Навэнна перад цудадзейным абразом Маці Божай Аздараўлення хворых
Дзень першы
С.: Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш…
Марыя, Маці, з любоўю
Прымаеш Ты нашы малітвы,
У пакоры Цябе мы просім:
Прыбудзь і застанься з намі!
Прыйдзі, калі грэх нас нішчыць,
Аблытвае згубаю сэрцы;
Разбі цяжкія кайданы,
Каб вольным зноў стала сумленне.
Прымаеш Ты нашы малітвы,
У пакоры Цябе мы просім:
Прыбудзь і застанься з намі!
Прыйдзі, калі грэх нас нішчыць,
Аблытвае згубаю сэрцы;
Разбі цяжкія кайданы,
Каб вольным зноў стала сумленне.
Вітаем Цябе, Марыя, Аздараўленне хворых,
Маці наша, і звяртаемся да Цябе, як да нашай Заступніцы і Апякункі. У
Тваіх руках знаходзяцца скарбы Божых ласкаў. Ты – іх Разпарадчыца. Ты –
Брама Нябёсаў, у Табе – наша надзея на шчаслівую вечнасць.
Вітай, Марыя…
Аздараўленне хворых, – маліся за нас.
Молімся: Просім Цябе,
Госпадзе Божа, прымі ласкава нашыя малітвы і выслухай просьбы, якія мы
пакорна ўзносім да Цябе праз заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якую
мы называем Аздараўленнем хворых і Суцяшальніцаю засмучаных, каб мы
маглі атрымаць тое, аб чым пакорна і з вераю просім Цябе. Праз Хрыста,
Госпада нашага. Амін.
Усе: Дапамога Божая няхай заўсёды будзе з намі. Амін.
Дзень другі
Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш…
Вітай, Зорка мора,
Маці Хрыста-Бога,
Дзева найчысцейша,
Верным дапамога.
Вызваль з путаў грэху,
Аддалі нядолю
І напоўні сэрцы
Нашы супакоем.
Маці Хрыста-Бога,
Дзева найчысцейша,
Верным дапамога.
Вызваль з путаў грэху,
Аддалі нядолю
І напоўні сэрцы
Нашы супакоем.
З дзіцячай любоўю мы, грэшнікі,
звяртаемся да Цябе, о Марыя, Аздараўленне хворых і Маці Міласэрнасці.
Твой Сын з вышыні крыжа даў нам Цябе за Маці, таму мы ўсклікаем да Цябе
разам са святым Бэрнардам: “Хіба ж заслугоўвае хто большай міласэрнасці,
чым нешчаслівыя?” Ты, якая ад Духа Святога зачала Ісуса Хрыста, Бога
Міласэрнасці, ужо тады несла грэшнікам міласэрнасць. Будзь нашым
суцяшэннем у няшчасці, захоўвай нас ад беспадстаўнага смутку, а
перадусім – ад грахоў. “Ты, што првітана словам Габрыэля, умацуй нас у
веры, усім спашлі надзею.” Выпрасі для нас, Маці, Аздараўленне хворых,
прабачэнне ў свайго Сына, а таксама ласку жалю за грахі. Суцеш нас і
дапамажы, каб мы ніколі не абражалі Бога ў сваім жыцці.
Вітай, Марыя…
Аздараўленне хворых, – маліся за нас.
Молімся: Божа, Ты
пажадаў, каб мы ўшаноўвалі Найсвяцейшую Дзеву Марыю, учыні ласкава, каб
мы, дзякуючы Яе малітвам і дапамозе, заўсёды скіроўвалі да неба сваю
надзею і, старанна выконваючы свае зямныя абавязкі, атрымалі спадзяваныя
даброты, якіх чакаем з вераю і любоўю. Праз Хрыста, Госпада нашага.
Амін.
Усе: Дапамога Божая няхай заўсёды будзе з намі. Амін.
Дзень трэці
Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш…
Марыя, Маці, з любоўю
Прымаеш Ты нашы малітвы,
У пакоры Цябе мы просім:
Прыбудзь і застанься з намі!
Прыйдзі, калі свет нас вабіць,
Прывідам зямнога шчасця,
Каб дух не збочыў са сцежкі,
Якая вядзе да неба.
Прымаеш Ты нашы малітвы,
У пакоры Цябе мы просім:
Прыбудзь і застанься з намі!
Прыйдзі, калі свет нас вабіць,
Прывідам зямнога шчасця,
Каб дух не збочыў са сцежкі,
Якая вядзе да неба.
