четверг, 13 августа 2015 г.

Літанія і малітвы да св. Яна Евангеліста

Літанія да святога Яна Евангеліста

Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзiны Божа, змiлуйся над намi.

Найсвяцейшая Дзева Марыя,
якой святы Ян быў даны замест Езуса і св. Юзафа,
маліся за нас.
Святы Ян, які заслужыў называцца ўмілаваным вучнем Езуса,
маліся за нас.
Святы Ян, які дазнаў захаплення, бачучы Езуса, праслаўленага на гары Фавор,
маліся за нас.
Святы Ян, які спачываў як нябеснае дзіця каля Сэрца Езуса,
маліся за нас.
Святы Ян, які падачас Апошняй вячэры з вялікай любоўю атрымаў найцудоўнейшую Эўхарыстыю,
маліся за нас.
Святы Ян, які верна ішоў за Езусам у Яго пакутах,
маліся за нас.
Святы Ян, які заставаўся ў ног Адкупіцеля падчас доўгіх трох гадзін Яго канання на крыжы,
маліся за нас.
Святы Ян, які бласлаўляў Езуса столькі разоў, сколькі яго багахулілі Яго каты,
маліся за нас.
Святы Ян, які раздзяліў пад крыжам усю боль з Маці Балеснай,
маліся за нас.
Святы Ян, адзіны нашчадак найвялікшага скарбу Адкупецеля,
маліся за нас.
Святы Ян, які пад крыжам увасабляў усіх дзяцей Маці Міласэрнасці, маліся за нас.
Святы Ян, сэрца якога было прасякнута болем, калі Сэрца Езуса было прабітае дзідай,
маліся за нас.
Святы Ян, які першым з апосталаў пазнаў Збаўцу пасля ўваскрашэння, маліся за нас.
Святы Ян, які праз сваю анёльскую чысціню атрымаў прывілей жыць побач з Дзевай дзеў,
маліся за нас.
Святы Ян, якога Марыя навучыла глыбокім таямніцам, схаваным ад гэтага свету,
маліся за нас.
Святы Ян, які быў сведкам блаславёнага адыходу Марыі з гэтага свету і ўнебаўзяцця Яе цела,
маліся за нас.
Святы Ян, якога параўноўваюць з нябесным арлом за тваё ўзвышанае сузіранне Божых таямніц,
маліся за нас.
Святы Ян, які ззяеш у Раі побач са святым Юзафам,
маліся за нас.
Святы Ян, цудоўная лілея чысціні і нявіннасці,
маліся за нас.
Святы Ян, гарачае полымя Божай Любові,
маліся за нас.
Святы Ян, абаронца Касцёла супраць ератыкоў, якіх ты заўсёды перамагаў,
маліся за нас.
Святы Ян, узор святароў Езуса Хрыста,
маліся за нас.
Святы Ян, гарачы заступнік душ, прысвечаных Сэрцу Езуса,
маліся за нас.

Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,
– даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету,
– змiлуйся над намi.

V. Маліся за нас, умілаваны вучань Езуса.
R. Каб мы сталіся годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Пане Езу, які палюбіў Свайго хвалебнага апостала святога Яна нязмернасцю Сваёй любові і даверыў яму Сваю Найсвяцейшую Маці, удзялі нам ласкі, аб якіх мы Цябе просім. Молім Цябе, Пане, праз заступніцтва Святога Яна. Амэн.

Перакладзена з французкай мовы

Іншыя малітвы

О Божа, Ты бачыш, мы дасведчаныя злом, якое надыходзіць з розных бакоў, падары нам, просім Цябе, апеку і хвалебнае заступніцтва Святога Яна, Твайго Апостала і Еванігеліста.

***********
О хвалебны Апостал, настолькі дарагі Езусу, Ты заслужыў годнасць спачываць каля Боскага Сэрца. Ён паставіў цябе на Сваё месца, даючы за сына Сваёй Святой Маці. Улі ў нашыя сэрцы жывую любоў да Езуса і Марыі.
Выпрасі мне ў Пана ласку, каб я з сэрцам чыстым ад зямных прыхільнасцяў быў годным тут на зямлі жыць заўсёды ў еднасці з Езусам, як верны вучань, а з Марыяй, як адданае дзіця, каб потым вечна жыць у еднасці з Імі ў небе. Амэн.

***********
   О Ян, ззяючая зорка Касцёла, што адлюстроўвае святло Айца, адкрываючы нам таямніцу Слова, спрадвечнага Плоду Яго улоння, крыніцу ўсялякагя жыцця і ўсялякай праўды. О ўлюбёны вучань уцелаўлёнага Слова, які падчас Апошняй Вячэры скланіў галаву да Яго Сэрца, чэрпаючы адтуль таямніцы улюбёнага Сына Айца і Збавіцеля чалавецтва. О ўлюбёны Сын Марыі, які атрымаў пад крыжам Укрыжаваны Скарб, стыючыся таксама сведкам Яго зраненага Сэрца; мы просім Цябе: нягледзячы на нашую нягоднасць, слабасць, нявернасць, будзь нашым айцом, каб мы былі сапраўднымі сынамі жывога Айца, Яго святла і гарачыні зраненага Сэрца Уміліванага, пад жывым кіраўніцтвам Духа Суцяшальніка, у Марыі, Маці Езуса і нашай Маці. Амэн.
(Малітва Супольнасці Святога Яна)
Перакладзена з французкай мовы.