пятница, 17 июля 2015 г.

Навэнна да Святога Яна Хрысціцеля

Навэнна да св. Яна Хрысціцеля 

О магутны святы Ян Хрысціцель, пакліканы Богам, каб быць Папярэднікам Яго Сына і нашага Пана, а наш Збаўца Езус лічыў цябе, нават, больш, чым, Прарокам, прашу цябе, праз сваю дабрыню дапамажы мне ў маіх цяжкасцях і абарані супраць згубнага ўплыву гэтага свету. Прашу цябе аб гэтым у імя Божай Праўды, верным сведкам якой ты быў на працягу свайго жыцця і ў хвіліну свайго Святога Мучанічтва. Амэн.
 Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу

О хвлебны святы Ян Хрысціцель, які моцным дарам слова дапамог душам, пагружаным у цемру духоўнай ночы, пачуць Голас Спрадвечнага, пазбаў мяне і маіх бліжніх ад дрэннага ўплыву знешняга свету, і якім бы вялікім не было ўчыненае мне зло, я спадзяюся на тваё заступніцтва перад Мацай Божага Плану, каб гэтае зло магло быць папраўленым і з яго нарадзілася яшчэ большае дабро. Амэн.
 Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу

«З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае было Ян. Ён прыйшоў дзеля сведчання, каб засведчыць пра святло, каб усе паверылі праз яго. Не быў ён святлом, але быў пасланы даць сведчанне пра святло.»
 Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу

Святы Яне Хрысціцелю, няхай праз тваё заступніцтва адродзіцца ўва мне моц Веры. Няхай Божы Супакой заззяе на зямлі дзеля ўсіх людзей добрай волі. Амэн.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу

Пане, Ты ахінуў святога Яна Хрысціцеля хвалой і годнасцю, а таксама даў яму моц над Тваімі стварэннямі. Сярод дзяцей чалавечых не было большага за Яна Хрысціцеля. Дай мне ласку, Пане, з яго духоўнай глыбіні чэрпаць дар сталага здароўя цела, душы і розуму. Няхай святло пераможа цяжар матэрыяльных клопатаў, каб я заставаўся верным сярод цемры і страху. Амэн.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу

Святы Яне Хрысціцелю, далучыся да маёй малітвы, і няхай твая ўзмацняючая і дабразычлівая прысутнасць, поўная святла Нябеснай Хвалы, падорыць мне апеку Божага Провіду. У імя Спрадвечнай і Найсвяцейшай Тройцы, Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.
Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу

Перакладзена з французкай мовы
Крыніца: http://imagessaintes.canalblog.com/archives/2008/12/17/11782187.html

Літанія да Святога Яна Хрысціцеля

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, які выбраў святога Яна Хрысціцеля, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, які абдарыў святасцю святога Яна Хрысціцеля, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, які асвяціў сваім святлом святога Яна Хрысціцеля, змілуйся над намі.

Святая Марыя, якая наведала Захарыю, маліся за нас.
Святая Марыя, якая прывітала святую Альжбету, маліся за нас.
Святая Марыя, якая ўзрадавала святога Яна Хрысціцеля, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, напоўнены радасцю ва ўлонні сваёй маці, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, напоўнены Духам Святым, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, Хрысціянін пры нараджэнні, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, першы сярод веруючых, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, дзіця радасці, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, Прарок Найвышэйшага, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, Папярэднік Езуса Хрыста, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, Нашчадак Цнотаў прарока Іллі, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, апрануты у вярблюжую скуру, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, які меў страву з конікаў, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, Пасланнік Бога, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, які рыхтуеш Шляхі Пану, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, Прарок Навяртання, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, які хрысціў у Ярдане, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, найвялікшы сярод дзяцей чалавечых, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, якога шматлікія прымалі за Хрыста, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, які папракнуў Ірада, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, укінуты ў вязніцу, маліся за нас.
Святы Ян Хрысціцель, якому адсеклі галаву, маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслу.хай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

V. З’явіўся чалавек, пасланы ад Бога,
R. імя ягонае было Ян.

Молімся. Божа Ўсемагутны, Ты зрабіў святога Яна Хрысціцеля Прарокам, Апосталам і Мучанікам. Просім Цябе, дай нам добрыя плёны навяртання, каб па яго прыкладу мы не мелі іншай навукі акрамя навукі Езуса Хрыста, і іншай любові, акрамя Любові Езуса Хрыста, і каб мы памерлі дзеля гэтага Божага Баранка, які ўзяў на Сябе грахі свету, і цяпер жыве і валадарыць у еднасці з Табой праз усе вякі вечныя. Амэн.

Падрыхтавана паводле інтэрнэт рэсурсаў.
Перакладзена з французкай мовы