Да Цябе звяртаемся, о Марыя, Маці,
Аздараўленне хворых. Мы, народжаныя ў граху, на Цябе ўскладаем сваю
надзею, бо Ты лечыш хваробы душы і цела. Ты стала нашаю Маці пад крыжам
Сына і няспынна вучыш нас згаджацца з Божай воляю. Ты нясеш супакой
нашым душам.
Выпрасі для нас прабачэння грахоў, паяднання з Богам і
адпушчэнне караў.
Вітай, Марыя…
Аздараўленне хворых, – маліся за нас.
Молімся: Ойча
найсвяцейшы, прымі ласкава малітвы сваіх дзяцей, якія вяртаюцца да Цябе,
абцяжараныя віною, і просяць аб літасці; спадзяемся на яе, о добры
Ойча, бо Ты паслаў свайго Сына як Збаўцу свету, а Яго Маці дазволіў
называцца Каралеваю Міласэрнасці. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амін.
Усе: Дапамога Божая няхай заўсёды будзе з намі. Амін.
Дзень чацвёрты
Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш…
Вітай, Зорка мора,
Маці Хрыста-Бога,
Дзева найчысцейша,
Верным дапамога.
Папрасі, о Дзева,
Ты за нас Ісуса,
Каб мы захаваны
Былі ад спакусаў.
Маці Хрыста-Бога,
Дзева найчысцейша,
Верным дапамога.
Папрасі, о Дзева,
Ты за нас Ісуса,
Каб мы захаваны
Былі ад спакусаў.
Да Цябе, Маці, Аздараўленне хворых,
звяртаемся мы, “выгнаннікі, дзеці Евы, да Цябе ўздыхаем, стогнучы і
плачучы ў гэтай слёз даліне.” У каго, калі не ў Цябе, мы можам прасіць
аб дапамозе і паратунку? Маці Адкупіцеля, Тваё заступніцтва самае
дзейснае перад тронам Бога. Выпрасі міласэрнасць для тых, хто з даверам
звяртаецца да Цябе.
Вітай, Марыя…
Аздараўленне хворых, – маліся за нас.
Молімся: Божа, Твой
Провід ніколі не памыляецца ў сваіх прадвызначэннях, пакорна просім, каб
праз заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Твайго Сына, Ты
аддаліў ад нас усё, што прыносіць нам шкоду, і даў нам тое, што карыснае
для нас. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амін.
Усе: Дапамога Божая няхай заўсёды будзе з намі. Амін.
Дзень пяты
Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш…
Марыя, Маці, з любоўю
Прымаеш Ты нашы малітвы,
У пакоры Цябе мы просім:
Прыбудзь і застанься з намі!
Ратуй нас, слабых пілігрымаў,
Ад гора і злых прыгодаў;
Напоўні жыццё супакоем,
Перш чым заззяе нам вечнасць.
Прымаеш Ты нашы малітвы,
У пакоры Цябе мы просім:
Прыбудзь і застанься з намі!
Ратуй нас, слабых пілігрымаў,
Ад гора і злых прыгодаў;
Напоўні жыццё супакоем,
Перш чым заззяе нам вечнасць.
О Маці, Аздараўленне хворых, нам,
грэшным, вельмі патрэбная ў жыцці дапамога. Але хто ж лепш дапаможа нам,
чым Ты, Найсвяцейшая Маці? Ты – наша найлепшая Суцяшальніца і самы
надзейны Прытулак, бо Ты – Маці нашага Адкупіцеля і найбольш дзейсна
можаш заступацца за нас перад Ім. Прадстаў, о Маці, нашыя просьбы перад
Яго тронам – і мы будзем выслуханыя, і ўзмацнее наша надзея на
збаўленне.
Вітай, Марыя…
Аздараўленне хворых, – маліся за нас.
Молімся: Божа, Ты праз
Дзеву Марыю спаслаў свайму народу Ісуса Хрыста як крыніцу суцяшэння,
учыні, каб праз Яе заступніцтва мы напоўніліся ўсялякім суцяшэннем і
дзяліліся ім з нашымі бліжнімі. Праз Хрыста, Госпада нашага. Амін.
Усе: Дапамога Божая няхай заўсёды будзе з намі. Амін.
Дзень шосты
Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш…
Вітай, Зорка мора,
Маці Хрыста-Бога,
Дзева найчысцейша,
Верным дапамога.
Маці ласкі Божай,
Будзь для нас узорам –
Вызваленым з грэху,
Дай жыць у пакоры.
Маці Хрыста-Бога,
Дзева найчысцейша,
Верным дапамога.
Маці ласкі Божай,
Будзь для нас узорам –
Вызваленым з грэху,
Дай жыць у пакоры.
