Езу наймiласэрнейшы, Ты сам сказаў: «Навучыцеся ад Мяне, бо Я цiхi i пакорны сэрцам», - прымi ў дом свайго найлiтасцiвейшага Сэрца душы цiхiя i пакорныя, i душы малых дзяцей. Гэтыя душы прыводзяць у захапленне ўсё неба i з'яўляюцца асаблiвым упадабаннем Айца Нябеснага, і духмяным букетам перад Божым тронам, ад водару якога сам Бог мае асалоду. Гэтыя душы пастаянна знаходзяцца ў доме найлiтасцiвейшага Сэрца Езуса i нястомна спяваюць гiмн любовi i мiласэрнасцi навекi.
Ойча Спрадвечны, глянь вокам мiласэрнасцi на душы цiхiя і пакорныя, i на душы малых дзяцей, якiя прабываюць у доме найлiтасцiвейшага Сэрца Езуса. Гэтыя душы найбольш упадобненыя да Сына Твайго, водар гэтых душаў узносiцца з зямлi i дасягае Твайго трону. Ойча мiласэрнасцi i ўсялякай дабрынi, прашу Цябе праз любоў i ўпадабанне, якiя маеш у гэтых душах, благаславi ўвесь свет, каб усе душы разам спявалi пашану Тваёй мiласэрнасцi на векi вечныя. Амэн. (Дзённік, 1222-1223)
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.