Святы
Плашч Святога Юзафа
Выданні
Божай Міласэрнасці
Maryville, Skerries, Co. Dublin, Ireland
Tel.: 00 353 1 849 1458 Fax: 00 353 1 8492466
Пераклад
з ангельскай мовы:
Аляксеева Алеся
www. divinemercy.org
www.hudt.org
© Copyrigt 1992
Што такое Святы Плашч
Малітва (Святы
Плашч) павінна працягвацца 30 дзён,
як успамін аб 30 гадах святога Юзафа, якія
ён правёў побач з Езусам Хрыстом, Божым Сынам.
Калі па нейкіх
прычынах вы не зможаце прачытаць малітву ў адпаведны дзень, вы можаце прачытаць
гэту малітву пасля 30 дня столькі разоў, сколькі вы прапусцілі малітву.
Надзвычайныя
ласкі, атрыманыя дзякуючы гэтай малітве, незлічоныя. Сапраўды, святая Тэрэза
сказала: “Калі ты сапраўды хочаш паверыць у гэта, дакажы гэта самому сабе,
чытаючы Навэнну – і ты нарэшце сам пераканаешся”.
Каб прымаць
большы удзел і садзейнічаць выкананню сваёй
просьбы, было б добра ахвяраваць малітву за душы ў Чысцы.
З тым самым
клопатам, якім мы дапамагаем высушыць слёзы церпячых душаў, мы можам
спадзявацца, што святы Юзаф дапаможа высушыць нашыя слёзы ў нашых патрэбах. Таму,
Святы Плашч святога Юзафа будзе накрываць нас і абараняць, як шчыт ад усіх тых небяспек, якія
адольваюць нас, такім чынам, што аднойчы, з ласкай Божай, мы дойдзем да брамы
вечнага збаўлення.
Няхай Святы Юзаф
усміхаецца да нас і бласлаўляе ўсіх нас.
Езус і Марыя
запрашюць
усіх Хрысціян свету
любіць і
шанаваць і маліцца да Святога Юзафа.
Езус сказаў
святой Маргарыце: “Я жадаю, каб ты кожны дзень ахвяроўвала спецыяльныя малітвы
Маёй Маці і Святому Юзафу, Майму самаму дарагому апекуну”. Таксама Блаславёная
Маці сказала святой Дагрэдзе:
“Ты павінна
клапаціцца аб тым, каб няспынна павялічваць сваю любоў і вернасць да гэтага
вялікага Святога. Ва ўсіх сваіх патрэбах, ты павінна карыстацца яго абаронай, у
любых абставінах ты павінна пабуджаць як мага больш людзей да гэтага
прысвячэння… Сапраўды, чаго б толькі мой верны абраннік ні папрасіў у Небе,
Усемагутны Бог падорыць на Зямлі”.
Навэна
распачынаецца ахвяраваннем Святому Юзафу (Ахвяраванне)
Пасля чытаюцца малітвы Навэны.
Рэшта малітваў –
малітвы да Святога Юзафа, якія не з’яўляюцца часткай Навэны.
Малітвы
Святога Плашча
У імя Айца і Сына, і Святога Духа. Амэн.
Езус, Марыя і Юзаф, я аддаю вам маё сэрца і
маю душу.
(Прачытай тры разы “Хвала Айцу” як
удзячнасць за тое, што Св. Юзаф быў узведзены да такой годнасці.)
Ахвяраванне
I
О, Хвалебны
Патрыярх Святы Юзаф, пакорна схіляюся перад табою. Я прашу Госпада Езуса, тваю
Беззаганную Абранніцу, Бласлаўлёную Дзеву Марыю, усіх анёлаў і святых у Нябесным
Двары, злучыцца са мною ў гэтым прысвячэнні. Я прысвячаю табе гэты каштоўны
плашч, абяцаючы захоўваць сваю шчырую веру і вернасць. Я абяцаю рабіць усё, што
ў маіх сілах, каб ушаноўваць цябе на працягу ўсяго свайго жыцця, каб даказаць
маю любоў да цябе.
Дапамажы мне,
святы Юзаф. Будзь са мной цяпер і на працягу майго жыцця, а асабліва ў момант
маёй смерці, так як былі з табой Езус і Марыя, каб я мог аднойчы далучыцца да
цябе ў Небе і праслаўляць цябе там усю вечнасць. Амэн.
