Першы
раз пра Сэрца Марыі піша св. Лука (Лк 2, 19. 51). Першыя сляды культу
Сэрца Марыі знаходзім ужо ў XII ст. I так пра Сэрца Марыі ўспамінаюць:
св. Анзельм (+ 1109), яго вучань Эудмер (+ 1124), Хуга ад св. Віктара (+
1140), св. Бернард (+ 1153), св. Герман Юзэф (+ 1233), св. Банавентура
(+ 1274), св. Альберь Вялікі (+ 1303), Таўлер (+ 1361), бл. Якубз
Варагінэ z Voragine (+ 1298), св. Мектыльда (+ 1299), св. Гертруда
Вялікая (+ 1303), св. Брыгіта Шведская (+ 1373) i іншыя.
Найвялікшым чынам культ Сэрца Марыі
развіў св. Ян Эўдэс (1601-1680). Культ, які распаўсюджваў, меў назву
Найсвяцейшага Сэрца Марыі альбо Найсаладзейшага Сэрца Марыі. Як ведаем
яднаў яго з ушанаваннем Сэрца Пана Езуса. Аднак найбольш зрабіў дзеля
распаўсюджвання ушанавання Сэрца Марыі кс. Герэтэс, пробашч касцёла Маці
Божай Пераможнай у Парыжу. У 1836 заснаваў брацтва Маці Божай
Пераможнай, мэтай якога было навяртанне грэшнікаў праз Сэрца Марыі.
У XIX ст. распачалося набажэнства да
Беззаганнага Сэрца Марыі, каб падкрэсліць прывілей Яе беззаганнага
Пачацця і ўсіх наступстваў, якія яно дала Марыі. Гэтае набажэнства ў
апошнія дзесяцігоддзі сталася паўсюдным. Пачатак гэтаму набажэнству даў
дагмат аб Беззаганым Пачацці Марыі прыняты папам Піям IX у 1854 годзе, а
таксама аб’яўленне Маці Божай у Лурдзе (1858). Найбольш аднак паспрыялі
аб’яўленні Маці Божай у Фаціме ў 1917 годзе.
Праз сем гадоў пасля заканчэння фацімскіх
аб’яўленняў, Маці Божая дазволіла сястры Люцыі адкрыць сутнасць другой
часткі фацімскай таямніцы, прадметам якой было набажэнства да
Беззаганнага Сэрца Марыі.
10 снежня 1925 г. Люцыі з’явілася Дзева
Марыя з Дзіцяткам Езусам і паказала ёй сэрца, пранізанае цернямі.
Дзіцятка сказала: «Спачувай з Сэрцам Тваёй Найсвяцейшай Маці, якое
пранізана цернямі, якімі няўдзячныя людзі ўсё зноў і зноў раняць яго, і
няма нікога, хто бы праз акт узнагароджання гэтыя церні выцягнуў.”
Марыя сказала: «Дачка мая, паглядзі, маё
Сэрца пранізана цернямі, якімі няўдзячныя людзі нястомна раняць праз
блюзнерства і няўдзячнасць. Прынамсі ты старайся прынасіць мне радасць і
аб’яві ад майго імя, што прыйду ў гадзіну смерці з патрэбнымі ласкамі
для збаўлення да ўсіх тых, хто на працягу першых пяці суботаў месяца
будзе спавядацца, прымаць Святую Камунію, памоліцца адну частку Ружанца і
праз пятнаццаць хвілін будзе разважаць са мною пятнаццацць ружанцовых
таямніцаў, ахвяруючы гэта ў інтэнцыі ўзнагароджання Майму Беззаганнаму
Сэрцу.”
13 кастрычніка 1942 году на 15-годдзе
фацімскіх аб’яўляенняў папа Пій XII праз радыё абвясціў усяму свету, што
прысвяціў чалавецтва Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Параіў таксама, каб гэта
зрабілі ўсе іншыя краі. Першай гэта зрабіла Партугілія з удзелам
прэзідэнта дзяржавы. Польшча тады была пад гітлераўскай акупацыяй. Але
Прымас Польшчы, кардынал Аўгуст Хлонд, у прысутнасці ўсіх біскупаў
краіны і каля мільёна пілігымаў, зрабіў 8 верасня 1946 году на Яснай
Гары перад вобразам Маці Божай Чэнстахоўскай. Як бачым, фацімскія
аб’яўленні звязалі культ Сэрца Марыі з Яе Беззаганным Сэрцам. Надалі яму
таксама адкупленчы характар, што зрабіла яго падобным да культу Сэрца
Езуса, распаўсюджагана праз аб’яўленні св. Маргарыце Марыі Алакок.
Само свята Сэрца Марыі ўсталяваў св. Ян
Эўдэс ужо ў 1643 годзе. Вызначыў дату 8 лютага для сваіх законаў. Гэта
ён заклаў закон пад назвай Сэрцаў Езуса і Марыі. Існуюць таксама
адпаведныя штодзённыя малітвы і літургічныя тэксты дзеля братоў гэтага
закону. Ведаем таксама, што святы Ян Эўдэс напісаў працу на тэму культу
Сэрца Марыі, якую скончыў перад самай смерцю ў 1680 годзе. Папа Пій VII
(+ 1823) зацвердзіў свята Найсвяцейшага Сэрца Марыі для некаторых
дыяцэзій і законаў як мясцовае свята. Папа Пій IX (+ 1878) зацвердзіў
тэксты Святой Імшы дзеля гэтага свята і тэксты брэвіярыя. Дзеля ўсяго
Касцёла свята Беззаганнага Сэрца Марыі было ўсталявана папам Піям XII 4
траўня 1944 году. Паслясаборавая літургічная рэформа перанесла гэтае
свята на суботу пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса.