Дрэнная музыка

“Музыка – культура добрая сама па сабе – па большай частцы ўжываецца сёння дзеля знішчэння. Не кожная музыка знішчальная, на шчасце. Але кожная музыка ўплывае на нашы эмоцыі, наш стан духа, а нават, у некаторых выпадках на нашы знешнія паводзіны. Гэта таксама духоўны ўплыў на слухача, як вынік кампазіцыі і намеру яе выканаўцы.” 

У 2002 годзе Бенуа Ламбіне распрацаваў сінтэз[1] на тэму вывучэння ўплыву музыкі на тых, хто яе слухае. Яго мэтай было папярэдзіць моладзь аб небяспецы, якую нясе слуханне большасці сучаснай музыкі… і вельмі вялікая колькасць маладых людзей была яму за гэта ўдзячная, таму што да гэтага ніхто іх не папярэджваў аб існуючай небяспецы! Ніжэй знаходзяцца важныя ўрыўкі з даследвання Бенуа Ламбіне. 

 Вось некалькі вялікіх накірункаў шкоднай і дэструктыўнай музыкі:
Рок-н-рол: пачынаючы з Элвіса Прэслі, першага спевака, вывучыўшага гэту тэхніку, рок-н-рол стане сапраўднай прыладай рэвалюцыі і культурнага падрыву;
Хард рок
мае дзве мэты: весці да гвалту і сэксуальнай узбуджанасці;
“Танец”
вядзе да сэксуальнай распусты;
Рэп
, са словамі агульным чынам бессэнсоўнымі і часам зневажальнымі, мае галоўнай мэтай бунт супраць існуючага парадку;
Тэхна, транс, музыка Нью Эйдж уводзяць асобу ў другасны стан з мэтай, каб гэта асоба пагрузілася ў наркотыкі, сэкс, вар’яцтва… (асабліва на тэхна вечарах).

 Існуюць дакладныя метады, дзякуючы якім можна мэтанакіравана ўплываць на свядомасць і волю слухачоў, каб імі маніпуляваць. Асабліва трэба адзначыць падсвядомае, нячутнае пасланне да чалавечага вуха, якое знаходзіцца ў няволі падсвядомага: слухач таямніча падвяргаецца сапраўднай агрэсіі, якая ў большай ці меншай ступені паўплывае на яго стан (напрыклад, падштурхоўванне да прымання наркотыкаў, сэксуальнай распусты, прысвячэння шатану…). Важна падкрэсліць, што падсвядомая кампазіцыя не выпадковая: яна заўсёды мэтанакіраваная, наўмысная, метадычна распрацаваная. Водгукі такой музыкі закранаюць:
 - нервовую сістэму: агрэсіўнасць, стомленасць, нейтралізаванне самавалодання…
- сардэчна-сасудзістую сістэму: павялічванне сардэчнага рытму, гіпаглікемія;
- дыхальную сістэму (павялічванне частаты дыхання);
- гарманальныя змены (інсулін, сэксуальная ўзбуджанасць, павышаны ціск).

 Гурт “Бітлз” заяўляў: “Наша музыка здольная справакаваць эмацыйную нестабільнасць, паталагічныя паводзіны, нават бунт і рэвалюцыю”. Красамоўна!

 Уся гэта музыка правакуе таксама псіхалагічнае ўздзеянне, якое можа быць больш дэструктыўным, чым фізічнае. Вось некалькі прыкладаў:
 - Перамена асобы (бунт, менш плённая вучоба ў школе…).
- Дэпрэсія, самазабойчыя схільнасці, парушэнне сну.
- Нанясэнне сабе пашкоджанняў.
- Гвалт, оргіі.
- Выступленне супраць каталіцкай рэлігіі: адмаўленне ад Хрыста, ад малітвы і сакрамэнтаў.
- Цяга да акультызму, сатанізму, эзатэрыкі (спірытызм, магія, вядзьмарства).
У даследванні Бенуа Ламбіне можна таксама знайсці іншыя дэталі наконт страты слыху з-за дэцыбелаў, небяспекі дыскатэк і некаторых канцэртаў, а таксама выяўляльнае пералічванне гуртоў, якія нясуць дэструктыўны ўплыў, сведчанні, розныя факты з урыўкаў прэсы; можна навучыцца адрозніваць добрую і дрэнную музыку…

 І Бенуа Ламбіне робіць вынік: “Аднак, вы можаце верыць, што здаровая музыка нараджае прыхільнасць душы, узвышае да сузірання; яна прыносіць добрае ўнутранае пачуцце, радасць і спакой!”


ПРЫКЛАД ROLLING STONES
Мік Джагер з гурту Rolling Stones заяўляе: “Мы заўсёды працуем над тым, каб кіраваць душамі, свядомасцю і воляй людзей і іншыя гурты робяць тое самае.” Ён прысвяціў сябе д’яблу пад уплывам дзьвух вядзьмарак, якія пасвяцілі яго ва ўсе рытуалы чорнай магіі. Менавіта таму ён асабіста назваў сябе “уцелаўленнем люцыфера”. У 1967 годзе ён казаў пра Рок музыку так: “Вы вельмі ветлівыя, калі называеце гэта музыкай, але мы ствараем шум”. У чэрвені 63, “Corne on”, іх першая пласцінка ў 45 абаротаў з’яўляецца на хвалі. Гэта пачатак кар’еры, выходзячай па-за норму: сэкс, наркотыкі, скандалы, смерці. Першыя іх выхады на публіку былі з жудаснымі наступствамі, істэрычнымі дзяўчынамі, паклонніцамі, беспарадкамі. Выхад альбому “Satisfaction” у 65 падштурхоўвае да сэксуальнай рапусты, “Sympathy for the Devil”, запісаная ў 70, – гэта гімн шатану.

МОЦ ГУКУ
 Спецыялісты сцвярджаюць, што на дыскатэках, гук часта перавышае 110 дэцыбелаў. На тэхна вечарах і некаторых канцэртах гукавая інтэнсіўнасць можа дасягаць 140 дэцыбелаў, а часам нават эквіваленту шуму боінга 747 пры ўзлёце.

 З-за кароткага ўздзеяння або доўгатрывалага ўплыву наступае невылячальная страта слыху. Варта нагадаць, што ўзровень гуку падчас звычайнай размовы прыблізна 60 дэцыбелаў. 110 дэцыбелаў – гэты ўзровень лічыцца нязносным і агрэсіўным. Больш таго, гэта гукавая інтэнсіўнасць вельмі спрыяльная дзеля падсвядомых пасланняў, якія паслабляюць пільнасць.

Перакладзена з французскай мовы.
Тытул арыгіналу “Chrétiens Magazine. Le Nouvel Age…” № 239 du 10 avril 2011.
Diane Clément “La Mauvaise Musique”. Page 14-15.



[1] Benoît LAMBINET “Musique moderne, dangers et conséquences”, éditions Résiac.