II
О, Хвалебны Патрыярх Святы Юзаф, я
схіляюся перад табой – і тваім Боскім Сынам, Езусам, Я ахвярую табе са шчырай адданасцю,
гэтае каштоўнае багацце малітваў, усвядамляючы шматлікія вартасці, якія
ўпрыгожваюць тваю святую асобу. У табе, о Хвалебны Патрыярх, была здзейснена
мара твайго папярэдніка першага Юзафа, які сапраўды быў пасланы Богам, каб
падрыхтаваць дарогу для тваёй прысутнасці на гэтай Зямлі. Сапраўды, ты не
толькі быў ахоплены ззяючымі цудоўнымі промнямі Боскага Сына, Езуса, але ты
таксама быў цудоўна адлюстраваны ў брыльянтавым святле містычнага месяца,
Бласлаўлёнай Дзеве Марыі. О Хвалебны Патрыярх, ці ж прыклад старога Якуба, што
асабіста пайшоў прывітаць свайго любага сына, які быў узведзены на Егіпецкі пасад
і зрабіў намаганні прывесці туды ўсіх сваіх нашчадкаў, а таксама прыклад Езуса
і Марыі, якія шанавалі цябе з вялікай павагай і даверам, не павінен заахвоціць мяне,
твайго адданага слугу, абдараваць цябе каштоўным плашчом у твой гонар? Стары
Юзаф не адрокся сваіх вінаватых і бязлітасных братоў, але прыняў іх з любоўю, абараніў
і збавіў іх ад голаду і смерці – таму і я малю цябе, О Хвалебны Патрыярх, праз
тваё застпуніцтва, выпрасі для мяне ласку, каб Госпад ніколі не пакідаў мяне ў журботнай
даліне выгнання, але каб залічыў да
сваіх верных слугаў, якія мірна жывуць пад покрывам твайго Святога Плашча.
Дазволь, каб я заўсёды мог жыць пад тваім заступніцтвам, кожны дзень майго
жыцця, і асабліва у момант, калі буду аддаваць мой апошні ўздох.
Малітвы
I
Вітай, о Хвалебны Святы Юзаф, ты, якому было даручана бясцэннае багацце
Неба і Зямлі, і прыёмны айцец Таго, Хто корміць усе стварэнні сусвету. Ты, пасля
Марыі, найбольш годны з усіх святых нашай любові і адданасці. Ты адзіны сярод
усіх святых быў абраны для вялікай годнасці гадаваць, выхоўваць, карміць і
нават абдымаць Месію, якога так многія каралі і прарокі жадалі патрымаць.
Святы Юзаф, збаў
маю душу і выпрасі для мяне ў Міласэрнага Бога тую ласку, аб якой пакорна малю цябе
(назваць просьбу). Адары вялікім
суцяшэннем у пакутах святыя душы ў чыстцы.
(Прачытай 3 разы: Хвала Айцу…)
II
О магутны Святы Юзаф, ты быў аб’яўлены Апекуном
Усяленскай Царквы, таму я усклікаю да Цябе, як да найвялікшага абаронцы
церпячых, і ахвярую бясконцыя даброты твайму самаму высакароднаму сэрцу, якое
заўсёды гатова дапамагчы ў кожнай патрэбе. Да Цябе, о Хвалебны Святы Юзаф,
прыходзяць удовы, сіроты, пакінутыя, церпячыя і прыгнечаныя. Няма смутку, болі
сэрца альбо цярпення, якія б ты не суцешыў. Прашу цябе, будзь ласкавы, удзялі
мне дары, якімі Бог адарыў Цябе, пакуль і я таксама не буду абдараваны ласкай
атрымаць тое, аб чым прашу. І вы, святыя душы ў Чыстцы, маліцеся да Святога
Юзафа за мяне.
(Прачытай 3 разы: Хвала Айцу…)
III
Бясконцая лічба
людзей малілася табе да мяне і атрымала суцяшэнне і супакой, ласкі і пажытак.
Маё сэрца, такое смутнае і поўнае болю, не можа знайсці месца ў імгле
выпрабаванняў, якія мяне адольваюць. О Хвалебны Юзаф, ты ведаеш усе мае
патрэбы, нават перад тым, як здолею распавесці аб іх у малітве. Ты ведаеш наколькі
важная гэтая просьба для мяне. Я схіляюся перад табой пад цяжарам праблем, якія
мяне спаткалі.
