Сёння прывядзі да Мяне ўсе душы пабожныя і веруючыя і акуні іх у мора Маёй міласэрнасці; гэтыя душы суцешылі Мяне на Крыжовым шляху, яны былі кропляю радасці ў моры горычы.
Езу найміласэрнейшы, Ты ўсім надзвычай шчодра ўдзяляеш свае ласкі са скарбніцы міласэрнасці сваёй. Прымі нас у дом найлітасцівейшага Сэрца свайго і не адпускай нас навекі. Просім Цябе аб гэтым праз Тваю неспасцігальную любоў, якою палае Тваё Сэрца да Айца Нябеснага.
Ойча Спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці сваёй на душы верныя як на спадчыну Сына свайго і дзеля Яго балеснай мукі ўдзялі ім сваё благаслаўленне і атуляй іх сваёю нястомнаю апекаю, каб яны не страцілі любові і скарбу святой веры, але каб з усімі анёламі праслаўлялі Тваю бязмежную міласэрнасць на векі вечныя. Амэн. (Дзённік, 1214-1215)
Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.