пятница, 17 мая 2013 г.

Літанія і малітвы да св. Арханёлаў Міхала і Габрыэля

ЛІТАНІЯ ДА СВЯТОГА MIXAЛA АРХАНЁЛА

(для прыватпага чытання)

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, – змілуйся над намі.
Святая Марыя, Каралева Анёлаў, – маліся за нас.
Святы Арханёле Міхале, – маліся за нас.
Святы Міхале, славуты Князю,
Святы Міхале, мужны ў барацьбе,
Святы Міхале, пераможца сатаны,
Святы Міхале, граза злых духаў,
Святы Міхале, правадыр войска нябеснага,
Святы Міхале, прадвеснік Божай хвалы,
Святы Міхале, радасць Анёлаў,
Святы Міхале, гонар неба,
Святы Міхале, які прадстаўляе Найвышэйшаму
нашыя просьбы,
Святы Міхале, абаронца душ справядлівых,
Святы Міхале, пасланнік Божы,
Святы Міхале, ІІраваднік наш у малітве,
Святы Міхале, крэпасць люду Божага,
Святы Міхале, абаронца і апякуне Касцёла,
Святы Міхале, дабрачынца народаў,
якія цябе праслаўляць,
Святы Міхале, заступнік збаўлення,
Святы Міхале, наш шчыт ад спакусаў,
Святы Міхале, Анёле спакою,
Святы Міхале, праваднік душаў да вечнага святла,
Святы Міхале, зверхнік у небе, – маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – змілуйся над намі.

С.: Маліся за нас, святы Арханёле Міхале.
Усе: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся. Усемагутны вечны Божа, які святога Арханёла Міхала ўстанавіў абаронцам Касцёла і  зверхнікам раю, праз яго заступніцтва адары Касцёл шчасцем і спакоем, а нас ласкаю ў жыцці і хвалою ў вечнасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Малітва да святога Арханёла Міхала, апекуна Беларусі

У табе, святы Міхале, Касцёл мае свайго абаронцу і апекуна, ты вядзеш збаўленых да нябеснага шчасця. Прасі Бога аб спакоі, каб перамог уладу сатаны, сейбіта хаосу, і каб не дазволіў трымаць людзей у няволі і шкодзіць Касцёлу. Няхай Беззаганная Панна, апранутая ў сонца Каралева анёлаў, праз цябе струшчыць галаву антыхрысту і абароніць сваіх зямных дзяцей ад яго варожага ўплыву.
Святы арханёле Міхале, абаронца хвалы Найвышэйшага, занясі нашыя просьбы да Бога і выпрасі для нас Яго міласэрнасць. Беражы нас у змаганні супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю. Князю войска нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Паспрыяй, каб мы праз усю вечнасць былі вернымі твайму закліку «Хто ж, калі не Бог!» Амэн.

Малітва да св. Міхала Арханёла

Святы Арханёле Міхале, беражы нас у змаганні, будзь нам абаронаю супраць спакусы і пастак злога духа, — пакорна просім, няхай яго знішчыць Пан Бог, а Ты, князю войска нябеснага, магутнасцю Божай скінь у пекла шатана і іншых злых духаў, якія на згубу душ снуюць па свеце. Амэн.
Марыя, Каралева Святых Анёлаў, маліся за нас!

Літанія да святога Арханёла Габрыэля

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Маці Божая, маліся за нас.
Святая Марыя, Каралева неба, маліся за нас.
Святая Марыя, Каралева Анёлаў, маліся за нас.
Святы Міхаіл Арханёл, маліся за нас.
Святы Габрыэль Арханёл, маліся за нас.
Святы Рафаіл Арханёл, маліся за нас.
Блаславёныя духі дзевяці Хораў Анёльскіх, маліцеся за нас.
Святы Габрыэль, Арханёл, маліся за нас.
Святы Габрыэль, адзін з сямі, што стаяць перад Абліччам Бога, маліся за нас.
Святы Габрыэль, імя якога азначае “Моц Божая”, маліся за нас. .
Святы Габрыэль, Магутнасць Бога, маліся за нас.
Святы Габрыэль, дасканалы слуга Слова Божага, маліся за нас.
Святы Габрыэль, верны пасланнік Бога, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які падказаў Даніэлю час прыходу Месіі, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл прарокаў і тых, што абвяшчалі Слова Божае, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які абвясціў Захарыі нараджэнне Божага Папярэдніка, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які даведаўся ў Небе пра святую таямніцу Уцелаўлёнага Слова, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які абвясціў Марыі Уцелаўленне Спрадвечнага Слова, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які прынёс на зямлю імя Езуса, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл Звеставання, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл, які даеш сэнс святога і боязі Божай, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл пакоры, маліся за нас.
Святы Габрыэль, анёл праслаўлення, маліся за нас.
Святы Габрыэль, які ахвяруеш нашыя малітвы Усявышняму, маліся за нас.
Святы Габрыэль, цудоўнае святло Касцёла, маліся за нас.
Святы Габрыэль, абаронца адносінаў і еднасці Касцёла, маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

С.: Маліся за нас, о хвалебны Святы Габрыэлю, пасланнік Езуса Хрыста.
Усе: Каб мы сталіся годнымі Яго абяцанняў.

Молімся. О Божа, Ты выбраў Арханёла Габрыэля, каб абвясціць таямніцу Уцелаўлення Свайго Сына, выпрасі нам ласку, каб пасля таго, як мы будзем ушаноўваць гэтага хвалебнага Арханёла тут на зямлі, мы змаглі атрымаць у Небе плёны Яго апекі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Перакладзена з французкай мовы.
 Крыніца: http://imagessaintes.canalblog.com

Малітвы да святога Арханёла Габрыэля

Святы Габрыэль, анёл Уцелаўлення, адкрый нашыя вушы на перасцеражэнні і прыспешваючыя заклікі Пана. Будзь заўсёды побач з намі, просім цябе, каб мы добра разумелі Слова Божае, каб мы ішлі за Ім і былі Яму паслухмянымі, а таксама выконвалі тое, чаго Ён ад нас жадае. Дапамажы нам чуваць, каб у хвіліну свайго прыходу Ён не знайшоў нас спячымі. Амэн.

(Малітва перакладзена з нямецкай мовы,
 Малітоўнік “Saint Gabriel “la Force de Dieu” –
Prières, 1996, Editions Bénédictines – Rue E.
Guinnepain – 36170 Saint-Benoît-du-Sault – France)

Святы Арханёл Габрыэль, пасланнік Божай міласэрнасці да ўбогіх, ты прывітаў Марыю гэтымі словамі: “Вітай, Марыя, поўная ласкі”, і атрымаў адказ поўны глыбокай пакоры. Абаронца душ, дапамажы нам ісці за ўзорам Яе пакоры і паслухмянасці.

 (Малітва Айца Ламы да Святога Гаўрыіла, Анёла Касцёла,
1999, © Editions Bénédictines, Rue E. Guinnepain – 36170 Saint-Benoît-du-Sault – France.)


Святы Арханёл Габрыэль, ты справядліва названы “Моцай Божай”, таму што быў выбраны, каб абвясціць Марыі таямніцу ў якой Усемагутны цудоўным чынам праявіў моц рукі Сваёй. Дапамажы нам спазнаць скарбы, укрытыя ў асобе Сына Божага, і будзь нашым пасланнікам у Святой Дзевы. Зрабі нас моцнымі ў Веры, Надзеі, Любові. Амэн.

Перакладзена з французкай мовы.
Крыніца: http://imagessaintes.canalblog.com/archives/2008/10/05/1083389