Няма чалавечага
сэрца, якому б я мог даверыць свой смутак; і нават, калі б я знайшоў стварэнне
поўнае спачування, якое б пажадала суцешыць мяне, усё ж яно не змагло б
дапамагчы мне. Толькі ты можаш дапамагчы мне ў маім смутку, Святы Юзаф, і я
малю Цябе, пачуй маю просьбу.
Святая Тэрэза
запісала ў сваіх дыялогах словы, якія ўвесь свет павінен памятаць: “Чаго толькі
не папросіш у Святога Юзафа, усё атрымаеш”.
О, Святы Юзаф,
суцяшальнік церпячых, будзь міласэрны да майго смутку і будзь міласэрны да ўсіх
тых душаў, якія ў сваіх малітвах складаюць надзею на цябе.
(Прачытай 3 разы: Хвала Айцу…)
IV
О Узвялічаны
Патрыярх Святы Юзаф, дзякуючы тваёй дасканалай паслухмянасці Богу, ты можаш
заступацца за мяне.
Праз тваё святое жыццё, поўнае ласкі і заслуг,
пачуй маю малітву.
Праз тваё самае дарагое імя, дапамажы мне.
Праз твае самыя святыя слёзы, суцеш мяне.
Праз твае сем смуткаў, заступіся за мяне.
Праз твае сям радасцяў, суцеш мяне.
Ад усялякай шкоды целу і душы, выбаў мяне.
Ад усялякай небяспекі і няшчасця, збаў мяне.
Суправаджай мяне сваім магутным
заступніцтвам і знайдзі для мяне, праз сваю моц і міласэрнасць, усё, што патрэбна для майго збаўлення, а асабліва
выпрасі мне ласку аб якой прашу, якая мне сёння найбольш патрэбна.
(Прачытай 3 разы: Хвала Айцу…)
V
О Хвалебны Святы Юзаф, бясконцыя тыя ласкі і
пажыткі, якія ты атрымаў для церпячых душ. Хварыя, прыгнечаныя, перасладаваныя,
падманутыя, пазбаўленыя чалавечага камфорта, нават тыя, якія патрабуюць штодзённага хлеба – усе, хто маліў аб тваім
магутным заступніцтве былі пачутыя ў іх патрэбах і цярпеннях. Не дазволь, о
найдаражэйшы Святы Юзаф, каб толькі я адзіны быў тым, хто звяртаўся да цябе, і
не быў пачуты ў гэтай просьбе, аб якой шчыра малю цябе. Праяві сваю дабрыню і
шчодрасць нават да мяне, каб я мог з удзячнасцю ўсклікнуць: “Вечная хвала
нашаму Святому Патрыярху Святому Юзафу, майму вялікаму заступніку на зямлі і
абаронцу Святых Душаў у Чыстцы.”
(Прачытай 3 разы: Хвала Айцу…)
VI
Вечны Айцец, які ёсць у небе, праз заслугі
Езуса і Марыі, прашу цябе, выслухай маю просьбу. У імя Езуса і Марыі схіляюся
перад Тваёй боскай прысутнасцю і прашу цябе прыняць маю, поўную надзеі малітву,
якая нястомна гучыць у маіх малітвах, каб я мог належыць да ліку тых, якія
жывуць пад апекай святога Юзафа.
Удзялі свайго бласлаўлення на гэтае
каштоўнае багацце малітваў, якія я сёння ахвярую яму як абяцанне маёй вернасці.
(Прачытай 3 разы: Хвала Айцу…)
ПРОСЬБЫ
праз
заступнцтва Святога Юзафа.
Святы Юзаф, маліся, каб Езус прыйшоў у маю душу і асвяціў мяне.
Святы Юзаф, маліся,
каб Езус прыйшоў у маё сэрца і напоўніў яго міласэрнасцю.
Святы Юзаф, маліся,
каб Езус прыйшоў у мой розум і асвяціў яго.
Святы Юзаф, маліся, каб Езус кіраваў маёй воляй і узмацняў яе.
Святы Юзаф, маліся, каб Езус кіраваў маімі думкамі і ачышчаў іх.
Святы Юзаф, маліся, каб Езус кіраваў маімі жаданнямі.
Святы Юзаф, маліся, каб Езус спаглядаў на мае ўчынкі і бласлаўляў іх.
