Крыж Еўфрасінні Полацкай
З імем найпадобнейшай Еўфрасінні звязана і стварэнне
полацкім майстрам Лазарам Богшам славутага крыжа – шэдэўра
старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва.
Богша зрабіў яго на заказ князёўны-ігуменні ў 1161 годзе.
Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання атрыманых з Канстанцінопаля і
Ерусаліма (магчыма адначасова з абразом Багародзіцы) хрысціянскіх святняў.
Аснова шасціканцовага крыжа драўляная. У часы Еўфрасінні асабліва важныя
культавыя рэчы вырабляліся з кіпарысавага дрэва. Найверагодней, што яго
скарыстаў і полацкі майстар. Прынамсі, вопісы рэліквіі, зробленыя ў ХІХ
стагоддзі, яе дрэва нязменна называюць кіпарысавым, а не дубовым, як у больш позніх
дакументах.
Крыж меў вышыню каля 52 сантыметраў; даўжыня верхняе
папярэчкі – 14, ніжняе – 21, таўшчыня – 2,5 см. Зверху і знізу дрэва закрывалі
залатыя пласткі (усяго 21), аздобленыя каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі
кампазіцыямі і дваццаццю эмалевымі абразкамі з выявамі святых.
Лазар Богша быў не толькі проста выдатны знаёмы з
тэхнікай перагародкавай эмалі: яго абразкі не саступаюць найлепшым узорам
візантыйскага ўжытковага мастацтва, якія мелі сусветную славу.
На верхніх канцах
крыжа Ефрасінні Полацкай былі
змешчаны выявы Ісуса Хрыста,
Багародзіцы і Іаана Прадцечы; у цэнтры ніжняга перакрыжавання знаходзіліся выявы
чатырох евангелістаў: Лукі,
Матфея, Марка і
Іаана; па баках – архангелы
Гаўрыіл і Міхаіл, знізу – святая Ефрасіння Александрыйская і святыя
мучанікі Георгій і
Сафія. На адваротным
баку крыжа –
выявы Іаана Златавуста, Васіля
Вялікага, Грыгорыя Багаслова,
апосталаў Пятра і
Паўла, а таксама святых
Стэфана і Панцеляймона. Надпіс,
выкананы часткова грэчаскімі, а
часткова славянскімі літарамі.
У пяці квадратных
гнёздах, размешчаных у сярэдзіне крыжа, знаходзіліся наступныя рэліквіі:
кропля крыві Ісуса Хрыста, часцінка крыжа, на якім Хрыстос быў распяты, драбок
каменя ад гроба Багародзіцы, часткі
мошчаў святых Стэфана
і Панцеляймона, а
таксама кроў святога Дзімітрыя.на,
Дзімітрыя і Панцеляймона.
Кожная з выяў
мела надпіс, выкананы часткова
грэчаскімі, а часткова
славянскімі літарамі. У пяці
квадратных гнёздах, размешчаных
у сярэдзіне крыжа,
знаходзіліся наступныя рэліквіі: кропля
крыві Ісуса Хрыста,
часцінка крыжа, на
якім Хрыстос быў распяты, драбок каменя ад гроба
Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона, а таксама кроў
святога Дзімітрыя.
Крыж Еўфрасінні Полацкай – адначасова і каштоўны помнік
старажытнабеларускага пісьменства. Кароткі дробны надпіс на адваротным баку,
каля мошчаў св. Панцяляймана, паведамляе нам імя аўтара гэтага мастацкага
шэдэўра і тое, што ён створаны дзеля храма святога Спаса. […] На пазлачоных
пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі: “Въ лето
6669 покладаеть Офросинья чьстьный крсть въ манастыри своемъ въ црькви
святого Спаса. Чьстьное древо бесценьно есть, акованье и жьнчюгъ въ 100 гривнъ
а да… 40 гривнъ. Да
не изнесеться из
манастыря никогда же,
яко ни продати
ни отдати. Аще се кто преслоушаеть,
изнесеть и от манастыря, да не боуди емоу помощникъ чьстьныи
крестъ ни въ
сь векъ, ни
въ боудоущий, и
да боудеть проклятъ святою
животворящею троицею и
святыми отци 300
и 50 семию съборъ святыхъ отець и боуди емоу часть
съ Июдою, иже преда Христа. Кто же дрьзнеть сътворити се,
властелинъ или князь, или пискоупъ, или игоуменья, или инъ
который любо человекъ,
а боуди емоу
клятва си. Офросинья
же, раба Христова, сътяжавъши
крестъ сий, прииметь вечную жизнь съ всеми святыми”.
Перакладзем гэты тэкст на беларускую мову: “У лета 6669
(паводле сучаснага летазлічэння, 1161) кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім
манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і
срэбра, і камяні, і перлы на 100 грыўняў, а да… (пропуск) 40 грыўняў. І хай не
выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не
паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці
гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Тройцаю ды
святымі айцамі 300 і 50 (?) сямі сабораў святых айцоў і хай напаткае яго доля
Іуды, які прадаў Хрыста. Хто з насмеліцца ўчыніць такое… валадар або князь, або
епіскам ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён.
Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з
усімі святымі…” […]
Першая дзелавая частка захаванага на крыжы тэксту напісаная
на старажытнарускай мове, а ў другой аўтар (верагодна, сама Еўфрасіння)
звяртаецца на царкоўнаславянскае і выкарыстоўвае ўласцівыя рэлігійнай
літаратуры вобразы. Надпіс мае ўплыў жывой беларускае мовы з ейным аканнем –
“манастыр”, “акованье”; гэтае ўздзеянне адчуваецца і ў лексіцы – “піскоупъ”
(епіскап), “древо”, “злото”. Сустракаецца ў тэксце таксама дзесяцярычнае “і”.
Нягледзячы на праклён,
змешчаны ў другой
частцы надпіса, які
павінен быў забяспечыць знаходжанне святыні ў манастыры, крыж неаднойчы
вывозілі з Полацка. У 1921 годзе, ужо пры савецкай уладзе, святыню рэквізавалі
бальшавікі, а ў 1929 годзе
крыж трапіў у
Магілёў, куды ўлады
меркавалі перанесці сталіцу БССР. У 30-я гады ХХ ст. крыж быў
перавезены з музея ў будынак зямельнага банка, дзе знаходзіліся абкам і гаркам
партыі. Адтуль крыж і знік у 1941 годзе. Да сённяшняга дня месцазнаходжанне яго
не вядома. Аднак усе сляды вядуць
у Расію.
У 1997 годзе майстрам з Брэста Мікалаем Кузьмічом была
зроблена копія скрадзенага Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай. Сам Філарэт прывозіў
з Ерусаліма для крыжа часткі мошчаў
святых, часткі камянёў
з Гроба Гасподняга
і Гроба Багародзіцы.
Цяпер гэтая копія захоўваецца ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры ў
Полацку.
Крыніцы:
В.Р. Ермаковіч “Крыж Ефрасінні Полацкай:
з гісторыі вывучэння”;
В.Р. Ермаковіч “Крыж Ефрасінні Полацкай:
з гісторыі вывучэння”;
Уладзімір Арлоў “Еўфрасіння Полацкая”.
Мінск “Мастацкая літаратура”, 1992 г.