Наша найласкавейшая Маці, звярні на нас,
грэшных, свой міласэрны позірк. Твой Сын, Ісус Хрыстос, з вышыні крыжа
глядзеў на натоўп, што стаяў навокал, і прасіў Айца прабачыць тым, хто
ўкрыжоўваў Яго. Суцяшай нас, Маці, сваім салодкім позіркам, дадавай нам
сілы духу і надзеі, будзь для нас апораю і абаронаю ў мітусні гэтага
свету. Ахоўвай нашыя душы перад непрыяцелем.
Вітай, Марыя…
Аздараўленне хворых, – маліся за нас.
Молімся: Божа, Ойча міласэрнасці, Ты
паслаў на свет свайго Сына як Адкупіцеля людзей, учыні праз заступніцтва
Марыі, Яго Маці, каб мы верна аберагалі сапраўдную свабоду дзяцей Бжых,
атрыманую праз Ахвяру Хрыста, і, шчыра дбаючы аб збаўленні людзей,
заслужылі ўдзел у Нябесным Валадарстве. Праз Хрыста, Госпада нашага.
Амін.
Усе: Дапамога Божая няхай заўсёды будзе з намі. Амін.
Дзень сёмы
С.: Божа, прыйдзі мне на дапамогу.Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш…
Марыя, Маці, з любоўю
Прымаеш Ты нашы малітвы,
У пакоры Цябе мы просім:
Прыбудзь і застанься з намі!
У хвіліну смерці, о Валадарка,
Дай нам сваё суцяшэнне
І завядзі нас да раю,
Каб там мы ўбачылі Бога.
Прымаеш Ты нашы малітвы,
У пакоры Цябе мы просім:
Прыбудзь і застанься з намі!
У хвіліну смерці, о Валадарка,
Дай нам сваё суцяшэнне
І завядзі нас да раю,
Каб там мы ўбачылі Бога.
Найсвяцейшая Марыя, праз Цябе Сын Божы
атрымаў чалавечае цела, праз Цябе Бог стаў бачным на зямлі. Ты паказала
нам Яго – не пераставай жа адкрываць нам Ягоную міласэрнасць кожны раз,
калі мы праз свае грахі страцім Яго прыхільнасць. У хвіліну адыходу
нашага з гэтага свету будзь для нас суцяшэннем, прабываючы пры нас са
сваім Сынам, каб мы маглі перамагчы ворага нашай душы і разам з Табою
цешыцца вечнасцю ў Богу.
Вітай, Марыя…
Аздараўленне хворых, – маліся за нас.
Молімся: Просім Цябе, Госпадзе Божа,
дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз
слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Дзевы Марыі май ласку
вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз
Хрыста, Госпада нашага. Амін.
Усе: Дапамога Божая няхай заўсёды будзе з намі. Амін.
Дзень восьмы
Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш…
Вітай, Зорка мора,
Маці Хрыста-Бога,
Дзева найчысцейша,
Верным дапамога.
Памажы, Марыя,
Нам знайсці дарогу,
Што вядзе да неба,
Да яднання з Богам.
Маці Хрыста-Бога,
Дзева найчысцейша,
Верным дапамога.
Памажы, Марыя,
Нам знайсці дарогу,
Што вядзе да неба,
Да яднання з Богам.
Каралева наша, Марыя, ці адважыўся б хто,
абцяжараны грахамі, з даверам прыпасці да Тваіх ног, калі б не
спадзяваўся на літасць, якую Ты маеш да грэшнікаў? Ты – наша Маці, для
ўсіх Ты з’яўляешся суцяшэннем, Лекаркаю, якая лечыць і аздараўляе нас. З
даверам просім Цябе, дапамажы нам адарваць нашыя сэрцы ад прамінальных
дабротаў гэтага свету, скіруй іх да дабротаў духоўных і вечных.
Вітай, Марыя…
Аздараўленне хворых, – маліся за нас.
Молімся: Божа, Ты
ўстанавіў свайго Сына Брамаю збаўлення і жыцця, учыні, каб мы па
прыкладзе Найсвяцейшай Дзевы Марыі засталіся вернымі любові Хрыста і каб
адчынілася для нас брама нябеснай Айчыны. Праз Хрыста, Госпада нашага.
Амін.
Усе: Дапамога Божая няхай заўсёды будзе з намі. Амін.
Дзень дзевяты
С.: Божа, прыйдзі мне на дапамогу.Усе: Госпадзе, паспяшы да мяне на паратунак.
С.: Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
Усе: Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін.
Ойча наш…
Вітай, Каралева нябёсаў,
Вітай, Валадарка анёлаў,
Вітай, Посах і Брама;
Ты яснасць нарадзіла свету.
Цешся, Дзева хвалебная,
За ўсё прыгажэйшая,
Вітай, о Наймілейшая;
Прасі за нас Хрыста.