Святы Юзаф, маліся, каб Езус запальваў мяне любоўю да Яго.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса ласку наследаваць твае цноты.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса праўдзівую пакору духа.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса лагоднасць сэрца.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса супакой духа.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса святую боязь Госпада.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса жаданне імкнуцца да дасканаласці.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса мяккасць сэрца.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса чыстае і цнатлівае сэрца.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса святое прыняцце цярпенняў.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса мудрасць веры.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса Яго бласлаўленне на вытрываласць ў маіх добрых
учынках.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса сілы несці мой крыж.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса ласку пагарджаць матэрыяльнымі дабротамі
гэтага свету.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса ласку заўсёды ісці вузкай сцежкай да Неба.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса ласку пазбягаць усялякай сітуацыі, якая можа
прывесці да граху.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса святое жаданне вечнага бласлаўлення.
Святы Юзаф, выпрасі для мяне ў Езуса ласку сталасці.
Святы Юзаф, не пакідай мяне.
Святы Юзаф, маліся, каб маё сэрца ніколі не пераставала любіць цябе, а мае вусны
вечна праслаўлялі цябе.
Святы Юзаф, дзеля любові, якой ты адорваў Езуса, удзялі мне ласку вучыцца любіць
Яго.
Святы Юзаф, міласціва прымі мяне як свайго вернага слугу.
Святы Юзаф, я аддаюся табе; прымі мае просьбы і пачуй мае малітвы.
Святы Юзаф, не пакідай мяне ў гадзіну маёй смерці.
Езус, Марыя і Юзаф, вам аддаю маё
сэрца і душу маю.
(Прачытай 3 разы: Хвала Айцу…)
УСКЛІКАННЕ
да
Святога Юзафа
Памятай, о самы
годны абраннік Бласлаўлёнай Дзевы Марыі, мой добры абаронца Святы Юзаф, што
ніколі не здаралася, каб той, хто прыбягаў да тваёй абароны і шукаў твайго
заступніцтва, быў пакінуты без дапамогі. З даверам схіляюся прад табою і шчыра
малю цябе аб тваім магутным заступніцтве. О прыёмны ойча нашага дарагога
Адкупіцеля, не адкідвай маёй просьбы, але па сваёй міласэрнасці, пачуй і
выслухай мяне. Амэн.
Хвалебны Святы
Юзаф, абраннік Блаславённай Дзевы Марыі і цнатлівы айцец Езуса, паглядзі на мяне
і абараняй мяне; вядзі мяне па сцежцы асвячаючай ласцы; скіруй свой позірк на
мае пільныя справы, якія я прашу цябе накрыць сваім айцоўскім плашчом. Аддалі перашкоды
і цяжкасці, якія з’яўляюцца на шляху маёй малітвы і ўчыні, каб шчаслівы адказ
на маю просьбу паслужыў дзеля большай хвалы Бога і майго вечнага збаўлення.
Як залог маёй вечнай удзячнасці, я
абяцаю павялічваць тваю хвалу, ахвяруючы ўдзячнасць Госпаду за твае
бласлаўлённыя сілу і моц на Небе і на Зямлі.
Літанія да св. Юзафа.
Пане, змілуйся над намі
Хрыстэ, змілуйся над намі
Пане, змілуйся над намі
Хрыстэ, пачуй нас
Хрыстэ, міласэрна выслухай нас
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі
Святая Марыя, маліся за нас
Святы Юзэфе, маліся за нас
Слаўны патомак Давіда, маліся за нас
Святло патрыярхаў, маліся за нас
Абраннік Багародзіцы, маліся за нас
Прачысты апякуне Панны, маліся за нас
Апякуне Сына Божага, маліся за нас
Клапатлівы абаронца Хрыста, маліся за нас
Галава Найсвяцейшай Сям’і, маліся за нас
Юзэфе найсправядлівейшы, маліся за нас
Юзэфе найчысцейшы, маліся за нас
Юзэфе наймудрэйшы, маліся за нас
Юзэфе наймужнейшы, маліся за нас
Юзэфе найпакорнейшы, маліся за нас
Юзэфе найвярнейшы, маліся за нас
Люстра цярплівасці, маліся за нас
Прыхільнік убоства, маліся за нас
Узор працуючых, маліся за нас
Аздоба сямейнага жыцця, маліся за нас
Апякуне паннаў, маліся за нас
Апора сем’яў, маліся за нас
Суцяшэнне няшчасных, маліся за нас
Надзея хворых, маліся за нас
Апякуне паміраючых, маліся за нас
Пострах злых духаў, маліся за нас
Апякуне Касцёла святога, маліся за нас
Баранку Божы, які бярэш на сябе
грахі свету,
даруй нам, Пане.
даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе
грахі свету,
выслухай нас, Пане.
выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе
грахі свету,
змілуйся над намі.
