магутныя абаронцы супраць пасткаў шатана, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія падтрымліваеце нас у спакусах, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія дапамагаеце нам, калі мы хістаемся і падаем, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія суцяшаеце нас ў няшчасцях і цярпеннях, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія нясеце нашыя малітвы да Трону Божага, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія сваімі парадамі і натхненнямі дапамагаеце нам узрастаць у добрым, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія, нягледзячы на нашыя памылкі ніколі не адступаеце ад нас, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія цешыцеся з нашага духоўнага ўзрастання, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія чуваеце над намі і моліцеся за нас падчас начнога адпачынку, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія не пакідаеце нас у хвіліну смерці, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія суцяшаеце душы Чысцовыя, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, якія выдзеце нас ў Неба, маліцеся за нас.
Нашыя святыя Анёлы апекуны, з якімі мы аднойчы ўбачым Бога і вечна будзем праслаўляць Яго, маліцеся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

Молімся. Спрадвечны і Усемагутны Божа, які ў сваёй невыказнай дабрыні паслаў кожнаму чалавеку, калі ён быў яшчэ ва ўлонні сваёй маці, анёла апекуна дзеля абароны яго цела і душы, дай нам ласку любіць яго і верна ісці за ім, каб разам з ім мы дайшлі да вечнай радасці. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн.
(Перакладзена з французкай мовы)

Малітва да Анёла Апекуна
    Мой дарагі Анёл Апякун, брат маёй душы, што суправаджаеш мяне кожную хвіліну майго жыцця, я прыходжу да Цябе, каб падзякаваць. Дзякую табе за ўсе тыя хвіліны, калі ты мяне абараняў, за ўсе выпадкі, калі ты даваў мне добрыя парады і скіроўваў мяне на добры шлях. Дзякую табе за тое, што ты чуваеш над кожнай падзеяй майго жыцця. Наведай, калі ласка, Анёлаў Апекуноў усіх тых асоб, якіх я нашу ў сваім сэрцы, каб кожная з іх атрымала добрую параду і адказала на волю Божую. Суцяшай мяне ў выпрабаваннях, вядзі на добры шлях, будзь побач ва ўсхім цяжкасцях. З гэтага дня я буду заўсёды звяртацца да цябе, бо ты быў дадзены мне і чакаеш толькі маёй просьбы, каб прыйсці мне на дапамогу. Ты ведаеш маю слабасць, таму кіруй мной і сваімі крыламі абарані ад усяго злога. Мой дарагі сябра, мой Анёл Апякун, я люблю цябе і жадаю заўсёды быць разам з табой.
(Перакладзена з французкай мовы. Урывак з Навэны «Крык да Неба»)

Малітва да Марыі, Каралевы Анёлаў

   Велічная Ўладарка Неба і Каралева Анёлаў, Ты ад самага пачатку атрымала ад Бога моц і заданне раздавіць галаву шатана, пакорна просім Цябе, спашлі нам нябесныя легіёны, каб пад Тваім кіраўніцтвам і ўладай яны пераследвалі дэманаў, перамаглі іх, знішчылі іх дзёрзкасць і скінулі ў пекла. Хто ж як Бог? O добрая і салодкая Маці, Ты заўсёды будзеш нашай любоўю і нашай надзеяй. O боская Маці, пашлі нам святых Анёлаў, каб абараніць нас і далёка адагнаць ад нас жудаснага ворага. Святыя Анёлы і Арханёлы, абараняйце нас, сцеражыце нас. Амэн!

(Перакладзена з французкай мовы)