Легіён
Марыі – гэта супольнасць каталікоў, якія са згоды Каталіцкага Касцёла і
пад апекаю Беззаганнай Марыі, Пасрэдніцы ласкаў, арганізаваныя на ўзор
арміі, каб дапамагаць Касцёлу ў ратаванні душ і ў барацьбе супраць зла.
Члонкі гэтай супольнасці выбралі менавіта Марыю як самы надзейны і самы
кароткі шлях да святасці і збаўлення.
Легіён
Марыі – гэта рух свецкіх людзей, што імкнуцца зрабіць веру лейтматывам
свайго жыцця аж да дасягнення асабістай святасці. Нашае пакліканне –
быць закваскаю сярод Божага народу. Яно адначасова з’яўляецца
хрысціянскім натхненнем да дзейнасці ў сучасным свеце, а таксама
пакліканнем да таго, каб набліжаць святара да людзей, і з адказнасцю
адносіцца да асноўных заданняў Касцёла.
Нашая
духоўнасць – гэта цалкам марыйная духоўнасць. Мы ікнемся служыць з
Марыяй, праз Марыю і як Марыя кожнай чалавечай асобе, якая з’яўляецца
вобразам Хрыста. Неследуючы пакору Беззаганнай Маці, мы ідзем з Ёю на
заданне, каб кожную душу прывесці да Хрыста.
Наш сайт дапаможа вам лепш пазнаць Легіён Марыі, яго фундамент, духоўнасць і дзейнасць у Беларусі.
Вы зможаце
даведацца пра вялікіх асобаў Легіёна Марыі: Фрэнка Дафа, яго
заснавальніка; Эдель Куін, якая заснавала Легіён ва ўсходняй Афрыцы;
Альфі Лэмба, які зрабіў тую ж самую працу ў Паўднёвай Амерыцы.
Прыемных пошукаў!
Па ўсіх пытаннях лістуйце на адрас legionmaryi@gmail.com