змілуйся над намі.
Молімся:
Пане Езу, праз заслугі вернага Абранніка Тваёй Насвяцейшай Маці, дапамажы нам,
просім Цябе, атрымаць праз заступніцтва Святога Патрыярха, Святога Юзафа, тую
ласку, аб якой просім і якую не можам самі сабе заслужыць. Які жывеш і валадарыш
з Богам Айцом у еднасці з Духам Святым, цяпер і на векі вечныя. Амэн.
Малітва на заканчэнне Святога Плашча
О Хвалебны Патрыярх, Святы Юзаф, ты, які быў
абраны Богам сярод усіж мужоў, каб быць зямной галавой найсвяцейшай сям’і, прашу
цябе прымі мяне пад пакроў твайго Святога Плашча, каб ты быў апякуном і
абаронцам маёй душы.
З гэтага моманту, я выбіраю цябе як свайго
айца, абаронцу, дарадчыка, майго апякуна і прашу цябе май у сваёй уласнасці маё
цела, маю душу, усё, чым я з’яўляюся, усё, што я маю, маё жыццё і маю смерць.
Узгляні на мяне як на аднаго з тваіх дзяцей;
абарані мяне ад здрады маіх ворагаў, бачных і нябачных, суправаджай мяне кожную
хвіліну і ўва ўсіх маіх патрэбах; суцяшай мяне ў смутках майго жыцця, і
асабліва ў гадзіну маёй смерці. Прамоў адзінае толькі слова за мяне перад
Боскім Збаўцам, якога ты быў годны трымаць на сваіх руках, і перад
Бласлаўлённай Дзевай Марыяй, тваёй найчысцейшай Абранніцай. Выпрасі для мяне
ласкі, якія правядуць мяне да збаўлення. Залічы мяне да ліку тых, хто найбольш
дарагі табе, а я пастараюся даказаць тое, што я годны тваёй асабістай апекі.
Амэн.
ІНШЫЯ МАЛІТВЫ ДА
СВ. ЮЗАФА
Малітва да Святога Юзафа.
У цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі.
Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы ДзевЫ Марыі, мы з
даверам просім таксама твай апекі. Праз любоў, якая яднала цябе з Насвяцейшай
Багародзіцай, і праз тваю айцоўскую апеку, якой ты атуляў Езуса ў дзяцінстве,
пакорна просім: глянь лакава на спадчыну, якую Езус Хрыстус здабыў сваёй крывёй,
і сваім магутным заступніцтвам дапамажы нам у патрэбах нашых.
Прадбачлівы Апякуне Сям’і Божай, апякуйся
абраным патомствам Езуса Хрыста. Адхілі ад нас, мілы ойча, усялякія памылкі і
спакусы. Магутны наш абаронца! Прыйдзі да нас ласкава з нябеснай дапамогай ў гэтым
змаганні з сіламі цемры і, як некалі ў дзяцінстве ты выратаваў Езуса ад
небяспекі, якая пагражала Яго жыццю, так цяпер барані святы Касцёл Божы ад
варожых нападаў і ўсялякіх перашкодаў.
Атуляй кожнага з нас нястомнай апекай, каб
мы, па тваім прыкладзе і тваёй дапамогай падтрыманыя, маглі жыць у святасці,
памерці пабожна і атрымаць вечнае шчасце ў небе. Амэн.
НАВЭННА ДА СВЯТОГА ЮЗАФА
У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
О Святы Юзаф, мой апякун і абаронца,
звяртаюся да цябе з просьбай выпрасіць для мяне ласку, аб якой пакорна цябе
прашу. Магчыма, што мае расчараванні і жыццёвыя выпрабаванні з’яўляюцца
справядлівай карай за мае грахі. Але нават, калі я вымушаны прызнаць сваю віну,
ці ж магу я страціць надзею атрымаць дапамогу ад Госпада? “О, не”, - адкажа твая
верная служабніца, Святая Тэрэза, “сапраўды, не! Усе вы, бедныя грэшнікі, ня гледзячы
на тое, наколькі вялікія вашыя патрэбы, звярніцеся да магутнай дапамогі Святога
Юзафа! Ідзіце да Юзафа са шчырым даверам і будзьце ўпэўненыя, што вашыя малітвы
будуць пачутыя.”
Таму, пераймаючы вучэнне Святой Тэрэзы, стаю
перад тваім хвалебным тронам, о Святы Юзаф, і прашу аб тваім магутным
заступніцтве ў маім цяперашнім смутку.
