среда, 17 апреля 2013 г.

Літанія і ўскліканні да св. Пятра і Паўла

Літанія да св. Пятра

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.
Святая Марыя, Каралева апосталаў, маліся за нас.
Святы Пётр, князю апосталаў, маліся за нас.
Святы Пётр, які першы, на заклік Хрыста, ўсё пакінуў і пайшоў за Ім, маліся за нас.
Святы Пётр, які атрымаў сваё імя ад самога Хрыста Пана, маліся за нас.
Святы Пётр, лодка якога служыла амбонай Хрысту, маліся за нас.
Святы Пётр, які быў названы першым сярод апосталаў, маліся за нас.
Святы Пётр, які ішоў па вадзе з Езусам, маліся за нас.
Святы Пётр, які вызнаў боскасць Езуса праз ласку нябеснага святла, маліся за нас.
Святы Пётр, які суправаджаў Езуса на гару Фавор, маліся за нас.
Святы Пётр, якога Езус узяў да саду Аліўнага, маліся за нас.
Святы Пётр, які, крануты позіркам Езуса, горка аплакваў свой грэх, маліся за нас.
Святы Пётр, які адным з першых увайшоў да гробу Езуса, маліся за нас.
Святы Пётр, які першым сярод апосталаў убачыў Езуса ўваскрослым, маліся за нас.
Святы Пётр, які любіў Езуса больш за іншых апосталаў, маліся за нас.
Святы Пётр, які атрымаў уладу пасвіць і кіраваць аўчарняй Езуса, маліся за нас.
Святы Пётр, за якога маліўся Езус, каб не паслабла яго вера, маліся за нас.
Святы Пётр, які атрымаў ад Езуса абавязак падтрымліваць сваіх братоў, маліся за нас.
Святы Пётр, ты адзіны заклаў праз Езуса фундамент Касцёла, маліся за нас.
Святы Пётр, табе адзінаму былі дадзеныя ключы ад Божага Валадарства, маліся за нас.
Святы Пётр, ты першы, пасля спаслання Духа Святога, абвяшчаў Евангелле, маліся за нас.
Святы Пётр, які прысвяціў Пану першыя плёны сярод народаў, маліся за нас.
Святы Пётр, за якога маліўся Касцёл, калі ты быў у вязніцы, і які быў вызвалены анёлам маліся за нас.
Святы Пётр, які кіраўніцтвам Божай Мудрасці ўсталяваў свой пасад у Рыме, маліся за нас.
Святы Пётр, якому Езусам была дадзена абяцанне і ласка памерці на крыжы як Ён, маліся за нас.
Святы Пётр, які жывеш і кіруеш са свайго пасаду і нястомна заступаешся за Святы Касцёл, маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

V. Ты Пётр - скала,
R. На гэтай скале я пабудую Касцёл свой.

Молімся. O Пане, які, даючы святому Пятру, Свайму Апосталу, ключы неба, даў яму таксама моц звязваць і развязваць на зямлі, удзялі нам ласку, каб праз яго заступніцтва мы былі вызваленыя ад повязяў нашых грахоў. Які жывеш і валадарыш з Богам Айцом у еднасці з Духам Святым. Амэн.


Перакладзена з французкай мовы.
Крыніца: http://www.blogcatholique.fr/2011/09/litanies-de-saint-pierre.html


Ускліканні да святога Паўла

Святы Павел, Габрэй, сын габрэя, маліся за нас!
З патомства Абрагама, маліся за нас!
Верны паслядоўнік Права сваіх Айцоў, маліся за нас!
Гарачы абаронца Торы, маліся за нас!
Добры знаўца Пісання, маліся за нас!
Дасканалы фарысей, які атрымаў прабачэнне ўсіх сваіх грахоў, маліся за нас!
Змагар мячом Слова Божага, маліся за нас!

Святы Павел, які атрымаў святло Божае па дарозе да Дамаску, маліся за нас!
Захоплены Ўваскрослым, маліся за нас!
Нястомны прапаведнік Добрай Навіны, маліся за нас!
Старанны слуга Хрыста Збаўцы, маліся за нас!
Апостал язычнікаў, маліся за нас!
Добры будаўнік Касцёла Хрыстовага, маліся за нас!
Айцец вялікай колькасці вернікаў, маліся за нас!

Святы Павел, Праваднік і духоўны Настаўнік, маліся за нас!
Настаўнік кансэкраванага жыцця, маліся за нас!
Які будуеш і заахвочваеш да брацкага жыцця, маліся за нас!
Убогі для Хрыста, маліся за нас!
Усхваляючы дзявоцтва, маліся за нас!
Паслухмяны Волі Божай, маліся за нас!
Верны ўпраўнік таямніц Хрыстовах, маліся за нас!

Святы Павел, уважлівы да дзеяння Божага ў душы, маліся за нас!
Які клапоцішся пра ўбогіх, маліся за нас!
Узор нястомнай малітвы, маліся за нас!
Містык, асвечаны і прадтрыманы візіямі Хрыста, маліся за нас!
Уратаваны верай, маліся за нас!
Узмоцнены ў надзеі, маліся за нас!
Укаранёны ў любові да Бога і да бліжняга, маліся за нас!

Святы Павел, які стаіш на каленях перад Айцом і ўспяваеш Яго міласэрнасць, маліся за нас!
Які жывеш адным жыццём з Хрыстом, маліся за нас!
Цалкам падданы дзеянню Духа, маліся за нас!
Выбраны сведак нараджэння Касцёла, маліся за нас!
Настаўнік вучняў, маліся за нас!
Прарок пяшчоты Бога, маліся за нас!
Айцец, які нараджаеш дзяцей у Хрысце, маліся за нас!

Святы Павел, сапраўдны «атлет» Бога, маліся за нас!
Цярплівы ў выпрабаваннях, маліся за нас!
Мужны ў няшчасцях, маліся за нас!
Бясстрашны ў небяспеках, маліся за нас!
«Чэмпіён» у свабодзе дзяцей Божых, маліся за нас!
Прымаючы ў слабасці моц Хрыста, маліся за нас!
Які носіш у сваім целе знакі Пакутаў Хрыста, маліся за нас!

Святы Павел, захоплены справамі Божымі, маліся за нас!
Які вучыш радавацца ва ўсіх абставінах, маліся за нас!
Пастыр еднасці Цела Хрыстовага, маліся за нас!
Доктар Евангелля і Слуп Касцёла, маліся за нас!
Вызнаўца веры, які атрымаў вянок бессмяротнасці, маліся за нас!
Мучанік Хрыста ў жыцці і ў смерці, маліся за нас!
Вялікі ўлюбёны апостал Хрыста і ўсяго Касцёла, маліся за нас!

Перакладзена з французкай мовы
Крыніца: http://www.feuetlumiere.org/prier/prieres/litanie-de-saint-paul.html