среда, 21 августа 2019 г.

Прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі


У кожную першую суботу месяца ў Чэнстахове і ў Непакалянаве адбываюцца даручэнні Беззаганнаму Сэрцу Марыі. У гэтых актах пілігрымы даручаюць саміх сябе, свае сем'і, месца працы, парафіі, супольнасці, а таксама свае цяжкія, а часам нават безнадзейныя жыццёвыя сітуацыі, планы на будучыню, просьбы аб здароўі, аб цудзе выздараўлення з хваробы, аб навяртанні якой-небудзь асобы, аб ласцы веры, упарадкаванні сакрамэнтальнага жыцця - адным словам усё, што было, ёсць і будзе ў іх жыцці. Пасля таго, як пілігрымы ўчыняць акт прысвячэння, Маці Божая бярэ іх справы ў свае рукі і пачынаюць адбывацца цуды: хворыя выздараўліваюць, беспрацоўныя знаходзяць працу, у бясплодных пар нараджаюцца дзеці, выплачваюцца даўгі, у сем’ях наладжваюцца адносіны і г.д.


Чым на самай справе з’яўляецца даручэнне Марыі? Якія плёны прыносіць? Чаму варта аддаць сваё жыццё Маці Божай? Пра гэта распавядае а. Міраслаў Капчэўскі OFMConv, які раней працаваў у Беларусі, а цяпер служыць у Непакалянаве: “Я пераканаўся асабіста, што адданне Марыі – гэта не толькі акт пабожнасці, але за гэтым стаяць дакладныя адносіны. Гэта навязаць адносіны з Маці Божай, якая ўваходзіць у нашыя справы і адначасова адказвае дапамогай і ласкай. Аднойчы я прыехаў да сваёй сястры, якая мела хворага мужа; ён хварэў на рака 15 гадоў. Я ўзгадаў, што меў пры сабе акт даручэння сям’і Маці Божай. Я запрапанаваў прачытаць гэты акт. Мой швагер ужо паў гады ляжаў у ложку і ўжо ўвогуле не ўставаў. Ва ўсім трэба было яму дапамагаць. Мы рыхтаваліся да таго, што гэта могуць быць апошнія дні яго жыцця. Мы ўкленчылі ля ложка швагра і прачыталі акт даручэння. Праз два месяцы пасля гэтага я зноў наведаў іх. Увайшоў да хаты і не паверыў сваім вачам. Мой швагер на інваліднай калясцы сядзеў за сталом і самастойна снедаў. Я пераканаўся, што адданне, даручэнне Маці Божай не з’яўляецца пустым актам, але моцай, якая змяняе нашае жыццё.”


Акт даручэння – гэта просты акт любові і дзіцячага даверу ў заступніцтва Маці Божай. Гэта таксама адказ на заклік Маці Божай у Фаціме, дзе Яна сказала, што перамога прыйдзе праз Яе Беззаганнае Сэрца. Гэта таксама працяг таго шляху, які паказаў нам св. Ян Павел II, даручаючы сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі, каб быць „цалкам Яе” – „Totus Tuus”.

Мы пераклалі гэтыя тэксты на беларускую мову, каб даць вам магчымасць даручыць сябе і свае справы Маці Божай. Згодна практыцы ў Чэнстахове, на адным баку трэба пісаць усе тое, што мы хочам даручыць Марыі. На адваротным баку трэба напісаць просьбы, тое, аб чым вельмі хочацца папрасіць Маці Божую. Напрыклад, знайсці жыллё ў такім та горадзе, знайсці працу да канца месяца, выплаціць даўгі і г.д. Кожную першую суботу месяца ад Касцёла св. Сымона і Алены Легіён Марыі арганізоўвае пілігрымкі ў Будслаў. Вы можаце паехаць разам з намі і ўчыніць акт даручэння Маці Божай у Будславе. Таксама гэты акт даручэння можна прачытаць, дзе заўгодна і калі заўгодна: дома перад абразом Маці Божай, у касцёле перад алтаром і г.д.

Акты даручэння можна знайсці на старонцы  www.chomikuj.pl/legionmaryi .