Занясі
маю просьбу да Божага трону, каб праз тваю моц і міласэрнасць, я мог атрымаць
тое, што сам я не годны атрымаць. Учыні, каб атрымаўшы шчаслівы адказ на сваю
просьбу, я мог вярнуцца да твайго алтара і выканаць акт даверу, хвалы і
удзячнасці за тваё заступніцтва.
Ойча наш… Вітай
Марыя… Хвала Айцу…
Памятай, о найміласэрнейшы прыёмны айцец
Госпада Езуса, што не здаралася, каб ты адкінуў таго, хто шукае ў цябе
дапамогі. Бясконцыя ласкі і пажыткі, якімі ты адарыў тых, хто звяртаўся да цябе
ў малітве. Хворыя, прыгнечаныя, пакутуючыя ад несправядлівасці, здраджаныя,
пакінутыя – усе хто прыбягаў пад тваю апеку ў сваіх цярпеннях, усе атрымалі
дапамогу. О Святы Юзаф, не дазволь, каб адзіны я быў пазбаўлены тваёй дапамогі.
Аб’яві сваю дабрыню і вялікадушнасць нават да мяне, каб мае малітвы ўдзячнасці
за тваю міласэрнасць маглі быць усё большым гімнам праслаўлення Госпада Бога.
Ойча наш… Вітай Марыя… Хвала Айцу…
О Святы Юзаф, галава Святой Сям’і, я аддаю
табе пашану з глыбіні свайго сэрца. Усіх церпячых, якія звярталіся да цябе да мяне,
ты адорваў суцяшэннем і супакоем. Суцеш і маю церпячую душу… Ты ведаеш усе мае
патрэбы, Святы Юзаф, нават да таго, як прадстаўлю іх у сваіх малітвах. О
магутны Святы Юзаф, ты ведаеш наколькі важная для мяне гэтая просьба. Я цалкам
спадзяюся на тваё заступніцтва. Выпрасі мне ласку, аб якой я нястомна малю; я абяцаю,
што буду паўсюль пашыраць давер і прысвячэнне табе, а таксама падтрымліваць,
паводле магчымасцяў, у тваё імя тыя міласэрныя ўчынкі, якія будуць дапамагаць
церпячым і паміраючым ва ўсім свеце.
Святы Юзаф, суцяшальнік церпячых, будзь
міласэрны да майго смутку.
Ойча наш… Вітай Марыя… Хвала Айцу…
Мы ўсе павінны мець
вялікі давер у заступніцтва Святога Юзафа, паколькі ён быў вельмі дарагім ў
вачах Бога дзякуючы сваёй святасці. Разважаючы пра яго святасць, мы павінны
памятаць пра тое, што Госпад Бог выбраў яго, каб ён быў прыёмным айцом Езуса
Хрыста. Святы Павел піша: “Ён даў нам здольнасць быць слугамі Новага Запавету”
(пар. 2 Кар. 3, 6); Святы Фама тлумачыць гэта наступным чынам: калі Бог выбірае
чалавека для выканання асаблівага задання, Ён удзяляе яму дзеля гэтага
неабходныя ласкі.
Паколькі Бог выбірае Юзафа заняць месца айца
Уцелаўлённага Слова, мы павіны быць упэўненыя, што Ён адарыў яго дарамі
мудрасці і святасці. Мы не павінны сумнявацца, што Ён адарыў яго дарамі і
прывілеямі, якімі адарыў іншых святых.
Сярод гэтых дароў былі яшчэ тры асаблівыя
дары, а менавіта: Юзаф быў асвечаны яшчэ ў лоне сваёй маці, як Ян Хрысціцель; у
той самы час ён быў умацаваны ў ласцы; ён заўсёды быў вольным ад няправільных
пабуджэнняў ці нядобрых схільнасцяў. Дзякуючы заслугам чысціні, Святы Юзаф
выпрошвае ласку вызвалення ад схільнасцяў цела для таго, хто з даверам
звяртаецца да яго ў малітве.
Евангелле называе Святога Юзафа справядлівым
чалавекам.
Што гэта азначае? Гэта азначае, што Святы
Юзаф дасканалы чалавек, адзін з тых, хто мае ўсе перавагі. Юзаф быў святым яшчэ
да шлюбу; але наколькі ж узрасла яго святасць пасля шлюбу! Адзін толькі прыкладц
Марыі было досыць, каб асвяціць Святога Юзафа. А паколькі Марыя з’яўляецца
пасрэдніцай ласк, якія Бог вылівае на чалавецтва, наколькі ж узбагаціла яна
абранніка, якога так моцна любіла і які так пяшчотна любіў яе!
