Літанія да Беззаганнага Сэрца Марыі
Ойча з неба, Божа,– змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
– змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
– змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
– змілуйся над намі.
Сэрца Марыі, пры зачацці грэхам не закранутае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, ласкі поўнае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Сэрцам Езуса найбліжэй з’яднанае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, благаслаўлёнае між усімі сэрцамі,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, найчысцейшае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, найпакорнейшае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, наймілейшае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, годная Святыня Найсвяцейшай Тройцы,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі,
– маліся за нас.
Святыня Бога ўцелаўлёнага,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, ад грэху першароднага захаванае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, у адведзінах новымі ласкамі ўпрыгожанае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры нараджэнні Хрыста дзівоснай радасцю напоўненае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ахвяраванні мечам балесці пранізанае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры знаходжанні Езуса вельмі ўзрадаванае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Езусам самотным у садзе Аліўным жальбаю ахопленае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры бічаванні Хрыста страшна змучанае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўкаранаванні Хрыста цернямі пакуты прабітае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры нясенні крыжа Хрыстом спачуваннем ахопленае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, дасканалая ахвяра Божай Любові,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Езусам да крыжа прыбітае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, разам з Езусам церпячае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, з памерлым Езусам
у смутку пахаванае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, з уваскрослым Езусам радасцю ажыўленае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўнебаўшэсці Езуса радасцю напоўненае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры спасланні Духа Святога зноў асвячанае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўнебаўзяцці над усімі святымі ўзвышанае,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, суцяшэнне засмучаных,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, прытулак і надзея грэшнікаў,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, надзея паміраючых,
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, трон міласэрнасці,
– маліся за нас.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
– змілуйся над намі.
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Кірые элейсон, Хрыстэ элейсон, Кірые элейсон.
С.: Марыя Беззаганная, ціхая і пакорная сэрцам.
Н.: Учыні сэрцы нашыя падобнымі да Сэрца Пана Езуса.
Молімся: Божа дабрыні, які дзеля збаўлення грэшнікаў і дзеля дапамогі ўбогім пажадаў, каб Сэрца Панны Марыі праз сваю любоў і міласэрнасць было падобным да Божага Сэрца Езуса Хрыста, Твайго Сына; учыні, каб мы, аддаючы пашану Яе найцудоўнейшаму Сэрцу, праз Яе заслугі і заступніцтва заслужылі мець сэрца, падобнае да Сэрца Езуса. Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Н.: Амэн.
Вяночак да Беззаганнага Сэрца Марыі
(Чытаецца на звычайным ружанцы)
На крыжыку гаворым:
Усім сэрцам услаўляю і люблю Цябе,
Беззаганнае Сэрца Марыі, і ахвярую Табе Найсвяцейшае Сэрца Езуса; малю
Цябе: выпрасі мне ласку ўшанавання Яго ўсё больш чыстай і шчырай любоўю і
кіравання ўсімі маімі справамі на хвалу Бога, у Тройцы Святой Адзінага.
Амэн.
На вялікіх пацерках:
Божае Сэрца Езуса,
будзь маёю любоўю.
будзь маёю любоўю.
На малых пацерках:
Беззаганнае Сэрца Марыі,
будзь маім паратункам.
будзь маім паратункам.
На заканчэнне Вяночка гаворым:
Няхай заўсёды і ўсюды
будуць праслаўлёнымі,
шанаванымі, блаславёнымі
Божае Сэрца Езуса
і Беззаганнае Сэрца Марыі.
будуць праслаўлёнымі,
шанаванымі, блаславёнымі
Божае Сэрца Езуса
і Беззаганнае Сэрца Марыі.