Вітай, Валадарка анёлаў,
Вітай, Посах і Брама;
Ты яснасць нарадзіла свету.
Цешся, Дзева хвалебная,
За ўсё прыгажэйшая,
Вітай, о Наймілейшая;
Прасі за нас Хрыста.
Найчысцейшая Дзева, учыні, каб сярод
сумятні гэтага свету, у бядзе і нястачы мы не страчвалі моцы духу. Каб
мы не сышлі са шляху цноты і праўды; каб крыклівыя модня кірункі, плыні і
погляды, якія супярэчаць нашай веры і прыносяць шкоду нашай Айчыне, не
знайшлі прыхільнікаў сярод сыноў беларускай зямлі. Звярні на нас,
Каралева наша, свой позірк і не дай нам загінуць. Усыні, каб мы ішлі за
Табою шляхам запаведзяў і цнотаў, якімі сучасны свет, на сваё няшчасце,
пагарджае, адпрэчваючы іх. Дапамажы, каб мы, верна выконваючы свае
абавязкі і, ідучы шляхам Божых запаведзяў, маглі заслужыць вечную
радасць з Табою ў небе.
Вітай, Марыя…
Аздараўленне хворых, – маліся за нас.
Молімся: Божа, Ты ў
дзівоснай задуме сваёй любові пастанавіў, каб Найсвяцейшая Дзева Марыя
нарадзіла Твайго Сына, нашага Збаўцу, і даў Яму Марыю як памочніцу ў
справе адкуплення людзей, учыні, каб Яна выпрасіла для нас шчодрыя ласкі
і прывяла нас да бяспечнай прыстані вечнага збаўлення. Праз Хрыста,
Госпада нашага. Амін.
Усе: Дапамога Божая няхай заўсёды будзе з намі. Амін.Малітва перад цудадзейным абразом Маці Божай Аздараўлення хворых
Найчысцейшая
Дзева, Аздараўленне хворых, сапраўдная Маці наша і Прытулак грэшнікаў.
Вось я, нягодны грэшнік, стаю каля падножжа Твайго алтара, збянтэжаны і
прыніжаны сваімі цяжкімі грахамі, якія аддалілі мяне ад Бога і ад Цябе,
мая Маці. Заступніца і Апякунка, звярні на мяне свой літасцівы позірк,
убач маё пакаянне і выпрасі для мяне ласку прабачэння. Я – Твой, Маці,
Аздараўленне хворых, таму прашу аб літасці і міласэрнасці. Ты аказвала
іх тым, хто Цябе ўшаноўвае, не пакідай і мяне, нягоднага. Няхай кроў
Твайго Сына, пралітая на крыжы, будзе для мяне збаўленнем. Ты стаяла пад
крыжам; учыні, каб і я цярпліва зносіў цяжкасці гэтага свету і нёс свой
крыж, ва ўсім Цябе наследуючы.Як ніколі раней, сёння мне патрэбная Твая
дапамога, каб не ўпасці і не паддацца расчараванню. Паспяшы да мяне на
дапамогу.
Маці Адкупіцеля, да Цябе звяртаюцца ўсе
народы; узглянь на горкую долю спакутаванага чалавецтва, каб яно хутка
вярнулася да пакаяння і да Бога, каб зноў запалала гарачая вера ва ўсім
свеце і ўсе жыхары зямлі жылі ў спакоі, згодзе і еднасці. Ты ўжо столькі
разоў адорвала нас сваёю ласкаю, удзялі нам яе і цяпер, бо мы маем
вялікую патрэбу ў Тваёй дапамозе і разлічваем на яе. Вучы нас, о Маці,
распазнаваць волю Найвышэйшага, вучы нас бачыць у Богу найлепшага Айца
нават тады, калі мы пакутуем. Выпрошвай для ўсіх хворых, якія пакутуюць
фізічна і духоўна, патрэбныя ласкі, каб яны маглі зразумець вартасць
свайго цярпення і вытрываць у ахвярнай любові, яднаючыся са Збаўцам і з
Табою, Маці.
Аздараўленне хворых, суцеш нас і дай нам
ласку вытрываць у добрых пастановах, каб мы разам з Табою тут, на зямлі,
а потым у небе маглі цешыцца ў Богу вечнай радасцю. Амін.
Святая Марыя! Ратуй убогіх, падтрымлівай
слабых, суцяшай засмучаных, маліся за народ, спрыяй духавенству,
заступайся за кансэкраваных асобаў, маліся за нас; няхай усе, хто
пабожна і даверліва аддаецца Тваёй апецы, спазнаюць Тваю дапамогу.