Але ж наколькі яшчэ ўзрасла святасць Святога
Юзафа, дзякуючы гадам, праведзеным у еднасці з Езусам, падчас размоў з Ім… Ён
працаваў і размаўляў з Езусам на працягу трыццаці гадоў, ён слухаў Яго
натхнённыя словы, ён бачыў Яго дасканалы прыклад пакоры і цярплівасці, Яго
паслухмянасць і дапамогу прыёмнаму айцу ў працы і ў іншых хатніх абавязках.
Езус, палаючы міласэрнасцю, таксама распаліў полымя любові ў сэрцы Юзафа…
Такім чынам, мы не можам сумнявацца ў тым,
што на працягу часу, які ён правёў з Езусам, ён быў узведзены на такія высоты
святасці, атрымаўшы заслугі і прывілеі, якія пераўзыходзяць усіх іншых святых.
Святы Павел піша, што Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ўчынкаў (пар. Рым.
2, 6).
Што ж тады павінна быць хвалой Святога
Юзафа, які служыў і так моцна любіў Яго (Езуса), калі той жыў на зямлі? У
апошні дзень наш Збаўца скажа выбраным: “Я быў галодным і вы далі мне есці; Я
прагнуў і вы далі мне піць: Я быў вандроўнікам і вы прынялі Мяне; быў нагім і
вы апранулі Мяне.” (пар. Мф. 25, 35).
Тыя, што накормяць Езуса, дадуць Яму жыллё,
і апрануць Яго, робячы гэта для тых, хто мае ў гэтым патрэбу, атрымаюць багатую
ўзнагароду. Святы Юзаф даў Езусу ежу, прытулак і адзенне… Якая ж вялікая
павінна быць яго ўзнагарода! Наш Госпад абяцаў ўзнагародзіць кожнага, хто толькі
ў Яго імя падасць прагнучаму кубак вады. Святы Юзаф можа сказаць: “Я не толькі
забяспечыў Цябе ежай, жыллём і адзеннем; я збавіў Цябе ад смерці, ад рук
Ірада”. Якая ж тады пасада Юзафа ў небе! Усё гэта павінна ўзмацняць наш давер
да Святога Юзафа.
Разважанне над заслугамі Святога Юзафа
прыводзяць нас да пераканання ў тым, што Бог не адмаўляе ў ласках, аб якіх
просіць Юзаф для тых, хто з поўным даверам звяртаецца да яго. Святы Бернардын
кажа, што не можа быць і цені сумневу ў тым, што на небе Езус адносіцца да
Юзафа з пяшчотай і павагай, якімі кожны Сын павінен адорваць свайго айца. Як на
зямлі Ён адносіўся да айца, так і ў небе.
Госпад, які на зямлі шанаваў Святога Юзафа
як свайго айца, напэўна ні ў чым не адмовіць яму ў небе. Больш таго, мы можам
дадаць наступнае: Юзаф, паводле сваёй натуры, не меў айцоўскага аўтарытэту над
Езусам. Але ён меў аўтарытэт, у нейкім сэнсе, адносна Марыі як да сваёй
абранніцы. Марыя, як Маці Езуса, мела аўтарытэт адносна Езуса. Той, каму
належыць дрэва, мае права на яго плады. Такім чынам, Езус, калі жыў на зямлі,
паважаў і слухаўся Юзафа як свайго старэйшага; і, такім чынам, Езус таксама і ў
небе выслухоўвае малітвы Юзафа так, як быццам яны з’яўляюцца загадамі…
Паслухай, што кажа святы Бернард: “Некаторым
святым дадзены дар дапамагаць у асаблівых патрэбах, але Святому Юзафа дадзена
моц дапамагаць ва ўсіх патрэбах, і абараняць усіх, хто з поўным даверам
звяртаецца да яго.” Тое, што святы Бернард выказаў як сваю думку, святая Тэрэза
пацвердзіла на практыцы.
“Бог здаецца даў іншым святым моц дапамагаць
у асобных абставінах, - пісала святая Тэрэза, - але я ведаю з досьведу, што
хвалебны Святы Юзаф дапамагае ў кожнай патрэбе”. Таму, давайце ўявім сабе, што
мы чуем нашага Госпада, калі Ён бачыць нас, поўных мізэрнасці, беднасці і
цярпення, і прамаўляе да нас словамі Фараона, які казаў людзям, церпячым ад
голаду, “Ідзіце да Юзафа”, калі хочаце знайсці суцяшэнне.
