суббота, 16 июля 2016 г.

Свята МБ Ружанцовай. Літанія да МБ Ружанцовай.

Урачыстаць Маці Божай Ружанцовай была ўсталяваная на ўспамін перамогі хрысціянскага флоту на турэцкімі войскамі, якая адбылася пад Лепанта 7 кастрычніка 1571 r. Турэцкі Султан Сэлім жадаў падпарадкаваць усю Еўропу і распаўсюдзіць на яе тэрыторыі мусульманскую веру. Тагачасны Папа – Пій V, дамініканін, гарачы ўшанавальнік Маці Божай – пачуўшы пра набліжаючуюся вайну, са слязамі на вачах пачаў узносіць гарачыя малітвы да Марыі, даручаючы Ёй свой клопат падчас малітвы ружанцовай. Нечакана ў яго з’явілася візія: яму задавалася, што ён апынуся на месцы бітвы пад Лепанта. Ён убачыў вялізныя флоты, якія рыхтаваліся да бітвы. Над імі ён убачыў Марыю, якая глядзела на яго спакойным позіркам. Нечакана змена накірунку ветру зрабіла немагчымым манёўры мусульманаў і пачала спрыяць хрысціянскаму флоту. Такім чынам удалася стрымаць надыход туркаў у Еўропу.

Перамога была вялікая. Ледзьве праз чатыры гадзіны пасля бітвы было затоплена шэсцьдзесят галераў ворага, здабыта палову турэцкіх караблёў, выбаўлена дванадцаць тысяч хрысціянскіх жаўнеараў; загінула 27 тысяч туркаў, 5 тысяч было ўзята ў палон. Пій V, які ведаў, каму належыць цудоўнае выбаўленне Еўропы, зрабіў дзень 7 кастрычніка святам Маці Божай Ружанцовай і дазволіў яго адзначаць у тых касцёлах, дзе былі Ружанцовыя Брацтвы. Клеменс XI, у знак падзякі за перамогу над туркамі пад Белградам у 1716 r., распаўсюдзіў гэтае свята на ўвесь Касцёл. У 1883 Леў XIII дадаў да Ларэтанскай Літаніі заклік “Каралева Ружанца Святога, маліся за нас”, а праз два гады загадаў, каб у касцёлах маліліся ружанец на працягу ўсяго кастрычніка.

Літанія да Маці Божай Ружанцовай (1)

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзіны Божа,

Святая Марыя, Заступніца Ружанца Святога, маліся за нас.
Святая Марыя, чыстае люстэрка, якое адлюстроўвае ў сабе таямніцы жыцця Сына Божага,
Святая Марыя, прыгожая, як месяц падчас жудаснай Пакуты Збаўцы,
Святая Марыя, выбраная, як сонейка падчас Уваскрашэння Пана,
Святая Марыя, як войска падрыхтаванае супраць непрыяцеляў Касцёла Святога,
Святая Марыя, вясёлка запавету, якая мае ўсе колеры Божых таямніц у святым Ружанцы,
Святая Марыя, арфа Давідава, якая дзесяцю струнамі разганяе дэманаў,
Святая Марыя, раскошнае дрэва, якое дае блаславёны плод улоння,
Святая Марыя, алтар Святога Святых, пабудаваны на пятнацці ступенях Божых таямніц,
Святая Марыя, сланечны гадзіннік караля Ахаза, што ў анёльскіх прывітаннях паварочвае назад,
Святая Марыя, Арка Ноя, што грэшнікаў ад патопу і агню вечнага захоўвае, а ў пятнацці таямніцах узносіцца ўзвысь,
Святая Марыя, раскоша раю, што ў ліліях і ружах Пакуты Сына Божага ў святым ружанцы ззяе,
Святая Марыя, што з Ружанцам святым душы людскія з пакутаў чысцовых выцягваеш,
Святая Марыя, што Ружанцам святым, як шчытом, верных слугаў сваіх ад пастак чорта і злой прыгоды засланяш,
Святая Марыя, Найчысцейшая Панна,
Святая Марыя, Маці і Гаспадыня наша,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

W. Маліся за нас, святая Маці Божая,
O. Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся. Божа, чый Провід не памыляецца ў Сваіх загадах, мы пакорна просім Цябе, каб Ты аддаліў ад нас усе шкадлівыя рэчы. Праз Езуса Хрыста, які з Табой жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.

Літанія да Маці Божай Ружанцовай (2)

Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.

Каралева Ружанца святога, маліся за нас.
Марыя, найцудоўнешая вясенняя Ружа,
Марыя, квітнеючая Вінаградная Лаза,
Марыя, Галінка з Патомства Давіда, якая нарадзіла Хрыста,
Марыя, Каралева Анёлаў,
Марыя, дапаможніца верных
Ад памылак у жыцці, выбаў нас праз Тваё заступніцтва.
Ад нядобрай любові да сябе,
Ад непаслухмянасці Божым прыказанням,
Ад усялякіх нападак д’ябла, свету і грэшнага цела,
Ад сварак, хваляванняў і вайны,
Праз Тваю пакору,
Праз Твае малітвы,
Праз Тваю лагоднасць і цярплівасць,
О пераможная, святая Дзева Марыя,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.



Молімся. Божа, Твой Сын праз Сваё жыццё, смерць і ўваскрашэнне заслужыў нам вечнае збаўленне, зрабі, каб мы разважаючы гэтыя таямніцы ў ружанцы Найсвяцейшай Панны Марыі, згодна з імі фармавалі нашае жыццё і атрымалі тое, што ў іх абяцана. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.