Літанія да св. Людвіка дэ Манфора



Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Святая Марыя, маліся за нас
Пасрэдніца ўсіх ласк, маліся за нас.
Каралева Сэрцаў, маліся за нас.

Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, верны
вучань Езуса Хрыста, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, красамоўны прапаведнік мудрасці Крыжа, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, пясняр Найсвяцейшага Сэрца
Езуса, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, верны нявольнік Езуса і Марыі, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, апостал святога Ружанца, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, чалавек малітвы, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, цуд аскеты
чнага жыцця, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, гарачы п
рыхільнік беднасці, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, нястомны пераможца праўды, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, гарачы абаронца каталіцкай веры, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, нястомны апостал хвалы Божай і выратавання душ, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, будаўнічы Святыні Божай, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор,
айцец ўбогіх, маліся за нас.
Святы Люд
вік-Марыя дэ Манфор, прытулак хворых, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, выхава
льнік дзяцінства і юнацтва, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, заснавальнік манаскіх супольнасцяў, маліся за нас.
Святы Людвік-Марыя дэ Манфор, узор святароў і місіянераў, маліся за нас.

Выпрасі нам сапраўдную мудрасць, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам дух
а веры, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам дух
а малітвы, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам дух
а пакоры, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам ласку любові да крыжа, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам ласку сапраўднага набажэнства да Марыі, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам тваю любоў да Касцёла, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам вернасць Вікарыю Езуса Хрыста, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам дзіцячую паслухмянасць
беспамылковаму Папу, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам мужнасць у выпрабаваннях, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам любоў да ўкрытага жыцця, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам тваю стараннасць у навяртанні грэшнікаў, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам
вытрываласць у добрым, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам ласку добрай смерці, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.
Выпрасі нам надыход валадарства Езуса праз Марыю, Святы Людвік-Марыя дэ Манфор.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

V. Святы Людвік-Марыя дэ Манфор
R. Маліся за нас.


Молімся: Божа, што зрабіў святога Людвіка-Марыю дэ Манфора вялікім прапаведнікам Валадарства Твайго Адзінага Сына і праз яго стварыў у Касцёле дзве манаскія сям’і, будзь ласкавы ўдзяліць нам ласку, каб мы згодна з яго навучаннем і па яго прыкладзе заўсёды служылі пад салодкім ярмом бласлаўлёнай Дзевы Марыі і Твайго ўмілаванага Сына, які з Табой жыве і валадарыць у еднасці з Духам Святым, праз усе вякі вечныя. Амэн.


Перакладзена з французскай мовы:
« Le Livre d’Or », Nouvelle Cité 1989.