Дзякуючы Божай ласцы сёння няма католіка ў
свеце, які б не шанаваў Святога Юзафа, і, сярод іх ёсць тыя, якія часта і з усё
большым даверам прысвячаюць сябе яго заступніцтву і атрымліваюць багацце ласк.
Няхай не будзе дня, калі б мы не аддавалі сябе ў апеку Святога Юзафа, які мае
больш моцы ад Бога, чым іншыя святыя, акрамя Бласлаўлёнай Дзевы Марыі. Кожны
дзень мы павінны ахвяроўваць любую асаблівую малітву да яго, а на працягу
дзевяці дзён перад яго святам мы павінны падвойваць нашыя малітвы ў яго гонар і
за дзень да свята пацвярджаць іх. Калі мы просім аб ласцы, якая будзе на
карысць нам, ён паспяшаецца адарыць нас ёй.
Асабліва прасі аб трох асаблівых ласках: аб
прабачэнні тваіх грахоў, аб любові да Езуса Хрыста і аб шчаслівай смерці.
Езус жыў у доме Юзафа… Ці ж можа грэшнік,
які шукае прабачэння нашага Госпада, знайсці больш эффектыўны спосаб атрымаць,
чым праз Святога Юзафа? Калі мы прагнем Божага прабачэння, давайце звернемся да
Юзафа, які цяпер у небе і якога Езус Хрыстус любіць больш, чым на зямлі.
Ты можаш быць цвёрда перакананы, што
пяшчотная любоў да Уцелаўлённага Слова – асаблівая ласка, якой Святы Юзаф
адорвае тых, хто звяртаецца да яго. Падчас зямнога жыцця Езуса, Юзаф выхоўваў
Яго з вялікай любоўю…
Мы ўсе павінны ведаць, што Юзаф з’яўляецца
апякуном шчаслівай смерці. Ён меў шчасце памерці на руках Езуса і Марыі. Таму яго
верныя слугі могуць мець поўную даверу надзею, што ў гадзіну іх смерці Святы
Юзаф будзе побач з імі, дапамагаючы ім, і прыйдзе да іх разам з Езусам і Яго
святой Маці Марыяй.
ДУМКА І МАЛІТВА
Душа, прысвечаная Марыі, аднойчы запыталася
яе спадарожнікаў: “Хочаце даведацца ці вы любіце Бласлаўлёную Дзеву Марыю? Тады
шчыра адкажыце на пытанне: ці вы любіце Святога Юзафа?” Крытэрый вельмі просты,
і ўсе мы можам праверыць саміх сябе. І, сапраўды, якое мы маем права раздзяляць
тое, што Бог з’яднаў? Юзаф толькі на адзін крок стаіць ад Марыі. Як мы можам
прымаць Марыю і адказвацца ад Святога Юзафа, і адпраўляць яго ў небыццё?
МАЛІТВА ДА СВЯТОГА ЮЗАФА
Святы Юзаф, настаўнік унутраннага жыцця, вучы
нас жыць дзень за днём ў інтымнай камуніі з Езусам і Марыяй, давяраючы бескарыслівую
любоў Богу Айцу.
Святы Юзаф, абаронца Назарэтанскай сям’і, мы
давяраем табе будучыню нашых сем’яў. Дазволь, каб нашыя дамы былі гасціннымі і
любячымі. Дапамажы нам у хрысціянскім духу выхоўваць нашых дзяцей. Святы Юзаф,
ты быў прыкладам для працуючых, мы давяраем табе нашую штодзённую працу,
дазволь, каб яна прыносіла дабрабыт і карысць усяму чалавецтву. Дапамажы нам
выконваць нашую працу ў духу служэння. Мы молімся да цябе, просячы за тых, хто
шукае цяпер працу.
Святы Юзаф, верны апякуне Касцёла, Бог
даверыў табе абараняць таямніцы збаўлення; натхняй хрысціян прагненнем быць
заўсёды і ўсюды вернымі сведкамі Евангелля ў сэрцы свету, што, поўны смутку,
шукае супакою, і братэрства. Амэн.
Поўны тэкст Святога Плашча ў фармаце pdf можна сцягнуць на старонцы http://chomikuj.pl/legionmaryi/ у рубрыцы Буклеты з навэннамі да святых і благаслаўлёных.