Апостальскі
малітоўны рух “Жывы Місійны Ружанец” актыўна
пашыраецца і развіваецца на тэрыторыі Беларусі. Напрацягу першых трох месяцаў яго існавання да апостальства акрамя свецкіх вернікаў з
розных парафій Мінска ўжо далучыліся вернікі з іншых населеных пунктаў: Бабруйск,
Баранавічы, Бараўляны, Барысаў, Брэст, Ваўкавыск, Гарадок, Гатава, Глыбокае, Гродна, Даўгінава,
Дзяржынск, Ждановічы, Жодзіна, Заслаўе, Іўе, Крамяніца, Лагойск, Лельчыцы, Ліда,
Магілёў, Маладзечна, Наваельня, Наваполацк, Негарэлае, Орша, Пінск, Радунь, Смаргонь, Стоўбцы, Фаніпаль, Шчучын і шмат
іншых.
Ружанцовае апостальства з кастрычніка 2019 да 25 сакавіка
2021 года ўжо распаўсюдзілася па шматлікіх парафіях: больш чым за 150, прычым не толькі на Беларусі, але і ў Расіі,
Польшчы, Літве, Украіне, Нямеччыне.
Ужо за паўтара гады сфармавалася 31 поўная Ружанцовая
Ружа – да супольнай малітвы далучыліся 555
чалавек з усіх чатырох дыяцэзій Беларусі, а таксама 11 чалавек з замежжа.
Са студзеня 2020 года ў кожны першы чацвер месяца ў
парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) у горадзе Мінску вечарам цэлебруецца
святая Імша ў інтэнцыі аб новых пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця,
а таксама аб развіцці Апостальскага малітоўнага руха “Жывы Місійны Ружанец”.
Адразу пасля святой Імшы вернікі падчас Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта
супольна моляцца святы Ружанец у інтэнцыі аб новых святых пакліканнях да
манаскага жыцця, святарства і місіянерскага служэння.